Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_LIT_ChYT_UROKI_1_Ch.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

III.Моўная размінка

IV.Праверка дамашняга задання

V.Паведамленне тэмы ўрока

—Сёння мы зноў спаткаемся з казкай. Называцца яна будзе “Сцізорык зламаўся”

VI.Праца над казкай “Сцізорык”

1. Падрыхтоўка да працы над зместам казкі. Лексічная работа.

—Прачытайце словы, запісаныя на дошцы, запомніце іх значэнне

Стайня – канюшня

Аканом – чалавек, які вёў панскую гаспадарку

Выжал– сабака-ганчак

Прачытайце тлумачэнне іншых слоў у падручніку – стар.39.

2. Чытанне казкі настаўнікам

3. Праверка першаснага ўспрымання.

—Ці спадабалася вам казка? Чым яна вас уразіла? Які герой запомніўся?

4.Самастоўнае чытанне казкі вучнямі.

5. Гутарка па змесце казкі з выкарыстаннем пытанняў № 1-4 у падручніку.

Фізкультхвілінка. “Мішка на зарадцы”

Мішка стаў і пацягнуўся –

Неба лапамі крануўся.

Нахіліўся да зямлі –

Паглядзець звяры прыйшлі.

Павярнуўся ўлева-ўправа –

Сонца промнямі зайграла.

Раз – улева! Два – управа!

Вось забава дык забава!

Прысяданні робіць Мішка –

Падпявае яму мышка.

Прысядае раз і два –

Толькі скача галава.

6. Вызначэнне ролі прыказак і прымавак у казцы. Выкананне задання № 5.

а) З выгляду так сабе, затое на язык бойкі: за словам у кішэню не лезе.

б) Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.

в) Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, дык і за брытву ўхопішся.

г) Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў.

д) Вечны пакой, каб ей на тым свеце лёгка ікнулася, пані памерла.

—Вызначце, якую ролю выконваюць яны ў казцы.

7. Падрыхтоўка і выразнае чытанне ўрыўка казкі па ролях.

VII.Супастаўленне будовы аўтарскай і народнай казак

—Успомніце, з з якіх кампазіцыйных частак складаецца народная казка.

—Якія зачыны і канцоўкі народных казак вы ведаеце?

—Вызначце кампазіцыйную будову ў казцы А.Якімовіча. Параўнайце яе з кампазіцыйнай будовай народнай казкі.

—Які вывад можна зрабіць?

VIII.Паведамленне дамашняга задання

С. 35 – 39, чытанне па ролях

IX.Падвядзенне вынікаў урока

—Чаму нас вучыць казка?

—Што робіць казку асабліва трапнай у ацэнцы ўчынкаў герояў, іх паводзін, спраў? (Прыказкі і прымаўкі)

—Ці ёсць розніца паміж народнай і аўтарскай казкай? (У адрозненне ад народнай, аўтарская казка мае свайго свайго аўтара – пісьменніка. Складаючы казку, аўтар можа выкарыстоўваць народны сюжэт або прыдумаць свой)

X.Рэфлексія

4 КЛАСС

РАЗДЗЕЛ “З РОГА ЎСЯГО МНОГА” (5 Г.)

Тэма: Казка. Ад крадзенага не пасыцееш. Беларускія і рускія прыказкі.

Адукацыйныя мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне, фарміраваць уменні вызначаць тэму і галоўную думку казкі, дзяліць казку на сэнсавыя часткі і самастойна складаць план, у форме пытальных сказаў, пераказваць часткі казкі па плане, назіраць за асаблівасцямі будовы і мовы малых фальклорных жанраў, вызначаць ролю прыказак і прымавак у казцы.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; ілюстрацыі; раздатачны матэрыял.