Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История(ответы на экзамен)группа.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
103 Кб
Скачать
☆

35. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

Беларусь ва умовах І-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.

У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі

На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.

Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.

З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.

Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы.

Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.

Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.

Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.

Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.

22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

36. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.

Вайна паскорыла паспяванне рэвалюцыйнай сiтуацii.Рэвалюцыя пачалася у Петраградзе.27 лютага 1917г. рабочыя i салдаты зверглi самадзяржауе , узнiкае часовы урад.У гэты час узнiкаюць саветы рабочых,салдацкiх дэпутатау.Звесткi аб перамозе рэвалюцii у Петраградзе прыйшлi на Беларусь 1-4 сакавiка 1917г.4 сакавiка створаны Мiнскi савет,якi утварыу Часовы выкынаучы камiтэт Савета. 5 сакавiка Савет узнiкае у Вмцебску, за тым у Гомелi.Класавая свядомасць i грамадзянская актаунасць рабочых i служачых на Беларусi праявiлася у стварэннi прафсаюзау,якiя былi павiнны абараняць

iнтарэсы працоуных.Узнiкалi саветы i у салдат.У Мiнскi адбыуся 1 з'езд ваенных дэпутатау заходнега фронту якi выказауся за прадстауленне салдатам усiх правоу i свабод якiя атрымалi грамадзяне у вынiку рэвалюцii.Да звяржэння самадзяржауя сяляне Беларусi аднеслiся станоуча.Аднак пракметнага руху сялян весткi аб перамозе ревалюцii не выклiкалi.20 красавiка 1917 у Мiнску адкрыуся з'езд сялянскiх дэпутатау,якi выказауся,што саветы гэта класавая арганiзацыя i сялян.Самавольныя захопы зямлi асуджалiся. Саветы

сялян у асноуным пайшлi за эсэрамi.Усе беларускiя нац. сiлы 25-27 сакавiка 1917г. сабралiся на свой з'езд,дзе вырашана было стварыць Беларускую Краевую Раду.