- •1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
- •3. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
- •4.Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.Рассяленне індаеўрапейцаў.
- •5.Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў.
- •6.Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII стст.
- •7.Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.
- •8.Полацкае і Тураўскае княствы ў іх – хі ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.
- •10.Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.
- •9.Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец хіі – пачатак хііі ст.).
- •11.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння вкл. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.
- •12. Працэс фармiравання I развiцця вкл
- •13.Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
- •14.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў хіу – хуі ст.
- •16. Асаблівасці развіцця культуры бел. Зямель у складзе вкл у 14-16 стст.
- •17. Асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычня фактары кансалідацыі бел. Этнасу (народнасці).
- •18.Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
- •19.Бел. Землі ў геапалітычнай прасторы Еўропы Новага часу. Войны 16-18 стст. І іх наступствы.
- •20.Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель у другой палове 16-18 стст.
- •21.Палітычны крызіс і падзелы рп. Уключэнне бел. Зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва.
- •24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стст.
- •25.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •26. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.
- •27.Беларусь у вайне 1812 года.
- •28.Культура Беларусі ў першай палове хіх ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства
- •31. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.
- •32. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове хіх ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.
- •33. Рэвалюцыя 1905-1907 гг.
- •34. Культура Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •35. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.
- •36. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.
- •37. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа.
- •38. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца бсср у стварэнні ссср.
- •40. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.Асаблівасці ажыццяўлення нэПа ў бсср.
- •41. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства: індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •42. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі
- •48. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 – сярэдзіна 50-х гг. Хх ст.).
- •49.Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у сярэдзіне 50 – сярэдзіне 80-х гг. Хх ст.
- •50. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).
- •54. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
- •55.Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.
13.Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
Вялікую ролю ва ўмацаванні ВКЛ адыграла цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў Віценя, Гедыміна і Альгерда.Віцень змагаўся за ўнутранае адзінства ВКЛ.Пры ім у 1307 г. да ВКЛ было далучана Полацкае княства, а ў 1315 г. -Берасцейская зямля. Ён вёў актыўную знешнюю палітыку: выступаў супраць палякаў, змагаўся з крыжакамі. З часоў Віценя бярэ пачатак і гістарычны герб Беларусі — Пагоня. Лёс Віценя быў трагічны. сярэдзіна ХІІІ–пачатак ХІV ст. былі часам станаўлення і ўмацавання ВКЛ. Гедымін.Гедымін вырашыў перанесці сталіцу з Наваградка ў Вільню.Знешняя палітыка Гедыміна мела два асноўныя накірункі:пашырэнне межаў ВКЛ і барацьба з крыжацкай агрэсіяй.Альгерд.Альгерд кіраваў усходняй часткай Княства з цэнтрам у Вільні і забяспечваў бяспеку краіны з усходу.Пасля перамогі войска Альгерда над татарамі да ВКЛ былі далучаны Кіеўшчына і Падолле, а таксама Чарнігаўска-Северская зямля.Пры Альгердзе завяршылася аб’яднанне ў складзе ВКЛ бел.зямель.Ягайла.Па загаду Ягайлы ў 1382 г. Кейстут быў забіты, і да барацьбы за трон ВКЛ далучыўся яго сын і стрыечны брат Ягайлы Вітаўт.Барацьба скончылася перамогай Ягайлы,а Вітаўт атрымаў ва ўладанне Берасце і Гародню і згадзіўся на мір.Крэўская унія.14 жніўня 1385 г. была заключана Крэўская унія, згодна з якой Ягайла атрымаў права ўзяць шлюб з польскай каралевай Ядзвігай, але для гэтага павінен быў выканаць шэраг умоў.Прычыны:спроба Ягайлы атрымаць апору у саюзе з Польшчай;имкненне польских феадалау умацаваць Польшчу у саюзе з ВКЛ;знешняя небяспека з боку крыжакоу для ВКЛ и Польшчы.Выники:незадавальненне праваслаунай частки насельництва;нарастанне супярэчнасцей памиж феадалами-католиками и праваслауными;умацаванне абараназдольнасци саюза ВКЛ и Польшчы.
14.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў хіу – хуі ст.
Эк.асновай феадальнага грамадства были адносіны, якія ўзнікалі ў сферы дачыненняў да асноўнага сродку вытворчасці -зямлі.Вярхоўным уласнікам усёй зямлі ў ВКЛ лічыўся вялікі князь.Яму належалі гаспадарскія землі – вялікакняжацкі дамен. У другой палове ХVІ ст. з дзяржаўных зямель былі выдзелены сталовыя эканоміі – уладанні, даход з якіх ішоў на ўтрыманне вялікакняжацкага двара. Да ліку дзяржаўных зямель адносіліся таксама староствы і дзяржавы- уладанні, якія звычайна аддаваліся вялікім князем у часовае трыманне феадалам за выкананне пэўнай дзяржаўнай службы з абавязкам выплаты ў скарб чацвёртай часткі даходу – кварты.Значную ўдзельную вагу ў феадальным землеўладанні ВКЛ мела прыватнае землеўладанне ― уласнасць свецкіх феадалаў. Існавала таксама і царкоўная зямельная ўласнасць. У ХІV – першай палове ХVІ ст. асновай эк. жыцця ВКЛ была сельская гаспадарка.Галоўнымі заняткамі насельніцтва было земляробства і жывёлагадоўля;дапаможнымі―бортніцтва, паляванне,рыбалоўства.Асноўнай с/г культурай было жыта. Шырока былі распаўсюджаны ячмень, авёс, проса, грэчка, лён, каноплі.Значную ролю ў сялянскім жыцці адыгрывала абшчына.Яна арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты.Кіравалі абшчынай старцы. Адказнасць абшчыны забяспечвалася кругавой парукай. Асноўныя віды феадальнай рэнты: даніна, чынш, паншчына; дадатковыя віды адпрацовачных павіннасцей: талокі, гвалты, шарваркі, падводная павіннасць і інш.У канцы ХV ст. з развіццём таварна-грашовых адносін і павелічэннем на рынках попыту на с/г прад. пачалася рэарганізацыя гаспадаркі феадалаў, пры якой частка сялян пераводзілася з даніны на паншчыну, а другая – на грашовыя плацяжы (чынш).
15. Грамадскi i дзяржаўны лад ВКЛ. Сiстэма судаводства i заканадаўства. Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага пагаднення 1392 наблізіла яго да феад. княства, умацавала сацыяльную базу цэнтр. улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтраліз.ВКЛ стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўмацаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазямельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як паліт. фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзярж. магутнасці ВКЛ.
Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы 14-пач.15ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмеж. уладаром, распарадж. жыццём і маёмасцю сваіх падданых. ВКЛ, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасягнутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыт. манархіі.
Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў ВКЛ пасля уніі з Польшчай. Але унія не ўстанаўлівала спадчыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага.Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады.
У развіцці гэтага працэсу сур'ёзную ролю адыграла скасаванне абласных княжанняў, якое было задумана з мэтай цэнтралізацыі. яно мела непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сац. сілу -баяр, шляхту. На працягу 15-16ст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і паліт. правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітя правы баярства. Яно цяпер займала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзярж. улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплывовым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спач. пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-паліт. і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца і роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна.
3 1511была ўстаноўлена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547 г. ураўняў у правахправасл шляхту з катал.. 3 1563 г. шляхце давалася магчымасць займаць вышэйшыя дзярж. пасады. Урэшце, у 1пал16ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася паліт, асабістая і маём недатык-ць. За магнатамі захоўвалася кіруючая паліт роля ў дзярж.
Паліт ладВКЛ-феад. манархія. Скасаванне абласных княжанняў не суправаджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Руск. дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнтравалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных устаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключ. мір, уступаць у саюзы з іншымі дзярж-мі. У 14ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума -рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх карысных і патрэбных людзей. На 1м этапе гал. ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступ. баярства дабівалася ўсё болыпых прывілей і абмяжоўвала ўладу вял. князя.
Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову-паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. Для Бел.правасл. баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны, дзярж. чыны: маршалкі, канцлер, гетман, падскарбі, старосты і др. Назвы дзярж. чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асн. справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.
Асаблівую ролю ў сіс-ме дзярж. кіравання меў вальны сейм. На яго пасядж. удзельн. ўсе радцы, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і правасл. духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзярж. пасады. Так паліт рэжым ВКЛ ўсё больш прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзярж. павіннасцей.
Вялікія князі, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феад. княства, каб мець магчымасць "сядзець адразу на двух крэслах". Прывілеем 1447г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай Нас-цтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзярж. павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў мат. залежн. ад землеўладальнікаў-феад., да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.
Прывілей 1492г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506г. увёў катэгарычнае правіла-усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё Канст-налізму, пачатак якому быў пакладзены ў 15ст., прымала ўсе болып акрэсленыя абрысы.
Арг-цыямясцовага кіравання была дастаткова складанай. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробн. тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і інш. пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган-сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.
