Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
370 Кб
Скачать
☆

Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу

1237 г. – пачатак заваёўніцкага паходу Батыя ў землі Русі.

1238 г. – бітва з мангола-татарамі на р.Сіці. Пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў.

Зіма 1239 г. – мангола-татары ўварваліся ў паўднёварускія землі.

1240 г. – мангола-татары разрабавалі Кіеў.

1242 г. – вяртанне мангола-татар з земляў Цэнтральнай Еўропы.

Мангола – татары перыядычна нападалі на беларускія землі ў 1258 – 1325 гг.

12 жніўня 1399 г. – бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем.

1401 г. – Віленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай

Культура кіеўскай русі

ПУСТЭЛЬНІК - У хрысціянстве веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад іншых людзей

Слова “сафія” азначае МУДРАСЦЬ, якая па ўяўленню веруючых, кіруе сусветам

ТРЫЗНА - Развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва

ІДАЛ - Вобразнае адлюстраванне бога, якому пакланяліся язычнікі

ФРЭСКА - Жывапіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы

ВЯШЧУН – язычніцкі святар.

КАПІШЧА – месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў і прыносілі ім ахвяры.

МІТРАПАЛІТ – асоба ў праваслаўнай царкве, якой падпарадкоўваліся епіскапы.

МУРАВАНАЕ ДОЙЛІДСТВА – узвядзенне будынкаў з камянёў і цэглы, змацаваных вапнавым растворам.

ПАТРЫЯРХ – вышэйшая асоба ў праваслаўнай царкве. Яму падпарадкоўваліся мітрапаліты і епіскапы.

ЕВАНГЕЛЛЕ – раннехрысціянскае сачыненне, у якім расказваецца аб жыцці Ісуса Хрыста.

ЕПІСКАП – кіраўнік праваслаўнай епархіі або царкоўнай акругі.

ЕПАРХІЯ – тэрытарыяльная царкоўная акруга начале з епіскапам.

ЖЫЦІЕ – апавяданне пра жыццёвы шлях і дзейнасць служыцеля царквы, рэлігійнага дзеяча.

САБОР – галоўная або вялікая царква горада.

СВЯТАР – асоба, якая ўзначальвала царкоўны прыход. Пад яго кіраўніцтвам у царкве адбываліся набажэнствы.

ЦАРКВА – 1) рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае паслядоўнікаў хрысціянскай веры; 2) будынак, у якім ажыццяўляюцца хрысціянскія набажэнствы.

Царква ў перакладзе на бел. мову “БОЖЫ ДОМ”

Язычніцтва (паганства) – умоўны тэрмін, якія абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу).

Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова “языцы” – народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам.

“Паганства” ад лацінскага “паганус” (язычнік).

Язычніцтва пачалося з культу продкаў і закончылася складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

ПАНТЭОН – сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культу.

ПЯРУН – вярхоўны бог. Бог грому і маланкі. Яго культ выводзіцца з часоў індаеўрапейскай супольнасці бронзавага веку.

СВАРОГ – бог неба.

ДАЖБОГ – сын Сварога, бог сонечнага святла.

СТРЫБОГ – бог вятроў.

ХОРС – бог Сонца.

МАКАШ – жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага.

ВОЛАС (Вялес) – бог жывёлагадоўлі. У хрысціянскі перыяд яго замяніў Юрый (апякун жывёлагадоўлі і земляробства.

ЛАДА – багіня вясны, апякунка шлюбу і сям’і.

Язычніцкія богі, якія адлюстроўвалі ў старажытных славян пад рознымі назвамі ўяўленне Сонца: Дажбог, Каляда, Купала, Ярыла.

ВЯРБА – Язычніцкая багіня вясны і абуджэння прыроды.

ПАРАДЗІХА – Язычніцкая багіня жаночай прыгажосці і пачатку жыцця.

ЦЁЦЯ – Язычніцкая багіня ўраджаю.

КАВА – Язычніцкае бажаство вайны і магіі зброі.

КАРА – Язычніцкае бажаство бязлітаснай помсты.

ТУР – Язычніцкае бажаство дзікіх звяроў.

КАМАЕДЗІЦА – свята, якое звычайна святкавалася ў красавіку, калі заканчвалася спячка мядзведзя. На яго гатавалі і елі гарохавую кашу.

ВЯЛІКДЗЕНЬ – некалі з гэтага свята пачынаўся новы каляндарны год.

У маі праводзіўся абрад выезду ў поле ЯРЫЛЫ.

УЗВІЖАННЕ – свята “закрывання” зямлі на зіму. Святкавалася ў верасні.

“БЕЛАЕ” духавенства – жанатае духавенства, якое служыла ў сельскіх і гарадскіх прыходах.

“ЧОРНАЕ” духавенства – манахі, ці “чарняцы”.

СКРЫПТОРЫЙ – месца ў манастыры, дзе перапісваліся кнігі.

ДЗЕСЯЦІНА – падатак, які плаціла насельніцтва цэркве.

“СТОЎПНІК” – манах, які замураваўся ў манастырскай вежы і жыў пустэльнікам. Веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад іншых людзей.

КАЗАННІ (Словы) – звароты да вернікаў.

ПРЫТЧА – невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар.

ВУСНАЯ народная творчасць (фальклор) – адзін з відаў мастацкай творчасці, што адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных паэтычным словам.

ПЕРГАМЕНТ – вырабленая скура маладых жывёл, якая выкарыстоўвалася для пісьма.

АГІЯГРАФІЯ – асобны літаратурны жанр павучальнага чытання рэлігійнага характару жыціі святых.

“СТАРАСЛАВЯНСКАЙ” называецца мова, на якой у 9 ст. (пасля 863 г.) Кірыла і Мяфодзій зрабілі пераклад з грэчаскай мовы асноўных царкоўных кніг (Евангелле, Псалтыр).

СТАРАБАЛГАРСКАЯ мова стала агульнаславянскай літаратурнай мовай у 9-10 ст.

МУРАВАНАЕ дойлідства – узвядзенне будынкаў з камянёў і цэглы, змацаваных вапнавым растворам.

ПЛІНФА - шырокая і плоская абпаленая цэгла.

ГАЛАСНІКІ – умараваныя ў сцены гліняныя збаны.

МАНУМЕНТАЛЬНЫ жывапіс – мастацкія карціны, якія выкананы для аздаблення грамадскіх збудаванняў.

ДАТЫ

У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны 9 ст.

852 г. – з гэтага года вядзецца выкладанне фактаў у “Аповесці мінулых часоў”.

988 г. – кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч ахрысціўся сам і па яго загаду ў вадзе Дняпра грэчаскімі святарамі былі ахрышчаны кіеўляне.

992 г. – дата стварэння Полацкай епархіі.

Сяр. 11 ст. – пабудова Полацкага кафедральнага Сафійскага сабора

12 ст. – час узнікнення першых манастыроў каля Полоцка.

1005 г. – заснаванне епархіі ў г.Тураве

1013 г. – шлюб тураўскага князя Святаполка Акаяннага з дачкой польскаг караля Балеслава.

1037 г. – пачатак будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора (13 купалаў).

1039 г. – у Кіеве быў складзены найбольш старажытны летапісны звод ў Кіеве пры князю Яраславе Мудрым.

1054 г. – канчатковы падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.

1055 – 1060 гг. – у Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор.

У 1072 г. былі аб’яўлены святымі князі Барыс і Глеб.

1095 г. – стварэнне “Пачатковага зводу”.

1105 г. – першыя звесткі аб полацкіх епіскапах.

1113 г. – стварэнне “Аповесці мінулых часоў”.

1146 г. – згадка тураўскага епіскапа Іакіма.

Каля 1158 г. – Кірыла Тураўскі быў пастаўлены тураўскім епіскапам.

1161 г. – стварэнне крыжа Ефрасінні Полацкай.

23 мая 1167 г. – памерла Ефрасіння Полацкая.

1993 г. – у Тураве на замкавай гары быў адкрыты помнік Кірылу Тураўскаму.

АСОБЫ, ПРАДМЕТЫ

Уладзімір Святаславіч – кіеўскі князь, які афіцыйна прыняў хрысціянства і распаўсюдзіў яго на свае землі.

Першыя мітрапаліты ў Кіеўскай Русі былі ГРЭКІ ці БАЛГАРЫ.

Запіс ў Ніканаўскім летапісе пра полацкага князя Ізяслава (памёр ў 1001 г.) пра тое, што ён “прілежашче прочітанію божественных пісаній”.

У “ЦВЯРСКІМ летапісе” распавядаецца пра жыццё Рагнеды-манахіні.

АНАСТАСІЯ – імя Рагнеды пасля пострыгу ў манахіні.

МІНА – імя першага вядомага полацкага епіскапа.

Кузьма (Грэк), Дыянісій, Мікалай, Аляксій, Сімяон (з роду полацкіх князёў), Якаў – імёны полацкіх епіскапаў 12-13 ст.

ФАМА – імя першага тураўскага епіскапа.

Ігнацій, Іаакім, Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій – тураўскія епіскапы 12 ст.

БАРЫСАГЛЕБСКІ – манастыр, пабудаваны на беразе р.Бельчыца каля Полацка.

Два манастыры заснавала Ефрасіння Полацкая на беразе р. ПАЛАТЫ.

Аб заснаванні ў Тураве епархіі гаворыцца ў КІЕЎСКІМ ПАЦЕРЫКУ.

РЭЙНБЕРН – тураўскі епіскап 10-11 ст. Вядомы па лацінамоўных крыніцах. Епіскап у Тураве рабіў захады па распаўсюджанню хрысціянства паводле лацінскай традыцыі і спробы стварэння тут каталіцкай біскупіі.

ЛЕШЧЫНСКІ манастыр заснаваў пад Пінскам кіеўскі князь Уладзімір.

ВАРВАРЫНСКІ – назва манастыра, які заснавала жонка князя Святаслава Ізяславіча Варвара. У ім яна жыла разам з дзецьмі пасля смерці князя.

БАРЫСАГЛЕБСКІ МАНАСТЫР – манастыр, які існаваў у 12 ст. у Тураве. У ім знаходзілася рэзідэнцыя епіскапа.

ІАКІМ – імя туразўскага епіскапа, які згадваецца пад 1146 г.

Святыя князі БАРЫС и ГЛЕБ – заступнікі дружыннікаў.

Новая вера была прынятая спачатку ВЯРХАМІ грамадства.

Усталяванне хрысціянства супала па часу з усталяваннем тут ДЗЯРЖАЎНАСЦІ.

Найбольш вялікі ўплыў хрысціянства зрабіла на ДУХОЎНУЮ сферу развіцця грамадства.

Мошчы Ефрасінні Полацкай праз 20 гадоў пасля яе смерці былі дастаўлены ў КІЕВА-ПЯЧЭРСКІ манастыр.

У 1910 мошчы Ефрасінні Полацкай былі перанесены ў полацкі СПАСА – ЕФРАСІННЕЎСКІ манастыр.

ЕФРАСІННЯ – імя першай жанчыны сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой.

У “Жыціі” КІРЫЛЫ гаворыцца: “Сын заможных бацькоў, ён не любіў аднак багацця і тленнай славы гэтага сусвету, але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”.

КІРЫЛУ ТУРАЎСКАГА называюць “светачам зямлі беларускай”.

Ефрасіння полацкая жыла ў КЕЛЛІ САФІСКАГА сабра.

Ефрасіння Полацкая садзейнічала пабудове царквы святога СПАСА.

Ефрасіння Полацкая пабудавала царкву ў гонар СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ.

Царкву Св. Багародзіцы Ефрасіння Полацкая перадала МУЖЧЫНСКАМУ манастыру.

ЭФЕСКІ абраз Ефрасіння Полацкая падаравала царкве Св. БАГАРОДЗІЦЫ.

Знакаміты УЗВІЖАЛЬНЫ крыж Ефрасіння Полацкая падаравала царкве святога СПАСА.

УЗВІЖАЛЬНЫ крыж для Ефрасінні Полацкай выканаў ЛАЗАР БОГША.

Крыж Ефрасінні Полацкай выкарыстоўваўся пад час свята “УЗВІЖАННЕ крыжа”.

ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ – унучка князя Усяслава Брачыслававіча, якая праславілася сваёй культурна-асветнай дзейнасцю.

Ефрасіння Полацкая заснавала школу пры МУЖЧЫНСКІМ манастыры.

Ефрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ІЕРУСАЛІМ разам з братам ДАВЫДАМ і сястрой ЕЎПРАКСІЯЙ.

Клімент і Аўраам – царкоўныя дзеячы і пісьменнікі 12 ст. нарадзіўся ў Смаленску.

Найбольш старажытныя віды вуснай народнай творчасці – каляндарна – абрадавая і сямейна – абрадавая паэзія.

Купальскія песні звязаны з язычніцкімі культамі раслін (татэмізм) і анімістычным светапоглядам старажытных людзей.

У быліне пра героя Волха Усяславіча паказаны полацкі князь УСЯСЛАЎ.

Славянскую азбуку стварылі браты КІРЫЛА і МЯФОДЗІЙ з Салуні (Грэцыя).

Самае ранняе евангелле – ТУРАЎСКАЕ евангелле 11 ст.

“Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай” было напісана ў 12 ст. у ПОЛАЦКУ.

Выраз “На Нямізе галовы сцелюць снапамі...” паходзіць са “Слова аб палку Ігаравым”.

Першая спроба літаратурнага вершаванага перакладу на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы" належыць Максіму Багдановічу.

Першы поўны літаратурны вершаваны пераклад на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы" зрабіў Янка Купала.

Найбольш старажытны летапісны звод ў Кіеве пры князю ЯРАСЛАВЕ МУДРЫМ.

Летапісны звод у рэдакцыі Нестара вядомы як “АПОВЕСЦТ МІНУЛЫХ ЧАСОЎ”.

“Хроніка Амартола” і “Панонскія жыціі” – творы, з якіх браліся звесткі пры напісанні “АПОВЕСКІ МІНУЛЫХ ЧАСОЎ”.

617 рознакаляровых мініацюр, якія тэматычна звязаныя з тэкстам, змешчаны ў РАДЗІВІЛАЎСКІМ летапісе.

На пячатцы з МЕНСКАГА замчышча змяшчалася выява св. ГЛЕБА.

БАРЫСАВЫ камяні – вядомы помнік эпіграфікі 12 ст. Усяго вядома – 7. Захавалася – 3.

У 1171 г. загадаў вясекчы крыж і надпіс на велізарным камяні вышынёй у 3 м сын полацкага князя Барыса РАГВАЛОД. Знойдзены каля ОРШЫ.

“Господі, помозі рабу своему Борісу” – надпіс на БАРЫСАВЫМ камяні, зойдзенам у рэчышчы ЗАХОДНЯЙ ДЗВІНЫ.

Выключным помнікам эпіграфікі 12 ст. з’яўляецца надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай.

Імя ў хрышчэнні майстра, які вырабіў крыж Ефрасінні Полацкай – ЛАЗАР.

Тып так званага крыжа-купальнага храма сфарміраваўся ў ВІЗАНТЫІ ў 5-6 ст.

Самая старажытная мураваная пабудова на тэрыторыі Беларусі – Полацкі Сафійскі сабор.

Дойлід ІААН – заснавальнік Полацкай архітэктурнай школы. Пабудаваў Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра.

СПАСКАЯ царква стала першым ва Усходняй Еўропе будынкам, дзе з’явіліся какошнікі (упрыгажэнні стрэльчатай формы, якія ўпрыгожвалі квадратны пастамент, на якім трымаўся купал храма).

САФІЙСКІ сабор у ПОЛАЦКУ - першы прыклад мураванага культавага дойлідства на Беларусі.

Сафійскі сабор у Полацку меў СЕМ купалоў.

ІААН – імя майстра, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква і царква Параскевы Пятніцы ў Бельчыцах.

Градаруб АЛЕКСА – пабудаваў Белую вежу ў КАМЯНЦЫ.

ПЁТР МІЛАНЕГА – мастар, які пабудаваў царкву святых Барыса і Глеба – Каложскую ў ГРОДНА.

У АРШАНСКІМ евангеллі змешчаны дзве мініацюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацвея.

КУЗМІЧ – прозвішча майстра-эмальера, якія ў 1994-1997 гг. зрабіў дакладную копію крыжа Ефрасінні Полацкай.

ГЕАГРАФІЯ

ПОЛАЦК – горад, вакол якога ўзніклі першыя манастыры.

У ТУРАЎ кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч накіраваў прыёмнага сына Святаполка ў якасці пасадніка, які абавязаны быў распаўсюдзіць тут новую веру.

БАРЫСАГЛЕБСКІ МАНАСТЫР – манастыр, які існаваў у 12 ст. у ТУРАВЕ.

“Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай” было напісана ў 12 ст. у ПОЛАЦКУ.

Найбольш старажытным помнікам усходнеславянскай эпіграфікі і сфрагістыкі адначасова з’яўляецца надпіс на пячатцы канца 10 ст. з горада ПОЛАЦКА.

У НОЎГАРАДЗЕ была знойдзена свінцовая “віслая” пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. На ёй адлюстраваны княжацкі знак “трызубец” і зроблены надпіс “Изяс/лав/ос”.

У НОЎГАРАДЗЕ была знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай. («Г/оспод/и помози Рабе своеи Ефросини нарецаемои»).

У ТУРАВЕ, БЕРАСЦІ і ВАЎКАВЫСКУ былі знойдзены пячаткі з надпісамі тураўскага князя Ізяслава Яраславіча, які з 1054 г. быў кіеўскім князем.

Давидъ, Тоума, Микоула», «Петъръ, Воришъ» – надпіс 11 ст.. які быў выяўлены ў САФІЙСКІМ саборы ў ПОЛАЦКУ.

Надпіс на прасліцах “Бибино праслень» выяўлены ў горадзе ВІЦЕБСКУ.

Надпіс на амфары “Ярополче вино» знойдзены ў ПІНСКУ.

Надпіс на прасліцы “Настасино праслен” выяўлены ў ПІНСКУ.

Грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі славянскага алфавіта знойдзены ў г. БРЭСЦЕ.

Найбольш старажытная берасцяная грамата (11 ст.) выяўлена ў НОЎГАРАДЗЕ.

Берасцяная грамата канца 13 ст. знойдзена ў ВІЦЕБСКУ (1959 г.).

У грамаце, якая знойдзена ў ВІЦЕБСКУ, Сцяпан просіць Няжылу купіць яму “жыта за 6 грыўняў”.

У фрагменце граматы пачатку 13 ст. з г. МСЦІСЛАВА гаворыцца аб пакупцы пшаніцы на 4,5 грыўні.

Рагвалодаў камень знойдзены каля ОРШЫ.

Барысаглебская (Каложская) царква. Пабудавана ў прадмесці г. ГРОДНА КАЛОЖА.

Градаруб АЛЕКСА – пабудаваў Белую вежу ў КАМЯНЦЫ.

Давыд, Тума, Мікула, Копысь, Варышка – імёны майстроў, якія будавалі Сафійскі сабор у ПОЛАЦКУ.

ПЁТР МІЛАНЕГА – мастар, які пабудаваў царкву святых Барыса і Глеба – Каложскую ў ГРОДНА.

На каменным абразку з ПОЛАЦКА змешчана рэльефная выява св. Канстанціна і св. Алены. Яны трымаюць перад сабой вялікі васьміканцовы крыж.

Выява караля, які сядзіць на троне – СЛУЦК.

баявая ладдзя таго выгляду, якія былі ў хаду на Нёмане – ГРОДНА, ВАЎКАВЫСК.

Пешка ў выглядзе барабаншчыка, які падае сігнал да бою – ВАЎКАВЫСК.

У НАВАГРАДКУ знойдзены касцяны выраб, на верхняй частцы якога змешчана выява музыканта, які іграе на струнным шчыпковым інструменце.

У ПІНСКУ знойдзены – бронзавы абразок Маці Боскай (13 ст.).

У ТУРАВЕ – каменны выраб з выявай лучніка (12 – 13 ст.).

У ТУРАВЕ – манета (срэбнік) тураўскага князя Святаполка.

У ТУРАВЕ – выява фантастычнай птушкі на касцяной пласціне.

У БРЭСЦЕ– прылады для пісьма (пісалы 12 – 13 ст.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]