Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Рэзюмэ навуковай працы

Рэзюмэ (фр. resume, от resumer — ізлагать воратка) — краткае выкладанне маўлення, артыкула, кароткі вывад.

Асноўныя патрабаванні да напісання рэзюмэ науковай працы

Рэзюмэ пішацца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай;

З пачатку указваюцца ключавыя словы (15—30), якія вызначаюць паняційны аппарат працы;

Вызначаецца аб’ект даследвання, мэта і метады

Вызначаецца навуковая навізна работы і яе тэарытычнае і прак-тычнае прымяненне.

Сфера афіцыйных зносін

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцы-лярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскагай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах і інш.

Асноўным відам дзелавога тэксту з’яўляецца дакумент. Дакумент (слова лацінскага паходжання, азначае «доказ») — гэта метад замацавання рознымі спосабамі на спецыяльным матэр’яле інфармацыі аб фактах, дзеяннях, з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Дакумент мае прававое і гаспадарчае значэнне і можа служыць пісьмовым доказам, а таксама крыніцай разнастайных звестак пазнавальнага характару. Дакументы даюць магчымасць узнавіць факты дзейнасці ўстановы, арганізацыі або прадпрыемства, знайсці ў закончаных і здадзеных у архіў справах такія звесткі, якія маюць значэнне для аператыўнай работы і для гісторыі.

У шырокім значэнні дакументам можна лічыць які-небудзь матэр’яльны аб’ект, што змяшчае інфармацыю ў зафіксаваным відзе. Дакумент — гэта сваеасаблівы матэр’ял, «сыравіна для апрацоўкі». Ён павінен быць дабраякасным, інфармацыя павінна дабывацца хутка і прадуктыўна.

У афiцыйных дакументах выклад ідзе ў стылi прадпiсання, канстатацыi, сцверджання. Прадпiсальны характар выяўляецца ў сiстэме моўных сродкаў: шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме (павысiць, пазбегнуць, захоуваць, забараняецца), таксама вельмi часта выкарыстоўваююцца дзеясловы цяперашняга часу (даюць наказ, разглядаюць наказы, арганiзуюць выкананне). Афiцыйна-справавому стылю характэрна абагульненнасць (не ўжываюцца дзеясловы ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных), дакладнасць, паслядоўнасць, лагiчнасць выкладу, аб’ектыўнасць. Яму супрацьпака-зальны эмацыянальнасць, суб’ектыўная ацэначнасць, гутарковасць. Характэрная рыса — асаблiвая афiцыйнасць афарбоўкi. Гэта якасць падкрэслiваецца, напрыклад, калi асоб жаночага полу абазначаюць па iх прафесii назоўнiкамi мужчынскага роду: дырэктар Жызнеўская, студэнт Лагуцкая. Дакладнасць дасягаецца выкарыстаннем спецыяльных тэрмiнаў (абвiнавачваны, адказчык, даведка, кватэранаймальнiк, пастанова), а таксама выкарыстаннем канцылярскiх штампаў — устойлiвых зваротаў, якiя паўтараюцца пры апiсаннi аднолькавых сiтуацый (прыцягнуць да адказнасцi, перадаць у адпаведныя iнстанцыi, узяць пад кантроль).

Патрабаванні да дакументаў

  1. Дакумент павінен выдавацца паўнапраўным органам або асобай у адпаведнасці з яе кампетэнцыяй.

  2. Дакумент не павінен супярэчыць дзеючаму заканадаўству і дырэктыўным указанням вышэйшых органаў.

  3. Дакумент павінен быць дакладным і адказваць заданням канкрэтнага кіраўніцтва, г.зн. грунтавацца на фактах і змяшчаць канкрэтныя і рэальныя указанні.

  4. Дакумент павінен быць складзеным ва ўсталяванай форме.

  5. Дакумент павінен быць бездакорна адрэдактаваны і аформлены.

З а ў в а г а . Знешні выгляд дакумента — ёсць прамое сведчанне стылю працы кіравання, дысцыпліны і асабістай культуры супрацоўнікаў. Калі дакументы выкананы нядбайна, значыць ва ўстанове нізкая культура працы.