- •Прадмова
- •Глава 1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія
- •1.3. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.4. Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.5. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі
- •2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай
- •Дзейнасці ў бібліятэцы
- •Пытанні і заданні
- •Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.2. Асаблівасці арганізацыйна-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў
- •2.3. Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі
- •2.4. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел іі. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі дба бібліятэкі
- •3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы
- •І метадычныя патрабаванні да арганізацыі дба
- •3.2. Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі
- •4.1. Каталогі бібліятэкі
- •4.2. Картатэкі і базы даных бібліятэкі
- •4.3. Пошукавыя сістэмы ў інтэрнеце
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя дбф у бібліятэках
- •Пытанні і заданні
- •5.2. Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.3. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф бібліятэкі
- •5. 4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.5. Бібліяграфічныя крыніцы ў дбф бібліятэкі
- •5.6. Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.7. Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.9. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.10. Бібліяграфічныя базы даных у дбф бібліятэкі
- •5.11. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.12. Бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.13. Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у дбф бібліятэкі
- •5.15. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел III. Арганізацыя, тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі
- •Бібліяграфічных дапаможнікаў: агульныя пытанні
- •6.1. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.2. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.3. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.4. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.5. Тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі
- •7.2. Метады вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей
- •7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей
- •Пытанні і заданні
- •Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне
- •8.3. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій
- •Пытанні і заданні
- •Глва 9. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.2. Асаблівасці выканання розных тыпаў даведак
- •9.3. Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.4. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў інтэрнета
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел V. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •Глава 10. Агульныя пытанні фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.1. Формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Дадатковая
- •Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
Пытанні і заданні
1. Параўнайце азначэнні тэрмінаў ДБА, якія прыводзіліся ў розных ГОСТ на бібліятэчна-бібліяграфічную тэрміналогію (ГОСТ 7.26 – 80, ГОСТ 7.0 – 84, ГОСТ 7.27 – 80), з сучасным нарматыўным азначэннем. Паспрабуйце сфармуляваць сваё азначэнне ДБА.
2. Як Вы мяркуеце, ці мае права на існаванне тэрмін “віртуальны ДБА”?
3. Якія функцыі выконвае кожная структурная частка ДБА?
4. Якія формы існавання розных частак ДБА?
5. У чым выяўляецца супярэчнасць асноўных уласцівасцей ДБА і якія прымаюцца меры, каб іх пазбегнуць?
6. Сфармулюйце значэнне ДБА для работы бібліятэкі, для спажыўцоў інфармацыі.
Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі
У складзе ДБА бібліятэкі сістэма каталогаў і картатэк займае важнае месца.
Згодна з ГОСТ 7.0 – 99 “Информационно-библиотечная деятельность, библиография. Термины и определения” “бібліяграфічны каталог – гэта бібліяграфічны дапаможнік, які раскрывае склад і (або) змест фондаў дакументаў (бібліятэк, кнігагандлёвых устаноў)”. Згодна з тым жа ГОСТ “бібліяграфічная картатэка – гэта бібліяграфічны дапаможнік, рэалізаваны ў карткавай форме і не звязаны жорстка з пэўным фондам дакументаў”. Аналіз гэтых азначэнняў дае магчымасць устанавіць адрозненні каталога і картатэкі: картатэка існуе толькі ў карткавай форме, а для бібліяграфічнага каталога характэрны разнастайныя формы існавання – карткавая, друкаваная, машыначытальная (электронная). У картатэцы можа знаходзіцца інфармацыя аб выданнях, якія адсутнічаюць у фондзе бібліятэкі, што не характэрна для каталога. Картатэка ўключае пераважна бібліяграфічнае апісанне аналітычных матэрыялаў, у той час як каталог уключае бібліяграфічныя звесткі аб асобных выданнях (кнігах, брашурах, перыядычных выданнях і інш.).
Перад каталогамі і картатэкамі ставяцца задачы адлюстраваць на другасным узроўні фонд бібліятэкі; раскрыць па магчымасці поўна і шматаспектна змест канкрэтных выданняў; інфармаваць аб рэсурсах, да якіх бібліятэка мае доступ з дапамогай выкарыстання тэлекамунікацыйных сродкаў сувязі.
Агульнымі прынцыпамі фарміравання сістэмы каталогаў і картатэк з’яўляюцца цэласнасць і адзінства, што знаходзіць выражэнне ў дыферэнцыяцыі каталогаў і картатэк, г.зн. складанні іх з такім разлікам, каб каталог і картатэка не дубліравалі адно аднаго, але кожны з іх раскрываў фонд па-свойму; ва ўзаемасувязі і каардынацыі каталогаў і картатэк, зафіксаваных у профілі каталогаў і картатэк, іх структуры; узаемасувязі з іншымі часткамі ДБА і ДБА іншых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў.
Сістэмнае адзінства каталогаў і картатэк забяспечваецца выкарыстаннем адзінай або сумяшчальнымі інфармацыйна-пошукавымі мовамі; стандартызаванымі формамі, фарматамі бібліяграфічных запісаў; комплексам адзіных праграмных і тэхнічных сродкаў падрыхтоўкі, захоўвання і выкарыстання бібліяграфічнай інфармацыі; агульнымі дапаможнымі пошукавымі сістэмамі (у традыцыйным варыянце – гэта адзіны алфавітна-прадметны паказальнік); адзінымі сістэмамі інфармавання аб складзе і асаблівасцях сістэмы каталогаў і картатэк у дадзенай бібліятэцы; перакрыжаванай сістэмай спасылак і адсылак унутры сістэмы каталогаў і картатэк; класіфікацыйнымі індэксамі і шыфрамі захоўвання на фонд бібліятэкі, якія пераносяцца ў найбольш актыўна выкарыстоўваемыя картатэкі і бібліяграфічныя дапаможнікі.
Неабходны набор каталогаў і картатэк у канкрэтнай бібліятэцы вызначаецца фондам бібліятэкі; структурай бібліятэкі (наяўнасцю спецыялізаваных аддзелаў, сектараў, чытальных залаў, іх тэрытарыяльным размяшчэннем); задачамі бібліяграфічнага абслугоўвання і асаблівасцямі інфармацыйных патрэбнасцей асноўных груп карыстальнікаў; профілем і традыцыямі бібліятэкі; наяўнасцю бібліятэк і інфармацыйных органаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі абслугоўваемай зоны.
Пры вызначэнні канкрэтнага саставу каталогаў і картатэк, каб пазбегнуць дубліравання пры іх арганізацыі, бібліёграфы кіруюцца паняццем “самастойны каталог/ картатэка”. Для яго характэрны акрэсленасць відаў адлюстроўваемых дакументаў (кнігі і брашуры, артыкулы і іншыя матэрыялы ў выданнях, ноты, карты і інш.); пэўны спосаб арганізацыі інфармацыі, які вызначаны ў якасці асноўнага (сістэматычны, прадметны, алфавітны); дакладна азначаныя змястоўныя межы (галіна ведаў, тэма, прадмет). Пры арганізацыі картатэкі пэўнага віду кіруюцца таксама прынцыпам тыповасці пошукавых сітуацый, напрыклад вядзенне картатэкі загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры і інш.
