- •1.Прадмет, задачы дысцыпліны “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
- •2 Рэформы патрыятычнай партыі ў рп (60-70-е г.Г. 18 ст.).
- •2. Рэформы ў галіне дзяржаўнага кіравання, праведзеныя Чатырохгадовым соймам 1788-1792 г.Г.
- •4.1 Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці ўсходніх славян. Асаблівасці працэсса дзяржаваўтварэння на землях Беларусі
- •4.2 . Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Узаемнае заручэнне абодвух народаў (лістапад 1791 г.): гісторыка-прававая характарыстыка.
- •5.1. Палітычны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - XII стагоддзях. Сістэма органаў улады і кіравання (князь, рада, веча-сойм).
- •5. 2. Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
- •6.1 Крыніцы старажытнага права. Субсідыярныя крыніцы ў старажытным праве ўсходніх славян.
- •6.2 Змены ў прававым становішчы розных груп насельніцтва Беларусі ў канцы XVIII- пачатку XIX стагоддзя.
- •7.2. Адміністарцыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стагоддзя.
- •8.1 Першыя пісанныя помнікі права. Міжнародныя дагаворы з нямецкімі купцамі.
- •8.2. Органы кіравання і суда на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
- •1. Асноўныя канцэпцыі і падыходы да праблем утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Прадўмовы ўзнікнення беларуска-літоўскай дзяржавы
- •9. 2. Аграрная рэформа ў Расійскфй Імперыі. (1861 г.). Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення судовай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення земскай буржуазнай рэформы (1864 г.)
- •2. Перамога Савецкай улады на Заходнім фронце. Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і яго пазіцыя па нацыянальнаму пытанню.
- •14.1 Прававое становішча саслоўя мяшчан у вкл у XIV – XVI стст.
- •14.2 Эвалюцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (бнк, Цэнтральная Рада Беларускіх арганізацый, Вялікая Беларуская Рада).
- •2. Брэст-Літоўскі дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай рэспублікі (бнр). Устаўныя граматы бнр.
- •Билет 17
- •2. Утварэнне ссрб (бсср). I з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыя з’езда.
- •18.2 . Канстытуцыя ссрб 1919 года (гісторыя распрацоўкі і прымання, агульная характарыстыка).
- •19.1 Органы ўлады і кіравання ў гарадах з магдэбургскім правам
- •2. Прычыны ўтварэння і ліквідавання Літоўска-Беларускай сср.
- •20.2 . Другое абвяшчэнне ссрб. Дэкларацыя аб аб’яўленні незалежнасці ссрб.
- •21.2 . Другі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі.
- •23/2. Дзяржаўна-прававыя адносіны бсср і рсфср (1919 - 1922 гг.).
- •2. Асноўныя накірункі развіцця права бсср у 20-30-я гады.XX cтст.
- •2.Грамадзянскі кодэкс бсср 1923 г. Гісторыя распрацоўкі і агульная характарыстыка.
- •1. Прычыны прыняцця Другога Статута вкл (1566 года) і яго характарыстыка.
- •2. Судовы лад у бсср у 20-30-я гг хх стагоддзя.
- •Билет 29
- •2. Канстытуцыя бсср 1937 года. Змены ў структуры і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- •1. Пытанні дзяржаўнага права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага ў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
- •30.2 . Прычыны і сутнасць парушэння законнасці ў Беларусі ў канцы 20-х - пачатку 50-х гадоў хх ст.
- •2. Змены ў міжнароднай дзейнасці бсср пасля Вялікай Айчынай вайны. Удзел Беларускай сср ва утварэнні аан.
- •1 Злачынства і пакаранне па Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
- •35.2 . Канстытуцыя бсср 1978 года (крыніцы, распрацоўка і прыняцце, агульная характарыстыка).
- •37.1 Асноўныя этапы судовай рэформы XVI стагоддзя. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы.
- •37.2 . Кадыфікацыя крымінальнага права ў 1960 гадах.
- •38.1 Сістэма парэформенных мясцовых судоў вкл. Судовыя ўраднікі: кампетэнцыя і юрысдыкцыя
- •38.2 Змены ў крымінальным заканадаўстве бсср другой паловы 60-х – 90-х гадах хх стагоддзя
- •41.2 Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне снд. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларускай дзяржавы
- •42.1 Дзяржаўны лад вкл ў складзе Рэчы Паспалітай (роля соймаў, соймікаў, канфедэрацый, элекцыя манарха).
- •2. Канстытуцыя Рэспубліцы Беларусь 1994 года (прычыны распрацоўкі, гісторыя абмеркавання і прыняцця. Агульная характарыстыка.).
- •2. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя рэспубліканскімі рэферэндумамі 24 лістапада 1996 г. І 17 кастрычніка 2004 г
20.2 . Другое абвяшчэнне ссрб. Дэкларацыя аб аб’яўленні незалежнасці ссрб.
12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў заключаны мірны дагавор паміж буржуазнай Літвой і РСФСР.
Падпісанне мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і РСФСР юрыдычна спыняла існаванне Літоўска-Беларускай ССР.
31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ. У ей сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах “дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі”. Да склікання чарговага Усебеларускага з’езда Саветаў улада пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта.
У Дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з’яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай, і ў самым агульным плане вызначаліся яе межы.
У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ у прапанаваным выглядзе, хоць першапачаткова выказвалася ў яе падтрымку.
Далейшае канстытуцыйнае афармленне ССРБ было здзейснена на II Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З’езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю і завяршыў сваю работу выбраннем ЦВК. Дакументы з’езда з’явіліся фундаментам далейшага прававога будаўніцтва ў ССРБ.
Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступленне 16 жніўня 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вымушана была пайсці на перагаворы аб міры.
Заслугоўвае ўвагі прававы аспект ацэнкі перагавораў у Рызе.
Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___21____
1. Класіфікацыя і характарыстыка крыніц права ВКЛ XIV - XVI ст. |
Прыкладна ў 15 ст. пісанае права становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.
Земскія прывілеі выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ. Тут змяшчаліся нормы крымінальнага, грамадзянскага, канстытуцыйнага права, закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права.
Першымі земскімі прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385).
Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506г. практычна завяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.
У разглядаемы перыяд земскія прывілеі ў сваёй сукупнасці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, гэта значыць складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваныя асноўныя палажэнні канстытуцыйнага і іншых галін права.
Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэння аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва.
Выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар.
Валасныя прывілеі выдаваліся па хадайніцтву жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Выдаючы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнага скарбу.
Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных прававых звычаяў.
Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан, трэба аднесці: прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада; прывілеі, што выдаваліся з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыхароў.
Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. Войта прызначаў на пасаду вялікі князь ці феадал або выбірала насельніцтва з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Раду, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралі з ліку купцоў, заможных майстроў, цэхмістраў. Узначальваў раду выбарны бурмістр.
