Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по АСП.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
517 Кб
Скачать
☆

11. Агульная характарыстыка асноўных прыродазнаўчых дысцыплін

Прыродазнаўчыя навукі ўтвараюць складаную сістэму, у сістэме навуковага пазнання можна вылучыць навукі, прысвечаныя найперш нежывой прыродзе, і навукі, у цэнтры ўвагі якіх – жыццё. Гаворка ідзе пра фізіку і біялогію, хімію, фізічнаую касмалогію.

Тэрмін “фізіка” (ад старажытнагр. φύϭις – прырода) узнік у абсягу антычнай філасофскай культуры. У сучасным кантэксце ён ужываецца для абазначэння навуковай дысцыпліны, што вывучае грунтоўныя, базісныя прыродныя з’явы, аб’екты і працэсы. У сувязі з гэтым фізіку можна вызначыць як фундаментальную навуку пра прыроду. Таму ўжо з часу свайго ўзнікнення яна прэтэндавала на статус навукі-лідара ў сістэме прыродазнаўчага пазнання.

Фундаментальнае значэнне фізікі ў сістэме навуковых ведаў надзвычай энергічна падкрэслівалі філосафы-неапазітывісты. Яны разглядалі мову дадзенай дысцыпліны як аснову адзінай навуковай мовы, даводзілі пра грунтоўнае адзінства навукі, што паслужыла падставай для распрацоўкі рэдукцыянісцкага метатэарэтычнага праекта. Рэдукцыянізм – гэта звядзенне пэўных навуковых тэорый да іншых – грунтоўных у дачыненні да іх. Разам з тым як рэдукцыянісцкая характарызуецца такая інтэлектуальная пазіцыя, у рамках якой складаныя феномены вытлумачваюцца праз іх звядзенне да больш простых і на ўзроўні гэтых больш простых з’яў. Неабходна адзначыць, што дадзеная метадалагічная стратэгія, якая атрымала найперш форму фізікалізму, сутыкаецца са справядлівай і абгрунтаванай крытыкай прадстаўнікоў іншых эпістэмалагічных кірункаў.

Да праяў грунтоўнасці дадзенай навуковай дысцыпліны належыць, сярод іншага, і той момант, што шмат якія з важных і значных для яе феноменаў заўжды выклікалі вялікую цікавасць у філосафаў. Матэрыя, рух, прастора, час – паняцці, якія фіксуюць ключавыя аспекты ў праблемным полі фізікі, – прадстаўлены і на ўзроўні філасофскай тэрміналогіі, адкуль вынікае, што адпаведныя праблемы маюць філасофскае вымярэнне і значэнне. У філасофскіх развагах яны набываюць, безумоўна, іншае змястоўнае напаўненне, бо філосаф разглядае звязаную з імі праблематыку ў іншым ракурсе, з іншага – рэфлексіўнага – пункту гледжання .

Сфера фізічных даследаванняў звязаная не толькі з філасофскімі пошукамі. Важнае значэнне для яе мае таксама ўзаемадзеянне з іншымі навуковымі дысцыплінамі. У дадзенай сувязі неабходна у першую чаргу адзначыць асабліва шчыльныя яе стасункі з матэматыкай, якія вылучаюць яе сярод іншых навук. Інтэнсіўна і плённа ўзаемадзейнічае фізіка і з іншымі прыродазнаўчымі дысцыплінамі.

Касмалогія – даследуе ўзнікненне, развіццё, структуру і ўласцівасці Сусвету ў ягонай цэласнасці і ўпарадкаванасці. Упарадкаванасць выступае як надзвычай важны аспект паняцця “космас”. Ужо ў антычнай культуры было выпрацавана ўяўленне пра Сусвет як гарманічна ўладкаванае ўтварэнне, і слова “κόσμος”, якое азначала адпачаткова “загад” і “усталяваны праз загад парадак”, развілося ў грунтоўнае філасофскае паняцце, у якім фіксавалася і замацоўвалася згаданае ўяўленне.

Прыродазнаўчы кантэкст апраўдвае такі падыход, бо ўсе яны, з пункту гледжання фізіка, абазначаюць ідэнтычны аб’ект. Сусвет і фізіка найперш спалучаецца з эпітэтамі “бачны”, “успрымальны” “даступны назіранням”3, што фіксуе тоеснасць згаданых тэрмінаў у надзвычай важным змястоўным аспекце. З іншага боку, аднак, канцэпцыя множнасці ўніверсумаў (мультыверсуму), хоць і не цэнтральная, але прысутная і адметная як у касмалагічнай традыцыі, так і ў сучаснай навуцы, патрабуе ў дадзеным выпадку ўліку субтыльных і тонкіх катэгарыяльных адрозненняў .

Тым не менш прыродазнаўцы не надта схільныя да выяўлення тонкіх катэгарыяльных нюансаў. У цэнтры нашай увагі будзе знаходзіцца далей менавіта Сусвет фізіка, г. зн. уладкаваны на аснове фізічных законаў мегасвет, што выступае як аб’ект навуковага вывучэння. Таму пры далейшым ужыванні згаданых вышэй тэрмінаў будзе акцэнтавацца хутчэй іх узаемная блізкасць, чым іх вытанчаныя спецыфічныя нюансы.

Тэрмін “касмалогія” ўжываўся ў ХVIII i XIX для абазначэння той галіны метафізікі, якая вывучае Сусвет як натуральную сістэму фізічных субстанцый. Пры гэтым фіксавалася выразная рознасць паміж навуковай – філасофскай (cosmologia scientifica) – і эмпірычнай, эксперыментальнай касмалогіяй (cosmologia experimentalis). Апошняя з цягам часу ўсё больш выходзіла на пярэдні план, і ў дваццатым стагоддзі яна забяспечыла сабе вяршэнства (у плане духоўнага, культурнага ўплыву) над спробамі распрацоўкі філасофскіх яе версій (як гэта мела месца, напрыклад, у творчасці А.Н.Уайтхеда (1861-1947)). Істотны ўплыў на такое разгортванне падзей мелі поспехі фізікі, якая заўжды выступала як аснова прыродазнаўчай касмалогі.

Шчыльная і глыбокая ўзаемасувязь касмалогіі і фізікі выяўляецца ў тым, што касмалогія экстрапалюе грунтоўныя фізічныя тэорыі, асабліва тэорыю гравітацыі, на Сусвет у цэлым. У дадзенай сувязі паўстае пытанне пра апраўданасць і абгрунтаванасць такой экстрапаляцыі, паколькі фізічныя тэорыі абапіраюцца на эксперыменты, што здзяйсняюцца ў зямных умовах. Той момант, што яна кантралюецца назіраннямі, безумоўна, важны і значны, але дадзены кантроль зноў-такі здзяйсняецца зямным назіральнікам.

Калі прызнаць, што нашы зямныя ўмовы з пункту гледжання назіранняў прыродных працэсаў нічога звышасаблівага сабой не ўяўляюць, дык можна спадзявацца, што эмпірычны кантроль у выпадку касмалагічных тэорый не менш надзейны, чым у выпадку фізічных тэарэтычных пабудоў. Разам з тым дадзенае дапушчэнне не вынікае з саміх касмалагічных мадэляў: яно мае характар дадатковай адвольнай перадумовы. Увогуле, касмалагічныя экстрапаляцыі фізічных тэорый наўрад ці магчымыя без такога кшталту дапушчэнняў: цяжка ўявіць сабе, што пераход ад распрацаваных на аснове лакальнага зямнога эксперыментавання тэарэтычных канструкцый да глабальных касмалагічных мадэляў можа мець характар непасрэднага абгрунтавання і высноўвання.

Існуюць, аднак, і іншыя складанасці і цяжкасці, якія робяць касмалогію досыць праблематычнай галіной навуковага пазнання. У першую чаргу ў гэтым плане неабходна падкрэсліць унікальнасць аб’екта касмалагічных даследаванняў. Таму ягоныя ўсеагульныя вызначэнні, яго законы не могуць быць адкрытыя праз параўнальныя працэдуры і на падставе індуктыўных абагульненняў звычайнага характару. У такіх умовах падаецца няпэўнай сама магчымасць ужывання паняццяў “усеагульнае” і “закон”, а таму і наяўнасць крытэрыя, які дазваляў бы адрозніваць намалагічныя (заканамерныя) і акцыдэнтальныя (выпадковыя) уласцівасці Сусвету.

Касмалагічныя тэарэтычныя пабудовы абапіраюцца на вынікі лакальных зямных эксперыментаў: рэальнае эксперыментаванне касмічных маштабаў знаходзіцца па-за межамі чалавечых магчымасцяў. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне ў абсягу касмалогіі набывае тэарэтычны ўзровень, бо ў такіх умовах толькі тэорыя “можа выявіць сувязі паміж феноменамі, што выступаюць як лакальныя носьбіты інфармацыі, і глабальнай структурай”. Тэарэтычныя мадэлі адзначаныя тут пячаткай гіпатэтычнасці і няпэўнасці. І на сучасным этапе касмалагічных даследаванняў стан спраў у дадзенай сферы ў гэтым плане кардынальным чынам не змяніўся. Нягледзячы на тое, што большасць навукоўцаў прытрымліваецца канцэпцыі Вялікага Выбуху, якая выконвае зараз ролю стандартнай касмалагічнай мадэлі, будова космасу можа быць пададзеная ў яе рамках рознымі спосабамі.

Не толькі тэарэтычныя, але і метатэарэтычныя кампаненты навуковага пазнання набываюць у абсягу касмалогіі асаблівае значэнне: выбар на карысць пэўнай тэорыі ці мадэлі шмат у чым вызначаецца філасофскімі і метадалагічнымі прыярытэтамі таго ці іншага даследчыка.

Хімія займае “цэнтральнае” месца ў сістэме прыродазнаўчых навук. Дадзенае становішча з’яўляецца, з аднаго боку, надзвычай спрыяльным для яе развіцця, даючы ёй магчымасці для інтэнсіўнага ўзаемадзеяння і з фізікай, і з біялогіяй. З іншага боку, аднак, знаходжанне паміж фізікай і біялогіяй прынесла хіміі не толькі выгоды, бо яе магутныя суседкі папросту засланілі яе і яна пазбавілася значнай долі заслужанай увагі. Больш за тое, у такіх умовах паўстала пытанне адносна адметнасці гэтай навуковай дысцыпліны, яе саматоеснасці, спецыфікі яе праблемнага поля і яе метадаў. Фактычна, хімікі заўжды былі вымушаны змагацца за прызнанне, за прызнанне аўтаноміі сваёй сферы ведаў, яе спецыфічнай рацыянальнасці і г. д.

Калі хімію разглядаць як навуку, што вывучае заканамернасці, на якіх грунтуюцца паводзіны, структура і пераўтварэнні рэчываў, дык атрымліваецца, што яна мае справу з надзвычай шырокім колам феноменаў і працэсаў. Па сутнасці “гэта навука, што пераходзіць межы паміж косным і жывым, паміж мікраскапічным і макраскапічным”, і дадзеная неабсяжнасць яе праблемнага поля таксама істотным чынам абвастрае праблему яе ідэнтычнасці. Акрамя таго, хімія выглядае у гэтай сувязі як экстэнсіўная па сваім характары навуковая дысцыпліна. Адзначым, што “экстэнсіўнай навукай” яе назваў С.Арэніюс (1859-1927), які абгрунтоўваў сваё меркаванне наступным чынам: “Хімія працуе з гіганцкай колькасцю рэчываў, але цікавіцца пры гэтым толькі некаторымі іх уласцівасцямі.” А вось фізіка, на яго думку, мае справу з невялікай колькасцю рэчываў, але пры гэтым імкнецца глыбока аналізаваць вынікі эксперыментаў, што праводзяцца ў яе абсягу. Таму яна з’яўляецца інтэнсіўнай навукай.

Тым не менш, нягледзячы на надзвычайную разнастайнасць з’яў, што вывучаюцца хіміяй, можна вылучыць пэўныя агульныя характарыстыкі яе праблемнага поля, істотныя і важныя для яго разумення і вызначэння. У першую чаргу неабходна падкрэсліць, што ў сферы хімічных даследаванняў важна адрозніваць простыя і складаныя феномены. Выразнае правядзенне такога адрознення належыць да кола найважнейшых навацый, з якіх распачынаецца развіццё хіміі сучаснага тыпу.

Хімікі маюць магчымасць больш смела і ўпэўнена абыходзіцца з паняццем элементарнага, чым фізікі. Элементарныя ў хімічных адносінах аб’екты вызначаныя, з імі праводзяцца доследы, распрацаваная іх навуковая класіфікацыя і г. д. У якасці аб’ектаў цалкам справядліва разглядаюцца атамы: іх нельга падзяліць на больш простыя часткі, якія выяўлялі б спецыфічныя хімічныя ўласцівасці. У сферы хімічных даследаванняў атам захаваў той статус. Сукупнасць атамаў аднаго тыпу выступае як хімічны элемент.

Складаныя рэчывы ўтвараюцца з простых у выніку ўзаемадзеянняў паміж імі, якія называюцца хімічнымі рэакцыямі. Згаданае ўтварэнне адбываецца праз усталяванне пэўнага тыпу хімічных сувязяў, якія не надта лёгка, хаця і магчыма, разбурыць. Уласцівасці складаных рэчываў не зводзяцца да ўласцівасцяў іх кампанентаў, не з’яўляюцца іх механічнай сумай. У дадзенай сувязі паўстае праблема, якая мае філасофскае гучанне і абмяркоўваецца ў рамках філасофіі хіміі, – “праблема рэальнасці існавання элементаў у злучэннях, якія яны ўтвараюць”. Першасная цэласная адзінка ўсялякага складанага рэчыва – гэта малекула. Але не кожная малекула прадстаўляе хімічнае злучэнне. Хімічныя злучэнні ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, спараджаючы новыя рэчывы. Этымалогія слова “хімія”не такая празрыстая, як у выпадку касмалогіі, фізікі ці біялогіі. Яно мае ў канчатковым выніку старажытнаегіпецкія карані і ўзыходзіць да выразу “краіна чорнай зямлі”. Пры гэтым маецца на ўвазе дэльта Ніла і прылеглы да яе рэгіён Старажытнага Егіпта, дзе квітнелі рамёствы.

Біялогія – гэта сістэма навук, якія вывучаюць законы жывой прыроды ва ўсіх яе праявах, у тым ліку і законы яе ўзаемадзеяння са светам нежывога. Спецыфіку біялогіі фіксуе яе імя, якое было ўведзена ў навуковы зварот на мяжы XVIII і ХІХ стагоддзяў: першая частка дадзенага тэрміна азначае “жыццё”. Паняцце жыцця і звязаная з ім праблематыка мае адмысловы статус у абсягу біялогіі. Усе праблемы біялагічнай навукі і ўсе вынікі сцэнтраваныя, сфакусаваныя на ім, маюць на мэце яго развіццё і ўзбагачэнне, а з іншага, – яно падаецца надта субтыльным і ў дадатак да ўсяго абцяжараным шматлікімі пазанавуковымі канатацыямі. Таму пытанне пра сутнасць жыцця выяўляе ў абсягу біялагічных ведаў два грунтоўныя вымярэнні: агульнатэарэтычнае і метатэарэтычнае.

Цяпер біёлагі засяроджваюць на ім сваю ўвагу, найчасцей імкнуцца даць хутчэй тэхнічны адказ на яго і не надта аддаляцца ад вынікаў, дасягнутых на канкрэтных кірунках эмпірычных і тэарэтычных даследаванняў. Так, італьянска-амерыканскі вірусолаг Р.Дульбека (1914-2012) піша, што жыццё ў першую чаргу – гэта “прывядзенне ў дзеянне зашыфраваных у генах вызначэнняў”.Біялогія не страчвае сваёй сувязі з філасофіяй: за згаданымі поглядамі стаіць пэўны тып філасофскага мыслення, пэўная філасофія біялогіі. Тут гаворка ідзе пра наяўнасць у біялогіі грунтоўнага філасофскага патэнцыялу, а ў філасофіі – біялагічнага вымярэння.

Прыродазнаўства – гэта складанае сістэматычнае ўтварэнне, найважнейшымі кампанентамі якога з’яўляюцца фізіка (разам з фізічнай касмалогіяй), хімія і біялогія. Фізіка – гэта навука, што вывучае матэрыю ў яе фундаментальных характарыстыках і найперш яе рух. Ужо з часу свайго ўзнікнення яна прэтэндавала на статус навукі-лідара ў сістэме прыродазнаўчага пазнання. У сувязі з гэтым паўстала фізікалісцкая метадалагічная стратэгія, якая нацэльвала на рэалізацыю ў навуцы ідэалу яе адзінства на аснове фізічных тэорый і той мовы, на якой яны сфармуляваныя. Фізіка інтэнсіўна ўзаемадзейнічае з іншымі галінамі чалавечага пазнання, што прыносіць плён і ёй самой, і іншым пазнавальным кірункам.

Шчыльнае ўзаемадзеянне звязвае фізіку з касмалогіяй, навукай, што даследуе ўзнікненне, развіццё, структуру і ўласцівасці Сусвету ў ягонай цэласнасці і ўпарадкаванасці. У выніку фундаментальных фізічных даследаванняў паўстаюць тэарэтычныя рамкі для аналізу касмалагічных праблем. Дзякуючы інтэнсіўнаму развіццю оптыкі ствараюцца эфектыўныя сродкі для вядзення назіранняў, якія ў сучасных умовах робяць магчымай эмпірычную праверку тэарэтычных пабудоў, што апісваюць гіганцкія касмічныя структуры. Касмалогія экстрапалюе грунтоўныя фізічныя тэорыі на Сусвет у цэлым. Разам з тым у пэўным сэнсе яна выступае як перадумова фізікі, бо грунтоўна важныя для разгортвання фізічных тэорый глабальныя ўяўленні пра прастору і час маюць, фактычна, касмалагічны характар. Унікальнасць аб’екта касмалагічных даследаванняў, аднак, цягне за сабой немагчымасць адкрыцця яго ўсеагульных характарыстык, яго законаў праз параўнальныя працэдуры і на падставе індуктыўных абагульненняў звычайнага характару. У сувязі з гэтай і з іншымі складанасцямі тэарэтычныя мадэлі у абсягу касмалогіі ў значна большай ступені, чым у іншых галінах навуковага пазнання, абцяжараныя гіпатэтычнасцю і няпэўнасцю.

Хімія як навука, прысвечаная заканамернасцям, што вызначаюць паводзіны, структуру і пераўтварэнні рэчываў, разглядае надзвычай шырокае кола феноменаў і працэсаў. Істотнае значэнне ў яе абсягу маюць адрозненні простага і складанага, яна вывучае ўзаемадзеянні простых рэчываў, у выніку якіх паўстаюць складаныя ўтварэнні, гэтаксама як і адваротныя працэсы. Важнай характарыстыкай хіміі з’яўляецца яе шчыльная сувязь з практыкай, што робіць яе ў значна большай ступені, чым іншыя навукі, уразлівай для грамадскай крытыкі самага рознага кшталту.

Што да біялогіі, дык яна ўяўляе сабой сістэму навук, якія вывучаюць законы жывой прыроды ва ўсіх яе праявах. Праблематыка, звязаная з паняццем жыцця, мае адмысловы статус у абсягу біялогічнага пазнання. Пры яго разглядзе біялогія так ці інакш узаемадзейнічае з філасофіяй. Да найважнейшых адметных характарыстык біялагічнай навукі належыць інтэнсіўны ўзаемаўплыў метаду і прадмета яе даследавання. Ужо на ўзроўні найпрасцейшых арганізмаў ці нават іх кампанентаў даследчык сутыкаецца з актыўнай рэакцыяй жывога на свае дзеянні, што патрабуе ад яго і ад ягонай метадалогіі гнуткасці, здольнасці адаптавацца да зменлівай даследчай сітуацыі. Таму біялагічнае даследаванне ўяўляе сабой “сустрэчу”, сутыкненне дзвюх жывых, дзейных сіл.