Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_LIT_ChYT_UROKI_1_Ch.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

—Дзеці, селі ўсе роўна і пачынаем працаваць.Я хачу каб вы сёння былі на ўроку:

У-уважлівыя

Р-разумныя

О-добразычлівыя

К- кемлівыя

II.Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

III.Моўная размінка

Прачытайце верш В.Віткі. Растлумачце, чаму так называецца верш.

Радасць

У ахвоту работу зрабіўшы,

Палюбуйся, як добра ўсё выйшла.

Лепшай радасці ў свеце няма:

- Я зрабіў гэта сам!

- Я зрабіла сама!

—Прачытайце прыказкі. Як вы разумееце іх сэнс?

Сумленная праца – наша багацце.

Жыццё даецца чалавеку на добрыя справы.

Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

—Сэнс якой з прыказак адпавядае вершу.

IV.Праверка дамашняга задання

V.Паведамленне тэмы ўрока

—Прапаную вам цікавае заданне – закрэсліце аднолькавыя зычныя літары, акрамя літары “н”.

ЛАБДБКЛРБАБДЗБЕНВАВГВАНВЕВПВАЖСХЫЖЦБЕХЕЛШХ

—Збярыцелітары, якія засталіся. Якія словы атрымаліся? Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку?

—Так, гэта будзе казка “Ад крадзенага не пасыцеешь”.

VI.Праца над казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”

1.Падрыхтоўка да ўспрымання казкі

—Прачытайце назву твора. Як вы думаеце, пра што будзе ісці гаворка ў казцы?

каваль

кузнец

сталы занятак

сур’ёзная работа, пастаянная

2.Чытанне казкі настаўнікам

3.Праверка першаснага ўспрымання.

—Ці спадабалася вам казка? Чым яна вас уразіла?

4.Чытанне казкі вучнямі “ланцужком”

5.Гутарка па змесце казкі

—З якой мэтай бацька павёў сыноў у свет? (Паглядзець, што робяць людзі)

—Якую работу выбраў сабе старэйшы сын? Прачытайце.

—Як людзі ставіліся да яго працы?

—Што вырашыў рабіць малодшы сын?

—Як паступіў бацька ў адносінах да малодшага сына, якія вырашыў зарабляць грошы зладзействам? (Мудра: ён дазволіў сыну красці)

—Чаму? (Ён рашыў паказаць сыну, як ён будзе сябе адчуваць, калі будзе есці крадзенага вала)

—Ці лёгка выбраць сабе адпаведную спецыяльнасць і што для гэтага трэба?

Фізкультхвілінка. “Мішка на зарадцы”

Мішка стаў і пацягнуўся –

Неба лапамі крануўся.

Нахіліўся да зямлі –

Паглядзець звяры прыйшлі.

Павярнуўся ўлева-ўправа –

Сонца промнямі зайграла.

Раз – улева! Два – управа!

Вось забава дык забава!

Прысяданні робіць Мішка –

Падпявае яму мышка.

Прысядае раз і два –

Толькі скача галава.

6.Выбарачнае чытанне (адказы на пытанні падручніка – стар.42)

7.Дзяленне казкі на сэнсавыя часткі і складанне плана

—Падумайце, на колькі частак можна падзяліць тэкст казкі. Вызначце галоўную думку кожнай часткі. Дайце загаловак.

8.Пераказ частак казкі адпаведна складзенаму плану.

VII.Праца над будовай і мовай малых фальклорных жанраў

1. Чытанне вучнямі артыкула “Беларускія і рускія прыказкі”

—Успомніце, у чым заключаецца асаблівасць прыказкі. Якая будова прыказкі?

ПРЫ́КАЗКА, гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам.

Кожная поўная прыказка складаецца як бы з дзвюх частак, прычым адна частка з'ясняе другую (Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан разаб'ецца) або выцякае, як следства з прычыны (Кроў не вада: разліць шкада), або адна частка звязваецца з другою праз умову (Калі курэц, то насі люльку і тытунец) г. д.

—Што можна сказаць пра асаблівасць мовы прыказкі?

—Знайдзіце і прачытайце прыказку ў казцы. Паспрабуйце падабраць да яе падобную з рускай мовы.