- •Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •5. Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.
- •9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •10. Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Полацк у скандынаўскіх сагах
- •11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •Славяне
- •Кіеўская русь
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Культура кіеўскай русі
Значэнне прыняцця хрысціянства
Усталяванне хрысціянства супала па часу з усталяваннем тут дзяржаўнасці.
Вера адпавядала ідэі адзінаўладдзя ў дзяржаве, духоўна асвячала гэтую ўладу, была ёй апорай. Усякая ўлада ад Бога.
Найбольш вялікі ўплыў хрысціянства зрабіла на духоўную сферу развіцця грамадства.
-- Знаёмства з візантыйскай культурай з’явілася стымулам развіцця для архітэктуры. Адукацыі. Літаратуры, мастацтва. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі (у скрыпторыях).
-- Разгарнулася мураванае дойлідства.
-- Паляпшаўся маральны стан грамадства.
-- Карэнным чынам змяніўся традыцыйны быт людзей.
Адмоўнае.
-- значна ўскладніліся адносіны з краінамі Заходняй Еўропы. Там усталяваўся каталіцызм. Асабліва адчувальным гэта была у час крыжацкай навалы.
-- умацаванне царквы, як асобай структуры грамадства. Яна пачала хутка багацець.
-- насельніцтва плаціла дзесяціну.
-- хрысціянская царква мае дачыненне да крыжовых паходаў і інквізіцыі.
Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
Ефрасіння Полацкая (1104 – каля 1167). Унучка князя Усяслава Брачыславіча, дачка яго малодшага сына Святаслава. У маладосці пастрыглася ў манахіні. Жыла ў келлі Сафійскага сабора. Займалася перапіскай твораў рэлігійна – маральнага зместу. Сапраўднае імя – Прадслава.
Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, садзейнічала пабудове царквы святога Спаса. Гэтай царкве падаравала крыж. Пабудавала царкву ў гонар Св. Багародзіцы. Яе перадала мужчынскаму манастыру. Гэтай царкве падаравала Эфескі абраз (ікону) Св. Багародзіцы з Візантыі. (Эфес – горад на ўзбярэжжы Малой Азіі).
Лазару Богшу заказала Узвіжальны крыж. Выкарыстоўваўся ў дзень хрысціянскага свята “Узвіжанне Крыжа”.
Мужчынскаму манастыру падаравала ікону Божай маці, прывезеную з Візантыі.
Пры мужчынскім манастыры заснавала школу.
З братам Давыдам і сястрой Еўпраксіяй – паломніцтва ў Іерусалім. Там памерла 23 мая 1167 г. Праз 20 гадоў яе мошчы былі дастаўлены ў Кіева – Пячэрскі манастыр. У 1910 -- перанесены ў полацкі Спаса – Ефрасіннеўскі манастыр.
Першая жанчына сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яна прызнана святой і каталіцкай царквой.
Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182). У “Жыціі” Кірылы гаворыцца: “Сын заможных бацькоў, ён не любіў аднак багацця і тленнай славы гэтага сусвету, але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”.
Кірылу Тураўскага называюць “светачам зямлі беларускай”.
Вырашыў стаць “стоўпнікам” – замуравацца ў манастырскай вежы і жыць пустэльнікам. (Стоўп – невялікі, але досыць высокі квадратнай формы зруб, які меў некалькі паверхаў.). пустэльнік – веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад іншых людзей. На другім павесе размяшчалася келля.
Каля 1158 г. пастаўлены тураўскім епіскапам.
Найбольшую вядомасць набыў як выдатны прамоўца.
Казанні (Словы) – звароты да вернікаў. Аповесці – прытчы, малітвы – споведзі. Прытча – невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар. Выступае супраць язычніцтва і прапаведуе хрысціянскае веравучэнне. (сапраўдныя хрысціяне “не прыхільнікі пакланення агню, не пакланяюцца сонцу, не моляцца гарам і крыніцам”). Заклікаў “чытаць кнігі святыя ў царкве і дома”. “Калі б я раздаваў у царкве мёд і пітво, як бы вы хутка ішлі сюды, наперагонкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд”. Заклікаў адзначаць дні святыя “не ў п’янстве з гульнямі, не ў абжорстве, але прыходзячы ў царкву, мілаваць сірот і жабракоў, дапамагаючы бедным, шануючы слуг Боскіх”.
Пра недахопы сучаснага яму манаскага жыцця. У манастырскіх келлях жывуць часам людзі гордыя, сварлівыя, занадта ўпартыя, якія больш дбаюць аб ежы і адзенні, чым аб духоўных подзвігах і выратаванні дуўы.
Сучаснікі ставілі творы Кірылы Тураўскага побач з класічнымі ўзорамі антычнай прозы візантыйскага царкоўнага дзеяча 4 ст. Іаана Златауста (які лічыўся ідэалам хрысціянскага прапаведніка).
У 1993 г. у Тураве на замкавай гары быў адкрыты яму помнік.
Клімент і Аўраам – царкоўныя дзеячы і пісьменнікі 12 ст. нарадзіўся ў Смаленску.
