Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.

З розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Асноўная задача такіх сказаў — паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.

Пытальныя сказы, якія могуць ужывацца ва ўсіх стылях, у навуковым абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме.

Абмежавана, але ў навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца і рытарычныя пытанні, мэта якіх — сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце.

Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, паколькі аднасастаўныя, напрыклад, назыўныя сказы, валодаюць вялікай экспрэсіўнасцю і найбольш часта выкарыстоўваюцца ў тэкстах мастацкага стылю.

У навуковым тэксце выказнік можа быць выражаны простым дзеясловам у форме цяперашняга часу або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам, асабліва ў азначэннях.

У навуковых тэкстах, як правіла, выкарыстоўваюцца асабовыя сказы і рэдка неазначальна-асабовыя.

Для навуковых тэкстаў характэрна выкарыстанне сказаў з аднарод-нымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прыкмет, прадметаў.

Спалучэнне аднародных членаў у сказах навуковых тэкстаў павінна адпавядаць шэрагу граматыка-стылістычных патрабаванняў:

  • аднародныя члены сказа часцей за ўсё аб’яднаны інтанацыяй пералічэння з далучэннем апошняга ці злучэннем двух аднародных членаў злучнікам і, калі рад закончаны ці калі маецца поўны пералік;

  • без злучніка і перад апошнім аднародным членам пры неза-крытым радзе, незакончаным пераліку прыкмет, з’яў;

  • з раду злучнікаў але, а, ды для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне злучніка але для выражэння супраціўных сэнсавых адносін паміж аднароднымі членамі,а для выражэння супрацьпастаўлення — парны злучнік не толькі — але і;

  • выкарыстанне абагульняльнага слова пры аднародных членах сказа выконвае ў навуковых тэкстах лагічную функцыю;

  • аднародныя члены сказа неабходна афармляць так, як аформлена абагульняльнае слова пры іх, гэта значыць мець аднолькавую форму.

Практыкаванні.

1. Прачытайце тэкст. Назавіце агульналітаратурныя, стыліс-тычна нейтральныя словы.

У сістэме спажывецкай кааперацыі дзейнічае значная колькасць дапаможных сельскагаспадарчых прадпрыемств па адкорму жывёлы і птушкі, вырошчванню агародніны і кармавых культур, гадоўлі трусоў і пушных звяроў. Большасць дапаможных сельскагаспадарчых вытвор-часцей не выдзелена на самастойныя балансы і знаходзіцца на балансах вытворчых, нарыхтоўчых і іншых прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі. Як самастойныя прадпрыемствы з правам юрыдычнай асобы дзейнічаюць зверагадоўчыя гаспадаркі спажывецкай кааперацыі.

2. Прачытайце тэкст. Да якога стылю належыць? Якой часціны мовы ў ім няма?

Фінансавы план распрацоўваецца на год з разбіўкай па кварталах. У першым раздзеле адлюстроўваецца прыбытак ад усіх відаў дзейнасці, паявыя ўзносы і ўклады членаў працоўнага калектыву. Важнае месца ў даходнай частцы фінансавага плана займаюць амартызацыйныя адлічэнні і ўстойлівыя пасівы. У акцыянерных таварыствах істотнае месца ў паступленнях займаюць паступленні ад выпуску і распаўсюдж-вання акцый і даходы па аперацыях з імі. У другім раздзеле фінансавага плана адлюстроўваюцца выдаткі на расшырэнне і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, сацыяльныя патрэбы членаў калектыву, пагашэнне банкаўскіх крэдытаў. (А. Шаўлюкоў).

3. Прачытайце тэкст з папярэдняга задання і назавіце дзеясловы ў ім. Якая колькасць дзеясловаў у параўнанні з назоўнікамі, прыметнікамі ў тэксце? Вызначце формы дзеяслова і іх ролю.