Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_BEL_M_UROKI_1_Ch.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
612 Кб
Скачать
☆

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Праверка арганізацыі працоўнага месца; пажаданне поспехаў, добрага настрою на ўроку, упэўненасці ў сваіх ведах.

ІІ. Праверка дамашняга задання

Вучні чытаюць складзеныя тэксты ў групах, потым ад кожнай групы па аднаму тэксту зачытваюць услых. Тлумачаць тып тэксту, чым адрорнізваецца змест тэксту-апісання і тэксту-апавядання, як звязаны яны паміж сабой.

III. Хвілінка чыстапісання

IV.Работа па групах

Кожнай групе даецца вуснае заданне, якое вучні выконваюць калектыўна. Праз некаторы час работа правяраецца (разлічана на чатыры групы).

1-я група — падабраць роднасныя слоны “дождж”, (Дождж — дажджавы, дажджлівы, дажджынка.)

  • 2-я група — растлумачыць значэнне слоў “дождж” (вучні працуюць з тлумачальным слоўнікам). (Дождж атмасферныя ападкі ў выглядзе кропель вады, якія падаюць з хмар.)

  • 3-я група — гука-літарны аналіз слова «дождж».

  • 4-я група — скласці са слоў скаэ, пнайсці д іі'йпік І ныкаэнік:

Дождж, сыпануць, лес, нечакана, у. (ІІечакана ў лесе сыпануў дождж.)

V. Арфаграфічная размінка

Заклічка

Дожджык, дожджык, сыпані!

Мы паедлем на кані.

Паддажджом без шапак —

Не баімся кранак!

Калі можна выкарыстоўнаць такую заклічку? (Калі чакаем даждж.)

— Запішыце заклічку па памяці. Растлумачцс ар<|>аграмы.

Узаемаправерка ў парах.

VI.Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу

    1. Гульня-тэст «Так ці не».

Вучні ў слупок запісваюць нумар пытання і адказ: «так» ці «не». (Два вучні працуюць за закрытай дошкай.)

      1. Тэкст складаецца са сказаў, якія звязаны паміж сабой. ('Гак.)

      2. Да тэксту можна падабраць загаловак. (Так.)

      3. Сказы ў тэксце можна ставіць у любым парадку. (Не.)

      4. Правільна аформлены тэкст павінен мець: чырвоны радок, пачатак і канцоўку. (Не.)

      5. Загаловак патрэбны, каб раскрыць тэму тэксту ці яго асноўную думку. (Так.)

      6. Бываюць тыпы тэкстаў: тэкст-апісанне, тэкст-апавяданне. (Так.)

      7. Тэкстам можа быць любы сказ. (Не.)

      8. У тэксце-апісанні сказы звязаны паміж сабой «кветачкай». (Так.)

9. Гэты набор сказаў можна назваць тэкстам:

Нечакана пайшоў моцны дождж. Буйныя цёплыя кроплі гучна за- пляскалі па траве. Усе пачалі хавацца ад дажджу. Жучкі, матылькі, мухі пазалазілі хто куды. (Так.)

10. Гэты ўрывак належыць да канцоўкі:

Выпаў першы снег. Усё кругом стала белым. Дзеці выглянулі ў акно. (Не.)

Калектыўная праверка тэсту.

    1. Гульня «Перакладчыкі».

Вучні перакладаюць словы ў групах, пры неабходнасці карыстаюцца слоўнікам. Настаўнік папярэджвае дзяцей, што перакладзеныя словы спатрэбяцца для далейшай работы.

Уласны 

Xмара —

Промні

Паляванне —

Вясёлка —

Цуд —

Бязмежны —

Старажытны

Стагоддзе —

Шлях —

Абрус —

Напрасткі

Спрыт

Кемлівасць

Праверка перакладу праводзіцца калектыўна.

VІІ. Фізкультхвілінка для вачэй

VIII. Тлумачэнне новага матэрыялу.

 Для тлумачэння новага матэрыялу нам спатрэбіцца лілея, але не сапраўдная, а папяровая. На мінулым уроку мы апісвалі яе знешні выгляд і месца знаходжання. А зараз уявім сабе, што лілея —гэта тэкст. Як вы думаеце, пялёсткі лілеі чым будуць з'яўляцца ў тэксце?(Сэнсавымі часткамі.)

 Вызначце тэму ўрока. (Часткі тэксту.)

Якіх мэт мы павінны дасягнуць на ўроку? (Узнавіць набытыя веды пра тэкст, даведацца новае пра часткі тэксту.)

1) Работа па падручніку

Практыкаванне № 32. с. 19.

  • Дзеці, уважліва разгледзьце малюнак. Як вы разумееце тое, што на ім намалявана?

  • На якія часткі можа дзяліцца тэкст? (Пачатак, асноўная частка, ыінцоўка.) Так, а яшчэ ў тэксце ёсць сэнсавыя часткі.

2) Работа з правілам.

Вучні чытаюць правіла на с. 19, а затым сумесна з настаўнікам на дошцы складаюць кластэр.

Схема 2

3) Работа па тэме.

Практыкаванне № 33. с. 19.

Вучні чытаюць тэкст практыкавання «ланцужком». Звяртаюць увагу на раней перакладзеныя словы. Затым адказваюць на пытанні настаўніка.

— Колькі ў тэксце сэнсавых частак? (Тры.)

  • Пра што гаворыцца ў кожнай частцы? (Лдказы дзяцей.)

  • Ці можна даць другі загаловак? (Можна.)

  • Які загаловак адпавядае тэме, а які — асноўнай думцы тэксту? «Вясёлкавы цуд» — асноўная думка, «Вясёлкі над зямлёй» —тэма тэксту. У час работы настаўнік звяртае ўвагу на тое, што кожная сэнсавая частка пачынаецца з новага радка — абзаца. У нучняў на парце раскла- дзены памяткі, якія зачытваюца ўслых.

Табліца 4

У Белавежскай пушчы

Сапраўднае жыццё ў пушчы пачынаецца ноччу. 3 надыходам змроку пыходзяць на паляванне драпежнікі: лісіца, куніца, гарнастай, рысь і воўк. На палянах ласуюцца парасткамі дрэў алені і казулі. У дубровах пад дубамі шукаюць жалудоў дзікі. Палахлівыя зайцы частуюцца карой асіны. Нячутна паміж дрэў пралятаюць совы.

 У Белавежскай пушчы палююць дзікія жывёлы. А мы зараз даведаемся пра навуку палявання адной хатняй жывёлы.

ІХ. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 35. с. 21 — самастойнае чытанне тэксту.

Растлумачыць назву, вызначыць колькасць сэнсавых частак (самастойна ў групах — тры часткі). Зачытаць пачатак, асноўную частку, канцоўку. Расказаць, як кот спасцігае навуку палявання. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.

Х. Самастойная работа.

Спісаць тэкст, падзяліць на сэнсавыя часткі. Звярнуць увагу вучняў на памятку пра абзац.

Настаўнік паведамляе, што на палосках паперы былі запісаны сказы, але нехта гэтыя палоскі разарваў і сказы пераблыталіся, трэба іх разблытаць. Вучні працуюць па групах, атрымліваюцца сказы пра тэкст.

Тэкст складаецца са сказаў, якія звязаны паміж сабой. У тэксце ёсць пачатак, асноўная частка, канцоўка. Тэкст дзеліцца на сэнсавыя часткі. Да тэксту можна падабраць загаловак. Каб скласці план, трэба...

Працягнуць тэкст далей у нас не атрымліваецца, таму што мы яшчэ не ведаем гэтага матэрыялу. Для гэтага мы павінны вучыцца складаць план тэксту, карыстацца ім, складаць свае тэксты.

  • Пагаворым пра беларускія рэкі.

  • Якія вы ведаеце рэкі Беларусі? (Адказы дзяцей.)

− Кожная рэчка мае сваю гісторыю. Болып падрабязна вы даведаецеся пра Нёман і Лошу. (Звярнуць увагу на раней перакладзеныя словы.)

ХІ. Слуханне легенды «Нёман і Лоша» на кампакт-дыску.

ХІІ. Работа па падручніку.

Практыкаванне № 37. с. 22.

Дзеці чытаюць тэкст «ланцужком». Звяртаецца ўвага на раней перакладзеныя словы.

Работа па групах.

Скласці характарыстыку Нёмана (працавіты, прыгожы асілак, добры) і Лошы (гультаяватая, самалюбівая, абыякавая, халодная да ўсяго). Вучні працуюць пры дапамозе характарыстыкі герояў, дзе з дадзеных слоў трэба выбраць неабходныя для героя.

− Якая асноўная думка тэксту? (Адказы дзяцей.)

− Колькі сэнсавых частак у тэксце? (Тры.)

− Калі б нам спатрэбілася пераказаць тэкст, што неабходна зрабіць? (Скласці план.)

Настаўнік прапануе вучням, не чытаючы правіла, скласці парадак састаўлення плана. Вучні мрацуюць пл групах.

— Праверым, ці правільна вы растлумачылі новую тэму. Для гэтага прачытаем правіла на с. 23 (Вучны ўслых чытаюць правіла, потым разам з настаўнікам складаюць кластэр.)

Схема 3

  • А цяпер праверым, ці так вы тлумачылі новы матарыял у групах.

ХІІІ. Актуалізацыя ведаў. Работа над планам тэксту.

Падабраць да кожнай сэнсавай часткі эагаловак і запісаць у выглядзе плана.

  1. Спрэчка рэчак.

  2. Шлях Лошы.

  3. Шлях Нёмана.