- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Пры якой умове структурныя метады прыдатныя, на думку У.М. Тапарова, для выкарыстання ў дыялекталогіі, стылістыцы, пры даследаванні суадносін літаратурнай мовы і гаворак, вырашэнні некаторых праблем параўнальнай граматыкі і да т. п.?
У чым выяўляецца розніца паміж структурным і неструктурным падыходам да мовы?
Ці падзяляеце вы меркаванне У.М. Тапарова, што “менавіта структурны падыход упершыню дазволіў мэтанакіравана і свядома даследаваць сувязі, у якіх знаходзяцца розныя элементы мовы”? Што можа быць пацвярджэннем гэтага?
Чаму структурная лінгвістыка займае спецыфічнае месца “ў сучаснай іерархіі навук”?
У чым перавага структурнага аналізу мовы над неструктурным?
Ці пагаджаецеся вы з наступным меркаваннем У.М. Тапарова: сцвярджэнні, што “пры структурным падыходзе да мовы ўсё жывое і індывідуальнае ў мове становіцца ахвярай голай схемы”, “вельмі далёкія ад ісціны”? Чаму?
Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
<…> Метады структуралізму маюць на мэце разгляд мовы (або яе частак) як адзінай (гамагеннай) або замкнутай у сабе ўнутранай структуры; пры гэтым элементы разглядаюцца і апісваюцца як бінарныя апазіцыі з пэўнымі функцыямі, а з’явы, знешнія ў дачыненні да сістэмы мовы, не ўлічваюцца зусім. У рэальнай практыцы даследаванняў, перш чым выкарыстоўваць структурныя метады, неабходна вылучыць выразна акрэслены фрагмент знешняй сістэмы мовы або элемент, які ўваходзіць у сістэму формаў яе бытавання – літаратурная мовы, тэрытарыяльны дыялект або сацыялект. Калі літаратурна-пісьмовая мова мае ў выніку яе адзінства дастаткова пэўныя характарыстыкі і ў гэтым сэнсе з’яўляецца “гатовым аб’ектам” даследавання, то дыялекты да такіх не адносяцца. Яны вылучаюцца толькі ў працэсе даследавання, межы іх існавання могуць быць вызначаны толькі пасля дэталёвага даследавання. Тэрытарыяльныя дыялекты, напрыклад, часта не маюць не толькі строга акрэсленых межаў, але і акрэсленых моўных прымет, паколькі ізаглосы асобных элементаў, якія ўтвараюць пэўную карэляцыю, не супадаюць цалкам.
Даследчыкі, якія карыстаюцца структурнымі метадамі ў дыялекталогіі, маюць абмежаваныя магчымасці. Яны па неабходнасці вымушаны разглядаць толькі асобныя элементы, якія вар’іруюць у розных дыялектах, выбіраць толькі дыялекты з выразна акрэсленымі тэрытарыяльнымі межамі і моўнымі прыметамі і, нарэшце, займацца выяўленнем ізаглос толькі ўсярэдненага профілю. Ва ўсіх трох выпадках даводзіцца канстатаваць адсутнасць паўнаты апісання і сур’ёзнае скажэнне моўнай рэальнасці.
Паколькі дыялект у значнай ступені гетэрагеннае ўтварэнне, што абцяжарвае яго апісанне структурнымі метадамі, рабіліся спробы звесці яго да ўзроўню ідыялекту (які таксама не з’яўляецца гетэрагенным) або стварыць абагульненую мадэль, пазбаўленую некаторых непажаданых прымет. <…>
Пытанні
З якой мэтай выкарыстоўваюць метады структуралізму? Якія з’явы не ўлічваюцца пры структурным даследаванні мовы?
Чаму даследчыкі, якія карыстаюцца структурнымі метадамі ў дыялекталогіі, маюць, на думку Г.У. Сцяпанава, абмежаваныя магчымасці?
