- •Дзяржавы на терыторыі Беларусі ў IX-XII стст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
- •Права старажытных беларуских дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права ў пісаным заканадаўстве.
- •Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.
- •Утварэнне вкл. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае уладкаванне ў XIII-XVI стст.
- •Дзяржаўны лад вкл ў XII-XVI стст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.
- •Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў XII-XVI стст.
- •Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў XII-XVI стс. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- •Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў XIV-XVII стст.
- •Крэўская ўнія вкл з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- •Віленска-Радамская і Гарадзельская ўніі (гісторыка-прававая характарыстыка).
- •Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян на працягу xvі-xvіii стст.
- •Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў XIV-xviіi стст.
- •Люблінская ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка).
- •Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
- •Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
- •Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права.
- •Судзебнік Казіміра 1468 г.: крыніцы, структура, змест.
- •Статут вкл 1529 г.: крыніцы, структура, змест, значэнне
- •Статут вкл 1566 г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529 г.
- •Статут вкл 1588 г.: распрацоўка, прыняцце, новыя нрмы і важнейшыя палажэнні, значэнне.
- •Развіццё крымінальнага права вкл ў 15-16 стст.
- •Агульная характарыстыка грамадзянскага права вкл.
- •Асноўныя палажэнні працэсуальнага права вкл 15-17 стст.
- •Цэнтральныя судовыя установы ў вкл. Галоуны суд. (Трыбунал).
- •Замкавыя (гродскія) суды ў Беларусі.
- •Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.
- •Суды для сялян Беларусі.
- •Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойн і яго дзейнасць.
- •Дзяржаўна-прававое становішча вкл ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •Спробы правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай у другой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай ў святле міжнароднага права.
- •Чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай і яго заканадаўчыя акты. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
- •Пастанаўленне 1794 г. І трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прычыны распаду Рэчы Паспалітай.
- •Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палавіне 19 ст. Праект Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.
- •Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы 18- пачатку 19 стст. Органы ўлады, мясцовага кіравання і суда.
- •Судовыя рэформы 1864 г. І асаблівасці яе правядзення у Беларусі.
- •Земская рэформа 1864 г. І асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.
- •Беларусь у пачатку 20 ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Рассіі і яе значэнне для Беларусі.
- •Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” ў Беларусі. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.
- •Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.
- •Першая Канстытуцыя Беларускай сср.
- •Літойска-Беларуская сср: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.
- •Канстытуцыя Беларускай сср 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады.
- •Канстытуцыя Беларускай сср 1937 г.: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетенцыі органаў дзяржаўнай улады.
- •Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
- •Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. Хх ст.
Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.
Не глезячы на тое, что СНК Заходняй вобласці забароніў работаць Усебеларсукаму з’езду, члэны прэзідыума не падпарадкаваліся гэтаму рашэнню. 18 снежня 1917 яны правялі падольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім выбралі выканкам рады з’езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Ф. Грыбам. Выканкам рады з’езда пастанавіў задачу падрыхтоўкі узброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці, а таксама паслаў сваю дэлегацыю у Брэст, дзе ішлі перагаворы паміж кайзераўскай Германіяй і Савецкай Расіяй. Але ні тым, ні другім бокам яна афіцыйна не была прынята. Таму перагавры у Брэсце былі сарваны. 18 лютага 1918 германскае камандаванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 19 лютага 1918 эвакуіраваліся ў Смаленс. Мінск жа 20 лютага быў заняты копусам І. Доўбар-Мусніцкага, а ўжо 21 лютага ў яго ўвайшлі германскія войскі. У гэты ж дзень выкакам Усебеларускага з’езда звярнуўся да народаў Беларусі з пршай устаноўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з’езда) аб’явіў сябе часовай уладай на Беларусі. У грамаце падкрэслівалася, што “беларускі народ павінен здзейніць сваё права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальная меншасці – на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму”.
9 сакавіка 1918 г. вканкам Усебеларускага з’езду прыняў другую устаноўную грамату, у якой аб’явіў Беларусь “у рубяжох расьсяленьня і лічбавай перавагі беларускага народу” народнай рэспублікай – БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыўм якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М. Серада. Рада аб’яулялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з’езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і праварцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбраным маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў,, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.
Выканаўчым органам аб’яяўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой устаўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і г.д.), адмяняліся прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваёй мовай.
Першая і другая устаўныя граматы павінны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія фіксавалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, вызначалі яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, а таксама формы ўласнасці, хоць дакладнай сацыяльна-палітычнай арыентацыі не выражалі. Не вызначалі яны і пазіцыі Рады ў адносінах да акупантаў. Заключаны 3 сакавіка 1918 паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй Брэсцкі мірны дагавор даў Радзе падставы выказаць сваю заклапочаннасць адносна этнічнай тэрытаряльнай цэласнасці беларускай нацыі, паколькі ў артыкулах Брэст-Літоўскага дагавора Беларусь выступала аб’ектам, а не суб’ектам міжнародна-прававых адносін.Яе прадстаўнікі нават не ўдзельнічалі ў перагаворах і падпісанні ўмоў міру. У дакументах дагавора Беларусь не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расійскай Імперыі і не мела свайго наімення, у той час як з Украінскай Народнай рэспублікай мірныя умовы былі заключаны асобна.
Я.А. Юхо піша: “Такім чынам, дакументы сведчаць, што менавіта бальшавіцкі ўрад, падпісаўшы гэты дагавор, юрыдычна і фактычна разарваў сувязі з Беларуссю, пакідаючы яе безабароннай. У такой сітуацыі абвяшчаць аутаномію Беларусі ў складзе Расіі было немагчыма, ды і не мела сэнсу. Неабходна было ратаваць народ ад нямецкай навалы, ствараць хаця б юрыдычную абарону”.
Апошняя акалічнасць падштурхнула Раду да новых рашучых дзеянняу. Будучы бяссільнай змяніць умовы Брэсцкага дагавора, фракцыя БСГ, кіруючыся другой устаўной граматай, выступіла з ідэяй абвяшчэння незалежнасці БНР у этнічных межах пражывання беларусаў. У сувязі з гэтым 25 сакавіка 1918 на сесіі Рады, дзе прысутнічала і дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж абаронцамі суверэнітэту і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцб галасоў была прынята трэццяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларсукай Народнай Рэспублікі і якая па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі германа-аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі.
Першымі незалежнасць БНР прызналі ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі і Літоўская Тарыба. Але Германія не прызнала БНР. На пасланыя Народным сакратарыятам тры граматы рэйхсканцлер паведаміў, што Берлін разглядае не акупіраванную Германіяй частку Беларусі як частку Савецкай Расіі і што, зыходзячы з умоў Брэсцкага дагавора, без згоды ўрада Леніна ён прызнаць новаўтворанную дзяржаву не можа. Што ж датычыць акупіраванай часткі, то яна, маўляў, - аб’ект інтарэсаў Польшчы, прызнанай Германіяй.
