Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
612 Кб
Скачать
☆
  1. Вынікурока. Рэфлексія.

— Над чым працавалі на ўроку. (Вывучалі будову сказа.)

  1. Давайце з вамі саставім сінквейн.

Сказ.

(Які?) Апавядальны, пытальны, пабуджальны.

(Што робіць?) Складаецца, выражае.

(Вынік.) Сказ складаецца з галоўных і даданых членаў сказа.

  1. Напішыце спадару Сказу адказ на яго паштоўку. Кожны сказ пачь найце наступнымі словамі:

  • Я навучыўся...

  • Я ведаю...

  • Я хацеўведаць...

  • Я жадаюўсім...

  • Я мару...

Вучні пішуць на маленькіх каляровых лісточках, якія складваюцці ў канверт.

  1. Дамашняе заданне. Практыкаванне № 47. с. 29.

  • Прагледзьце практыкаванне. Ці ўсё зразумела?

Тэма: Аднародныя члены сказа

Мэта: фарміраваць агульнае ўяўленне пра тое, што ў сказе пры ад ным дзейніку можа быць два і больш выказнікі, пры адным выказніку - лва і больш дзейніка; даць першае паняцце пра аднародныя члены сказа; выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа;развіваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; садзейнічаць выхаванню ўзаемадапамогі

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

— 3 якім настроем вы пачынаеце ўрок? Чаму?

ІІ. “Палётнае”паўтарэнне, складанне кластэра.

— Над якой тэмай мы пачалі працаваць на папярэднім уроку? (над тэмай «Сказ».) Давайце пабудуем кластэр і абазначым, што мы ведаем пра сказ.

— З якіх членаў сказа складаецца сказ? (3 галоўных і даданых членаў сказа.)

— Назавіце галоўныя і даданыя члены сказа. (Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа; азначэнне, акалічнасць, дапаўненне — даданыя.)

— Што абазначае дзейнік? (Пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.)

— На якія пытанні часцей заўсё адказвае дзейнік? (Хто?Што?)

— Якімі часцінамі мовы часцей за ўсё вьгражаецца дзейнік? (Назоўнікамі, займеннікам.)

  • Што абазначае выказнік? (Што гаворыцца пра дзейнік.)

— На якія гіытанні адказвае? (Што рабіць? Што зрабіць?)

— Якой часцінай мовы часцей за ўсё з'яўляецца? (Дзеясловам.)

— На якія пытанні могуць адказваць даданыя члены сказа? (Які?Якая? Якое?Дзе?Адкуль?Калі?Як?Куды?Каго? Чаго?Каму? і г. д.)

  • Якімі часцінамі мовьг яны з'яўляюцца? Так, назоўнікам, прыметнікам, займеннікам; прыслоўем — гэту часціну мовы будзем вывучаць пазней.

Паступова ствараецца кластэр.

ІIІ. Праверка дамашняга задання.

− Чым з'яўляюцца галоўныя і даданыя членьг сказа? (Грамтычнай асновай сказа.)

− Назавіце граматьгчную аснову кожнага з запісаньгх дома сказаў.

(Адказы)

Пальчыкавая гімнастыка.

IV. Хнілінка чыстапісання.

Гг ггг г г г гг

Грыб… … … (Грыбнік грыбок грыбочак)

− Якой часцінай мовы з'яўляецца слова «грыб»? (Назоўнікам.)

− Напішыце да гэтага слова аднакаранёвыя назоўнікі. (Грыбнік, грыбок, грыбочак.)

− Разбярыце па саставу два словы на выбар.

V. Моўная размінка.

− Ці любіце вы хадзіць у грыбы?

− Каму вы пісалі паштоўку па папярнднім уроку? (Спадару Сказу.)

− Ён прыслаў адказ, у якім ёсць цікавае заданне.

На дошцы размешчаны малюнак: кошык, у якім зашыфраваны назвы грыбоў: баравік, падасінавік, падбярозавік, махавік, сыраежка, лісічка.

− Якія грыбы «ляжаць» у кошыку?

− Спадар Сказ пытаецца: ці ёсць ў вас сябар? Які ваш сябар?

− Напішыце два сказы. У першым — які грыб знайшлі вы, аўдругім — які грыб знайшоў ваш сябар.

Прыкладныя адказы дзяцей:

  • Я знайшоў баравік.

  • Коля знайшоў падбярозавік.

− Якойчасцінай мовы выражаны дзейнік у кожным сказе? (Адказы.)