Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова. Прафесійная лексіка. Н.А.Круглік.-200...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Рэферат

Рэферат (ад лац. refere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэнне мэтазгоднасці звароту да яго.

У адрозненне ад анатацыі, якая адказвае на пытанне, аб чым гаворыцца ў першасным дакуменце, і дае агульнае ўяўленне аб ім, яго сціслую характарыстыку (звычайна ў выглядзе пераліку асноўных праблем), рэферат дае адказ на пытанне, якая інфармацыя ўтрымліваецца ў першакрыніцы, што новае, істотнае змяшчае першасны дакумент.

У наш час у сферы навуковай дзейнасці рэферат з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных жанраў пісьмовага паведамлення.

Рэфераванню падлягае пераважна навуковая і тэхнічная літаратура, у якой утрымліваецца новая інфармацыя.

Рэферат, як правіла, не прызначаецца для замены першакрыніц. Ён толькі дапамагае чытачу адабраць патрэбную яму літаратуру, дае асноўныя звесткі пра змест першаснага дакумента.

Віды рэфератаў

Існуе некалькі класіфікацый рэфератаў, найбольш поўная з іх наступная.

Рэфераты падзяляюцца па паўнаце выкладу зместу на:

— іфарматыўныя (рэфераты-канспекты), якія змяшчаюць у абагуль-неным выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанае абсталяванне, сферы прымянення;

— індыкатыўныя (указальныя, або рэфераты-рэзюмэ), якія змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні.

Па колькасці рэфераваных першасных дакументаў на:

— манаграфічныя, складзеныя на падставе аднаго дакумента;

— аглядныя (або агляд), складзеныя па некалькіх дакументах на адну тэму.

Па чытацкім прызначэнні на:

— агульныя, у якіх пераказваецца змест у цэлым, разлічаны на шырокае кола чытачоў;

— спецыялізаваныя, у якіх пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў.

Па складанні:

— аўтарамі (аўтарэфераты);

— спецыялістамі ў той галіне, да якой адносіцца першасны дакумент;

Патрабаванні да зместу

Спецыфіка апісання ў рэфераце заключаецца ў тым, што яно вядзецца пры дапамозе ключавых слоў. Да ключавых слоў перш за ўсё адносяцца аднаслоўныя тэрміны і тэрміны-словазлучэніі. Часцей за ўсё ў рэфераце ключавымі словамі аказваюцца ўстойлівыя тэрміналагічныя словазлучэнні дадзенай галіны ведаў, напрыклад: рухавік унутранага згарання, закон захавання масы рэчыва, азотная кіслата, абцяжваючыя абставіны, хімічная сувязь і г. д.

Аднак варта заўважыць, што пры індэксаванні павінен улічвацца менавіта ўвесь кантэкст, г. зн. апісанне ключавымі словамі павінна грунтавацца не на тэрмінах, а на ідэях і паняццях, якія ўтрымліваюцца ў рэфераце. Таму патэнцыяльна ключавым словам можа стаць любое значнае слова, а не толькі тэрміны першакрыніцы.

Пры ўсёй разнастайнасці рэфераты маюць адну агульную рысу — яны не павінны адлюстроўваць суб’ектыўныя погляды рэферэнта на выкладзенае пытанне, у рэфераце не даецца і ацэнка рэфераванага дакумента. У выпадку неабходнасці (пры відавочных памылках і супярэчлівых палажэннях аўтара) такая ацэнка выносіцца ў заўвагу.

Працэс рэферавання непарыўна звязаны з паслядоўным выдзяленнем залішняй інфармацыі.

Пры рэфераванні павінна як мага шырэй выкарыстоўвацца здольнасць слоў абстрагаваць і абагульняць сэнс. Гэта здольнасць знаходзіць вырашэнне ў працы з так званымі ключавымі словамі і словазлучэннямі. Ключавыя словы дазваляюць з надзвычайнай сцісласцю і неабходнай паўнатой выразіць асноўны змест першакрыніцы.

Характэрнымі прыкметамі ключавых слоў з’яўляюцца:

— намінатыўнасць (назоўнікі або словазлучзнні з назоўнікамі),

— узнаўляльнасць (гэтыя словы не ўводзяцца аўтарам-рэферэнтам, а выкарыстоўваюцца як гатовыя кампаненты тэксту);

— пастаянства значэння і непранікальнасць (ключавыя слова-злучэнні не дапускаюць расшырэння за кошт увядзення ў іх новых элементаў).

Аналіз структуры ўзору можа будавацца вакол выдзялення ключавых сказаў, але часцей у тэксце выдзяляецца ключавы фрагмент, пад якім разумеецца слова, словазлучэнне (частка сказа) або цэлы сказ, які ўзначальвае тэматычны ланцужок дадзенага адрззка тэксту.

Структура і змест рэферата.

Патрабаванні да складання рэфератаў

Структурна рэферат любога віду складаецца з дзвюх частак: бібліяграфічнага апісання і тэксту рэферата.

Бібліяграфічнае апісанне дае зыходную інфармацыю аб першасным дакуменце і складаецца ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам. Загаловак дакумента, які ўваходзіць у бібліяграфічнае апісанне, служыць, як правіла, загалоўкам рэферата.

Тэкст рэферата дапаўняе інфармацыю, дадзеную ў бібліягра-фічным апісанні першаснага дакумента, і ўключае асноўныя звесткі аб першасным дакуменце, найбольш істотную, каштоўную, новую праблемную інфармацыю, новыя погляды, новыя метады даследавання, новыя матэрыялы і новыя звесткі, якія раней не публікаваліся і ўяўляюць навуковую цікавасць, без ацэнкі выкладаемага.

Працэс складання рэферата, тэксту рэферата ўяўляе сабой згортванне (кампрэсію) навуковай інфармацыі, скіраванае на тое, каб выявіць і выбіраць са зместу першаснага дакумента найбольш істотную, новую праблемную інфармацыю і падаць яе ў новай кароткай форме ў адпаведнасці з мэтавым прызначэннем выбранага дакумента — рэферата па прынцыпу «мінімум знакаў — максімум інфармацыі».

Асноўныя патрабаванні да складання рэферата

Аб’ектыўнасць (дакладны выклад сутнасці рэфераванай работы і погляду яе аўтара, фіксаванне толькі тых звестак, якія змяшчаюцца ў першасным дакуменце, без ацэнкі выкладаемага матэрыялу, без пале-мікі з аўтарам);

Паўната (выклад усіх істотных палажэнняў першаснага дакумента);

Адзінства стылю (выкарыстанне тых жа слоўных сродкаў адзінай тэрміналогіі, скарачэнняў);

Мова рэферата павінна быць літаратурнай, дакладнай, кароткай, яснай і простай, без складаных граматычных канструкцый і складаных стылістычных зваротаў;

Кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай і можа адрознівацца ад кампазіцыі другаснага дакумента;

Аб’ём (ад 500 да 12 тысяч друкаваных знакаў і больш).

У заключэнні прыводзяцца вывады аўтара першаснага дакумента, абагульненні, рэзюмэ.

Адрозненне рэферата ад іншых жанраў навуковай літаратуры — анатацыі, пераказу, канспекта, рэцэнзіі

Ва ўсіх афіцыйных дакументах, як і ў вучэбна-педагагічнай літаратуры, гаворка ідзе аб рэфераванні і анатаванні як двух розных відах працы.

Акрамя колькаснага фактару і неаднолькавых мэтаў, назіраюцца адрозненні паміж рэфертам і анатацыяй у манеры падачы матэрыялу. Пры рэфератыўным выкладзе рэферэнт самавыдзяляецца з атрыманай інфармацыі, якая выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала, таму для яе не характэрныя суб’ектыўна-ацэначныя злементы. 3 другога боку, змест анатацыі перадаецца «сваімі словамі», «як бы збоку», г. зн. у фармулёўках рэферэнта. Высокая ступень абагульнення матэрыялу ў анатацыі непазбежна прыводзіць да суб’ектыўнай афарбоўкі фармулёвак. А гэта, у сваю чаргу, змыкаецца з неабходнасцю ўвядзення ў анатацыю клішэ і спецыяльнай ацэначна-афармленчай тэрміналогіі.

Калі прызначэнне рэферата — знаёміць чытача з элементам арыгінала і, такім чынам, замяшчаць яго, то анатацыя дае ўяўленне толькі аб тэме першакрыніцы, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі.

Рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў, выдзеленых з тэксту арыгінала. Анатацыя пішацца сваімі словамі. Высокая ступень кампрэсіі тэксту прыводзіць да крайняй абстракцыі і абагульнення матэрыялу. Паколькі абстрагаванне і абагульненне робяцца пэўнай асобай — аўтарам анатацыі, яны нязменна маюць адбітак суб’ектыўнасці.

У некаторых аўтараў ацэначныя моманты могуць прымаць яшчэ больш суб’ектыўны характар. У гэтым плане анатацыя змыкаецца з пераказам (элементы інтэрпрэтацыі арыгінала) і нават рэцэнзаваннем (крытычнай ацэнкай першаснага дакумента).

Падабенства паміж звычайным пераказам і рэфератам заключаецца ў сэнсавым скарачэнні зместу; розніца заключаецца ў тым, што ў рэфератыўным выкладзе галоўнае — гэта сам факталагічны матэрыял, а ў пераказе — ацэнка і інтэрпрэтацыя фактаў.

Рэфераванне і канспектаванне таксама маюць шэраг агульных рысаў. Найбольш важны момант падабенства — неабходнасць сэнсавага скарачэння тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак, а галоўная рыса адрознення ў тым, што канспектам карыстаецца толькі яго аўтар, а рэферат прызначаны для даволі шырокага кола чытачоў.