Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
612 Кб
Скачать
☆
  1. Вусны пераказ тэксту вучнямі па плане.

Спачатку асобкнымі вучнямі пераказ кожнай часткі па плане, потым переказ некалькімі вучнямі ўсяго тэксту.

  1. Запіс пераказу вучнямі ў сшыткі. •

Самаправерка.

IV.Рэфлексія

—Якія цяжкасці былі наўроку?

Які настрой у канцы ўрока?

4 КЛАС

Сказ. Будова сказа

Мэта:

фарміраваць паняцце пра будову сказа; выпрацоўваць уменне вызначаць галоўныя і даданыя члены сказа;узбагачаць маўленне вучняў.

Абсталяванне:

падручнік.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

—Дзеці, які ў вас сёння насірой? Чаго вы чакаеце ад гэтага ўрока?

ІІ. Лексічная работа.

  • Вы любіце атрымліваць паштоўкі? Што такое паштоўка? (Адказы вучняў.)

Паштоўка — гэта спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма.

—Падбярыце роднасныя словы да слова «паштоўка». (Паштоўка, пошта, паштальён, паштовы, паштамт.)

—Што такое пошта, паштамт? (Пошта — установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і г. д., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца. Паштамт — галоўная паштовая ўстанова горада.)

—Хто такі паштальён? (Паштальён — разносчык пошты, карэспандэнцыі па адрасах.)

—Якое слова з прапанаваных лішняе, калі разглядаць іх як часціны мшіы? (Паштовы.)

Падбярыце прыметнікі да слова «паштоўка». (Віншавальная, запрашальная, прыгожая, рознакаляровая і г. д.)

—- Сёння да нас прыйшла вось такая паштоўка. А даслаў нам яе спадар Сказ. Ён жадае ўсім нам добрага настрою, трывалых ведаў і цікавага ўрока. Спадар Сказ падрыхтаваў нам заданні, якія мы павінны выканаць м.і ўроку.

ІІІ. Паўтарэнне ведаў пра сказ.

—Спадар Сказ жадае даведацца, што вы ведаеце пра яго?

— Дапоўніце яго сказы. (У кожнага вучня картка з заданнем.)

    1. Сказ выражае... (закончаную думку).

    2. Сказы складаюцца... (са слоў),

3. Словы ў сказе звязаны... (па сзнсе).

      1. Межы сказа вызначаюцца... (інтанацыйна).

      2. Першае слова сказа пішацца... (з аялікай літары).

      3. У канцы сказа можа стаяць... (кропка, клічнік, пытальнік).

  • Я думаю, што спадару Сказу спадабаліся плшы адказы.

  1. Хвілінка чыстапісання. Гука-літарны аналіз.

— Прачытайце злучэнне літар, якое эапісана на дошцы.

Сс ссс ск ка кс аз ас са аз

  • Якое слова схавалася? (Сказ.)

  • Дзеці, колькі літар у слове сказ? (4.)

  • Назавіце іх.

  • Запішыце:

Сс ссс ск ка кс аз ас са аз сказ

  • Колькі гукаў у гэтым слове. Назавіце іх.

  • Колькі галосных? Зычных?

  • Чым адрозніваюцца гукі ад літар?

  • У якім месцы гук не супадае з напісанай літарай?

  • Назавіце праверачнае слова. (Сказ — сказы.)

  • Прачытайце на дошцы сказ: 3 чаго будуецца сказ?

  • Які гэта сказ? (Пытальны.) Чаму? (Адказы дзяцей.)

  • Адкажыце на гэта пытанне. Адказ запішыце.

Сказ будуецца са слоў.

  • Які атрымаўся сказ? (Апавядальны.) Чаму? (Адказы дзяцей.)

  • Дакажыце, што гэта сказ.

  1. Выражае закончаную думку.

  2. Складаецца са слоў.

  3. Словы звязаны па сэнсе.

  4. Першае слова запісана з вялікай літары.

  5. У канцы сказа стаіць кропка.

  • Змяніце сказ так, каб ён быў пабуджальны. Пабудуйце сказ са слоў.