- •Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •5. Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •7. Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы 12 – першай палове 13 ст.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Язычніцтва. Народны каляндар і святкаванні.
- •9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •10. Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Полацк у скандынаўскіх сагах
- •11. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •Славяне
- •Кіеўская русь
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •Культура кіеўскай русі
Летапісы
Найбольш старажытны летапісны звод быў складзены ў Кіеве пры князю Яраславе Мудрым у 1039 г. Пазней гэты звод перапрацоўваўся і быў створаны так званы “Пачатковы звод” (1095 г.).Пачатковы звод усходнеславянскага пісьменства быў дапоўнены ў 1113 г. манахам Кіява – Пячэрскага манастыры Нестарам. Летапісны звод у рэдакцыі Нестара вядомы як “Аповесць мінулых часоў”. Выкладанне фактаў вядзецца з 6360 г. З гэтага года, піша летапісец, “стала называцца (наша зямля) – Руська земля”.
Зямля была створана Богам у 5508 г. да нараджэння Хрыста.
6360 – 5508 = 852.
Аўтар запазычыў звесткі з “Хронікі Амартола” (апісанне звычаяў розных народаў і звесткі аб нападзе русаў на Канстанцінопаль (860 г.)). З “Панонскіх жыцій” узяты даныя пра дзейнасць Кірылы і Мяфодзія.
Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Летапісны звод складаецца з “Аповескі мінулых часоў” і летапісу за 13 ст. Вядомы адзіны яго спіс канца 15 ст., які быў зроблены ў Смаленску або ў Полацку. У Радзівілаўскім летапісе змешчаны 617 рознакаляровых мініацюр, якія тэматычна звязаныя з тэкстам.
Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
Эпіграфіка – дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы (на сценах пабудоў, на абразах, пячатках і іншых прадметах).
Сфрагістыка – навука, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання (ад лацінскага “сфрагіс” – пячатка).
“Віслыя пячаткі” – з Візантыі. Адціскаліся на пласцінах са свінцу, золата, серабра ці воску і прывешваліся на дакументы на шнурках.
Найбольш старажытным помнікам усходнеславянскай эпіграфікі і сфрагістыкі адначасова з’яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца 10 ст.
У Ноўгарадзе была знойдзена свінцовая “віслая” пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. На ёй адлюстраваны княжацкі знак “трызубец” і зроблены надпіс “Изяс/лав/ос”.
У Ноўгарадзе была знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай. («Г/оспод/и помози Рабе своеи Ефросини нарецаемои»)
У Тураве, Берасці і Ваўкавыску знойдзены пячаткі з надпісамі тураўскага князя Ізяслава Яраславіча, які з 1054 г. быў кіеўскім князем.
Свінцовыя віслыя пячаткі знойдзены ў Гомелі, Горадні, Віцебску, Пінску.
На пячатцы з Менскага замчышча змяшчалася выява св. Глеба.
Надпіс 11 ст. быў выяўлены ў Сафійскім саборы ў Полацку. (“Давидъ, Тоума, Микоула», «Петъръ, Воришъ»)
Надпісы 12 ст. сустракаюцца на прасліцах, амфарах. (“Бибино праслень» (Віцебск), “Ярополче вино» (Пінск), “Настасино праслен” (Пінск).
У Брэсце знойдзены грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі славянскага алфавіта.
Барысавы камяні – вядомы помнік эпіграфікі 12 ст. Усяго вядома – 7. Захавалася – 3. Полацкі князь Барыс (памёр у 1129 г.). Выбіты крыжы і кароткія надпісы з яго імем. Тое ж зрабіў і сын Барыса Рагвалод. У 1171 г. ён загадаў вясекчы крыж і надпіс на велізарным камяні вышынёй у 3 м.
Знойдзена 4 камяні ў рэчышчы Зах. Дзвіны і надпісам 12 ст. “Господі, помозі рабу своему Борісу”.
Каля Оршы – “Рагвалодаў камень” вышынёй 3 м і вялікай колькасцю надпісаў. Ніводнага не захавалася.
Выключным помнікам эпіграфікі 12 ст. з’яўляецца надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай. У першай частцы надпісу гаворыцца аб тым, што ў 6669 (1161 г.) Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой – малітве – запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. На ніжняй пласціне адваротнага боку крыжа маецца надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара).
Берасцяныя граматы.
Найбольш старажытная берасцяная грамата (11 ст.) выяўлена ў Ноўгарадзе. Яе напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска.
Берасцяная грамата канца 13 ст. знойдзена ў Віцебску (1959 г.). У ёй Сцяпан просіць Няжылу купіць яму “жыта за 6 грыўняў”
У фрагменце граматы пачатку 13 ст. з Мсціслава гаворыцца аб пакупцы пшаніцы на 4,5 грыўні (можна было купіць за такія грошы 9 кабаноў або 2 каровы).
Пісьменства было распаўсюджана не толькі сярод вышэйшага слоя насельніцтва, яе ведалі і простыя людзі.
Нечаканымі для вучоных былі надпісы і малюнкі на касцях жывёлін з Маскавіцкага гарадзішча (Браслаўскі раён). Расшыфраваныя знакі маюць сувязь са скандынаўскім рунічным пісьмом 12 – 13 ст. Сярод іх асабістыя імёны, магічныя формулы. Надпісы належалі славянізаваным скандынавам або славянам, якія пабывалі ў Скандынавіі і навучыліся там рунічнаму пісьму.
