Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История(ответы на экзамен)группа.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
103 Кб
Скачать
☆

11.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння вкл. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.

У пачатку ХІІІ ст. дзяржаваўтваральныя працэсы на землях Беларусі перамясціліся з Полацка на тэрыторыю Наваградскай зямлі. Аб’яднанне вакол яго самастойных удзельных княстваў паклала пачатак з’яўленню новай дзяржавы —(ВКЛ).Асноўныя прычыны:1) унутрыпалітычная: феадальная раздробленасць, якая панавала ў Полацкім княстве з пачатку ХІІ ст., і міжусобныя войны прывялі да негатыўных наступстваў у гаспадарчым і палітычным жыцці.2) знешнепалітычную: разрозненыя і аслабленыя беларускія землі з пачатку ХІІІ ст. сталі аб’ектам нападу знешніх ворагаў, асабліва мангола-татараў і крыжакоў. У ХІІ-ХІІІ ст. адбыўся хуткі эканамічны росквіт Наваградка. Асновай эканамічнай магутнасці Наваградчыны сталі развітое земляробства і рамяство, а таксама актыўны гандаль. У сярэдзіне ХІІІ ст. Наваградскае княства мела высокі эканамічна-культурны патэнцыял.Наваградак стаў цэнтрам новага дзяржаваўтваральнага працэсу, у выніку якога з’явілася адна з самых буйных дзяржаў тагачаснай Еўропы — Вялікае княства Літоўскае. Праблема ўтварэння ВКЛ канчаткова не вырашана ў гістарыяграфіі, аб чым сведчыць наяўнасць многіх канцэпцый. Іх узнікненне было звязана з рознай палітычнай кан’юнктурай і недакладнай лакалізацыяй Літвы летапіснай. Тэрмін «Літва» ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1009 г. Большасць беларускіх даследчыкаў лічаць, што Літва летапісная знаходзілася на балцка-славянскім памежжы і займала тэрыторыю паўночнага захаду сучаснай Беларусі і паўднёвага ўсходу сучаснай Літвы.

12. Працэс фармiравання I развiцця вкл

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы ў 50-70-я гг. XIII ст. былі галіцка-валынскія князі, якія трымалі гэту тэрыторыю пад сваім кантролем і ўбачылі ў саюзе літвы з Навагародкам небяспеку для сваіх пазіцый у Панямонні. У 1252 г. вялікае войска на чале з Данілам Галіцкім, спустошыла "ўсю зямлю навагародскую", захапіла Гарадзен, пагражала задушыць працэс утварэння новай дзяржавы ў самым пачатку. З гэтага першага цяжкага выпрабавання дзяржаву выратаваў дыпламатычны манеўр Міндоўга, якому ўдалося перацягнуць на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Падзякай Папы Рымскага за такі крок было прызнанне новай дзяржавы і каранацыя Міндоўга ў Навагародку ў 1253 г. каралём Літвы. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага і культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ.  Забойства ў 1263 г. Міндоўга стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які працягваўся некалькі гадоў. Старэйшы сын Міндоўга Войшалк пасля ўпартай міжусобіцы пры падтрымцы навагародскай і пінскай дружын вярнуўся ў Навагародак, заняў бацькоўскі прастол і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".  На пачатку ХIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне адбылося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гарантаваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Віцень увёў княжацкі герб і агульнадзяржаўную пячатку з выявай Пагоні. Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ.  Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён правіў чвэрць стагоддзя і за гэты час далёка пасунуў межы і ўплыў сваёй дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча ХІ-ХІІ стст. на Крывой (Лысай) гары. Ужо ў 1323 г. Вільня называлася ў Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", гэта значыць, сталіцай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".  Падчас праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Ёсць падставы меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар. Так, менскі князь Васіль як васал Гедыміна ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў сын Альгерд пабраўся шлюбам з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаемцам Віцебскага княства. Увайшлі ў склад ВКЛ таксама Падляшша і Валынь (цяпер Украіна).  Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. Палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў.  За стагоддзе свайго імклівага росту, ад Міндоўга да Гедыміна, невялікае княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі і балтамі, і пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тэрмін "Літва" стасаваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная Украіна.  Галоўным ворагам княства быў Тэўтонскі ордэн, асноўным тэатрам вайны з'яўлялася Панямонне. Для абароны княства ад уварванняў крыжакоў Гедымін узвёў першакласныя па тым часе крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Лідзе, Крэве. У барацьбе супраць Ордэна Гедымін меў выдатнага памочніка - князя Давыда Гарадзенскага, які быў старастам і каштэлянам у Гародні. Практычна ніводная перамога над крыжакамі як у абарончых, так і ў наступальных аперацыях не абыходзілася без удзелу Давыда.