Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Моўныя канструкцыі справавых лістоў

Выразы, якія падцвярджаюць атрыманне ліста, дакументаў, тавараў

— Мы атрымалі ваш ліст ад…;

— Ваш ліст ад … атрыманы намі…;

— Паведамляем Вам, што мы атрымалі Ваш ліст ад …;

— (Сапраўдным) падцвярджаем (з падзякай) атрыманне + назоўнік у родным склоне (… ліста, новага прэйскуранта і г.д.).

Выражэнне падзякі

— Дзякуем Вам за + назоўнік у вінавальным склоне (… Ваш ліст);

— Мы Вам вельмі ўдзячны за + назоўнік у вінавальным склоне (… Ваш своечасовы адказ); Загадзя дзякуем за + назоўнік у вінавальным склоне (… Ваш удзел);

— Мы былі б вам вельмі ўдзячны, калі б Вы + дзеяслоў (даслалі нам…).

Выразы, якія тлумачаць матывы

— У парадку аказання дапамогі…;

— У сувязі з цяжкім становішчам…;

— У сувязі з правядзеннем сумеснай працы…;

— У адпаведнасці з …;

— У мэтах узмацнення аховы дзяржаўнай маемасці…;

— У адказ на вашу просьбу…;

— У падцвярджэнне нашай тэлефоннай размовы…;

— Спасылаючыся на + назоўнік у вінавальным склоне (Вашу тэлеграму)…;

— На падставе + назоўнік у родным склоне (гандлевага пагаднення)…;

— У адказ на + назоўнік у вінавальным склоне.

Выражэнне просьбы

— Просім … (…Вас праверыць ход выканання працы, прыняць меры);

— Прашу … (паведаміць аб выкананні).

Падцверджанне

— З удзячнасцю падцвярджаем … (атрыманне Вашага запрашэння).

Напамін

— Нагадваем, што … (у адпаведнасці з … Вы абавязаны…).

Паведамленне

— Паведамляем, што … (на жаль, не можам Вам выслаць…, затрымка адбылася ў сувязі з …);

— Ставім Вас у вядомасць, што … (Ваша прапанова прынята).

Гарантыя

— Аплату…., якасць …, термін выканання … гарантуем.

Прапанова

— Мы можам прапанаваць Вам…;

— Прапануем Вам…;

— Мы можам рэкамендаваць Вам….

Запрашэнне

— Запрашаем… (прадстаўніка Вашай установы наведаць…, …Вас прыняць удзел у…).

Адмова і адхіленне прапановы

— Ваша прапанова адхілена па наступных прычынах…;

— Дасланы Вамі праэкт намі не можа быць прыняты па наступных прычынах….

Інтэрпрэтацыя дзеянняў другога боку

— Зусім не зразумела, чаму …;

— Дадзеныя Вамі гарантыі не выконваюцца. Такая затрымка можа прывесці….

Заключныя словы

— Просім прабачыць нам за затрымку з адказам (за памылку);

— Спадзяемся, што наша просьба будзе выканана;

— Просім Вас не затрымліваць адказ.

Калі аўтар — асоба юрыдычная, то дзеянні перадаюцца ад 3-яй асобы адзіночнага ліку, напрыклад: Арганізацыя гарантуе; Прадпрыемства прапануе; ад 3-яй асобы множнага ліку, напрыклад: Дырэкцыя, прафкам звяртаюць увагу; ад 1-ай асобы множнага ліку, напрыклад: Просім… Паведамляем… Гарантуем.

Калі аўтар — асоба фізічная, то дзеянні перадаюцца: ад 1-ай асобы адзіночнага ліку: Прашу… Стаўлю Вас у вядомасць… Даважу да Вас; ад 1-ай асобы множнага ліку: Віншуем… Падтрымліваем … Мы атрымалі.

Літаратура

  1. Амяльковіч, А.А. Практычныя заняткі па стылістыцы / Амяльковіч А.А. — Мінск: 1972.

  2. Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія / Антанюк Л.А. — Мінск: Акадэмія кіравання, 2002.

  3. Камароўскага, Ш. Беларуская мова / Пад рэд. Камароўскага Ш., Мяцельскай В. — Мінск: 1996.

  4. Катэнка, А.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка / Катэнка А.В. — Мн.: Акадэмія МУС, 2004.

  5. Каўрус А.А. Дакумент па беларуску/ Каўрус А.А. — Мінск: 1994.

  6. Красней, В.П. Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фразеалогія / Красней В.П., Лазоўскі У.М., Шчарбакова Ш.М. — Мінск: 1984.

  7. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / Ляшчынская В.А. — Гомель: 2000.

ЗМЕСТ

ПРЫРОДА МОВЫ, ЯЕ ІСНАСЦЬ 4

Функцыі мовы 5

Гiпотэзы паходжання мовы 7

Гісторыя развіцця і фарміравання 8

беларускай мовы 8

Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў 8

Ля вытокаў беларускай мовы 10

Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага 12

Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова 16

Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя 20

Інтрэферэнцыя 22

Фанетычная інтэрферэнцыя 22

Акцэнтная інтэрферэнцыя 22

Праблемы 24

беларуска-рускай iнтэрферэнцыi 24

Назоўнiк 24

Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове 25

Асаблiвасцi скланення назоўнiка 27

Прыметнiк 30

Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў 31

Лiчэбнiк 32

Скланенне і правапіс лічэбнікаў 32

Займеннiк 36

Асаблiвасцi скланення займеннiкаў 37

Дзеяслоў 39

Правапіс суфіксаў дзеясловаў 41

Дзеепрыметнік 42

Утварэнне дзеепрыметнікаў 43

Ужыванне дзеепрыметнікаў 44

Дзеепрыслоўе 46

Утварэнне дзеепрыслоўяў 47

Ужыванне дзеепрыслоўяў 48

Асаблiвасцi кiравання 50

Лексiкалогiя i лексiкаграфiя 51

Лексiчнае значэнне слова 51

Адназначнасць і мнагазначнасць слова 51

Сінонімы 53

Антонімы 56

Антонімы — словы адной часціны мовы з процілеглым значэннем: назоўнікі: продкі — нашчадкі, сяўба — уборка; прыметнікі: дзікі — свойскі, добры — нядобры, далёкі — блізкі; дзеясловы: плакаць — смяяцца, бедаваць — радавацца, аддаляцца — набліжацца; прыслоўі: позна — рана, куды — адкуль, ярка — цьмяна. 56

Амонімы 56

Паронімы 58

Паняцці «тэрмін», 59

«тэрміналогія» 59

Спецыфіка тэрмінаў 60

Тэрмінасістэма і яе асаблівасці 61

Тыпы тэрмінасістэм 61

Лексiка-граматычная характарыстыка 62

тэрмiнаў 62

Паходжанне тэрмiнаў 64

Словаўтварэнне тэрмінаў 65

Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі 66

Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання 66

Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання 66

Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі 67

Паняцце стыляў мовы 68

Навуковы стыль 70

Навуковы тэкст: 73

структура i моунае афармленне 73

Тыпы маўлення 74

Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі 75

навуковага тэксту 75

Лексічныя сродкі 75

Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару 75

Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў 76

Сінтаксічныя асаблівасці 77

Жанры навуковай літаратуры 78

Анатацыя 78

Рэферат 82

Рэфераванне навуковага тэксту 86

Рэзюмэ навуковай працы 90

Сфера афіцыйных зносін 91

Патрабаванні да дакументаў 92

Класіфікацыя дакументаў 92

Арганізацыйна-распарадчая 93

дакументацыя 93

Інфармацыйна-даведачныя 95

дакументы 95

Справавыя лісты 97

Моўныя канструкцыі справавых лістоў 99

Літаратура 102

ЗМЕСТ 103