- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Што трэба разумець пад метадам даследавання?
У чым сутнасць навуковых (агульнанавуковых і спецыяльных) метадаў?
Літаратура
* * *
Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 291–295.
* * *
Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 270–271.
Звегинцев В.А. Очерки по общему языкознанию. М., 1962. С. 76–113.
Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 202–205, 213–218.
Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 19–31.
Общее языкознание: методы лингвистических исследований / отв. ред. Б.А. Серебренников. М., 1973. С. 257–310.
Плотников Б.А. Методы исследования лексики // Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 215–217.
Плотников Б.А. Структура плана содержания. Лексикология // Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1995. С. 71–73.
Супрун А.Е. Проблема методов в науке о языке // Общее языкознание: сущность и история языка / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1993. С. 13–17.
Супрун А.Е. Проблема методов в науке о языке // Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 15–20.
Хроленко А.Т., Бондалетов В.Д. 2-е изд. М., 2006. С. 421–432.
* * *
О принципах и методах лингвистического исследования. М., 1966.
Принципы и методы семантических исследований. М., 1976.
Соотношение частнонаучных методов и методологии в филологической науке: сб. науч. тр. М., 1986.
Степанов Ю.С. Методы и принципы современной лингвистики. М., 1975.
Теория и методология языкознания. Методы исследования языка. М., 1989.
* * *
Плотнікаў Б.А. Метады даследавання мовы // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.
Степанов Ю.С. Метод в языкознании // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990.
У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
1.1. Лінгвістыка павінна шукаць новыя метады: адкрыццё і ўвядзенне ў практыку ў працэсе лінгвістычнага даследавання новых метадаў або мадэрнізацыя метадаў ужо вядомых – адна з прынцыповых праблем сучаснай лінгвістыкі, шлях яе далейшага развіцця.
Мы, лінгвісты, як гэта даволі чыста бывае ў навуцы, працуем звычайна ў эмпірычнай манеры. Для лінгвістаў, між іншым, эмпірычны падыход з’яўляецца асабліва звыклым: збіраюцца факты, класіфікуюцца, а затым робяцца адпаведныя вывады, у выніку ўзнікаюць гіпотэзы і тэорыі. Між тым у дадзеным выпадку ўзнікаюць вельмі складаныя праблемы. Ніколі нельга быць упэўненым, што сабраны ўсе факты; з другога боку, часта не ўсе знойдзеныя факты выкарыстоўваюцца, таму што не вядома, якія іменна факты або цэлыя катэгорыі іх павінны быць улічаны, каб зрабіць канчатковыя высновы. Эмпірычны падыход можа даць надзейныя вынікі толькі тады, калі мы маем справу з абмежаванай колькасцю пытанняў.
Гіпотэза можа лічыцца добрай у тым выпадку, калі яна тлумачыць не менш чым 51% фактаў, аднак астатнія факты, якія аказаліся па-за ўвагай даследчыка, могуць часам не толькі змяніць, але і абвергнуць гіпотэзу. Найбольш удалага рашэння праблемы можна чакаць у тых выпадках, калі вывады абапіраюцца на тлумачэнне ўсіх фактаў або хоць бы на як мага большую іх колькасць. <…>
Стала ўжо класічнай традыцыяй тое, што асноўнай базай нашага даследавання з’яўляюцца метады гістарычна-параўнальныя і структурныя. <…> Удасканаленне гэтых метадаў, у тым ліку метадаў эксперыментальных, індукцыйных і дэдукцыйных, метадаў арэальнай лінгвістыкі і лінгвагеаграфічных, складае найважнейшую задачу сучаснай лінгвістыкі.
Бурнае развіццё на працягу апошніх 20 гадоў нашага [20 ст. – В.Р.] стагоддзя матэматычных метадаў прымушае гаварыць пра ўзнікненне новай дысцыпліны – “матэматычнай лінгвістыкі”. Семіялогія (семіётыка) ужо сфарміравалася ў асобную дысцыпліну.
2. <…> У прыродзе і ў развіцці чалавечага грамадства ёсць пэўныя законы, адкрыццё якіх з’яўляецца навуковай задачай. Гістарычна-параўнальны метад, іншымі словамі параўнальнае мовазнаўства, адкрывае тыя правілы, якія вызначаюць развіццё моў. Вось чаму мы лічым, што гістарычна-параўнальны метад стварае аснову для сучаснага вывучэння моў і ператварае лінгвістыку ў дакладную навуку. <…>
3. Вырашэнне якой-небудзь праблемы ў многім залежыць ад яе папярэдняй фармулёўкі. Фармуляванне вялікіх праблем нашай навукі цесна завязна з тэарэтычнымі канцэпцыямі даследчыкаў: гэта база навуковага даследавання.
<…> На працягу двух або трох апошніх дзесяцігоддзяў [20 ст. – В.Р.] параўнальны метад (прынамсі, у галіне індаеўрапейскіх моў) быў істотна мадэрнізаваны. Гэтае абнаўленне метаду звязана галоўным чынам з паглыбленым вывучэннем хецка-лувійскай і старажытных моў Балканскага паўвострава, выкарыстаннем ларынгальнай і пеласгічнай гіпотэз, новымі канцэпцыямі словаўтварэння ў протаіндаеўрапейскай і г. д.
Цяпер наступіў перыяд структурнага неакампаратывізму, метаду аддаленай рэканструкцыі. У выніку даследаванняў у галіне аддаленай эвалюцыі на найстаражытных стадыях, якія праводзяць Э. Бенвеніст, В.П. Леман, П. Хартман, Н.Д. Андрэеў і іншыя, мы можам пераканацца ў тым, што гістарычная лінгвістыка можа даць дакладныя звесткі пра паходжанне і аддаленую эвалюцыю моў, што менавіта ёй належыць галоўная роля, калі гаворка ідзе аб праблемах паходжання мовы і пра найбольш старажытныя стадыі яе эвалюцыі. Абноўлены ў наш час параўнальны метад можа прывесці да новых поспехаў. <…>
1969
