- •Прырода мовы, яе існасць
- •Функцыі мовы
- •Мова і маўленне
- •Гiпотэзы паходжання мовы
- •Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы Беларуская мова як адна з індаеўрапейскіх моў
- •Ля вытокаў беларускай мовы
- •Беларуская мова часоў вялікага княства літоўскага
- •Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
- •Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •Разнавіднасці беларускай мовы
- •Інтрэферэнцыя
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi Назоўнiк
- •Асаблівасці ўжывання катэгорыі роду назоўнікаў у беларускай мове
- •Асаблiвасцi скланення назоўнiка
- •Скланенне назоўнiкаў, якiя абазначаюць назвы маладых iстот
- •Прыметнiк
- •Ступенi параўнання якасных прыметнiкаў
- •Лiчэбнiк
- •Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Займеннiк
- •Асаблiвасцi скланення займеннiкаў
- •Дзеяслоў
- •5. Катэгорыя ладу дзеяслова.
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Ужыванне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыслоўе
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Асаблiвасцi кiравання
- •Лексiкалогiя I лексiкаграфiя Лексiчнае значэнне слова
- •Адназначнасць і мнагазначнасць слова
- •Амонімы
- •Паронімы
- •Паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Тэрмінасістэма і яе асаблівасці
- •Тыпы тэрмінасістэм
- •Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Паходжанне тэрмiнаў
- •Словаўтварэнне тэрмінаў
- •Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі грэчаскага паходжання
- •Тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага паходжання
- •Тэрміны з інтэрнацыянальнымі прэфіксальнымі элементамі
- •Паняцце стыляў мовы
- •Навуковы стыль
- •Навуковы тэкст: структура I моунае афармленне
- •Тыпы маўлення
- •Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту Лексічныя сродкі
- •Устойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
- •Рэферат
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
- •Сфера афіцыйных зносін
- •Патрабаванні да дакументаў
- •Класіфікацыя дакументаў
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •Справавыя лісты
- •Моўныя канструкцыі справавых лістоў
- •Літаратура
Жанры навуковай літаратуры Анатацыя
Анатацыя — гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. Анатацыя павінна даць уяўленне аб: 1) характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга); 2) яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх вывадаў прыходзіць аўтар); 3) прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны, які аб’ём, якасць выканання, абгрунтаванне, вывады).
Анатацыі бываюць трох відаў: інфарматыўная (больш поўная), індыкатыўная (больш скарочаная) і анатацыя, якая складаецца з аднаго сказа (анатацыя-бібліятэчная картка).
Анатацыя нагадвае сабой вельмі кароткі з усіх магчымых пераход галоўнага зместу першаснага дакумена, які складзены ў выніку кампрэсіі тэксту арыгінала і ў некалькіх радках дае ўяўленне пра яго тэматыку. Такім чынам, яна дае магчымасць сфарміраваць думку аб мэтазгоднасці больш дэталёвага азнаямлення з даддзеным матэрыялам.
Сярэдні аб’ем індыкатыўнай анатацыі — 30—40 слоў (3—4 сказы). Інфарматыўная, або апісальная, анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў (60—100 слоў). Анатацыя, якая сумуе тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складаецца з аднаго-двух сказаў.
Анатацыя нагадвае сабой кароткую даведку зместу зыходнага тэксту, пішацца з пазіцыі аўтара, які крытычна пераасэнсоўвае матэрыял, абагульняе і сціскае яго. Тэкст анатацыі складаецца пераважна з назыўных сказаў. Разам з агульнай характарыстыкай анатацыя можа ўключаць некаторыя дадатковыя звесткі пра крыніцу і яе аўтара.
Схема анатацыі
— Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
— Назва твора;
— Месца выдання, выдавецтва, год;
— Аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);
— Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па главах);
— Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;
— Выкарыстанне ў тэксце літаратуры;
— Чытацкае назначэнне.
Лексічныя сродкі для напісання анатацыі
Структура тэксту: артыкул носіць назву (называецца, прысвечаны; нагадвае сабой аналіз, апісанне, выказванне, абзор, абагульненне), артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца);
Агульная характарыстыка зместу: у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца; даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць; адзначаецца важнасць; звяртаецца ўвага; даюцца новыя звесткі; разглядаюцца даскусійныя пытанні; даказана);
Спасылка на аўтарскае выказванне: аўтар гаворыць (аналізуе, характарызуе; разглядае; указвае; адзначае; даказвае; прапаноўвае; супрацьпастаўляе; падкрэслівае; апісвае);
Праблематыка: ставіць (закранае; разглядае; асвятляе праблемы, пытанні; закранае наступныя праблем);
Паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату; факты; звесткі);
Вывад, заключэнне: аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння; робіць вывад, заключэнне; у выніку, у заключэнне робіцца вывад, у заключэнне гаворыцца);
Значэнне: артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны ўклад у навуку, носіць навукова-папулярны характар, разлічаны на спецыялістаў, на шырокае кола чытачоў).
Практыкаванні:
1. Прачытайце ўзоры анатацыі (1—3) і вызначце іх від: індыкатыўны, інфарматыўны, бібліятэчная картка.
Анатацыя 1
П. Путро: «Экалогія — з’ява эканамічная» у часопісе «Родная прырода», 1995 г., № 1, ст. 26.
У артыкуле разглядаюцца эканамічныя пытанні, звязаныя з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў. Асноўная ўвага звернута на працоўную дзейнасць чалавека на зямлі, нармаванне водаспажывання, стварэнне безадходнай вытворчасці. Рэалізацыя эфектыўных прырода-ахоўных функцый на аснове існуючага заканадаўства з’яўляецца актуальнай праблемай.
Артыкул носіць навукова-папулярны характар і разлічаны на шырокае коло чытачоў.
Анатацыя 2
Н. Ш. Крэмэр «Вышэйшая матэматыка для эканамічных спецыяльнасцей», Мінск, 1999 г., 247 ст.
Гэта кніга не толькі падручнік, але і паўнавартасны дапаможнік да рашэння задач. Асноўныя палажэнні даннага вучэбнага матэрыяла дапаўняюцца задачамі з рашэннямі для самастойнай работы, раскрываюць эканамічны сэнс матэматычных паняццяў.
Істотным адрозненнем падручніка з’яўляецца наяўнасць у ім побач з традыцыйнымі кантрольнымі заданнямі тэставых заданняў. Гэта дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць падручнік пры прывядзенні кантрольных работ, тэставанні студэнтаў, прыёме залікаў і іспытаў, а таксама пры самакантроле.
Для студэнтаў і аспірантаў эканамічных вну, эканамістаў і асоб, якія займаюцца самаадукацыяй.
Анатацыя 3
А. Н. Вараб’ёў, Г. Л. Грамыка. Эканамічныя статыстыка. Падручнік. Для практычных работнікаў, а таксама студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў эканамічных спецыяльнасцей.
2. Прачытайце тэкст «Якасці сапраўданага вучонага» (па К. І. Скрабіну) і выканайце заданні да яго.
Найбольш таленавітыя вучоныя адрозніваюцца шырокім кругаглядам і творчай ініцыятывай, маюць як сілу сінтэзу, так і пачуццё перспектывы, умеюць глядзець далёка ў будучыню. Гэта людзі вельмі вялікай працаздольнасці, моцнай волі, вялікага творчага подзвігу. Яны прынцыповыя аптымісты, вераць у сілу навуковага пазнання, здольныя не толькі марыць, але і дасягаць небывалага. Такіх людзей адносна мала, яны складаюць алмазны фонд чалавецтва.
Якія ж якасці павінен мець чалавек, які рыхтуе сябе да навукова-даследчай дзейнасці? Найперш неабходна самаахвярная, самаадданая любоў да навукі, да выбранай спецыяльнасці. Гэта любоў павінна быць пылкай, бескарыслівай, здольнай на пераадоленне ўсялякіх цяжкасцей і перашкод.
Неабходна таксама ўпэўненасць у правільнасці выбранага шляху. Гэта нараджае мэтанакіраванасць, якая дазваляе даседчыку не толькі бачычь аддаленую перспектыву працы, але і дакладна планаваць асобныя яе этапы.
Абавязковай якасцю вучонага з’яўляецца чэснасць. Гутарка ідзе не толькі пра плагіацтва — выкарыстанне і прысваенне сабе чужых прац, ідэй і фактаў. Амаральным з’яўляецца ўсякі неаб’ектыўны падыход да ацэнкі ўласных доследаў і назіранняў. Строгасць і аб’ектыўнасць у аналізе любых навуковых матэрыялаў і ў пабудове вывадаў з’яўляецца ўмовай, абавязковай для кожнага навуковага даследвання.
Навуковы работнік — і малады, і стары — павінен адрознівацца сціпласцю і самакрытычнасцю, паважаць думкі іншых. Адсутнасць гэтых якасцей параджае самаўлюблёнасць, пераацэнку сваіх магчымасцей.
Поспех у навуковай творчасці ў значнай ступені залежыць ад агульнай настроенасці чалавека. Аптымізм стымулюе волю, абвастрае ўспрыняцце і думку. Песімізм, наадварот, падаўляе эмоцыі, цягне не наперад, а назад. Вучоны павінен глядзець уперад, любіць жыццё, думаць перспектыўна, быць аптымістам.
І, нарэшце, адной з галоўных якасцей сапраўднага вучонага з’яўляецца працалюбівасць. Неабходна выпрацаваць у сабе цярпенне, вытрымку пры пастаноўцы любога навуковага эксперыменту, які звычайна патрабуе шматразовай праверкі, прыносіць няўдачы, часта звязаныя з недастатковым асваеннем методыкі.
Не супакойвацца на дасягнутым — гэты лозунг павінен быць галоўным у працы кожнага навукоўца.
Практыкаванні:
а) сфармулюйце асноўную думку тэксту;
б) выпішыце словы, якія характырызуюць якасці сапраўднага вучонага;
в) напішыце анатацыю тэкста. Падкрэсліце лексічныя сродкі, выкарыстаныя пры напісанні анатацыі.
