- •Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •5. Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.
- •9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •10. Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Полацк у скандынаўскіх сагах
- •11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •Славяне
- •Кіеўская русь
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Культура кіеўскай русі
9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны 9 ст.
Царква ў перакладзе на бел. мову “божы дом”.
Два значэнні: -- рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае паслядоўнікаў хрысціянскай рэлігіі, -- будынак для хрысціянскага набажэнства, памяшканне для вернікаў (прыхаджан).
Афіцыйна хрысціянства было ўведзена ў канцы 10 ст., калі князь Уладзімір Святаславіч ахрысціўся сам і па яго загаду ў вадзе Дняпра грэчаскімі святарамі былі ахрышчаны кіеўляне (988 г.).
Афіцыйнаму ўвядзенню хрысціянства на Русі папярэднічаў зварот візантыйскага імператара за дапамогай да Уладзіміра для падаўлення паўстання, якое выбухнула ў Візантыі. Уладзімір пагадзіўся дапамагчы пры ўмове, што імператар выдасць замуж за яго візантыйскую царэўну Ганну. Паўстанне было падаўлена пры дапамозе прысланага Уладзімірам атрада. Але імператар адмовіўся выканаць сваё абавязацельства.
Тады Уладзімір з войскам уступіў у Крым і пасля доўгай аблогі ўзяў Херсанес (па – славянску Карсунь). Візантыйскі імператар паспяшаўся заключыць з Уладзімірам мір і выканаць свае абавязацельствы. Перш чым заключыць шлюб, Уладзімір павінен быў прыняць хрысціянства і ачысціць Херсанес.
Уладзімір быў ахрышчаны сам і аб’явіў хрысціянства рэлігіяй Русі.
На чале духавенства стаяў мітрапаліт. Рэзідэнцыя – у Кіеве. Мітрапаліта назначаў канстанцінопальскі патрыярх. Першыя мітрапаліты – грэкі ці балгары. Мітрапаліту былі падпарадкаваны епіскапы.
Мітрапалітам і епіскапам падпарадкоўвалася “белае” (жанатае) духавенства, якое было ў гарадскіх і сельскіх прыходах, а таксама “чорнае” духавенства (манахі, ці “чарняцы”).
Царква на Русі знаходзілася ў залежнасці ад грэчаскай царквы.
Мяркуецца, што хрысціянства было прынята ў Полацку адразу пасля Кіева. Запіс ў Ніканаўскім летапісе пра полацкага князя Ізяслава (памёр ў 1001 г.) пра тое, што ён “прілежашче прочітанію божественных пісаній”.
Пра Рагнеду – манахіню, якая апошнія гады свайго жыцця правяла ў “манастыры” пад імем чарніцы Анастасіі – у Цвярскім летапісе.
Епархія – тэрытарыяльная царкоўная акруга на чале з епіскапам.
Полацкая епархія створана ў 992 г.
Полацкі кафедральны Сафійскі сабор пабудаваны ў сяр. 11 ст.
Першыя звесткі аб полацкіх епіскапах епіскапах (епіскап Міна) адносяцца да 1105 г.
У пісьмовых крыніцах 12 – 13 ст. згадваюцца полацкія епіскапы: Кузьма (Грэк), Дыянісій, Мікалай, Аляксій, Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якаў.
У позніх летапісах пра полацкага князя Ізяслава гаворыцца, што ён чытаў хрысціянскія кнігі і быў вельмі набожны.
У 12 ст. каля Полацка ўзніклі першыя манастыры. Барысаглебскі – пабудаваны на беразе р.Бельчыца, два другія заснавала Ефрасіння Полацкая на беразе р. Палаты.
Два каменныя крыжы прыплылі ў Тураў па Прыпяці, калі вала ў рацэ была чырвонай ад крыві.
У Тураў кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч накіраваў прыёмнага сына Святаполка ў якасці пасадніка, які абавязаны быў распаўсюдзіць тут новую веру.
Аб заснаванні ў Тураве епархіі (1005 г.) гаворыцца ў Кіеўскім Пацерыку. Першы епіскап Фама. У 12 ст. епіскапамі былі: Ігнацій, Іаакім, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій.
Ва ўсходнеславянскіх летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў 10 – 11 ст., але ёсць звесткі ў лацінамоўных крыніцах аб епіскапе Рэйнберне. У 1013 г. тураўскі князь Святаполк І Акаянны ўзяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. Разам з яе акружэннем прыехаў епіскап Рэйнберн. Гэты епіскап у Тураве рабіў захады па распаўсюджанню хрысціянства паводле лацінскай традыцыі і спробы стварэння тут каталіцкай біскупіі (епархі). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што епіскап нават быў ініцыятарам змовы з мэтай скінуць Уладзіміра і паставіць у Кіеве на яго месца Святаполка, які сімпатызаваў Рыму. Уладзімір зняволіў у турму Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памёр.
У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.
Лешчынскі манастыр заснаваў пад Пінскам кіеўскі князь Уладзімір.
Адзін з манастыроў (жаночы) заснавала жонка князя Святаслава Ізяславіча Варвара – Варварынскі манастыр. У ім яна жыла разам з дзецьмі пасля смерці князя.
У 12 ст. у Тураве існаваў мужчынскі Барысаглебскі манастыр, пры якім знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя.
У Тураве пад 1146 г. упамінаецца тураўскі епіскап Іакім.
У 1072 г. былі аб’яўлены святымі князі Барыс і Глеб, якія былі сваякамі Усяслава, братамі яго дзеда. Яны лічыліся заступнікамі дружыннікаў.
Новая вера была прынятая спачатку вярхамі, а затым паступова распаўсюджвалася сярод ніжэйшых платоў грамадства.
