Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2_bel_yaz.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
75 Кб
Скачать
☆

27. Узнікненне пісьма. Этапы развіцця пісьма. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае, фонаграфічае пісьмо

Пісьмо – штучна створаная сістэма графічных знакаў, якая служыць для перадачы вуснага маўлення на адлегласці і замацавання яго ў часе. Узнікла не больш як 6 тыс. гадоў назад.

Першы подступ да пісьма – прадметнае “пісьмо” – аптычныя знакавыя сістэмы, якія не адлюстроўваюць непасрэдна маўлення, а служаць напамінам або падказкай для асобы, якая прымае паведамленне. Дзве разнавіднасці:

  1. Прыродныя прадметы, якія выкарыстоўваліся для перадачы інфармацыі (засохшае кветка – смерць важака, страла – аб’яўленне вайны і г.д.)

  2. Упарадкаваная сістэма пэўных прадметаў – умоўнае пісьмо, дзе самі прадметы нічога не выражаюць, а маюць умоўнае значэнне (“пісьмо” вампум – пояс з прымацаванымі да яго ракавінкамі рознага колеру. Кожны колер нешта значыць: белы – здароўе і мір, цёмны – смерць і вайна; “пісьмо” кіпу – палачка з рознакаляровымі шнуркамі і вузялкамі, змест залежыць ад іх колькасці і колеру)

Этапы развіцця пісьма:

  1. Піктаграфія (або рысункавае пісьмо) – найбольш старажытны тып пісьма. Малявалі на каменнях, дрэвах, гліне, кары і інш. Піктаграма – адзін складаны знак-паведамленне, які чытаецца ў паслядоўнасці. Было пашырана ў Трапічнай Афрыцы, Аўстраліі, Сібіры. Сення выкарыстоўваецца як дадатковы сродак камунікацыі (знак “Нажніцы” на цырульні)

  2. Ідэаграфія – пісьмо, графічныя знакі якога абазначаюць паняцці. Адзінка – ідэаграма (або лагаграма) – пісьмовы знак, які абазначае слова ў любой граматычнай форме ў мяжы асацыяцый (“нага” – і хадзіць, і стаяць, і прыносіць). Мае сталую сукупнасць знакаў і ўтварае сістэму.

  • Іерогліф (Ст. Ягіпет, Кітай)

  • Клінапіс (шумеры)

  • Сілабаграфія (графічныя знакі абазначаюць паасобныя склады) (шумеры, вавіланяне, асірыйцы)

  • Кана (японскае пісьмо) і інш.

  1. Фанаграфія (літарна-гукавае пісьмо) – тып пісьма, знакі якога (літары) перадаюць пераважна адзін гук (фанему). Самы дасканалы і зручны тып. Дзве разнавіднасці:

  • Кансанантна-гукавае - графічныя знакі абазначалі толькі зычныя гукі (першы фінікійскі алфавіт – 22 зычныя літары)

  • Кансанантна-вакалічна-гукавае – і зычныя, і галосныя

28. Звесткі з гісторыі графікі. Фарміраванне беларускай графікі. Сучасны беларускі алфавіт

Гісторыя графікі (конспект Ладутько?)

Устаў – самы старажытны тып кірылаўскага пісьма. Строгая геаметрычная форма пісьма, літары выразныя, асобныя, амаль перпендыкулярныя. Цяжкае і нязручнае.

Паўустаў – тып пісьма, які ўзнікае з паскарэннем працэсу пісьма. Спрошчанае напісанне літар, нахіл у левы і правы бок, вялікую колькасць скарачэнняў у словах.

Скорапіс – тып пісьма, развіўся з паўуставу ў выніку паскарэння працэсу пісьма. Адсутнасць строгіх форм літар, звязнае іх напісанне, скарачэнні, вынасы за радок і над радок.

Вязь – старажытнае дэкаратыўнае пісьмо для ўпрыгожвання кніг, асабліва загалоўкаў. Літары звязваліся ў суцэльны арнамент.

У аснову беларускага алфавіту пакладзена кірыліца. Кірылайскае пісьмо з нязначнымі зменамі выкарыстоўвалася на працягу 14-17 стст. У 18 ст. пашыралася лацінка, якая дагэтуль служыла толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. З канца 19 ст. ужываўся рускі грамадзянскі шрыфт. Мяркуюць, што ў яго распрацоўцы прымаў удзел беларус Ілья Капіевіч.У канцыы 19-пачатку 20 стст. у беларускі варыянт грамадзянскага шрыфту былі ўведзены літары дз, дж, ц, ё, і, ў, спалучэнне шч, апостраф + былі выключаны Ђ (ять – як перакрэслены ъ), и, щ, ъ.

Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Сучасны беларускі кірылічны алфавіт быў складзены ( на аснове напісанняў рускага грамадзянскага шрыфту ) беларускім мовазнаўцам Б. А. Тарашкевічам , аўтарам выдадзенай у 1918 годзе « Беларускай граматыкі для школ» , і мае на сёння 32 літары. У параўнанні з рускай алфавітам не выкарыстоўваюцца И , Щ і Ъ , але дададзеныя літары І і Ў , а таксама часам лічацца якія маюць статус літар дыграфы ДЖ і ДЗ . «Тарашкевіца» ( першапачатковая форма беларускага правапісу ) выкарыстоўвае таксама літару Ґ , якая ў цяперашнім афіцыйным правапісе ( « наркамаўцы » ) не ўжываецца , аднак можа сустракацца як фанетычны транскрыпцыйных знак.

29. Сінхроннае і дыясінхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на беларускую арфаграфію

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]