Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
612 Кб
Скачать
☆

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік жадае вучням поспехаў і добрага настрою на ўроку.

  1. Праверка дамашняга задання.

Работа па групах.

Практыкаванне № 25. с. 15. Выконваюць чатыры групы вучняў. Кожная група тлумачыць па аднаму сказу: арфаграмы, дзейнік і выказнік, мовы.

Хвілінка чыстапісання

Заданні да напісаных слоў:

1. Растлумачыць назвы месяцаў. (Уверасні — цвіце верас; у кастрычніку — лісце яркае, як касцёр; кастрыца — пацёртыя часткі сцябла льну іібо канапель, аддзеленыя ад валакна пры апрацоўцы; у лістападзе — ападае апошняе лісце.)

Гука-літарны аналіз слова «восень».

IV. Арфаграфічная размінка.

Дома вы працавалі з вершам П. Броўкі пра лета, а зараз мрачытаем верш пра восень, нашу сённяшнюю сяброўку. (Чытанне вер- ша моўчкі, шэптам, услых.)

* * *

Вось і лета сышло. Цяжка нам заўважаць,

Адспявалі калоссі. Як з'яўляецца восень.

Непрыкметна зусім Гляне жоўтым лістком

Праплыве павуцінкай, 3-пад зялёнай хусцінкі.

Заданні да тэксту верша:

    1. Растлумачыць арфаграмы.

    2. Растлумачыць выразы «гляне жоўтым лістком з-пад зялёнай хус- цінкі», «праплыве павуцінкай».

  • У якім сэнсе яны ўжыты?

3- Запісаць першыя чатыры радкі верша, падкрэсліці. арфаграмы.

  • Якія яшчэ прыкметы восені вы ведаеце?

Фізкультхвілінка для вачэй.

V. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Дзеці, давайце яшчэ раз звернемся да верша пра восень і адкажам на наступныя пытанні:

  • Колькі ў гэтым вершы сказаў? (Чатыры.)

  • Ці можа адзін сказ падрабязна і поўнасцю раскрыць змест паве- дамляемага? (Не.)

  • Ці ёсць сэнсавая сувязь гіаміж сказамі? (Сказы звязаны паміж са- бой па сэнсе.)

  • Такім чынам, у нас ёсць некалькі сказаў з агульнай думкай і тэмай. Значыць перад намі што? (Тэкст.)

  • Цяпер давайце вызначым тэму ўрока. (Агульныя звесткі пра тэкст.) Якіх мэт мы павінны сёння дасягнуць? (Успомніць набытыя ве- ды пра тэкст, умець адрозніваць тэкст ад звычайнага набору сказаў.)

  • Працягваем нашу гаворку пра восень. Адкажыце мне, якая бывае восень? Апішыце вусна тую восень, якая вам падабаецца.

1) Работа па падручніку

Практыкаванне № 26. с. 16. Вучні ў групах складаюць сказы, устаўляючы патрэбныя словы. У выніку атрымліваецца харакгарыстыка тэксту. На дошцы настаўнік афармляе кластэр.

Схема 1

2) Гульня “Перакладчыкі”.

 Дзеці, вы павінны перакласці на рускую мову прапанаваныя словы. Яны спатрэбяцца нам для дальнейшай работы.

Паратунак - Паляўнічыя –

Незайздроснае жыццё - Хуткасць –

Маланка - Хмара –

Портачкі –

Вучні ў парах перакладаюць словы, пры неабходнасці карыстаюцца беларуска – рускім слоўнікам. Праверка праводзіцца калектыўна.

VI. Замацаванне новага матэрыялу

Прачытайце сказы. Ці можна іх назваць тэкстам? Чаму? Што трэба зрабіць, каб атрымаўся тэкст? (Дзеці карыстаюцца ў якасці апоры складзеным кластэрам.)

Пра каго гэты тэкст?

Што даведаліся пра жыццё зайца?

Настаўнік звяргае ўвагу на перакладзеныя вучнямі словы, якія сустракаюцца ў тэксце і прапануе растлумачыць іх сэнс у сказах.

Вучні спачатку працуюць па групах. Потым зачытваюць тэкст, які ў іх атрымаўся. Даюць яму назву.

- Якая асноўная думка тэксту?

Запішыце атрыманы тэкст.

1) Фізкулыпхвілінка «Мы асеннія лісточкі». І'ухі ныконваюццаўадпаведнасці з тэкстам.

Прабег вецер — зноў

Узняў шмат лістоў.

Мы, асеннія лісточкі,

На галінках сядзелі,

Закружылі, паляцелі

I зноў на зямлю селі.

Падзьмуў вецер — паляцелі,

На зямлю мы ціха селі.

2) Актуалізацыя ведаў.

а) Практыкаванне № 28. с. 17.

Настаўнік прапануе вучням спачатку знайсці межы сказаў, даказаць, што з дадзеных сказаў складаецца тэкст. Затым выразна прачытаць сказы, у якіх апісваецца прырода, звяртаючыся да слоў, якія пераклалі.

б) Практыкаванне № 29. с. 17 — вусна.

Дзеці чытаюць прапанаваную ў практыкаванні характарыстыку тэкстаў, затым праца над тэкстам працягваецца.

Які перад намі тып тэксту? Назавіце яго асноўную думку. Дайце назву атрыманаму тэксту. Запішыце апісанне прыроды з практыкавання № 28, с.17.

Вечарам над лесам сабраліся хмары. Бліснула маланка. Забухаў цяжкі гром. Пайшоў моцны дождж.

- Калі б вы малявалі малюнак да гэтага ўрыўка, якія выкарастоўвалі б фарбы?