- •Прадмова
- •1. Метадалогія ў мовазнаўстве
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.С. Мельнічук Пра метадалогію лінгвістычных даследаванняў 1
- •Пытанні
- •2. Метад
- •У. Георгіеў Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі 2
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Пытанні
- •Б.А. Сярэбранікаў Да праблемы ўзаемаадносін агульнай метадалогіі лінгвістычнай навукі і прыватных метадаў лінгвістычнага даследавання 3
- •Пытанні
- •3. Апісальны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Б.М. Галавін Апісальны метад 4
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Апісальны метад 5
- •Пытанні
- •4. Супастаўляльны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •У.К. Юсупаў Супастаўляльная лінгвістыка як самастойная дысцыпліна6
- •Пытанні
- •5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ Мовазнаўства, або лінгвістыка,
- •Пытанні
- •В.І. Абаеў Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання 11
- •С.Д. Кацнельсон
- •Пытанні
- •6. Метад лінгвістычнай геаграфіі
- •Пытанні
- •Літаратура
- •П.А. Бузук Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы 14
- •Пытанні
- •А.А. Крывіцкі Панарама роднай мовы 15
- •Пытанні
- •В.І. Чагішава Лінгвістычная геаграфія як метад даследавання мовы 16
- •Пытанні
- •7. Структурныя метады
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Л. Ельмслеў Метад структурнага аналізу ў лінгвістыцы 17
- •Пытанні
- •Надзённыя задачы структурнай лінгвістыкі 18
- •Пытанні
- •У.М. Тапароў Пра структурнае вывучэнне мовы 19
- •Пытанні
- •Г.У. Сцяпанаў Суадносіны агульнанавуковых і прыватных лінгвістычных метадаў 20
- •Пытанні
- •7.1. Дыстрыбуцыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм21
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў22
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Селекцыйная катэгорыя “партытыўнасць//непартытыўнасць”23
- •Пытанні
- •Б.А. Плотнікаў Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў24
- •Пытанні
- •7.2. Метад непасрэдна складальных
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д. Аруцюнава, т.В. Булыгіна
- •Глава 4. Асноўныя прынцыпы і метады структурнага аналізу 25
- •Пытанні
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А. Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм26
- •Пытанні
- •7.3. Трансфармацыйны метад
- •Пытанні
- •Літаратура
- •Н.Д.Аруцюнава, г.А.Клімаў, а.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм28
- •Пытанні
- •А.Я. Міхневіч Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці 29
- •Пытанні
- •7.4. Метад кампанентнага аналізу
- •Пытанні
- •Літаратура
- •А.У. Гулыга, я.І. Шэндэльс Пра кампанентны аналіз значэнневых адзінак мовы 30
- •Пытанні
- •А.М. Кузняцоў Аб выкарыстанні метаду кампанентнага аналізу ў лексіцы 31
- •Пытанні
Пытанні
У чым сутнасць апісальнага метаду даследавання? Якія яго элементы?
Што прадугледжвае этап назірання?
Што ажыццяўляецца на этапе абагульнення?
У чым сутнасць інтэрпрэтацыі? Ад якіх фактараў яна залежыць?
Што прадугледжвае этап класіфікацыі? Ад чаго залежаць розныя класіфікацыі тых самых моўных з’яў (адзінак)? Пацвердзіце прыкладамі.
Якія найважнейшыя набыткі ў мовазнаўстве звязаны з выкарыстаннем апісальнага метаду?
Што вы ведаеце з гісторыі апісальнага метаду?
Літаратура
* * *
Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 295–298.
* * *
Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 272–273.
Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 219–252.
Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 19.
Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984. С. 158–164.
Хроленко А.Т., Бондалетов В.Д. 2-е изд. М., 2006. С. 432–441.
* * *
Методы изучения лексики. Мн., 1975.
* * *
Панов М.В. О частях речи в русском языке // Филологические науки. 1960. № 4.
Плотнікаў Б.А. Метады даследавання мовы // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.
Супрун А.Я. Апісальная лінгвістыка // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.
Шуба П.П. Часціны мовы // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.
Шуба П.П. Часціны мовы // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мн., 2003. Т. 17.
Б.М. Галавін Апісальны метад 4
Назва метаду недакладная. Яна прымушае думаць, нібыта гэты метад дазваляе навуцы толькі апісваць тыя або іншыя з’явы мовы. Насамрэч ён патрабуе і разумення, і аналізу, і тэарэтычнага вытлумачэння з’яў мовы…
Апісальны метад выкарыстоўваецца для вывучэння сацыяльнага функцыянавання мовы, для апісання і аналізу элементаў і частак “механізму” мовы. Ён патрабуе дакладнай характарыстыкі фанем, марфем, слоў, граматычных катэгорый і формаў і г.д. Кожны з гэтых элементаў можа і павінен разглядацца і фармальна, і семантычна. Менавіта гэты метад найбольш трывала і поўна звязвае лінгвістыку з патрэбамі грамадства. На аснове гэтага метаду ствараюцца шматлікія так званыя апісальныя граматыкі розных моў; на аснове гэтага ж метаду складзены тлумачальныя слоўнікі розных моў…
“Апісанне” фактаў мовы з’яўляецца насамрэч іх якасным аналізам, іх сістэматызацыяй, якая стварае тэорыю элементаў і частак моўнай структуры. Дасягненні апісальнага метаду вялікія і бясспрэчныя, хоць і не зусім выразна асэнсаваныя. Яны часта звязваюцца з іншымі метадамі, звычайна з параўнальна-гістарычным, відаць, таму, што “апісальныя” працы па мове ствараліся тымі ж вучонымі, хто ствараў і развіваў тэорыю і практыку параўнальна-гістарычных даследаванняў.
Зразумела, апісальны метад развіваецца разам з развіццём мовазнаўства, дыферэнцыруецца ў залежнасці ад дачынення вучонага да той або іншай школы ці кірунку. Так, па-рознаму ажыццяўлялі апісальнае вывучэнне мовы прыхільнікі лагічна-граматычнай школы Ф.І. Буслаева, граматычна-псіхалагічнай школы А.А. Патабні, фармальна-граматычнай школы П.Ф. Фартунатава. <…>
