Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Мова і маўленне

Спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне. Тэрмін «маўленне» абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю; моўная дзейнасць.

Маўленне ў параўнанні з мовай вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў, у спалучэнні моўных адзінак. Калі мова — гэта сістэма сродкаў зносін, то маўленне — рэалізацыя гэтай сістэмы ў акце маўленчай дзейнасці. Маўленне можа быць у вуснай і пісьмовай формах. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў, таму значнае месца адводзіцца тэмпу, тону, мелодыі, тэмбру голасу, паўзам і іншым маўленчым якасцям. Пісьмовае маўленне характарызуецца адсутнасцю агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін; адсутнасць дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі; максімальна ўзбагачаны слоўнік.

Асноўная прымета маўлення — яго індывідуальнасць і прыналежнасць пэўнай асобе. Маўленне — гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).

Асноўныя функцыі мовы ўласцівы ўсім тыпам маўлення, але яны набываюць свае спецыфічныя асаблівасці. У машленні камунікатыўная функцыя выступае на першы план. Яна не замяняе пазнавальную, але адсоўвае яе на другі план. Паколькі пазнавальная функцыя звязана з выражэннем розных актаў свядомасці, у яе складзе можа быць выдзелена эматыўная функцыя — выражэнне эмоцый, пачуццяў. На базе камунікатыўнай функцыі выдзяляецца і рэгулятыўная — якая рэгулюе адносіны паміж людзьмі ў працэсе зносін.

Практыкаванні:

1. Паспрабуйце пры дапамозе жэстаў і мімікі перадаць наступны дыялог:

- Пайшлі з табой пагуляем, а?

- Не магу, мне праз паўгадзіны павінны тэлефанаваць.

Вызначце, што з’яўляецца планам зместу жэстаў і мімічных знакаў. Ці суадносяцца жэсты са словамі гукавой мовы ці напрамую з паняццямі? Ці перадаюць жэсты граматычныя значэнні?

2. Уявіце сабе наступную сітуацыю: Вы сустракаеце на вуліцы знаёмага і кажаце яму: «Прывітанне! Слухай, скажы Івану, што я на рэпетыцыю сёння не прыйду, да мяне брат прыехаў, фільмы правёз – клас!»

Якія функцыі мовы тут рэалізуюцца?

3. Якая з дзвюх асноўных форм мовы — вусная ці пісьмовая — з’яўляецца найбольш старажытнай і больш важнай для чалавека? Як мяняюцца іх суадносіны ў сучасным сусвеце і чаму?

4. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Аб якой функцыі мовы вы даведаліся?

Со школьной скамьи каждому известно выражение: «Труд создал человека». Это классический философский афоризм с необходимостью предполагает, что труд создал и язык. Ведь именно в процессе общественной трудовой деятельности у человека возникла потребность сказать что-то другим членам сообщества, потребность назвать отдельного человека…

Вспомните, как часто преподаватель задает вопрос аудитории, учащиеся поднимают руки, преподаватель говорит: «Ну, пожалуйста!», смотря на одного из учащихся, а встает не только тот, к кому обращается преподаватель, но и его сосед. Тогда преподаватель уточняет по имени, кого он желает выслушать. Следовательно, чтобы уточнить обращение взглядом, необходимо, чтобы индивид находился на определенном расстоянии и чтобы рядом не было соседа…

Не намного точным является и указующий жест рукой, так как он зависит от тех условий, что и взгляд.

Однако в процессе усложнения форм трудовой деятельности жестов оказалось недостаточно. Переход на звуковой язык принес новую, удивительную возможность создания личного имени. Ведь теперь можно было позвать человека, находясь на расстоянии и не видя его. Можно говорить и о «соплеменниках» отвлеченно, не указывая пальцем на него. Может быть, с того времени и ведет начало запрет указывать пальцем на человека? (В. Ивашко).