- •1.Прадмет, задачы дысцыпліны “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
- •2 Рэформы патрыятычнай партыі ў рп (60-70-е г.Г. 18 ст.).
- •2. Рэформы ў галіне дзяржаўнага кіравання, праведзеныя Чатырохгадовым соймам 1788-1792 г.Г.
- •4.1 Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці ўсходніх славян. Асаблівасці працэсса дзяржаваўтварэння на землях Беларусі
- •4.2 . Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Узаемнае заручэнне абодвух народаў (лістапад 1791 г.): гісторыка-прававая характарыстыка.
- •5.1. Палітычны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - XII стагоддзях. Сістэма органаў улады і кіравання (князь, рада, веча-сойм).
- •5. 2. Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
- •6.1 Крыніцы старажытнага права. Субсідыярныя крыніцы ў старажытным праве ўсходніх славян.
- •6.2 Змены ў прававым становішчы розных груп насельніцтва Беларусі ў канцы XVIII- пачатку XIX стагоддзя.
- •7.2. Адміністарцыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стагоддзя.
- •8.1 Першыя пісанныя помнікі права. Міжнародныя дагаворы з нямецкімі купцамі.
- •8.2. Органы кіравання і суда на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
- •1. Асноўныя канцэпцыі і падыходы да праблем утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Прадўмовы ўзнікнення беларуска-літоўскай дзяржавы
- •9. 2. Аграрная рэформа ў Расійскфй Імперыі. (1861 г.). Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення судовай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення земскай буржуазнай рэформы (1864 г.)
- •2. Перамога Савецкай улады на Заходнім фронце. Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і яго пазіцыя па нацыянальнаму пытанню.
- •14.1 Прававое становішча саслоўя мяшчан у вкл у XIV – XVI стст.
- •14.2 Эвалюцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (бнк, Цэнтральная Рада Беларускіх арганізацый, Вялікая Беларуская Рада).
- •2. Брэст-Літоўскі дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай рэспублікі (бнр). Устаўныя граматы бнр.
- •Билет 17
- •2. Утварэнне ссрб (бсср). I з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыя з’езда.
- •18.2 . Канстытуцыя ссрб 1919 года (гісторыя распрацоўкі і прымання, агульная характарыстыка).
- •19.1 Органы ўлады і кіравання ў гарадах з магдэбургскім правам
- •2. Прычыны ўтварэння і ліквідавання Літоўска-Беларускай сср.
- •20.2 . Другое абвяшчэнне ссрб. Дэкларацыя аб аб’яўленні незалежнасці ссрб.
- •21.2 . Другі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі.
- •23/2. Дзяржаўна-прававыя адносіны бсср і рсфср (1919 - 1922 гг.).
- •2. Асноўныя накірункі развіцця права бсср у 20-30-я гады.XX cтст.
- •2.Грамадзянскі кодэкс бсср 1923 г. Гісторыя распрацоўкі і агульная характарыстыка.
- •1. Прычыны прыняцця Другога Статута вкл (1566 года) і яго характарыстыка.
- •2. Судовы лад у бсср у 20-30-я гг хх стагоддзя.
- •Билет 29
- •2. Канстытуцыя бсср 1937 года. Змены ў структуры і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- •1. Пытанні дзяржаўнага права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага ў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
- •30.2 . Прычыны і сутнасць парушэння законнасці ў Беларусі ў канцы 20-х - пачатку 50-х гадоў хх ст.
- •2. Змены ў міжнароднай дзейнасці бсср пасля Вялікай Айчынай вайны. Удзел Беларускай сср ва утварэнні аан.
- •1 Злачынства і пакаранне па Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
- •35.2 . Канстытуцыя бсср 1978 года (крыніцы, распрацоўка і прыняцце, агульная характарыстыка).
- •37.1 Асноўныя этапы судовай рэформы XVI стагоддзя. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы.
- •37.2 . Кадыфікацыя крымінальнага права ў 1960 гадах.
- •38.1 Сістэма парэформенных мясцовых судоў вкл. Судовыя ўраднікі: кампетэнцыя і юрысдыкцыя
- •38.2 Змены ў крымінальным заканадаўстве бсср другой паловы 60-х – 90-х гадах хх стагоддзя
- •41.2 Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне снд. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларускай дзяржавы
- •42.1 Дзяржаўны лад вкл ў складзе Рэчы Паспалітай (роля соймаў, соймікаў, канфедэрацый, элекцыя манарха).
- •2. Канстытуцыя Рэспубліцы Беларусь 1994 года (прычыны распрацоўкі, гісторыя абмеркавання і прыняцця. Агульная характарыстыка.).
- •2. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя рэспубліканскімі рэферэндумамі 24 лістапада 1996 г. І 17 кастрычніка 2004 г
1. Прычыны прыняцця Другога Статута вкл (1566 года) і яго характарыстыка.
Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, таксама выкарыстаны нормы рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права.
Па сваёй структуры Статут 1566 г. складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі нормы канстытуцыйнага, ваеннага і адміністрацыйнага права.
Былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян; дзяржаўны суверэнітэт; абмежаванне ўлады вялікага князя; прыярытэт пісанага права.
Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання.
Кіраўніком дзяржавы прызнаваўся вялікі князь. Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і ўтрымлівала некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.
У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага. Суб’ектам злачынства прызнаваўся толькі дарослы.
Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___28____
2. Судовы лад у бсср у 20-30-я гг хх стагоддзя.
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны судовую сістэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.
Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымінальныя і грамадзянскія справы.
Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэгорыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэўтрыбуналам, а дзяжурныя камеры народных судоў прымалі да вядзення справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна.
Савет народных суддзяў з’яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.
На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы – Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.
Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася разгляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцый, бандытызме.
Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з’яўляўся народны камісар юстыцыі.
Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. Потым аб паляпшэнні дзейнасці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правядзенні судовай рэформы на Беларусі. Былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд.
Вышэйшы суд меў тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Ён разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, а таксама з’яўляўся касацыйнай і нагляднай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі.
Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кантроль за справамі, разгледжанымі ўсімі органамі Беларусі.
Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было зацверджана другой сесіяй ЦВК БССР чацвёртага склікання ў сакавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд БССР. У неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэнне пленума Вышэйшага суда.
З 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, былі ўтвораны акруговыя суды.
Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___29____
1. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года (крыніцы, прычыны распрацоўкі і прымання, зацвярджэнне, агульная характарыстыка). |
Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых норм Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.
Статут 1588г. меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Нормы канстытуцыйнага права ў Статут 1588г. былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569г.
Сістэматызацыя права, на аснове якой ствараўся Статут 1588г., рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Заканадаўчая ўлада замацоўвалася за соймам, выканаўчая – за вялікім князем і радай, судовая - за вялікакняжацкім і Галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі.
Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.
Статут прызнаваў ільготы і прывілеі для пануючых саслоўяў.
Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы дзейнічалі ў адпаведнасці з законам.
Крыніцамі для распрацоўкі Трэцяга Статута былі Статуты 1529 і 1566 гг., соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гг., каралеўскія прывілеі, пастановы павятовых соймікаў.
Статут 1588г. закончыў кадыфікацыю права ў ВКЛ. Гэта першы і адзіны поўны звод законаў у Еўропе 16 ст.
