- •Навука як від пазнання і як феномен культуры.
- •2. Структура навукі.
- •3. Праблема навуковага метаду. Паняцце метадалогіі і методыкі.
- •4. Паняцце прыроды. Прыродазнаўства як тэарэтычнае дачыненне чалавека да прыроды.
- •5. Прыродазнаўства ў сістэме навуковых ведаў. Праблема суадносінаў прыродазнаўчых і гуманітарных навук.
- •6. Прыродазнаўства і філасофія.
- •7. Прыродазнаўства і матэматыка.
- •8. Прыродазнаўства і тэхніка. Паняцце тэхнанавукі.
- •9. Асноўныя паняцці сістэмалогіі і кібернетыкі і іх значэнне для вывучэння прыродных з’яў.
- •11. Агульная характарыстыка асноўных прыродазнаўчых дысцыплін
- •12. Гістарычная дынаміка навукі: асноўныя падыходы і праблемы
- •13. Гістарычнае станаўленне навукі сучаснага тыпу: асноўныя этапы і іх асаблівасці.
- •14. Гістарычнае станаўленне фізікі і касмалогіі сучаснага тыпу
- •15. Гістарычнае станаўленне хіміі сучаснага тыпу
- •16. Гістарычнае станаўленне біялогіі сучаснага тыпу
- •18. Класічнае прыродазнаўства як першая форма навукі сучаснага тыпу.
- •19. Класічная механіка і яе гістарычнае значэнне
- •20. Асноўныя характарыстыкі ньютанаўскай касмалогіі.
- •21. Праблемы тэрмадынамікі: гістарычныя , тэарэтычныя і філасофскія аспекты.
- •22. Развіццё ўяўленняў аб святле ў XVII- XIX стагоддзях.
- •23. Класічная электрадынаміка
- •24. Рэвалюцыйныя адкрыцці ў галіне хімічных ведаў у хіх стагоддзі.
- •25.Рэвалюцыйныя біялагічныя адкрыцці ў хіх стагоддзі і іх светапогляднае значэнне.
- •26. Крызіс класічнага прыродазнаўства
- •27. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне рэлятывісцкай фізікі.
- •28. Усеагульная тэорыя адноснасці і яе значэнне ў кантэксце фармавання асноў сучаснай касмалогіі.
- •29. Рэвалюцыя ў фізіцы пачатку хх стагоддзя: станаўленне квантавай фізікі.
- •30. Праблема ўзаемадачыненняў квантавай і рэлятывісцкай фізікі.
- •31. Рэвалюцыйнае значэнне квантавай фізікі для развіцця сучаснай хіміі.
- •32. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •33. Агульныя характарыстыкі сучаснага прыродазнаўства.
- •34. Тэорыя Вялікага Выбуху як Стандартная мадэль сучаснай касмалогіі.
- •36. Дасягненні і праблемы сучаснай планеталогіі.
- •38. Праблема грунтоўных сусветных канстант. Антропны прынцып і яго філасофска-эстэтычны сэнс.
- •39. Развіццё квантавай фізікі ў XX стагоддзі.
- •40. Сучасныя ўяўленні аб будове матэрыі.Стандартная мадэль – сучасная тэорыя элементарных часцінак
- •41. Сучасныя фізічныя ўяўленні аб прасторы і часе.
- •42. Законы захавання і законы сіметрыі і іх інтэрпрэтацыя ў сучаснай фізіцы.
- •46. Сучасныя ўяуленні аб паходжанні жыцця на Зямлі.
- •48. Сучасныя ўяўленні аб сістэмна-структурнай арганізацыі жывога.
- •49. Генетыка: сучасны стан і перспектывы даследаванняў.
- •50. Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі. Эвалюцыйная біялогія ў другой палове хх – напачатку ххі стст.
- •51. Вывучэнне біясферы і яе эвалюцыя.
- •Эволюция биосферы
- •53.Біяэтыка як міждысцыплінарная галіна пазнання.
- •54. Чалавек як прадмет прыродазнаўчага пазнання. Інтэгратыўныя тэндэнцыі ў вывучэнні чалавека.
- •55. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.
- •56.Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагіяная праблема ў сучаснай навуцы.
- •57. Праблема антрапагенезу і яе прыродазнаўчыя аспекты
- •58. Сінергетыка і пошукагульных механізмаўразвмцця прыроды і грамадства.
- •60. Перспектывы прыродазнаўства ў 21 стагоддзі.
55. Месца сацыябіялогіі і эталогіі ў вывучэнні чалавека.
Праблема суадносінаў біялагічнага і духоўнага ў чалавеку
Пытанне пра суадносіны духоўнага і біялагічнага пачаткаў у чалавеку знаходзіць сваё канцэнтраванае выяўленне ў праблеме ўзаемадачыненняў душы і цела (свядомасці і мозга). Магутныя імпульсы для яе абмеркавання далі поспехі ў вывучэнні структуры і дзейнасці мозга, дасягнутыя сучаснай навукай. Пры гэтым важна падкрэсліць міждысцыплінарны характар адпаведных даследаванняў: нейрафізіялогія, нейраанатомія, нейрахімія, клінічная нейралогія, нейрапсіхалогія шчыльна звязаныя паміж сабой і актыўна ўзаемадзейнічаюць у вывучэнні вышэйшай нервовай дзейнасці. Пачынаючы з 70-х гг. ХХ ст., згаданыя навукі выяўляюць усё больш інтэнсіўныя ўзаемасувязі з такімі дысцыплінамі і даследчымі кірункамі, як кагнітыўная псіхалогія, лінгвістыка, даследаванні штучнага інтэлекту, так што ў выніку паўстала новае міждысцыплінарнае ўтварэнне – кагнітыўныя навукі.
Акрамя таго, праблема суадносінаў свядомасці і мозга месціцца на мяжы праблемных палёў навукі і філасофіі, і таму найлепшай опцыяй для плённага яе вывучэння было б шчыльнае супрацоўніцтва філосафа і (нейра)біёлага, яскравым прыкладам якога з’яўляюцца супольныя даследаванні К.Попера і Д.Эклса. У выніку згаданых даследаванняў паўстала дуалістычна-інтэракцыянісцкая канцэпцыя, якая адрозніваецца ад традыцыйных формаў дуалізму і паралелізму ў дадзеным пытанні прызнаннем таго, што “матэрыяльны свет мозга павінен быць адкрытым для духоўных уплываў”. Згодна з яе строгім дуалістычным аспектам, аднак, “дух, які ўсведамляе сам сябе, разглядаецца як незалежнае ўтварэнне, як існаванне ў другім свеце, што мае пэўны рэчаісны стан, раўназначны таму, якім валодае мозг са сваім існаваннем у першым свеце”. Пры гэтым самасвядомы дух “счытвае” наяўную ў актыўных цэнтрах мозга інфармацыю і стварае на яе аснове цэласную карціну рэчаіснасці, мэтанакіравана ўплываючы разам з тым на іх дзейнасць.
Дуалістычнаму падыходу да вырашэння дадзенай праблемы супрацьстаіць, відавочна, маністычны – і найперш матэрыялістычны, які зводзіць духоўныя феномены да функцыянавання вышэйшай нервовай сістэмы. У крайняй яго форме (у т. зв. “элімінатыўным31 матэрыялізме”) мае месца памкненне надаць згаданаму звядзенню абсалютны характар і замяніць тыя моўныя выразы, у якіх фіксуюцца ментальныя працэсы, нейрафізіялагічнымі тэрмінамі. Аднак, калі мы нават прызнаем праявы свядомасці тоеснымі працэсам, што адбываюцца ў мозгу, паўстае пытанне, як растлумачыць уласцівасць гэтых працэсаў фігураваць у якасці свядомага досведу? Адказ на яго (хоць досыць папулярны, але далёка не бясспрэчны) дае функцыяналізм, у якім ментальныя станы атаясамліваюцца з іх фунцыямі у межах усёй псіхафізіялагічнай сістэмы. Кожны з гэтых станаў звязаны функцыянальнымі сувязямі з узбуджэннем ворганаў пачуццяў, з пэўнай формай паводзінаў, з іншымі ментальнымі з’явамі і з’яўляецца тым, чым ён ёсць, менавіта дзякуючы сваёй улучанасці у дадзеную функцыянальна арганізаваную цэласнасць.
Хоць у абсягу функцыяналізму не мае асаблівага значэння, на якім субстраце задзейнічаныя ментальныя працэсы – духоўным ці матэрыяльным і па сваёй глыбокай сутнасці ён выступае як нейтральнае паміж дуалізмам і фізікалізмам (матэрыялістычным манізмам) вучэнне, тым не менш яго прадстаўнікі з’яўляюцца, як правіла, фізікалістамі, г. зн. бачаць згаданы субстрат у мозгу, у вышэйшай нервовай сістэме.
Рэдукцыянісцкі падыход выяўляецца і на іншых кірунках вывучэння чалавека – напрыклад, пры даследаванні яго сацыяльных характарыстык і паводзінаў. Трэба адзначыць, што адпаведныя тэорыі выклікаюць палкія дыскусіі, у якіх на іх адрас часта гучыць вострая крытыка. У якасці яскравага прыкладу такой тэорыі (якая разгарнулася разам з тым у спецыяльную навуковую дысцыпліну) можа разглядацца сацыябіялогія, мэтай якой якраз і з’яўляецца тлумачэнне сацыяльных паводзінаў праз іх біялагічны фундамент. Яе прадстаўнікі лічаць за неабходнае сінтэзаваць дзеля гэтага ў рамках адной навукі цэлы шэраг навуковых дысцыплін – генетыку, эвалюцыйнае вучэнне, эталогію, экалогію, антрапалогію і сацыялогію. У стратэгічным плане сацыябіялагічныя даследаванні скіраваныя на звядзенне сацыяльных паводзінаў (у найшырэйшым значэнні гэтага выразу) да генетычных структур тых арганізмаў, для якіх яны характэрныя (“генетычны рэдукцыянізм”). Пры гэтым грунтоўнае значэнне надаецца дзеянню (у абсягу пэўных папуляцый) селектыўных механізмаў (як і ў сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі). Становішча чалавека ў гэтым плане ніяк не вылучаецца, у яго сацыяльнасці не бачыцца нічога адметнага ў дачыненні да формаў калектыўнай арганізацыі іншых жывых істотаў. Уласцівы сацыябіялогіі генетычны рэдукцыянізм і дэтэрмінізм, ігнараванне адметнага статусу чалавека ў сістэме жывога ў першую чаргу крытыкуюцца яе апанентамі. Пры гэтым яна часам падаецца як мадэрнізаваная версія сацыял-дарвінізму, рэліктавай “сцыентысцкай ідэалогіі”.
Тым не менш, як бы крытычна мы не ставіліся да “біялагізатарскіх”, рэдукцыянісцкіх падстаў такіх тэарэтычных кірункаў, як сацыябіялогія, найбольш адэкватнай стратэгіяй абыходжання з імі з’яўляецца ўважлівае вывучэнне і крытычнае асэнсаванне дасягнутых у іх рамках вынікаў.
Такім чынам, чалавечае быццё ў свеце не можа быць адэкватна апісана без чыннага ўдзелу прыродазнаўчых навук, бо ўсе яго вымярэнні (касмічнае, біялагічнае, духоўнае) шчыльна звязаныя паміж сабой і істотным чынам уплываюць адно на адно.
Праблема ўзнікнення чалавека і грамадства набыла прыродазнаўчае гучанне дзякуючы распрацоўцы эвалюцыйнага вучэння. Класічная біялогія ў сваёй аргументацыі на карысць натуральнага, эвалюцыйнага паходжання чалавека магла абаперціся на набыткі параўнальнай фізіялогіі і анатоміі, але не мела ў сваім распараджэнні выкапнёвых знаходак. Сучасная навука мае магчымасць грунтаваць адпаведныя высновы на такіх знаходках. Істотнае значэнне ў арсенале яе метадычных сродкаў і аргументаў набылі ў дадзенай сувязі таксама пазнавальныя працэдуры і тэарэтычныя дасягненні генетыкі і малекулярнай біялогіі. У працэсе антрапасацыягенезу можна вылучыць тры асноўныя перыяды: перыяд дачалавечых формаў, пераходны перыяд і перыяд станаўлення сучаснага чалавека і грамадства, якое адбывалася на грунце хоць і прымітыўных, але чалавечых істотаў і структур.
Пытанне пра суадносіны духоўнага і біялагічнага пачаткаў у чалавеку знаходзіць сваё канцэнтраванае выяўленне ў праблеме ўзаемадачыненняў свядомасці і мозга. Яе вырашэнне адбывалася на двух стратэгічных кірунках – дуалістычным і маністычным. Сучасная версія дуалістычнага падыходу прызнае незалежнае існаванне духоўных і нейрафізіялагічных феноменаў і разам з тым падкрэслівае актыўны ўплыў духа на дзейнасць мозга. У рамках маністычна-матэрыялістычнага падыходу духоўныя працэсы зводзяцца да функцыянавання вышэйшай нервовай сістэмы. У элімінатывізме згаданае звядзенне набывае татальны характар. У функцыяналізме ментальныя станы атаясамліваюцца з іх фунцыямі у межах усёй псіхафізіялагічнай сістэмы. Рэдукцыянісцкі падыход прадстаўлены і на іншых кірунках вывучэння чалавека. Яскравым увасабленнем такога падыходу з’яўляецца сацыябіялогія, тэорыя, якая разгарнулася ў спецыяльную дысцыпліну і якая імкнецца растлумачыць сацыяльныя паводзіны жывых істотаў на аснове іх біялагічных падстаў.
