- •1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
- •3. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
- •4.Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.Рассяленне індаеўрапейцаў.
- •5.Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў.
- •6.Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII стст.
- •7.Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.
- •8.Полацкае і Тураўскае княствы ў іх – хі ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.
- •10.Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.
- •9.Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец хіі – пачатак хііі ст.).
- •11.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння вкл. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.
- •12. Працэс фармiравання I развiцця вкл
- •13.Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
- •14.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў хіу – хуі ст.
- •16. Асаблівасці развіцця культуры бел. Зямель у складзе вкл у 14-16 стст.
- •17. Асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычня фактары кансалідацыі бел. Этнасу (народнасці).
- •18.Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- •19.Бел. Землі ў геапалітычнай прасторы Еўропы Новага часу. Войны 16-18 стст. І іх наступствы.
- •20.Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель у другой палове 16-18 стст.
- •21.Палітычны крызіс і падзелы рп. Уключэнне бел. Зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва.
- •24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.
- •25.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.
- •27.Беларусь у вайне 1812 года.
- •28.Культура Беларусі ў першай палове хіх ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства
- •31. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.
- •32. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове хіх ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.
- •33. Рэвалюцыя 1905-1907 гг.
- •34. Культура Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •35. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.
- •36. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.
- •37. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа.
- •38. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца бсср у стварэнні ссср.
- •40. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.Асаблівасці ажыццяўлення нэПа ў бсср.
- •41. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства: індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •42. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі
- •48. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 – сярэдзіна 50-х гг. Хх ст.).
- •49.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80-х гг. Хх ст.
- •50. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).
- •54. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
- •55.Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.
27.Беларусь у вайне 1812 года.
Напалеон 12 чэрвеня 1812 г. з арміяй пачаў рухацца па літоўскіх і беларускіх землях. 1-я і 2-я расійскія арміі пад кіраўніцтвам Барклая де Толі і П.І. Баграціёна не маглі супрацьстаяць французам і з баямі вымушаны былі адыходзіць, каб злучыцца ў Смаленску. 3-я рэзервовая армія на чале з А.П. Тармасавым здзяйсняла ваенныя рэйды супраць напалеонаўскіх войск на Брэстчыне.Насельніцтва Беларусі звязвала з Напалеонам надзеі на паляпшэнне свайго становішча:шляхта спадзявалася на магчымасць аднаўлення ВКЛ;сяляне чакалі ад Напалеона адмены прыгоннага права, якога ўжо не існавала ў Еўропе.
Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў створаны Часовы ўрад ВКЛ на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам. Ураду падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць. Шляхта для адстойвання незалежнасці адноўленай краіны стварыла армію ВКЛ. Аднак хутка стала зразумела, што рэальная ўлада ў краіне належала французскім генералам, якія ўзначальвалі адміністрацыйныя адзінкі – дэпартаменты, на якія па французскаму ўзору была падзелена тэрыторыя Беларусі. У вёсках і гарадах праходзілі рэквізіцыі на карысць французскай арміі, якія ўсё часцей суправаджаліся марадзёрствам. Рабаўніцтва простага насельніцтва з боку французскіх салдат выклікалі ў грамадстве незадавальненне, якое хутка пачало перарастаць у адкрыты супраціў. У выніку вайны 1812 г. тэрыторыя Беларусі зноў была разбурана. Па некаторых падліках, страты насельніцтва вызначаліся больш чым у 25 %, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. На фоне гаспадарчай разрухі ўзмацніўся прыгон. Вясной 1813 г. паўсюдна была адноўлена расійская адміністрацыя. Зыходзячы з палітычных меркаванняў, урад Аляксандра І аб'явіў амністыю той шляхце, якая ўдзельнічала ў вайне на баку Напалеона.
28.Культура Беларусі ў першай палове хіх ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства
У першай палове ХІХ ст. у палітыцы царызму на тэрыторыі Беларусі панавала тэорыя «заходнерусізма», згодна з якой беларусы не лічыліся самастойным этнасам, а разглядаліся як неад’емная частка рускага народа. Адукацыя. У 1802 г. у Расійскай імперыі было створана Міністэрства народнай асветы і шэсць навучальных акруг на чале з універсітэтам. Навучальныя ўстановы Беларусі ўваходзілі ў Віленскую акругу, цэнтрам якой стаў Віленскі універсітэт. У 1812 г. статус акадэміі атрымаў і Полацкі езуіцкі калегіум. У 1820-я г. пачалося распаўсюджванне школ для небагатых вучняў. Гэтыя школы ўзніклі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. у розных краінах у выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання адукацыі. Першая ў Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, у маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрывацца пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. У пачатку ХІХ ст. пачалося навуковае даследаванне Беларусі.Лiтаратура. Галоўным героем літаратурных твораў у акрэслены перыяд быў беларускі селянін з яго турботамі, цяжкай штодзёнай працай і павагай да роднай зямлі. Ля вытокаў нацыянальна-культурнага адраджэння стаялі такiя знакамiтыя пiсьменнiкi, як Адам Мiцкевiч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Уладзіслаў Сыракомля i iнш.Першая палова ХІХ ст. была часам фарміравання і развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы. Пры гэтым аўтары ў залежнасці ад паходжання і культуры выхавання выкарыстоўвалі розны алфавіт: ці лацінскі (беларуская лацінка), ці кірылічны.Тэатр. На пачатку ХІХ ст. стацыянарныя тэатры з прафесійнымі тэатральнымі трупамі дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Мінску. Яны ставілі спектаклі не толькі ў сваіх гарадах, але і перыядычна гастралявалі па бліжэйшых гарадах і мястэчках. Рэпертуар тэатраў быў даволі вялікім і ўключаў у сябе спектаклі па творах Шэкспіра, Мальера, Шылера, Гогаля, Пушкіна і інш. Пасля правядзення ўрадам у 1846–1846 г. тэатральнай рэформы ўсе вандроўныя тэатры былі забаронены, а ў губернскіх гарадах ствараліся руска-польскія тэатры.Такiм чынам, развіццё культуры на землях Беларусі ў першай палове ХІX cт. сведчыла аб пачатку працэса нацыянальнага адраджэння.
29.Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух. Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах. 19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).
30. Буржуазныя рэформы 60 – 80-х гг. ХІХ ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі.19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага) Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш. Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г. Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г. Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.
