- •Прадмова
- •Глава 1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія
- •1.3. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.4. Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.5. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі
- •2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай
- •Дзейнасці ў бібліятэцы
- •Пытанні і заданні
- •Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.2. Асаблівасці арганізацыйна-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў
- •2.3. Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі
- •2.4. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел іі. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі дба бібліятэкі
- •3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы
- •І метадычныя патрабаванні да арганізацыі дба
- •3.2. Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі
- •4.1. Каталогі бібліятэкі
- •4.2. Картатэкі і базы даных бібліятэкі
- •4.3. Пошукавыя сістэмы ў інтэрнеце
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя дбф у бібліятэках
- •Пытанні і заданні
- •5.2. Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.3. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф бібліятэкі
- •5. 4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.5. Бібліяграфічныя крыніцы ў дбф бібліятэкі
- •5.6. Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.7. Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.9. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.10. Бібліяграфічныя базы даных у дбф бібліятэкі
- •5.11. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.12. Бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.13. Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у дбф бібліятэкі
- •5.15. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел III. Арганізацыя, тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі
- •Бібліяграфічных дапаможнікаў: агульныя пытанні
- •6.1. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.2. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.3. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.4. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.5. Тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі
- •7.2. Метады вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей
- •7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей
- •Пытанні і заданні
- •Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне
- •8.3. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій
- •Пытанні і заданні
- •Глва 9. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.2. Асаблівасці выканання розных тыпаў даведак
- •9.3. Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.4. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў інтэрнета
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел V. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •Глава 10. Агульныя пытанні фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.1. Формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Дадатковая
- •Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў дбф бібліятэкі
Спецыфічным відам агульнай бібліяграфіі з’яўляюцца крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі. Яны адрозніваюцца ад іншых крыніц разглядаемага віду больш дакладным адборам матэрыялу па фармальных і зместавых прыметах. Асноўная задача гэтых крыніц – аператыўнае інфармаванне работнікаў кнігагандлёвых арганізацый, бібліятэк, задавальненне патрэбнасцей шырокага кола карыстальнікаў у інфармацыі аб новай літаратуры па спецыяльных, сумежных і агульнацікавых тэмах, аб асноўнай грамадска значнай частцы новай літаратуры. У іх падрыхтоўцы прымаюць удзел выдавецтвы, рэдакцыі часопісаў і газет, кнігагандлёвыя арганізацыі, бібліятэкі, кніжныя палаты.
Функцыянальна-мэтавае прызначэнне крыніц масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў залежнасці ад спецыфікі арганізацый, якія іх рыхтуюць, дыферэнцыруецца наступным чынам:
– інфармацыя аб плануемай да выпуску літаратуры (тэматычныя планы выдавецтваў і інш.);
– інфармацыя аб апублікаванай літаратуры (бібліяграфічныя перыядычныя выданні Міністэрства інфармацыі, спісы ў перыядычных выданнях);
– інфармацыя аб літаратуры, якая маецца ў кнігагандлёвых арганізацыях;
– інфармацыя аб новай літаратуры, якая паступіла ў фонды бібліятэк (бюлетэні новых паступленняў).
Выдавецкая і кнігагандлёвая бібліяграфічная інфармацыя – гэта звесткі аб выданнях, якія ёсць у наяўнасці або плануюцца да выпуску; ствараюцца і выкарыстоўваюцца выдаўцамі і кнігагандлёвымі арганізацыямі для рэалізацыі і маркетынгу выдавецкай прадукцыі. Выдавецкая і кнігагандлёвая бібліяграфічная інфармацыя рыхтуецца і распаўсюджваецца як на папяровых носьбітах, так і на машыначытальных, прадстаўлена ў форме сеткавай электроннай інфармацыі на сайтах адпаведных выдавецтваў, кніжных інтэрнет-магазінаў і іншых распаўсюджвальнікаў. На інфармацыйным рынку атрымалі распаўсюджанне перспектыўныя, бягучыя і рэтраспектыўныя выдавецкія і кнігагандлёвыя бібліяграфічныя дапаможнікі.
Да выданняў, у якіх друкуецца пераважна перспектыўная бібліяграфічная інфармацыя і якія маюць важнае значэнне для камплектавання фондаў бібліятэк, адносяцца гадавыя анатаваныя планы выдавецтваў; праспекты і планы выданняў буйнейшых інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк; прайс-лісты, якія інфармуюць аб асартыменце і кошце распаўсюджваемых выданняў, тэрмінах выхаду кніг.
Перспектыўнае масавае бібліяграфічнае інфармаванне аб перыядычных выданнях ажыццяўляе Рэспубліканскім аддзяленнем распаўсюджвання друку (Белпошта) Міністэрства сувязі РБ, а таксама праз каталогі для падпіскі на выданні органаў НТІ.
Выпускаюцца таксама рэтраспектыўныя каталогі выдавецтваў з пералікам кніг, што выйшлі за пэўны перыяд. Характэрная асаблівасць выдавецкіх каталогаў – наяўнасць выпускаў, якія адлюстроўваюць выданні з года заснавання выдавецтва па цяперашні час. Могуць выпускацца таксама каталогі серый, якія змяшчаюць інфармацыю аб выданнях, што выйшлі ў складзе пэўнай выдавецкай серыі. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, пошуку неабходных выданняў.
Бягучая бібліяграфічная інфармацыя аб новых выданнях друкуецца на старонках часопісаў і газет у выглядзе спісаў літаратуры, выдадзеных пэўным выдавецтвам, або якая па- ступіла ў продаж у кнігагандлёвую арганізацыю, або паступіла ў фонд бібліятэкі. З аднаго боку, гэтая інфармацыя можа мець эпізадычны характар, адрознівацца выпадковым адборам літаратуры, а з другога боку, развіццё рэкламна-інфармацыйнай дзейнасці кожнага з суб’ектаў сістэмы дакументных камунікацый вядзе да стабільнасці выкарыстання для бібліяграфічнага інфармавання насельніцтва сродкаў масавай інфармацыі. Асабліва гэта характэрна для рэгіянальнага – гарадскога і раённага – узроўню. Рэкламная інфармацыя аб новых выданнях змяшчаецца таксама на вокладках кніг, часопісаў.
Бягучую інфармацыю аб выдадзеных у краіне кнігах можна было атрымаць і з дапамогай спецыяльнага перыядычнага выдання – газеты “Книжный мир” якая выходзіла з 1997 г. па 2002 г. і з'яўлялася аналагам расійскай газеты “Книжное обозрение”.
Бягучая бібліяграфічная інфармацыя агульнага характару прадстаўлена таксама ў такіх крыніцах, як бюлетэні, спісы новых паступленняў у бібліятэкі. Яны выдаюцца як буйнымі універсальнымі і спецыяльнымі навуковымі бібліятэкамі, так і нізавымі бібліятэкамі; носяць як зводны характар, так і раскрываюць фонд адной бібліятэкі; адлюстроўваюць як разнастайныя віды друкаванай прадукцыі, так і адзін від.
Сярод універсальных бібліяграфічных дапаможнікаў гэтага віду трэба назваць выпускаемыя штоквартальна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з 1969 г. “Зводны каталог новых замежных кніг, якія паступілі ў бібліятэкі Рэспублікі Беларусь”, штогоднік “Зводны паказальнік замежных перыядычных выданняў, выпісаных бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь”. Іх роля ў інфармацыйным забеспячэнні навукоўцаў, спецыялістаў, бібліятэкараў значная ў сувязі са скарачэннем камплектавання фондаў бібліятэк, асабліва замежнымі выданнямі. Але з 1998 г. падрыхтоўка і вядзенне гэтых выданняў ажыццяўляюцца НББ толькі ў электроннай форме, што робіць недаступным іх выкарыстанне для многіх бібліятэк і зніжае іх каштоўныя вартасці як крыніц пошуку інфармацыі і сродку міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння. Штоквартальна выдае бюлетэнь “Новыя паступленні даведачных, метадычных і бібліяграфічных выданняў” Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Аналагічнае выданне здзяйсняе з 1997 г. Віцебская абласная бібліятэка, вызначыўшы ў якасці аб’екта бібліяграфавання не толькі асобна выдадзеныя бібліяграфічныя і метадычныя выданні, але і аналітычныя матэрыялы гэтых відаў выданняў. Амаль кожная цэнтральная бібліятэка ЦБС краіны выдае бюлетэнь новых паступленняў у ЦБС. Паказальнікі або спісы новых паступленняў у фонд сваёй бібліятэкі выдаюць таксама бібліятэкі ВНУ, навукова-тэхнічныя бібліятэкі прадпрыемстваў. Асобныя бібліятэкі выстаўляюць спісы новых паступленняў за пэўны перыяд у сусветныя камп’ютэрныя сеткі для забеспячэння агульнадаступнасці выкарыстання інфармацыі аб фондах бібліятэкі.
Выкарыстанне гэтых бюлетэняў, спісаў новых паступленняў самае шырокае ў рабоце бібліятэк: у працэсах бібліяграфічнага інфармавання і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, пры арганізацыі МБА, навучанні карыстальнікаў бібліятэк.
Уяўляе цікавасць і такая крыніца масавай бібліяграфічнай інфармацыі, як каталог “Вooks in print”, які выдаецца ў многіх краінах як далёкага, так і блізкага замежжа. Па-першае, перспектывы развіцця выдавецка-кнігагандлёвай бібліяграфіі ў нашай краіне звязаны з развіццём аналагічнай нацыянальнай інфармацыйнай сістэмы; па-другое, гэтая крыніца, і ў прыватнасці расійскі каталог “Вooks in print”, адлюстроўвае не толькі кнігі, выдадзеныя ў Расіі, але і на Украіне, у Казахстане, іншых краінах СНД, у тым ліку і Беларусі; па-трэцяе, гэтая крыніца можа выкарыстоўвацца нашымі бібліятэкамі для камплектавання сваіх фондаў.
Мэта функцыянавання нацыянальнай інфармацыйнай сістэмы “Вooks in print” – садзейнічанне стабілізацыі і развіццю выдавецкай і кнігагандлёвай дзейнасці ў краіне праз аператыўнае інфармаванне аб стане кніжнага рынку; наладжванне сувязі выдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў і бібліятэк шляхам садзейнічання збору і задавальненню заказаў на кнігі праз выдаўцоў і тых, хто займаецца іх рэалізацыяй; наладжванне зваротнай сувязі ад рознічнага гандлю да выдаўцоў (з мэтай укаранення тэхналогіі пастяннай дадрукоўкі кніг, якія карыстаюцца попытам); садзейнічанне выкарыстанню выдавецтвамі, кнігараспаўсюджвальнікамі і бібліятэкамі сумесных інфармацыйных тэхналогій на падставе ўзгодненых класіфікацыі, тыпалогіі, фарматаў і інш.
Расійскі каталог «Книги в наличии и печати» рыхтуе Расійская кніжная палата. Ён фарміруецца на падставе аднайменнай аўтаматызаванай базы даных, якая бесперапынна абнаўляецца інфармацыяй, якую прадстаўляюць самі выдавецтвы і кнігагандлёвыя арганізацыі. Каталог выпускаецца два разы ў год, але тыя карыстальнікі, якім патрэбна больш аператыўная інфармацыя, могуць атрымліваць электронны каталог 6 раз у год (на дыскетах або па электроннай пошце).
Каталог складаецца з некалькіх раздзелаў, да кожнага складаюцца дапаможныя паказальнікі. Першы раздзел «Книги в наличии и печати» змяшчае адсартаваную па тэматыцы інфармацыю аб кнігах, якія ёсць у наяўнасці з указаннем цаны і арганізацыі-распаўсюджвальніцы; звесткі аб кнігах, якія рыхтуюцца да выпуску і знаходзяцца на розных стадыях вытворчасці; а таксама тры дапаможныя паказальнікі: аўтараў, відаў выданняў, выдавецтваў. Бібліяграфічны запіс кніг уключае наступныя элементы: аўтар, загаловак, выдавецтва, год выпуску, аб'ём, цана (для кніг у наяўнасці), пераплёт, тыраж або астатак, кнігараспаўсюджвальнік, кароткая анатацыя, ІSBN. Другі раздзел «Книги, планируемые к изданию» дае інфармацыю аб кнігах, запланаваных да выпуску ў пэўным годзе, і дапаможныя паказальнікі аўтараў, відаў выданняў, выдавецтваў. У трэцім раздзеле “Издающие и книготорговые организации” ў алфавітным парадку прадстаўлены асноўныя звесткі аб выдаўцах і кнігагандлёвых арганізацыях, што згадваюцца ў каталогу: адрас, тэлефон, факс, электронная пошта. Чацвёрты раздзел «Зарубежные издания в наличии и печати» змяшчае інфармацыю аб выданнях пэўнага выдавецтва, прычым не толькі друкаваных, але і электронных; выдзелены тэматычныя падраздзелы і віды выданняў. У першым падраз- дзеле прыводзіцца інфармацыя аб кнігах, якія выдадзены не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі, Казахстане, на Украіне, прычым інфармацыя як дзяржаўных выдавецтваў, так і камерцыйных.
Дадзены каталог можа выкарыстоўвацца і бібліятэкамі нашай краіны для камплектавання сваіх фондаў як расійскімі выданнямі, так і выданнямі іншых краін.
