- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
Якія найменні існуюць у лінгвістыцы для абазначэння элементарнага значэння моўнай адзінкі? Якія з іх найбольш ужывальныя ў лінгвістыцы?
Якім чынам У.Р. Гак устаноўлівае іерархію сем унутры семантычнай структуры слова?
Якія два віды кампанентнага аналізу слова неабходна адрозніваць? Учым сутнасць гэтых відаў?
Чаму кампанентны аналіз аказаўся вельмі плённым у марфалогіі? Пацвердзіце прыкладамі.
Што вы можаце сказаць пра кампанентны аналіз сінтаксічных адзінак? Прывядзіце неабходныя прыклады.
А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
<…> На самой справе, ужо само семантычнае поле (лексічна-семантычная група) вылучаецца на аснове якога-небудзь семантычнага кампанента. Так, напрыклад, дзеясловы руху аб’ядноўваюцца ў адно семантычнае поле на базе асноўнага кампанента “перамяшчэнне ў прасторы”, семантычнае поле колераабазначэнняў вылучаецца на аснове семантычнага кампанента “колер”, або, нарэшце, поле тэрмінаў роднасці – на базе агульнага кампанента “роднасць”.
<…> Усе лексічна-семантычныя групы, якія да нядаўняга часу апісваліся метадам кампанентнага аналізу, маюць акрэсленую, выразную семантычную структуру. Як правіла, імі з’яўляюцца тэрміны роднасці і некаторыя іншыя групы з такой самай (у сэнсе выразнай арганізацыі) семантычнай структурай. Матэрыял такога тыпу дае магчымасць даследчыку выявіць характэрныя асаблівасці і адрозненні ў семантыцы розных моў. <…>
Аднак нярэдка пры разглядзе метаду кампанентнага аналізу падкрэсліваецца як яго асноўны недахоп тое, што ў мове, апрача лексічна-семантычных груп, названых вышэй, ёсць многа слоў, значэнні якіх не маюць выразнага падзелу ў жыццёвым і моўным вопыце моўнікаў…, і што дастасаванне метаду кампанентнага аналізу да даследавання лексічных адзінак такога роду немагчымае. Адсюль робіцца выснова аб немагчымасці пабудовы агульнай лексічнай семантычнай сістэмы…, аб абмежаванасці гэтага метаду самім матэрыялам даследавання. Ці так гэта? Паспрабуем разабрацца.
Сапраўды, лексічна-семантычныя групы, падобныя да тэрмінаў роднасці, часцей за іншыя даследаваліся з дапамогай метаду кампанентнага аналізу. Адна з прычын такой аднастайнасці ў выбары матэрыялу заключаецца ў тым, што сам гэты метад узнік на стыку дзвюх навук: лінгвістыкі і антрапалогіі. Ён быў распрацаваны лінгвістамі, але ўпершыню быў выкарыстаны для апісання этнаграфічнага матэрыялу (перш за ўсё сістэм роднасці). Гэтая сувязь метаду і матэрыялу, які аналізуецца гэтым метадам, стала ў нейкай ступені традыцыйнай. Гэтая традыцыя захоўваецца да нашага часу. Другой прычынай з’яўляецца ўжо згаданая вышэй прастата і выразнасць семантычнай структуры. Лексічны матэрыял такога тыпу настолькі просты і даступны для разумення (прынамсці, у тых выпадках, калі гаворка ідзе пра індаеўрапейскія мовы), што выкарыстоўваецца ўсякі раз, калі неабходна прадэманстраваць тыя або іншыя палажэнні метаду кампанентнага аналізу. <…>
Цяпер, на нашу думку, нельга з поўнай упэўненасцю гаварыць пра абмежаванасці выкарыстання метаду кампанентнага аналізу. Такі вывад быў бы, па крайняй меры, дачасным. У сучасны момант ужо апублікаваны працы, у якіх з дапамогай названага метаду падпалі пад семантычны аналіз вобласці лексікі яўна менш структураваныя, чым тэрміны колераабазначэння, займеннікі або тэрміны роднасці. Адной з першых спроб такога роду з’яўляецца апублікаваная параўнаўча нядаўна манаграфія Э. Бендыкса… У ёй аўтар даследуе групу дзеясловаў англійскай мовы, аб’яднаных агульным семантычным кампанентам, раўназначным дзеяслову to have ў яго асноўным значэнні. <…> Яна [праца], несумненна, будзе садзейнічаць далейшаму развіццю метаду кампанентнага аналізу, больш шырокаму ўкараненню яго ў практыку лінгвістычных даследаванняў.
<…> Такім чынам, з усяго сказанага можна зрабіць наступныя вывады.
Метад кампанентнага аналізу знаходзіць усё больш шырокае выкарыстанне пры даследаванні лексічнага матэрыялу. Нягледзячы на некаторыя недахопы, абумоўленыя агульным станам сучаснай семантыкі як самастойнай дысцыпліны, ён у наш час з’яўляецца адным з асноўных метадаў строгага і эканамічнага апісання семантыкі, таму што дае магчымасць перадаць значэнні вялікай колькасці лексічных адзінак з дапамогай абмежаванага і адносна невялікага набору элементарных сэнсавых адзінак (семантычных кампанентаў).
Разгляданы намі метад семантычнага аналізу ўпершыню быў выкарыстаны пры апісанні значэнняў слоў, якія маюць выразную семантычную структуру і таму лягчэй за ўсю паддаюцца семантычнаму апісанню ў тэрмінах кампанентнага аналізу. Аднак, як паказалі вынікі некаторых нядаўна апублікаваных прац, гэты метад можа быць дастасаваны і да іншых, значна менш структураваных абласцей лексікі.
Выкарыстанне метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы заснавана на зыходнай выснове аб наяўнасці сістэмнай арганізацыі лексікі. Пры гэтым улічваецца складанасць і неаднароднасць разгляданай вобласці лексікі, якая не дапускае аналізу ўсяго слоўніка ў цэлым. Таму для даследавання бяруцца асобныя замкнутыя (або якія разглядаюцца як замкнутыя) лексічныя падсістэмы, што вылучаюцца на аснове семантычнага крытэрыя. Дастасаванне гэтага метаду да даследавання семантычных палёў з’яўляецца найбольш эканомным і, значыць, найбольш апраўданым, таму што ўжо само семантычнае поле вылучаецца на аснове якога-небудзь семантычнага кампанента, агульнага для ўсіх уваходных у яго лексічных адзінак. Апрача таго, у выніку апісання дастаткова вялікай колькасці семантычных палёў можна будзе пабудаваць цэлыя лексічныя семантычныя сістэмы розных моў, што дасць магчымасць выявіць семантычныя асаблівасці моў і ажыццявіць іх супастаўляльна-тыпалагічны аналіз.
У наш час праводзіцца інтэнсіўная работа па далейшым развіцці і ўдасканаленні метаду кампанентнага аналізу. Вынікі яе будуць мець вялікае значэнне не толькі для даследаванняў у галіне лексічнай семантыкі, але і для развіцця семасіялогіі ў цэлым, паколькі метад, заснаваны на раскладанні значэнневых лінгвістычных адзінак на семантычныя кампаненты, можа аказацца карысным ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе пра сэнсавы бок мовы.
