- •Навука як від пазнання і як феномен культуры.
- •2. Структура навукі.
- •3. Праблема навуковага метаду. Паняцце метадалогіі і методыкі.
- •4. Паняцце прыроды. Прыродазнаўства як тэарэтычнае дачыненне чалавека да прыроды.
- •5. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.
- •6. Прыродазнаўства і філасофія.
- •7. Прыродазнаўства і матэматыка.
- •8. Прыродазнаўства і тэхніка. Паняцце тэхнанавукі.
- •9. Асноўныя паняцці сістэмалогіі і кібернетыкі і іх значэнне для вывучэння прыродных з’яў.
- •11. Агульная характарыстыка асноўных прыродазнаўчых дысцыплін
- •12. Гістарычная дынаміка навукі: асноўныя падыходы і праблемы
- •13. Гістарычнае станаўленне навукі сучаснага тыпу: асноўныя этапы і іх асаблівасці.
- •14. Гістарычнае станаўленне фізікі і касмалогіі сучаснага тыпу
- •15. Гістарычнае станаўленне хіміі сучаснага тыпу
- •16. Гістарычнае станаўленне біялогіі сучаснага тыпу
- •18. Класічнае прыродазнаўства як першая форма навукі сучаснага тыпу.
- •19. Класічная механіка і яе гістарычнае значэнне
- •20. Асноўныя характарыстыкі ньютанаўскай касмалогіі.
- •21. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя , тэарэтычныя і філасофскія аспекты.
- •22. Развіццё ўяўленняў аб святле ў XVII- XIX стагоддзях.
- •23. Класічная электрадынаміка
- •24. Рэвалюцыйныя адкрыцці ў галіне хімічных ведаў у хіх стагоддзі.
- •25.Рэвалюцыйныя біялагічныя адкрыцці ў хіх стагоддзі і іх светапогляднае значэнне.
- •26. Крызіс класічнага прыродазнаўства
- •27. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне рэлятывісцкай фізікі.
- •28. Усеагульная тэорыя адноснасці і яе значэнне ў кантэксце фармавання асноў сучаснай касмалогіі.
- •29. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне квантавай фізікі.
- •30. Праблема ўзаемадачыненняў квантавай і рэлятывісцкай фізікі.
- •31. Рэвалюцыйнае значэнне квантавай фізікі для развіцця сучаснай хіміі.
- •32. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •33. Агульныя характарыстыкі сучаснага прыродазнаўства.
- •34. Тэорыя Вялікага Выбуху як Стандартная мадэль сучаснай касмалогіі.
- •36. Дасягненні і праблемы сучаснай планеталогіі.
- •38. Праблема грунтоўных сусветных канстант. Антропны прынцып і яго філасофска-эстэтычны сэнс.
- •39. Развіццё квантавай фізікі ў XX стагоддзі.
- •40. Сучасныя ўяўленні аб будове матэрыі.Стандартная мадэль – сучасная тэорыя элементарных часцінак
- •41. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.
- •42. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучаснай фізіцы.
- •46. Сучасныя ўяуленні аб паходжанні жыцця на Зямлі.
- •48. Сучасныя ўяўленні аб сістэмна-структурнай арганізацыі жывога.
- •49. Генетыка: сучасны стан і перспектывы даследаванняў.
- •50. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •51. Вывучэнне біясферы і яе эвалюцыя.
- •Эволюция биосферы
- •53.Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.
- •54. Чалавек як прадмет прыродазнаўчага пазнання. Інтэгратыўныя тэндэнцыі ў вывучэнні чалавека.
- •55. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.
- •56.Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагіяная праблема ў сучаснай навуцы.
- •57. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты
- •58. Сінергетыка і пошукагульных механізмаўразвмцця прыроды і грамадства.
- •60. Перспектывы прыродазнаўства ў 21 стагоддзі.
4. Паняцце прыроды. Прыродазнаўства як тэарэтычнае дачыненне чалавека да прыроды.
Мэтай, вынікам, ядром і сэрцам тэарэтычнага ўзроўню навукі з’яўляецца феномен, праз які ён атрымаў сваю назву, – навуковая тэорыя. Тэрмін “тэорыя” ўзыходзіць да познелац. “theoria”, звязанага ў сваю чаргу са старажытнагр. “θεωρία”, якое азначала “сузіранне”, “разгляд”, а пазней – “пазнанне”. У сучасных умовах дадзены тэрмін мае шматзначны характар. У кантэксце пазнавальнай дзейнасці ўвогуле ў ім фіксуецца момант выхаду за межы непасрэдна дадзeнага дзеля таго, каб зразумець і растлумачыць яго. Гэты момант прысутнічае ва ўсіх відах пазнання, але ў пазнанні навуковым ён выступае ў асабліва выразнай, канцэнтраванай форме.
Істотнай характарыстыкай тэорыі з’яўляецца таксама яе сістэмная арганізацыя: яна выступае як упарадкаванае згодна з пэўным прынцыпам цэласнае ўтварэнне. В.С.Сцёпін даводзіць, што ў змястоўным плане першаэлементамі сістэматычных навуковых пабудоў з’яўляюцца тэарэтычныя канструкты, г. зн. тэарэтычныя ідэальныя аб’екты (у рэчаіснасці няма такіх аб’ектаў – у наяўнасці няма абсалютна чорнага цела, аб’екта, які абсарбуе ўсё электрамагнітнае выпраменьванне, што патрапляе на яго, але існуюць іх правобразы, пэўныя характарыстыкі якіх, напрыклад уласцівасць да моцнага паглынання электрамагнітнага выпраменьвання, яны і фіксуюць). Арганізаваная сукупнасць выказванняў адносна гэтых аб’ектаў і ўтварае навуковую тэорыю.
Тыпічным для навукі спосабам згаданай арганізацыі з’яўляецца аксіяматызацыя. Ролю аксіём выконваюць пры гэтым выказванні, у якіх фіксуюцца грунтоўныя законы таго сегмента рэчаіснасці, што апісваецца дадзенай тэорыяй. Яны ўжываюцца затым для апісання і тлумачэння розных яго аспектаў, падсістэм, наяўных у ім спецыфічных працэсаў і з’яў. Найбольш эфектыўным чынам аксіяматызацыя здзяйсняецца ў спалучэнні з фармалізацыяй тэарэтычных ведаў. Фармалізацыя пэўнай тэорыі – гэта прадстаўленне яе у знакавай сістэме, у якой фіксуюцца структурныя сувязі яе элементаў пры адцягненні ад змястоўных аспектаў. У такіх умовах высноўванне з аксіём, на якіх грунтуецца дадзенае тэарэтычнае ўтварэнне, адбываецца найбольш простым, адназначным і пераканаўчым чынам.
З адзначанага вышэй відавочна вынікае, што для распрацоўкі цэнтральных паняццяў і палажэнняў тэорыі фундаментальна важным з’яўляецца метад ідэалізацыі, а тасама шчыльна звязаны з ім уяўны эксперымент. А.Эйнштэйн і Л.Інфельд вядуць гаворку пра “ідэалізаваны эксперымент”, даводзячы пра яго грунтоўнае значэнне ў кантэксце ўзнікнення навукі сучаснага тыпу. Гэта азначае, што ў якасці выніку ідэалізацыі можа фігураваць не толькі ідэальны аб’ект, але і ідэальная сітуацыя – сітуацыя, у якой ідэальныя аб’екты ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.
Інтэнсіўнае ўжыванне метаду ідэалізацыі ў сучаснай навуцы змушае паставіць пытанне пра прычыны і наступствы такой практыкі. Сярод прычын у першую чаргу неабходна адзначыць сувязь такога кшталту пазнавальных працэдур з матэматычным апісаннем рэчаіснасці. Што да наступстваў, дык шырокае ўжыванне метадаў ідэалізацыі і ўяўнага эксперымента ў навуцы сучаснага тыпу абвастрыла праблему ўзаемадачыненняў тэарэтычных пабудоў і рэчаіснасці, а ў яе кантэксце – праблему праверкі тэорый. Практыка навуковых даследаванняў зусім не паралізаваная наяўнасцю ў ёй шматлікіх ідэалізацый.
У кантэксце аналізу тэарэтычага ўзроўню навуковага пазнанняважнае значэнне мае высвятленне суадносінаў такіх яго феноменаў, як уласна тэорыі і гіпотэзы. Пад навуковай гіпотэзай (ад старажытнагр. ὑπόθεσιϛ – здагадка, дапушчэнне) мы будзем разумець тэарэтычнае ўтварэнне, якое не пярэчыць фактам, але мае разам з тым статус недаказанага. У дадзенай сувязі паўстае, аднак, пытанне, якім чынам, на аснове якіх крытэрыяў адрозніваць яе ад тэорыі ва ўласным сэнсе? К.Попер, напрыклад, даводзіць пра “прынцыпова гіпатэтычны характар прыродазнаўчых тэорый (і, больш за тое, – метафізічных)”.
У адказ на дадзенае пытанне можна заўважыць, што ва ўсіх выпадках – нават калі мы прызнаем прынцыпова гіпатэтычны статус навуковых ведаў – тэарэтычныя навуковыя пабудовы адрозніваюцца ступенню сваёй гіпатэтычнасці. Тэарэтычнае ўтварэнне, якое паспяхова прайшло такое выпрабаванне, абавязкова павінна мець больш высокі статус, чым тое, што адпаведны тэст яшчэ не прайшло (ці нават няздольнае на дадзены момант яго прайсці праз няздольнасць прадказаць вынікі будучага досведу). Існуюць і іншыя моманты, якія могуць быць улічаныя пры ацэнцы ступені абгрунтаванасці ці, наадварот, гіпатэтычнасці пэўных навуковых канструкцый (практычны, тэхнічны ўжытак, сумяшчальнасць з іншымі тэорыямі і г. д.).
У аперацыянальным і метадычным плане гіпотэзам належыць надзвычай важная роля ў працэсе навуковага пазнання . Яны дынамізуюць згаданы працэс, пашыраюць далягляд навукоўцаў і спрыяюць усталяванню новых мэтаў, задач і арыенціраў у іх даследчай дзейнасці. Феномен займае важнае месца ў фармальна-метадычным арсенале навукі.
У больш канкрэтным плане ў дадзенай сувязі варта адзначыць гіпатэтычна-дэдуктыўны метад. Спачатку распрацоўваецца гіпотэза, з якой робяцца высновы, што дапускаюць эмпірычную і тэарэтычную праверку. На аснове дадзенай праверкі вырашаецца далейшы лёс гіпотэзы (павінна яна быць адкінутая ці перапрацаваная, або можа служыць як падстава для новых пошукаў). Грунтоўны кагнітыўны патэнцыял выяўляе таксама метад матэматычнай гіпотэзы, г. зн. гіпотэзы сфармуляванай на матэматычнай мове і пры дапамозе матэматычных сродкаў. Высокая эфектыўнасць згаданага метаду абумоўленая асаблівасцямі матэматычных аб’ектаў і выказванняў, іх непараўнальнымі перавагамі ў ступені абстрагаванасці, абагульненасці, ідэалізаванасці перад аб’ектамі і тэарэтычнымі пабудовамі іншых навук. Таму і з’яўляюцца яны ў найвышэйшай ступені дзейснымі ў сітуацыях, калі адбываецца выхад па-за межы наяўных, усталяваных ведаў, іх абагульненне і г. д.
Тэорыі і гіпотэзы цалкам апраўдана могуць разглядацца як мадэлі тых сегментаў рэчаіснасці, што апісваюцца імі. Напрыклад, С.Хокінг і Л.Млодзінаў, разважаючы пра суадносіны навуковых тэорый і фізічнай рэальнасці, указваюць, што “фізічная тэорыя ці карціна свету з’яўляецца (найчасцей матэматычнай) мадэльлю і мае набор правілаў, якія звязваюць элементы мадэлі з назіраннямі”. Матэматычнае мадэляванне (стварэнне матэматычных мадэляў) фігуруе, такім чынам, як грунтоўная характарыстыка і як надзвычай важны метад тэарэтычнага пазнання. Матэматычная мадэль можа разглядацца як “матэматычная структура, якая выкарыстоўваецца для рэпрэзентавання некаторых значных у фізічных адносінах структур у свеце”. Пры гэтым матэматычнай з’яўляецца структура, элементы якой ўяляюць сабой матэматычныя аб’екты (лікі, мноствы, вектары), дачыненні якіх і аперацыі з якімі таксама маюць матэматычны характар. Варта адзначыць, што аўтар працытаванага азначэння (якое ўзята з прысвечанага квантавай механіцы артыкула Стэнфардскай філасофскай энцыклапедыі) гаворыць пра мадэль увогуле. Мадэль для яго, значыцца, – найперш і найістотнейшым чынам матэматычнае ўтварэнне. Гэта вельмі красамоўны факт: ён яскрава паказвае, якога ўзроўню дасягнула матэматызацыя сучаснай навукі і якая роля належыць матэматычным мадэлям у ёй.
.
