Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
667 Кб
Скачать
☆

Билет 17

2. Утварэнне ссрб (бсср). I з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыя з’езда.

11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А.Чарвякова. Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове, праводзіў актыўную дзейнасць сярод бежанцаў-беларусаў па развіццю беларускай адукацыі і культуры. Белнацкам працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б), якія ствараліся ў асяроддзі беларускіх бежанцаў з восені 1918 года і так сама былі арыентаваныя на стварэнне сацыялістычнай беларускай дзяржавы.

На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве  21-23 снежня 1918 года было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз.Жылуновіч) і было прынята рашэнне аб неабходнасці сварэння БССР, бо беларуская тэрыторыя цалкам ужо кантралявалася Чырвонай арміяй. 23 снежня адбылася сустрэчы кіраўнікоў Бюро з У.Леніным, які падтрымаў ідэю аб стварэнні БССР.

Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах (А.Мяснікоў, К.Ландар), які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць прынятага рашэння ЦК партыі ён не пайшоў. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Дзякуючы націску І.Сталіна, народнага камісара РСФСР па нацыянальных справах, большасць месцаў у ўрадзе БССР атрымалі прадстаўнікі Аблвыкамзаха. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерній, а 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта вызвала першы ўрадавы крызіс – у выніку якога ўрад пакінулі прадстаўнікі Белнацкама, З.Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнні ЛітБелССР.

27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу – буржуазнай Польшчай. Урад ЛітБел займаўся пытаннямі аднаўлення прамысловасці і падтрымкі ўстаноў культуры. На гэтую дзейнасць ён атрымаў значныя грашовыя крэдыты з Масквы. Аднак перадаць сялянам канфіскаваную ў памешчыкаў зямлю, як гэта прадугледжваў Дэкрэт аб зямлі, адмовіўся. Быў узяты курс на стварэнне ў былых памешчыцкіх маёнтках саўгасаў і калектыўных гаспадарак – камун. Палітыка “ваеннага камунізму” – харчразвёрстка, масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію, “чырвоны” тэрор выклікалі значны рост антысавецкіх выступленняў, асабліва сярод сялян, у 1919 годзе. Самым значным антысавецкім выступленнем быў мяцеж армейскіх частак у Гомелі і Рэчыцы, якім кіраваў эсэр М.Стракапытаў (24-29 сакавіка 1919 года).

18.1 Віленскі прывілей 1563 г. - Адзін з асноўных заканадаўчых актаў ВКЛ, якім былі ўраўнавана ў палітычных правах праваслаўная шляхта ВКЛ з шляхтай каталіцкага веравызнання. Выдадзены вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам 6 чэрвеня 1563 г. на Віленскім сойме па патрабаванні шляхты. Прывілей устанавіў, што ўся шляхта ВКЛ карыстаецца аднолькавымі правамі, у т.л. правам на заняцце вышэйшых дзяржаўных пасад (ваяводаў, кашталянаў - членаў гаспадарскай рады), прыдворных і земскіх урадаў. Былі скасаваны дыскрымінацыйныя ў адносінах да праваслаўнай шляхты, а таксама ўсіх тых, хто раней не атрымаў польскіх гербаў, палажэнні Гарадзельскага прывілея 1413 г. (Яго арыткулы 3 і 9, якія цытуюцца ў прывілеі 1563 г.). Адзінай умовай карыстання шляхецкімі вольнасцямі была пакінута прыналежнасць шляхціца да хрысціянскага веравызнання. Такім чынам, правы былі распаўсюджаны і на пратэстанцкую шляхту, хоць прама пратэстанцкія веравызнанні ў прывілеі не названы.Распаўсюджанне аднолькавых палітычных правоў на ўсю шляхту стварала перадумовы заключэння новай, боль шчыльнай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, чаго дамагалася шляхта. Непасрэднай прычынай прыняцця прывілея 1563 г. былі няўдачы ВКЛ у Інфлянцкай вайне 1558-1582 гг. з Расіяй, якія дыктавалі неабходнасць мабілізацыі высілкаў шляхты і яе кансалідацыі перад зняшняй пагрозай.Прыняцце прывілея 1563 г. азначала крах палітыкі каталіцкай вярхушкі ВКЛ на недапушчэнне праваслаўных на дзяржаўныя пасады (прывілей 1551 г.), хоць раней асобным прадстаўнікам праваслаўнай знаці ўдавалася заняць такія пасады. Прывілей 1563 г. дэ-юрэ ўстанавіў рэлігійную талеранцыю ў шляхецкім саслоўі ВКЛ. З-за таго, што прывілей карэкціраваў палажэнні, прынятыя на агульным сойме шляхты ВКЛ і Польшчы, было вызначана, што канчаткова ўступіць у сілу прывілей мог толькі пасля яго ухвалення новым агульным соймам ВКЛ і Польшчы, аднак магнаты ВКЛ дабіліся, што ён канчаткова быў зацверджаны прывілеем ВКЛ ад 1 ліпеня 1568 г. Тэкст прывілея 1563 г. у якасці прэамбулы (разам з прывілеямі 1564 і 1565 гг.) увайшоў у Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. Напісаны на старабеларускай мове.Бельскі прывілей 1564 г. — адзін з асноўных заканадаўчых актаў ВКЛ, якім былі ўведзены выбарныя шляхецкія суды, незалежныя ад дзяржаўнай адміністрацыі. Выдадзены вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам 1 ліпеня 1564 г. на Бельскім сойме па патрабаванні шляхты. Прыілей зафіксаваў адмову ўраднікаў ВКЛ, якія мелі судовую ўладу над шляхтай (ваяводаў, маршалкаў земскага, дворнага і Валынскай зямлі, старастаў, дзяржаўцаў) ад сваіх судовых прэрагатываў і ўстанавіў юрыдычную роўнасць прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя (у тым ліку князёў) перад законам, іх права абіраць суды, незалежныя ад вялікага князя і паноў. Парадак абрання шляхецкіх судоў і іх кампетэнцыя ў прывілеі не вызначаны, што ёсць спасылка на новы Статут ВКЛ (прыняты ў 1566 г.), дзе гэтыя пытанні былі распісаны падрабязна. Такім чынам, прывілей насіў у асноўным дэкларатыўны характар і меў на мэце згуртаваць феадальныя саслоўі ВКЛ, каб процістаяць агрэсіі Масковіі ў Інфлянцкай вайне 1558—1582 гг. Прывілей напісаны на старабеларускай мове. Віленскі прывілей 1565 г. — адзін з асноўных заканадаўчых актаў ВКЛ, якім былі ўведзены шляхецкія перадсоймавыя соймікі. Выдадзены вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам 30 снежня 1565 г. на Віленскім сойме 1565—1566 гг. па патрабаванні шляхты. Устаноўлена, што соймікі павінны збірацца ў ваяводства і паветах перад вальным соймам. На іх абмяркоўваліся пытанні, вынесеныя на сойм, выбіраліся паслы (дэпутаты) на сойм, якім даваліся інструкцыі. Працэдура склікання соймікаў і іх дзейнасці ў прывілеі не вызначана, але маецца ўказанне, што яны будуць функцыянаваць, як соймікі Польскага каралеўства. Права ўдзелу ў сойміках прадастаўлялася панам-радзе, князям, ураднікам, павятовай шляхце, аднак цэнз не быў вызначаны. Разам са Статутам 1566 г. прывілей 1565 г. вызначыў фунцыянаванне ў ВКЛ вальнага сойма як прадстаўнічага дзяржаўнага органа. Прывілей замацаваны подпісамі вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста і маршалка дворнага, пісара Яна Шымковіча. Напісаны на старабеларускай мове.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]