- •Навука як від пазнання і як феномен культуры.
- •2. Структура навукі.
- •3. Праблема навуковага метаду. Паняцце метадалогіі і методыкі.
- •4. Паняцце прыроды. Прыродазнаўства як тэарэтычнае дачыненне чалавека да прыроды.
- •5. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.
- •6. Прыродазнаўства і філасофія.
- •7. Прыродазнаўства і матэматыка.
- •8. Прыродазнаўства і тэхніка. Паняцце тэхнанавукі.
- •9. Асноўныя паняцці сістэмалогіі і кібернетыкі і іх значэнне для вывучэння прыродных з’яў.
- •11. Агульная характарыстыка асноўных прыродазнаўчых дысцыплін
- •12. Гістарычная дынаміка навукі: асноўныя падыходы і праблемы
- •13. Гістарычнае станаўленне навукі сучаснага тыпу: асноўныя этапы і іх асаблівасці.
- •14. Гістарычнае станаўленне фізікі і касмалогіі сучаснага тыпу
- •15. Гістарычнае станаўленне хіміі сучаснага тыпу
- •16. Гістарычнае станаўленне біялогіі сучаснага тыпу
- •18. Класічнае прыродазнаўства як першая форма навукі сучаснага тыпу.
- •19. Класічная механіка і яе гістарычнае значэнне
- •20. Асноўныя характарыстыкі ньютанаўскай касмалогіі.
- •21. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя , тэарэтычныя і філасофскія аспекты.
- •22. Развіццё ўяўленняў аб святле ў XVII- XIX стагоддзях.
- •23. Класічная электрадынаміка
- •24. Рэвалюцыйныя адкрыцці ў галіне хімічных ведаў у хіх стагоддзі.
- •25.Рэвалюцыйныя біялагічныя адкрыцці ў хіх стагоддзі і іх светапогляднае значэнне.
- •26. Крызіс класічнага прыродазнаўства
- •27. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне рэлятывісцкай фізікі.
- •28. Усеагульная тэорыя адноснасці і яе значэнне ў кантэксце фармавання асноў сучаснай касмалогіі.
- •29. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне квантавай фізікі.
- •30. Праблема ўзаемадачыненняў квантавай і рэлятывісцкай фізікі.
- •31. Рэвалюцыйнае значэнне квантавай фізікі для развіцця сучаснай хіміі.
- •32. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •33. Агульныя характарыстыкі сучаснага прыродазнаўства.
- •34. Тэорыя Вялікага Выбуху як Стандартная мадэль сучаснай касмалогіі.
- •36. Дасягненні і праблемы сучаснай планеталогіі.
- •38. Праблема грунтоўных сусветных канстант. Антропны прынцып і яго філасофска-эстэтычны сэнс.
- •39. Развіццё квантавай фізікі ў XX стагоддзі.
- •40. Сучасныя ўяўленні аб будове матэрыі.Стандартная мадэль – сучасная тэорыя элементарных часцінак
- •41. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.
- •42. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучаснай фізіцы.
- •46. Сучасныя ўяуленні аб паходжанні жыцця на Зямлі.
- •48. Сучасныя ўяўленні аб сістэмна-структурнай арганізацыі жывога.
- •49. Генетыка: сучасны стан і перспектывы даследаванняў.
- •50. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •51. Вывучэнне біясферы і яе эвалюцыя.
- •Эволюция биосферы
- •53.Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.
- •54. Чалавек як прадмет прыродазнаўчага пазнання. Інтэгратыўныя тэндэнцыі ў вывучэнні чалавека.
- •55. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.
- •56.Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагіяная праблема ў сучаснай навуцы.
- •57. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты
- •58. Сінергетыка і пошукагульных механізмаўразвмцця прыроды і грамадства.
- •60. Перспектывы прыродазнаўства ў 21 стагоддзі.
8. Прыродазнаўства і тэхніка. Паняцце тэхнанавукі.
Слова “тэхніка” ўжываецца досыць неадназначна. Мы выкарыстоўваем яго для абазначэння ўсялякага кшталту прыстасаванняў. Абазначаем мы гэтым словам і сукупнасць прыёмаў, дзеянняў, працэдур. Яно ўжываецца для характарысткі ступені ўмельства, узроўню валодання пэўнай дзейнасцю. Дадзенае слова трывала замацавалася і ў слоўніку асноўных філасофскіх паняццяў. Яго ўзыходжанне ў высокую філасофскую сферу было падрыхтавана фактычна ў антычнай культуры, дзе ягоны тэрміналагічны папярэднік – “тэхнэ” – робіцца прадметам грунтоўнага тэарэтычнага аналізу ў прадстаўнікоў розных філасофскіх школ і кірункаў.
Ідэнтычная сітуацыя назіраецца і ў сучасных умовах. У розных філасофскіх традыцыях і плынях распрацоўваюцца розныя версіі разумення і інтэрпрэтацыі феномена тэхнікі, яго месца і значэння ў культуры, яго гістарычных перспектыў. Тым не менш – пры ўсёй рознасці падыходаў і ацэнак – ніхто з сучасных тэарэтыкаў не адмаўляе грунтоўнай ролі тэхнікі ў грамадскім жыцці, асабліва адметнай у мадэрнавым грамадстве. Тэхніка займае ў ім надзвычай важнае месца, ператвараецца канчатковым выніку ў асноўны, дамінантны спосаб чалавечага існавання ў свеце, і таму яно цалкам правамерна было названа філосафамі тэхнагенным.
Ніхто не будзе сумнявацца і ў факце тэхнічнага прагрэсу чалавецтва, які зрабіўся імклівым якраз у цывілізацыі сучаснага, тэхнагеннага тыпу. Для яго інтэнсіфікацыі мае сталае ўзаемадзеянне тэхнікі і навукі, перадумовы для якога былі створаны рэнесансавай духоўнай рэвалюцыяй і сацыяльнымі рэвалюцыямі XVII-XVIII cтст. У папярэднія эпохі згаданае ўзаемадзеянне было досыць слабым. Таму даследчыкі адпаведнай праблематыкі робяць выснову, згодна з якой да Новага часу абедзве духоўныя формы ішлі раздзельнымі гістарычнымі шляхамі: звязаная найперш з рамеснай вытворчасцю тэхніка развівалася ва ўлонні інтуіцыі, выпадковага прасвятлення; адзначаная пячаткай сузіральнасці навука з пагардай ставілася да свайго магчымага тэхнічна-практычнага ўжывання.
Сітуацыя кардынальным чынам змянілася з узнікненнем буржуазнага грамадства, у якім тэхнічна-практычнае засваенне рэчаіснасці набывае новае, грунтоўнае значэнне. З усталяваннем эканамічнага і палітычнага панавання буржуазіі паўстала патрэба ў “метадычным даследаванні бязмежнага поля тэхнічных магчымасцяў” і патрэба ў шчыльным узаемадзеянні з навукай. Матэматызаваная, эксперыментальная навука змяшчае неад’емны, грунтоўны тэхнічны аспект, які выяўляецца ўжо ў тым, што эксперыменты, вымярэнні і ў мностве выпадкаў назіранні немагчымыя без адпаведнай апаратуры.
У такіх умовах з’явілася прысвечаная тэхніцы навука (за якой паступова замацавалася імя, якое вельмі пасуе ёй, – “тэхналогія”), якая разгарнулася затым у цэлую сістэму навуковых дысцыплін. Яны вывучаюць метады, змест, мэты і вынікі пэўных тэхнічных працэсаў. Усё большую цікавасць выклікае і даследаванне тэхнікі.
Для таго каб тэрміналагічна зафіксаваць ўзаемасувязь сучаснай навукі і тэхнікі ў 70-х гг. мінулага стагоддзя быў прапанаваны неалагізм “тэхнанавука”. Яго ўвёў у навуковы зварот бельгійскі філосаф Ж.Атаа, маючы на мэце падкрэсліць “аперацыянальную і тэхнічную натуру сучаснай навукі, уключаючы фундаментальныя даследаванні”. Дадзены тэрмін набыў уласнае, аўтаномнае, незалежнае ад намераў свайго стваральніка існаванне, а таму і новыя, непрадугледжаныя ім значэнні.
Узнікненне тэхнанавукі выступае як яскравае выяўленне і як заканамерны вынік практычнай арыентацыі навуковага пазнання сучаснага тыпу, якая паглыбляецца і ўзмацняецца з цягам часу. Яно паспрыяла і працягвае спрыяць грунтоўнаму паляпшэнню ўмоў, у якіх жыве і працуе чалавек, адкрываючы новыя магчымасці для творчага засваення ім сваёй рэчаіснасці.
Тэхнанавуку нельга разглядаць і як выключна станоўчы феномен. Ідэя практычнага панавання чалавека над прыродай праз тэарэтычнае, навуковае засваенне яе законаў, якой належыць надзвычай важнае месца сярод духоўных вытокаў навукі сучаснага тыпу, выявілася ва ўмовах нарастання і паглыблення глабальных праблем як абмежаваная і не надта прадуктыўная. Тэхнізацыя навукі без яе гуманізацыі, гэтаксама як і прасякненне тэхнікі навукай без надання ёй гуманістычнага вымярэння, з’яўляецца небяспечнай і непрымальнай духоўнай стратэгіяй. Аснова для гуманізацыі (тэхна)навукі – гэта пераўтварэнне на гуманістычных прынцыпах усёй сістэмы грамадскіх дачыненняў. На пошукі шляхоў да яго і павінна быць найперш скіраваная духоўная энергія чалавецтва.
Такім чынам, у гісторыі чалавецтва назіраецца няспыннае развіццё тэхнікі як складанай, разгалінаванай сістэмы, у якой увасабляецца інструментальны кампанент чалавечай дзейнасці, і няўхільна павышаецца яе роля. Грунтоўнае значэнне для інтэнсіфікацыі тэхнічнага прагрэсу ў Новы і Найноўшы час мае сталае ўзаемадзеянне тэхнікі і навукі, перадумовы для якога былі створаныя рэнесансавай духоўнай рэвалюцыяй і сацыяльнымі рэвалюцыямі XVII-XVIII cтст. Згаданае ўзаемадзеянне грунтуецца на тым, што навука сучаснага тыпу – матэматызаваная, эксперыментальная – змяшчае ў самой сваёй існасці неад’емны, грунтоўны тэхнічны аспект, а сучасная тэхніка мае патрэбу ў навуцы, бо яе развіццё не можа быць ужо забяспечана бессістэмнай вынаходніцкай дзейнасцю. Аднак ні тэхнізацыя навукі, ні сапраўднае прасякненне ёю тэхнікі не могуць разглядацца выключна ў станоўчым святле. Вострыя супярэчнасці і праблемы, што характарызуюць сучасны стан узаемадачыненняў чалавека і прыроды, яскрава сведчаць пра неабходнасць надання гуманістычнага вымярэння ўзаемадзеянню навуковага і тэхнічнага сегментаў культуры.
