Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
667 Кб
Скачать
☆

8.2. Органы кіравання і суда на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.

Судовая сістэма Беларусі захавала шэраг адметнасцей ад расійскай судовай сістэмы. Вышэйшымі судамі ў заходніх губернях былі галоўныя суды, падзеленыя на два дэпартаменты – крымінальных і грамадзянскіх спраў. Галоўны суд выконваў свае функцыі ў якасьці апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы замкавага (гродскага), земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама разглядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні галоўных судоў падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі працягваў існаваць маршалкаўскі камісарскі межавы суд. Ён складаўся з павятовага маршалка і некаторых членаў, якія выбіраліся бакамі па ўзаемнай згодзе.

Асноўным тыпова саслоўным шляхецкім судом першай інстанцыі заставаўся земскі і павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся шляхтай на тры гады. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы, таксама разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага шляхецкага суда падаваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампетэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморы непасрэдна на спрэчным зямельным участку. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага суда падаваліся ў Галоўны суд.

Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці 19 ст. у заходніх губернях працавалі замкавыя (гродскія) суды. Іх членамі былі замкавы суддзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады генерал-губернатарам або губернатарам.

Замкавы суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы. Апеляцыі на рашэнні замкавага суда падаваліся ў Галоўны суд. Разам з судовай дзейнасцю замкавы суд выконваў і шэраг адміністрыцыйных функцый.

Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі абмежаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія і крымінальныя справы.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___9____

1. Асноўныя канцэпцыі і падыходы да праблем утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Прадўмовы ўзнікнення беларуска-літоўскай дзяржавы

Асноўныя канцэпцыі паходжання ВКЛ.

Першая канцэпцыя звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы. Вынікам гэтага з’явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Гэта азначае, што ВКЛ утворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель.

Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ бел. гісторыка М. Ермаловіча.

Аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання ВКЛ. У працэссе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М. Ермаловія прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наадварот, “Новагародак паставіў яго (Міндоўга.) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты – заваявання “літвы””.

Прадумовы ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне (II палова XIII - пачатак XV стагоддзя).

Ннекаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне ВКЛ як адну з магутных плыней палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін “Літоўская Русь”.

ВКЛ з’яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў – з крыжакамі і татара-манголамі – быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў ВКЛ, Рускае і Жамойцкае.

З сярэдзіны 12 ст. да сярэдзіны 14 ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі.

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. На працягу 14 ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У 14 – 15 стст. ВКЛ межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Навагародскай землямі, на ўсходзе – з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на захадзе – з Польшчай. Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней – Вільня.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]