- •Прадмова
- •Глава 1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія
- •1.3. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.4. Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.5. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі
- •2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай
- •Дзейнасці ў бібліятэцы
- •Пытанні і заданні
- •Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.2. Асаблівасці арганізацыйна-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў
- •2.3. Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі
- •2.4. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел іі. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі дба бібліятэкі
- •3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы
- •І метадычныя патрабаванні да арганізацыі дба
- •3.2. Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі
- •4.1. Каталогі бібліятэкі
- •4.2. Картатэкі і базы даных бібліятэкі
- •4.3. Пошукавыя сістэмы ў інтэрнеце
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя дбф у бібліятэках
- •Пытанні і заданні
- •5.2. Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.3. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф бібліятэкі
- •5. 4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.5. Бібліяграфічныя крыніцы ў дбф бібліятэкі
- •5.6. Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.7. Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.9. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.10. Бібліяграфічныя базы даных у дбф бібліятэкі
- •5.11. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.12. Бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.13. Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у дбф бібліятэкі
- •5.15. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел III. Арганізацыя, тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі
- •Бібліяграфічных дапаможнікаў: агульныя пытанні
- •6.1. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.2. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.3. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.4. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.5. Тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі
- •7.2. Метады вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей
- •7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей
- •Пытанні і заданні
- •Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне
- •8.3. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій
- •Пытанні і заданні
- •Глва 9. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.2. Асаблівасці выканання розных тыпаў даведак
- •9.3. Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.4. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў інтэрнета
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел V. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •Глава 10. Агульныя пытанні фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.1. Формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Дадатковая
- •Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
Пытанні і заданні
1. Якія існуюць перспектывы развіцця розных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці ў інфармацыйным грамадстве?
2. Як і ў чым праяўляецца ўзаемаўплыў арганізацыі, тэхналогіі і методыкі бібліяграфічнай дзейнасці?
3. Якія прынцыпы дыферэнцыяцыі бібліяграфічных цэнтраў існуюць і як выяўляюцца ў арганізацыйнай структуры бібліяграфічнай дзейнасці?
4. Параўнайце бібліяграфічную дзейнасць кніжных магазінаў і бібліятэк; органаў НТІ і бібліятэк; СМІ і бібліятэк. Вызначце іх асаблівасці.
5. Па якіх кірунках ажыццяўляецца ўзаемадзеянне ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці паміж НКП і бібліятэкамі; бібліятэкамі і органамі інфармацыі; бібліятэкамі і архівамі; выдавецтвамі і кнігагандлёвымі арганізацыямі; бібліятэкамі і СМІ?
6. Якія Вы бачыце перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці нашай краіны з замежнымі ўстановамі і праблемы ў гэтым узаемадзеянні?
Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай
Дзейнасці ў бібліятэцы
Бібліяграфічная дзейнасць ажыццяўляецца ў бібліятэках усіх тыпаў, незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці, складу карыстальнікаў, аб'ёму і профілю работы. Патрабаванні да бібліяграфічнай дзейнасці ва ўсіх тыпах бібліятэк, асабліва ў буйных навуковых, пастаянна ўскладняюцца. Гэта выклікана агульнымі працэсамі інфарматызацыі дзейнасці ўсіх суб'ектаў сістэмы дакументных камунікацый, узрастаннем ролі інфармацыйнай функцыі бібліятэк, зменамі ў сістэме дакументных камунікацый, функцыянаваннем бібліятэк ва ўмовах рынкавых адносін.
У цяперашні час сярод асноўных задач, якія стаяць перад бібліяграфічнымі службамі бібліятэк, выдзяляюцца наступныя:
– стварэнне аптымальных умоў і роўных магчымасцей для поўнага задавальнення прафесійных і агульнакультурных патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі без усялякіх забарон на інфармацыю і ў незалежнасці ад тэрытарыяльных асаблівасцей развіцця асобных бібліятэчных сетак;
– усебаковая інтэнсіфікацыя бібліяграфічных працэсаў, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, рацыянальнае выкарыстанне з улікам аптымальнага ўзаемадзеяння аўтаматызаваных і традыцыйных сродкаў падрыхтоўкі і давядзення інфармацыі да спажыўцоў;
– павышэнне эфектыўнасці і якасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, ствараемых бібліяграфічнымі службамі; гарантаванне дыферэнцыраванасці, паўнаты, дакладнасці і аператыўнасці бібліяграфавання і абслугоўвання;
– павышэнне камфортнасці абслугоўвання спажыўцоў за кошт комплекснага прадастаўлення бібліяграфічнай інфармацыі і першаснага дакумента;
– вызначэнне свайго месца на інфармацыйным рынку рэгіёна, распрацоўка асартыменту бібліяграфічных прадуктаў і паслуг у адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбамі спажыўцоў інфармацыі і магчымасцямі бібліятэк;
– укараненне элементаў эканамічнага гаспадарання ў практыку работы бібліятэк, пераарыентацыя бібліяграфічных напрамкаў дзейнасці на канчатковыя вынікі працы – вытворчасць бібліяграфічных прадуктаў і паслуг з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей, адмаўленне ад ацэнкі якасці і эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці толькі ў колькасных паказчыках, укараненне эканамічных метадаў кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю.
Вырашэнне ўказаных задач залежыць ад арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці як цалкам па краіне, так і ў кожнай бібліятэцы. Пад арганізацыяй бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі разумеецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне паспяховага выканання бібліятэкай сваіх задач з выкарыстаннем усяго арсенала бібліяграфічных сродкаў, і ў першую чаргу вызначэнне арганізацыйных структур і канкрэтных супрацоўнікаў, якія будуць выконваць бібліяграфічныя функцыі і рэалізоўваць названыя задачы. Дзеля гэтага ў кожнай бібліятэцы вызначаецца бібліяграфічная служба.
Да азначэння паняцця “бібліяграфічная служба” існуюць некалькі падыходаў. Так, І.Р.Маргенштэрн лічыць, што бібліяграфічная служба – гэта падсістэма бібліятэкі, якая забяспечвае яе бібліяграфічную дзейнасць. У склад бібліяграфічнай службы ўваходзяць інфармацыйныя рэсурсы, прадстаўленыя бібліяграфічнымі і даведачнымі крыніцамі розных відаў і месцаў захоўвання; персанал або суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці; арганізацыйныя формы бібліяграфічнай дзейнасці; матэрыяльна-тэхнічная база (МТБ) і эканамічная. Ядро гэтай службы – бібліяграфічнае падраздзяленне (аддзел, сектар) бібліятэкі, якое з’яўляецца цэнтрам арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці. Суб’ектамі бібліяграфічнай службы выступаюць бібліёграфы і бібліятэкары – супрацоўнікі бібліяграфічных аддзелаў, а таксама іншых падраздзяленняў, якія выконваюць бібліяграфічную работу. МТБ бібліяграфічнай службы звязана з памяшканнямі для бібліяграфічнай работы, набыццём ўстройстваў для захоўвання і выкарыстання носьбітаў другаснай дакументнай інфармацыі, сродкаў падрыхтоўкі і тыражавання бібліяграфічнай інфармацыі, сродкаў сувязі і інш. Эканамічную базу бібліяграфічнай дзейнасці складаюць сродкі з бюджэту бібліятэкі, а таксама прыбытак ад рэалізацыі бібліяграфічнай прадукцыі і дадатковых паслуг.
Разгледзім арганізацыйныя формы бібліяграфічнай дзейнасці і яе суб’ектаў.
Бібліяграфічная служба ўключае як спецыяльныя падраз- дзяленні бібліятэкі, за якімі функцыянальна замацоўваецца выкананне бібліяграфічных працэсаў (бібліяграфічны аддзел, сектар, група), так і іншыя падраздзяленні бібліятэкі (аддзел камплектавання, аддзел апрацоўкі дакументаў і каталогаў, аддзел абслугоўвання, аддзел мастацтва і інш.), якія ажыццяўляюць бібліяграфічныя кірункі дзейнасці ў выпадку, калі бібліятэка мае разгорнутую арганізацыйную структуру. Калі бібліятэка не мае разгорнутай стуктуры і па штату абмяжоўваецца некалькімі, а то і адным супрацоўнікам, то бібліяграфічныя функцыі выконвае бібліёграф ці бібліятэкар. Правільная арганізацыя бібліяграфічнай службы прадугле- джвае таксама дакладнае вызначэнне функцый і ўзаемадзеянне розных падраздзяленняў бібліятэкі, якія выконваюць бібліяграфічныя працэсы.
Арганізацыйна-функцыянальная структура бібліяграфічнай службы залежыць ад шэрага знешніх і ўнутраных фактараў. Да знешніх адносяцца статус, тып бібліятэкі, яе галоўныя функцыі, задачы, ведамасная прыналежнасць, склад карыстальнікаў бібліятэкі, відавы склад і аб'ём фондаў, месца ў інфармацыйнай структуры рэгіёна. Унутраныя фактары – гэта колькасць падраздзяленняў бібліятэкі, штатных супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічная база і ступень аўтаматызацыі бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў, асаблівасці арганізацыйнай сістэмы кіравання ў бібліятэцы.
У аснове арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкі любога тыпу ляжаць наступныя прынцыпы:
– накіраванасць на рашэнне прыярытэтных у дадзеных умовах задач, якія стаяць перад бібліятэкай;
– даступнасць бібліяграфічнага абслугоўвання для ўсіх груп карыстальнікаў бібліятэкі;
– рацыянальнае спалучэнне цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі ў арганізацыі бібліяграфічнай службы бібліятэкі;
– навуковасць (удасканаленне арганізацыі бібліяграфічнай работы павінна адбывацца з улікам навуковых дасягненняў як у галіне менеджменту бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, так і ў агульнай тэорыі кіравання);
– бесперапыннасць (імкненне да пастаяннай адпаведнасці формаў арганізацыі бібліяграфічнай працы ўзроўню развіцця тэхнікі і тэхналогіі);
– планавасць (удасканаленне арганізацыі бібліяграфічнай працы павінна адбывацца паступова, планава, з адпаведнай падрыхтоўчай работай, нарматыўным абгрунтаваннем);
– эканамічнасць (арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці павінна выключаць дубліраванне, а забяспечваць дакладнасць, бесперапыннасць пры выкананні бібліяграфічных працэсаў у бібліятэцы).
Аптымальная арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці прадугледжвае яе адпаведнасць наступным патрабаванням:
– дэмакратызацыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю;
– навукова абгрунтаванаму планаванню і дакладнаму, поўнаму ўліку ўсіх кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці;
– рацыянальнаму размеркаванню функцый паміж падраз- дзяленнямі бібліятэкі, якія вядуць бібліяграфічную работу;
– навукова абгрунтаванаму падбору, расстаноўцы кадраў, пастаяннаму павышэнню іх бібліяграфічнай кваліфікацыі;
– рацыянальнай тэхналагічнай пабудове бібліяграфічных працэсаў, іх нарміраванню, укараненню новых прагрэсіўных тэхналогій, метадаў працы, інавацыйнага вопыту;
– развіццю разнастайных арганізацыйных формаў супрацоўніцтва з бібліятэкамі, інфармацыйнымі цэнтрамі і іншымі суб'ектамі сістэмы дакументных камунікацый.
