- •Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •5. Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.
- •9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •10. Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Полацк у скандынаўскіх сагах
- •11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •Славяне
- •Кіеўская русь
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Культура кіеўскай русі
Прыкладное мастацтва.
Прадстаўлена рознымі па форме і па зместу помнікамі – ад пярцёнкаў і бранзалетаў да вельмі каштоўных узораў ювелірнага мастацтва.
Уплыў Візантыі.
Шырокае распаўсюджанне мелі вырабу хрысціянскага культу, напрыклад, каменныя абразкі, якія насілі на грудзях, часам у мяшэчках, і асабліва шанаваліся. Знойдзены ў Полацку, Мінску, Тураве, Пінску. На каменным абразку з Полацка змешчана рэльефная выява св. Канстанціна і св. Алены. Яны трымаюць перад сабой вялікі васьміканцовы крыж. Гэта іконка -- сведчанне таго, як на мясцовай глебе ішла творчая перапрацоўка візантыйскіх узораў.
Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161 г. Богша (у хрышчэнні Лазар). Крыж знік у 1941 г. з музея ў Магілёва. У 1994 – 97 гг. майстрам – эмальерам М.Кузьмічом з Брэста была зроблена дакладная копія крыжа.
З Персіі і Сяр. Азіі праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю траплялі фігуркі для гульні ў шахматы.
Гульня ў шахматы не заахвочвалася царквой.
Выява караля, які сядзіць на троне – Слуцк, баявая ладдзя таго выгляду, якія былі ў хаду на Нёмане (Гродна і Ваўкавыск). Пешка ў выглядзе барабаншчыка, які падае сігнал да бою (Ваўкавыск).
У Навагрудку знойдзены касцяны выраб, на верхняй частцы якога змешчана выява музыканта, які іграе на струнным шчыпковым інструменце.
Жаночыя ўпрыгажэнні. Скроневыя кольцы.
У крывічоў – простыя кольцы, скручаныя з дроту.
У дрыгавічоў на кальцо надзявалі медныя пацеркі з дроту і ўпрыгожаныя напаянымі шарыкамі – зерню.
У радзімічаў – кольцы з сям’ю выступамі, якія звужаліся на канцах, як прамяні зоркі (сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы).
У Пінску знойдзены – бронзавы абразок Маці Боскай (13 ст.)
У Тураве – каменны выраб з выявай лучніка (12 – 13 ст.), манета (срэбнік) тураўскага князя Святаполка, выява фантастычнай птушкі на касцяной пласціне (Тураў).
У Брэсце – прылады для пісьма (пісалы 12 – 13 ст.), касцяны грэбень з алфавітам.
Славяне
ДАТЫ
У 6 ст. славяне ўключыліся з працэс “вялікага перасялення народаў”.
У 6 – 7 ст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы – паўднёвыя, усходнія, заходнія.
У 6 ст. адбывалася славянская каланізацыя беларускіх земляў.
У 5 – 8 ст. – Пражская культура.
6 – 8 ст. назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі
Разлажэнне родаплемяннога ладу ў 7 – 8 ст.
944 г. - апошні раз у летапісах сустракаецца імя палян. Сталі звацца – русь.
859 г. - першае упамінанне крывічоў-палачан у “Аповесці мінулых часоў” (варагі бралі з іх даніну).
862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора.
882 г. – Алег захапіў Кіеў.
885 г. - першыя звесткі пра радзімічаў – (кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму а не хазарам).
907 г. і 944 г. - паходы на Канстанцінопаль кіеўскіх князёў з удзелам полацкіх дружын.
1162 г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
1149 г. – апошняе ўпамінанне ў летапісе дрыгавічоў.
ў 12 – 13 ст. назва Русь распаўсюдзілася на ўсіх усходніх славян.
984 г. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч зрабіў новы паход на радзімічаў. Перадавы атрад узначальваў ваявода Воўчы Хвост. Перамога над радзімічамі. Яны уключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.
1169 г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах радзімічаў.
980 – 1015 – гады княжэння Уладзіміра Святаславіча
1019 – 1054 – гады княжэння Яраславе Мудрым.
30-я гг. 12 ст. – канчатковы раскол Кіеўскай Русі.
ПОЛАЦКАЯ ЗЯМЛЯ
862 г – першая згадка Полацка.
Рагвалод 980 г. – першы гістарычна вядомы князь.
Полацкі князь да 1001 г. – Ізяслаў (сын Рагнеды)
1003 – 1044 гг. – гады княжэння Брачыслава.
1044 – 1101 гг.– гады княжэння Усяслава Брачыслававіча (Чарадзея)
1067 – Бітва на Нямізе
1069 г. Усяслаў разгромлены на р. Гзень
1071 г – Усяслаў напаў на Полацк. Выгнаў Святаполка з горада.
1077 г. – паход на Полацк Уладзіміра Манамаха.
1078 – новы паход на Полацк Манамах з качэўнікамі – полаўцамі.
1078 – нападзенне Усяслава на Смаленск і спаленне горада.
1084 – захоп Манамахам Мінска. Спусташэнне горада.
1127 г. – паход на Полацк сямі князёў начале з кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам. Палачане прагналі князя Давыда Усяславіча і пасадзілі князя Барыса Усяславіча.
1128 г. – адмова Полацка ад удзелу ў паходзе Мсціслава на качэўнікаў – полаўцаў.
1129 г. – Мсціслаў захапіў у палон амаль усіх полацкіх князёў з сем’ямі.
Каля 1144 г. полацкім князем стаў Рагвалод Барысавіч
1151 г. – князь Рагвалод Барысавіч быў выгнаны вечам. Выбраны менскі князь Расціслаў Глебавіч.
1180 г. – канец княжання ў Полацку віцебскага князя Усяслава Васількавіча.
ТУРАЎСКАЯ ЗЯМЛЯ
980 г. – першая звестка пра Тура.
988 – 1015 – княжэнне ў Тураве Святаполка.
1019 г. – Бітва на р.Альта каля Пераяслаўля са Святаполкам Яраслава Мудрага.
1067 г. – удзел у барацьбе з Полацкам.
1097 г. – Любецкі з’езд.
1097 г. – першая згадка Пінска.
1157 г. – аднаўленне тураўскай дынастыі Юрыем Яраславічам.
1157 г. – 10-тыднёвая аблога горада кіеўскім князем з іншымі князямі.
Тураўская зямля распалася на ўдзельныя княствы ў 2-й палове 12 ст. пасля смерці Юрыя Яраславіча.
МІНКАЕ КНЯСТВА
Пач. 12 ст. – князь Глеб.
1105 г. – на горад напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў
1116 г. – Глеб захапіў частку зямель дрыгавічоў і спаліў Слуцк.
1117 г. – асада Менска сынам Уладзіміра Манамаха Мсціславам.
1119 г. – смерць Глеба у Кіеве.
1132 г. – смерць кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча. Кіеўская Русь распалася назаўсёды.
БЕРАСЦЕЙСКІЯ ЗЕМЛІ
1017 і 1019 – першыя звесткі пра Бярэсце. Праз горад уцякаў у 1019 г. Святаполк.
1043 г. – горад быў вызвалены ад палякаў.
У 1153 г. у Бярэсці самастойна княжыў Уладзімір Андрэевіч.
1276 г. – першая згадка пра г. Каменец.
ПАСОЖЖА
1116 г. – да Смаленскага княства адышлі Копысь і Орша.
з 1180 г. г. Мсціслаў з’яўляўся цэнтрам удзельнага княства.
1142 г. – першая згадка Гомеля.
60-я гадаў 12 ст. – у Гомелі з’яўляецца княжацкі трон.
ПАНЯМОННЕ
1127 г. – першая згадка пра Гародню ў Іпацьеўскім летапісе. Гарадзенскі князь Усеваладка прымаў удзел у паходзе кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую землю.
ТЭРМІНЫ
Рымскія аўтары 1 – 2 ст. называюць плямёны “венедаў” – старажытная назва славян.
Гісторыкі 6 ст. – антамі і склавінамі.
кавалкі руды спякаліся, утвараючы порыстую масу – крыцу. Крычнае жалеза.
Буйныя усходнеславянскія аб’яднанні плямён – “племянныя княжэнні” -- сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян.
СЛАВЯНІЗАЦЫЯ балтаў – паступовы працэс усё большага збліжэння балцкага насельніцтва са славянскім, вынікам якога было канчатковае зліццё балтаў са славянамі.
