Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
370 Кб
Скачать
☆

Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу

У пач. 13 ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Мангольская дзяржава. Сярод манголаў адным з найбольш буйных племянных аб’яднанняў былі татары.

1237 г. – пачатак заваёўніцкага паходу Батыя ў землі Русі.

1238 г. – бітва на р.Сіці. Пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў.

Зіма 1239 г. – уварваліся ў паўднёварускія землі. 1240 г. – разрабавалі Кіеў. Затым – у Галіцка – Валынскае княства. Узяты Уладзімір – Валынскі і Галіч.

Найбольшую магчымасць выйсці на тэрыторыю Паўднёва – Усходняй Беларусі мангол а- татары мелі ў 1239 – 1240 гг. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што магчыма, іх ахвярай стаў Гомель, які быў разбураны і спалены ў гэтыя гады.

У Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што вясной 1241 г. у ваколіцах Бярэсця нельга было “выйсці н аполе, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых”. Летапіс гаворыць пра напады татараў на кіеўскую і галіцка – валынскую землі ў 1240 – 1241 гг. галіцка – валынскія князі Даніла і Васілька вярталіся ў сваё княства і па дарозе вырашылі наведаць Брэст. З боку поля да горада нельга было пад’ехаць з-за смуроду і мноства забітых.

Рушылі мангола – татары дзвюма групоўкамі ў Польшчу, Венгрыю, Чэхію. У 1242 г. – павярнулі назад.

Мангола – татары перыядычна нападалі на беларускія землі ў 1258 – 1325 гг.

Паданне аб бітве пра Койданава. Мангола татары на чале з Койданам рухаліся на Міснк. На шляху заваёўнікаў знаходзіўся горад Крутагор’е. Тут адбылася бітва. Койдан загінуў. Крутагор’е назвалі Койданавам.

12 жніўня 1399 г. – бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем. У якой “попусті бог татаром”. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, а Вітаўт “побеже в мале дружіне”.

Вынік паражэння – Віленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай 1401 г.

Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.

Язычніцтва (паганства) – умоўны тэрмін, якія абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу).

Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова “языцы” – народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам.

“Паганства” ад лацінскага “паганус” (язычнік).

Язычніцтва пачалося з культу продкаў і закончылася складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

Пантэон – сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культу.

Пярун – вярхоўны бог. Бог грому і маланкі. Яго культ выводзіцца з часоў індаеўрапейскай супольнасці бронзавага веку.

Сварог – бог неба.

Дажбог – сын Сварога, бог сонечнага святла.

Стрыбог – бог вятроў.

Хорс – бог Сонца.

Макаш – жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага.

Волас (Вялес) – бог жывёлагадоўлі. У хрысціянскі перыяд яго замяніў Юрый (апякун жывёлагадоўлі і земляробства.

Лада – багіня вясны, апякунка шлюбу і сям’і.

Язычніцкія богі, якія адлюстроўвалі ў старажытных славян пад рознымі назвамі ўяўленне Сонца: Дажбог, Каляда, Купала, Ярыла.

Язычніцкая багіня вясны і абуджэння прыроды – Вярба.

Язычніцкая багіня жаночай прыгажосці і пачатку жыцця – Парадзіха.

Язычніцкая багіня ўраджаю – Цёця.

Язычніцкае бажаство вайны і магіі зброі – Кава.

Язычніцкае бажаство бязлітаснай помсты – Кара.

Язычніцкае бажаство дзікіх звяроў – Тур.

Развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва ў старажытных славян - трызна.

Ад Ярылы, Купалы, Аўсеня, Каляды залежыў будучы ўраджай. Яны былі замацаваныя за пэўнымі порамі года.

У красавіку святкуецца Камаедзіцца. У гэты час заканчваецца спячка мядзведзя. Гатавалі і елі гарохавую кашу – камы. Некалі новы каляндарны год адкрываўся Вялікаднем (пасхай). У маі праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы. У верасні адзначалася Узвіжанне – свята “закрывання” зямлі на зіму. У гэты дзень не хадзілі ў лес, бо там нібы збіраліся ў клубкі гадзюкі і вужы, каб схавацца ў норы на зіму. Кастрычнік – ад “кастрыцы”, што ападала пры часанні льну. Лістапад у старажытнасці меў назву “грудзень”.

Зіма – Каляды, вясна – Вялікдзень, лета – купалле, восень – Пакровы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]