- •1.Прадмет, задачы дысцыпліны “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
- •2 Рэформы патрыятычнай партыі ў рп (60-70-е г.Г. 18 ст.).
- •2. Рэформы ў галіне дзяржаўнага кіравання, праведзеныя Чатырохгадовым соймам 1788-1792 г.Г.
- •4.1 Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці ўсходніх славян. Асаблівасці працэсса дзяржаваўтварэння на землях Беларусі
- •4.2 . Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Узаемнае заручэнне абодвух народаў (лістапад 1791 г.): гісторыка-прававая характарыстыка.
- •5.1. Палітычны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - XII стагоддзях. Сістэма органаў улады і кіравання (князь, рада, веча-сойм).
- •5. 2. Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
- •6.1 Крыніцы старажытнага права. Субсідыярныя крыніцы ў старажытным праве ўсходніх славян.
- •6.2 Змены ў прававым становішчы розных груп насельніцтва Беларусі ў канцы XVIII- пачатку XIX стагоддзя.
- •7.2. Адміністарцыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стагоддзя.
- •8.1 Першыя пісанныя помнікі права. Міжнародныя дагаворы з нямецкімі купцамі.
- •8.2. Органы кіравання і суда на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
- •1. Асноўныя канцэпцыі і падыходы да праблем утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Прадўмовы ўзнікнення беларуска-літоўскай дзяржавы
- •9. 2. Аграрная рэформа ў Расійскфй Імперыі. (1861 г.). Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення судовай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення земскай буржуазнай рэформы (1864 г.)
- •2. Перамога Савецкай улады на Заходнім фронце. Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і яго пазіцыя па нацыянальнаму пытанню.
- •14.1 Прававое становішча саслоўя мяшчан у вкл у XIV – XVI стст.
- •14.2 Эвалюцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (бнк, Цэнтральная Рада Беларускіх арганізацый, Вялікая Беларуская Рада).
- •2. Брэст-Літоўскі дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай рэспублікі (бнр). Устаўныя граматы бнр.
- •Билет 17
- •2. Утварэнне ссрб (бсср). I з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыя з’езда.
- •18.2 . Канстытуцыя ссрб 1919 года (гісторыя распрацоўкі і прымання, агульная характарыстыка).
- •19.1 Органы ўлады і кіравання ў гарадах з магдэбургскім правам
- •2. Прычыны ўтварэння і ліквідавання Літоўска-Беларускай сср.
- •20.2 . Другое абвяшчэнне ссрб. Дэкларацыя аб аб’яўленні незалежнасці ссрб.
- •21.2 . Другі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі.
- •23/2. Дзяржаўна-прававыя адносіны бсср і рсфср (1919 - 1922 гг.).
- •2. Асноўныя накірункі развіцця права бсср у 20-30-я гады.XX cтст.
- •2.Грамадзянскі кодэкс бсср 1923 г. Гісторыя распрацоўкі і агульная характарыстыка.
- •1. Прычыны прыняцця Другога Статута вкл (1566 года) і яго характарыстыка.
- •2. Судовы лад у бсср у 20-30-я гг хх стагоддзя.
- •Билет 29
- •2. Канстытуцыя бсср 1937 года. Змены ў структуры і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- •1. Пытанні дзяржаўнага права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага ў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
- •30.2 . Прычыны і сутнасць парушэння законнасці ў Беларусі ў канцы 20-х - пачатку 50-х гадоў хх ст.
- •2. Змены ў міжнароднай дзейнасці бсср пасля Вялікай Айчынай вайны. Удзел Беларускай сср ва утварэнні аан.
- •1 Злачынства і пакаранне па Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
- •35.2 . Канстытуцыя бсср 1978 года (крыніцы, распрацоўка і прыняцце, агульная характарыстыка).
- •37.1 Асноўныя этапы судовай рэформы XVI стагоддзя. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы.
- •37.2 . Кадыфікацыя крымінальнага права ў 1960 гадах.
- •38.1 Сістэма парэформенных мясцовых судоў вкл. Судовыя ўраднікі: кампетэнцыя і юрысдыкцыя
- •38.2 Змены ў крымінальным заканадаўстве бсср другой паловы 60-х – 90-х гадах хх стагоддзя
- •41.2 Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне снд. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларускай дзяржавы
- •42.1 Дзяржаўны лад вкл ў складзе Рэчы Паспалітай (роля соймаў, соймікаў, канфедэрацый, элекцыя манарха).
- •2. Канстытуцыя Рэспубліцы Беларусь 1994 года (прычыны распрацоўкі, гісторыя абмеркавання і прыняцця. Агульная характарыстыка.).
- •2. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя рэспубліканскімі рэферэндумамі 24 лістапада 1996 г. І 17 кастрычніка 2004 г
2. Перамога Савецкай улады на Заходнім фронце. Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і яго пазіцыя па нацыянальнаму пытанню.
Адразу пасля кастрычніцкіх (1917) падзей у Петраградзе бальшавікі Заходняга фронту ўзялі ў свае рукі ўладу ў Мінску і стварылі свій Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамзах), які рашуча выступіў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння. Яго лідэры на гэтым этапе прытрымліваліся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. Прызнаючы ўладу Саветаў у Расіі, Вялікая Беларуская рада не прызнавала ўладу Аблвыканкамзах на тэрыторыі Беларусі.
30 лістапада 1917 г. прадстаўнікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай “Да ўсяго беларускага народа”, у якой аб’явілі сваю палітычную праграму. У ёй прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай; федэрацыі Беларусі з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі з адпаведным размежаваннем правоў “краёвых і федэральных улад”; перадачы ўсёй улады ў Беларусі Краёвай радзе, якая павінна была выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У адозве гаварылася пра неадкладнае надзяленне сялян зямлёй, ахову ўсіх каштоўнасцей краю, фарміраванне беларускага войска. Для арганізацыі ўлады ў цэнтры і на месцах меркавалася склікаць 5 снежня 1917 г. у Мінску з’езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.
14.1 Прававое становішча саслоўя мяшчан у вкл у XIV – XVI стст.
Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.
Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму ста-новішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі замож-ныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; ся-рэднія пласты (слаі) — дробныя гандляры і простыя ра-меснікі; гарадскія нізы — вучні майстроў, хатняя прыслу-га і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага ста-ну мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г. д. Напрыклад, найбольш заможныя гараджане прывілея-ваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі гора-да і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста
або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных лю-дзей нароўні з іншымі феадаламі.
Мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, выплаты пра-язных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала па-вышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле можна адзна-чыць, што жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра-ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілей. Перш за ўсё гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў га-радскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі спра-вамі ў гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.
Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадско-га магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.
Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак зна-ходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашо-вых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі натураль-ныя павіннасці (баршчына, рамонт насыпаў, ачыстка пру-доў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія плацілі грашовыя падаткі.
Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на ка-рысць уладальнікаў.
Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы гра-шовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.
