Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Пытанні і заданні

1. У чым заключаюцца адрозненні каталога і картатэкі? Ці захоўваюцца гэтыя адрозненні пры пераводзе каталогаў і картатэк у электронную форму?

2. На прыкладзе бібліятэкі, якой Вы карыстаецеся, абгрунтуйце, зыходзячы з асноўных прынцыпаў фарміравання сістэмы каталогаў і картатэк, рацыянальнасць (або нерацыянальнасць) вядзення ў бібліятэцы разнастайных каталогаў і картатэк.

3. Якія сродкі і метадычныя прыёмы прымяняюцца ў бібліятэках, што забяспечваюць сістэмнае адзінства каталогаў і картатэк?

4. Вылучыце асноўная тэндэнцыі ў развіцці каталогаў бібліятэк на сучасным этапе.

5. Як дыферэнцыруюцца картатэкі бібліятэк? Якія віды картатэк існуюць у бібліятэках?

6. Якія тэндэнцыі характэрныя для арганізацыі і вядзення розных відаў картатэк бібліятэк на сучасным этапе?

7. Раскажыце, якім чынам можна весці пошук артыкулаў электронных часопісаў?

8. Якія віды пошукавых сродкаў інтэрнет-рэсурсаў выдзяляюцца? Чым яны адрозніваюцца паміж сабой?

9. Якія б метадычныя прыёмы Вы выкарысталі і параілі сваім карыстальнікам для работы з пошукавымі сістэмамі інтэрнет-рэсурсаў ва ўмовах іх значнай колькасці і разнастайнасці?

Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі

5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя дбф у бібліятэках

Азначэння даведачна-бібліяграфічнага фонду (ДБФ) у міждзяржаўным стандарце ГОСТ 7.0 – 99 “Информационно-библиотечная деятельность, библиография» няма, але патрэбнасць у ім існуе. Мы прапануем наступнае. Даведачна-бібліяграфічны фонд – гэта частка ДБА бібліятэкі, якая ўключае афіцыйныя дакументы, даведачныя і бібліягра­фічныя крыніцы, неабходныя для ажыццяўлення ўсіх працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці. У сувязі з трансфармацыямі ў носьбітах інфармацыі ў склад ДБФ сёння ўваходзяць афіцыйныя выданні і матэрыялы, прававыя БД; даведачныя выданні і фактаграфічныя БД; бібліяграфічныя выданні і бібліяграфічныя БД. Паступова адбываецца перавод картатэк у электронную форму, і яны ў выглядзе бібліяграфічных і фактаграфічных БД папаўняюць даведачна-бібліяграфічны фонд бібліятэкі.

Значэнне ДБФ заключаецца ў тым, што ён пашырае інфармацыйныя магчымасці бібліятэкі. Калі каталогі арыентаваны на раскрыццё фонду бібліятэкі, то ДБФ дапамагае арыентавацца ў дакументальных патоках і масівах. Ён з'яўляецца значнай крыніцай для выканання фактаграфічных запытаў, садзейнічае міжбібліятэчнаму ўзаемадзеянню і рацыянальнаму выкарыстанню бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў.

Перад кожнай бібліятэкай стаіць задача сфарміраваць аптымальны па змястоўным і відавым складзе ДБФ. Пры фарміраванні гэтага фонду неабходна ўлічваць тыпалагічныя асаблівасці бібліятэкі; профіль яе работы; склад чытачоў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей, а таксама прафесійныя патрэбнасці саміх бібліятэкараў і бібліёграфаў, неабходнасць інфармацыйнага забеспячэння рознымі крыніцамі разнастайных кірункаў бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці; асаблівасці інфармацыйнай сітуацыі ў рэгіёне, звязаныя з наяўнасцю іншых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў. Змест ДБФ у цэлым адпавядае профілю камплектавання агульнага фонду бібліятэкі.

Камплектаванне ДБФ. Калі на этапе ідэнтыфікацыі і камплектавання традыцыйных выданняў, электронных выданняў на кампакт-дысках выкарыстоўваецца сістэма абвяшчэння аб выдадзеных або плануемых да выхаду выданняў (тэмпланы і БД выдавецтваў, друкаваныя каталогі і прайс-лісты кніга­гандлёвых фірмаў, каталогі “Воокs іn Print”, сайты вядучых выдавецтваў і кнігагандлёвых арганізацый), то пры ідэнты­фікацыі онлайнавых рэсурсаў часта даводзіцца спадзявацца на вопыт спецыялістаў бібліяграфічных аддзелаў. Крыніцамі камплектавання онлайнавай рэсурснай базы ДБФ выступаюць пошукавыя сродкі інтэрнета, пробныя падпіскі, дырэкторыі рэсурсаў і прагляд шматлікіх web-сайтаў. Пры пачатковым камплектаванні ДБФ часта ў якасці крыніц яго камплектавання кампакт-дыскамі выступаюць падарункі, атрыманыя ў час рэкламных кампаній, міжнародны і іншы міжбіблія­тэчны абмен.

Асноўным працэсам камплектавання дакументальных фондаў заўжды быў адбор літаратуры, які абумоўлівае якасць фонду і яго інфармацыйную ёмістасць, што можа быць поў­насцю аднесена і да сферы фарміравання онлайнавай рэсурснай базы.

У ДБФ уваходзяць як бясплатныя рэсурсы ў інтэрнеце, так і камерцыйныя. Асноўнай праблемай на этапе камплектавання камерцыйных онлайнавых рэсурсаў з’яўляецца неабходнасць прыняцця рашэння па пытаннях, ці будзе адабраны рэсурс набывацца і стане ўласнасцю бібліятэкі, ці будзе больш пераважным варыянтам набыццё правоў на часовы абмежаваны доступ. Перавагай камплектавання онлайнавых рэсурсаў з’яўляецца магчымасць падпіскі на эксперыментальнае тэсціраванне рэсурсу для вывучэння магчымасці выкарыстання ў працэсах абслугоўвання. Калі маецца некалькі формаў існавання інфармацыйнага рэсурсу (друкаваная, на электронных носьбітах і прадстаўленая ў рэжыме аддаленага доступу), то ўлічваюцца перавагі розных формаў разглядаемага рэсурсу; профільнасць яго для бібліятэкі і прагназіруемая актыўнасць звароту да гэтай крыніцы з боку бібліятэчных су- працоўнікаў і спажыўцоў інфармацыі; эканамічныя затраты (лічыцца эканамічна больш эфектыўным набываць БД на кампактных аптычных дысках, калі інфармацыя, якая ў іх змяшчаецца, заведама ўяўляе ўстойлівую цікавасць для карыстальнікаў; онлайнавы рэжым для камерцыйных крыніц больш дарагі).

Перавагі электронных дакументаў перад друкаванымі на сёння вызначаны дастаткова поўна і па розных крытэрыях. Бібліяграфічныя, даведачныя выданні больш зручна выкарыстоўваць у электронным выглядзе, таму што яны валодаюць большай інфармацыйнай ёмістасцю, дазваляюць ажыццяўляць аператыўны пошук інфармацыі, валодаюць сродкамі пошуку ўнутры дакумента – гіпертэкставымі спасылкамі; дазваляюць весці шматаспектны пошук; электронныя выданні адзначаюцца больш высокай аператыўнасцю выхаду, чым традыцыйныя; наяўнасцю ў электронных выданнях розных відаў інфармацыі, некаторыя з якіх прынцыпова не могуць быць адлюстраваны ў друкаваным выглядзе; эканамічныя затраты на вытворчасць і распаўсюджванне электронных выданняў меншыя, чым для традыцыйных. Ліцэн­заваныя кампакт-дыскі могуць мець сеткавы доступ, які да- зваляе працаваць з імі з розных рабочых месцаў.

Пры адсутнасці сеткавай тэхналогіі ў бібліятэцы бібліё­графы могуць паралельна камплектаваць ДБФ і друкаванымі выданнямі, і кампакт-дыскамі, каб не знізіць аператыўнасць абслугоўвання карыстальнікаў. Што тычыцца паўнатэк­ставых БД, напрыклад прававой інфармацыі, практыкамі адзначаецца, што і бібліёграфы, і карыстальнікі аддаюць перавагу пры пошуку неабходнай інфармацыі базам даных, але працаваць з тэкстамі дакументаў лепш у друкаванай форме.

Пры вызначэнні рэсурсаў, да якіх бібліятэка будзе арганізоўваць доступ у онлайнавым рэжыме, перад тым як заплаціць за электронны доступ да таго ці іншага сервера, што змяшчае неабходныя бібліяграфічныя або фактаграфічныя БД, бібліёграф павінен пераканацца ў якасці інфармацыі і доступу да яго. Для гэтага рацыянальным з’яўляецца выкарыстанне магчымасці, якую прадастаўляюць вытворцы і распаўсюджвальнікі электронных прадуктаў – часовы бясплатны доступ да сервераў, каб бібліятэка магла ацаніць магчымасці работы з электронным прадуктам. Трэба таксама ўлічваць комплекс агульнапрынятых крытэрыяў ацэнкі і адбору онлайнавых рэсурсаў. Гэта крытэрыі якасці рэсурсаў (іх змест, аднаўляльнасць, моўная прыналежнасць, краіна-вытворца), тэхналагічна абумоўленыя крытэрыі (аператыўнасць і лёгкасць доступу да web-сервера, крытэрыі камфортнасці выкарыстання, наяўнасць навучальных праграм для карыстальнікаў, магчымасці захоўвання вынікаў пошуку і інш.), бюджэтна-каштоўнасныя крытэрыі (разнастайнасць у цанавой палітыцы вытворцаў і распаўсюдж­вальнікаў, магчымасці фінансавання бібліятэкай закупкі рэсурсу, адпаведнага абсталявання і праграмнага забеспячэння). Дадатковымі лічацца ліцэнзійныя і арганізацыйныя крытэрыі.

Перавагі выкарыстання онлайнавага доступу – меншая патрэбнасць з боку карыстальнікаў у абслугоўванні іх непасрэдна бібліёграфамі; клопат аб інфармацыйных рэсурсах онлайнавых сервераў, іх стварэнні, аднаўленні тычыцца пастаўшчыкоў інфармацыі; не патрабуе свайго вырашэння праблема экзэмплярнасці, дадатковых копій, таму што онлайнавыя рэсурсы даступныя для ўсіх і з любога тэрмінала. Трэба таксама ўлічваць тэндэнцыю паступовага пераходу ад CD-RОM тэхналогій да онлайнавага прадастаўлення інфармацыі.

Задачы супрацоўнікаў бібліяграфічнага аддзела па фар­міраванні ДБФ у сучасных умовах наступныя: сістэматычна выяўляць найбольш каштоўныя і неабходныя для работы бібліяграфічныя, інфармацыйныя рэсурсы; правяраць іх існаванне ў розных формах; ацэньваць якасць розных формаў інфармацыйных рэсурсаў; выкарыстоўваць аптымальныя метады стварэння архіўных эквівалентаў даступных рэсурсаў; арганізоўваць і весці ўласную БД даведачна-бібліяграфічнага фонду, БД з адрасамі web-cервераў, БД, якая б адлюстроўвала аналітычны роспіс набываемых электронных бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных, даведачных электронных выданняў. Што тычыцца апошняй БД, то яе актуальнасць выклікана наступнымі фактарамі: па меры развіцця інфармацыйных тэхналогій нарошчваецца аб’ём памяці носьбітаў інфармацыі, з’яўляецца магчымасць размя- шчэння на адным носьбіце мноства аб’ёмных тэкстаў розных дакументаў. Бібліёграф можа фіксаваць іх у якасці адной крыніцы інфармацыі, а можа выкарыстоўваць аналітычны роспіс зместу дыска, як раней аналітычна распісваўся змест нумара часопіса, зборніка. Што датычыццца апісання і рэгістрацыі онлайнавых рэсурсаў, то назапашаны вопыт замежных і айчынных бібліятэк паказаў, што асноўныя працэдуры каталагізацыі (стварэнне бібліяграфічнага апісання, вызначэнне кропак доступу да пошуку ў аўтаматызаваным рэжыме, унясенне шыфраў захоўвання) прымянімы і для каталагізацыйнай апрацоўкі электронных дакументаў, у тым ліку і онлайнавых.

Актуальнай праблемай для краіны, рэгіёна з'яўляецца стварэнне пры фарміраванні размеркаванага фонду бібліягра­фічных, даведачных выданняў зводнага каталога гэтых рэсурсаў на web-серверы адной з бібліятэк ці выстаўленне гэтых БД на ўласных сайтах кожнай бібліятэкай.

Асаблівасці арганізацыі ДБФ у бібліятэках. На практыцы склалася некалькі формаў арганізацыі ДБФ: вылучэнне яго ў спецыялізаваную частку бібліятэчнага фонду; размеркаванне даведачных і бібліяграфічных выданняў па структурных падраздзяленнях бібліятэкі ў адпаведнасці з іх галіновай спецыялізацыяй і камплектаванне існуючай пры бібліяграфічным аддзеле падсобнай бібліятэкі абмежаваным колам выданняў пераважна універсальнага і гуманітарнага зместу; стварэнне шматпрофільнага ДБФ з шырокім дубліраваннем даведачных і бібліяграфічных матэрыялаў у галіновых аддзелах і фондзе асноўнага кнігасховішча.

Лепшым з'яўляецца варыянт стварэння ў бібліятэцы адзінага фонду ў бібліяграфічным аддзеле, дапоўненага дублетамі даведачных і бібліяграфічных выданняў, якія знахо- дзяцца ў фондах іншых аддзелаў. Гэта дазволіць забяспечыць карыстальнікаў дыферэнцыраваным абслугоўваннем, захоўваючы універсальны ДБФ. Але ў такім варыянце павялічваецца экзэмплярнасць выданняў і даводзіцца прымаць асобныя рашэнні для адзіных экзэмпляраў. Ва ўмовах дэцэнтралізацыі бібліяграфічнай службы ДБФ можа фарміравацца як размеркаваны фонд, і тады яго цэласнасць будзе забяспечвацца стварэннем адзінага (агульнабібліятэчнага) каталога або БД даведачных і бібліяграфічных выданняў. Бібліягра­фічны аддзел арганізуе і вядзе гэты каталог (БД) на аснове паступаючых з іншых аддзелаў звестак.

Выдзяляюцца актыўная і пасіўная часткі ДБФ. У сувязі з устарэласцю або заменай рэтраспектыўнымі і іншымі дапаможнікамі выданні з ДБФ перанакіроўваюць у фонд асноўнага захоўвання (пасіўная частка). Не выключаюцца з ДБФ паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў, энцыклапедыі і іншыя арыгінальныя даведачныя выданні, навукова-дапаможныя рэтраспектыўныя паказальнікі. Каштоўнасць іншых выданняў ацэньваецца індывідуальна. Так, мэтазгодна захоўваць у складзе ДБФ даведачныя тамы збораў твораў і іншых шматтомных выданняў. Камплекты “Кніжнага летапісу” пераводзяць у кнігасховішча з прычыны замены іх штогоднікам “Кнігі Беларусі”. “Летапісы часопісных артыкулаў” і “Летапісы газетных артыкулаў” захоўваюцца за апош­нія два–тры гады. Больш працяглы тэрмін захоўвання ў ДБФ павінен быць летапісаў рэцэнзій, нот, выяўленчага мастацтва, карт.

Пачатак работы па камплектаванні ДБФ электроннымі выданнямі характарызуецца і тым, што ў асобных бібліятэках іх фонд ствараецца ў аддзеле аўтаматызацыі бібліятэчна-біблія­графічных працэсаў (аддзеле новых інфармацыйных тэхналогій), што не на карысць фарміраванню адзінага ДБА, які б аб'ядноўваў неабходныя крыніцы незалежна ад носьбітаў інфармацыі.

З якімі ж праблемамі сутыкаюцца бібліятэкі пры фармі­раванні ДБФ? Многія бібліятэкі краіны адмаўляюцца ад выпуску бібліяграфічных крыніц у традыцыйнай форме. Для выдавецтваў гэта таксама нерэнтабельная прадукцыя. Між тым інфармацыйны рынак бібліяграфічных, фактаграфічных БД у краіне яшчэ не сфарміраваны, поўнага інфармавання аб генерыруемых БД не вядзецца. Многія бібліятэкі не маюць добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы, каб выкарыстоўваць аптычныя кампакт-дыскі, тэлекамунікацыйны доступ да рэспубліканскіх і замежных інфармацыйных рэсурсаў; няма дастатковых эканамічных сродкаў для паўнацэннага камплектавання даведачнымі выданнямі, значна падаражэлі замежныя інфармацыйныя, асабліва рэфератыўныя, выданні, доступ да абсалютнай большасці БД, размешчаных у інтэрнеце, прадастаўляецца на камерцыйнай аснове.

Такая сітуацыя вымушае весці работу па каардынацыі камплектавання ДБФ бібліятэк рэгіёна, краіны; ствараць уласную бібліяграфічную прадукцыю; аналізаваць выніко­васць, эфектыўнасць звароту да БД устаноў, якія прадастаўляюць свае інфармацыйныя прадукты і паслугі на платнай аснове.