Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4_KL_LIT_ChYT_UROKI_1_Ch.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

VIII.Паведамленне дамашняга задання

Верш “Люблю наш край”, на памяць + малюнак

IX.Падвядзенне вынікаў урока

— Што аб’ядноўвае творы В. Сухамлінскага “Драч і Крот” і верш К. Буйло “Люблю наш край”? (Любоў да роднага краю)

— Ці згодны вы з аўтарамі гэтых твораў?

Радзіма – гэта край, дзе ты нарадзіўся, рос, вучыўся …

— Як трэба ставіцца да Радзімы?

X.Рэфлексія

— Цi спадабаўся вам урок? Як вы сябе адчувалi? Цi не сумавалi? — Што для вас было асаблiва цiкавым, а што выклiкала цяжкасцi? — З якiм настроем вы заканчваеце ўрок?

4 КЛАСС

РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)

Тэма: А. Станюк “Чаму?”. П. Броўка “Калі ласка!”

Адукацыйныя мэты: удасканальваць навык арфаэпічна правільнага, свядомага, чытання; удасканальваць уменне чытаць выразна; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў словамі ветлівасці; ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей дзяцей; садзейнічаць развіццю ўвагі, цікавасці да вывучэння роднай мовы, выхаванню пачуцця гордасці за багатую культурную спадчыну беларускага і рускага народу.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэты пісьменнікаў; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; руска – беларускі слоўнік.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

Паўтарыць хорам з разнай інтанацыяй:

Як вакол прыгожа. (Ціха)

Як вакол прыгожа. (Мацней)

Як вакол прыгожа. (Моцна)

II.Дыхальная гімнастыка

Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.

Носікам дыхаю,

Дыхаю вольна,

Глыбока і ціха –

Як заўгодна.

Выканаю заданне,

Затрымаю дыханне.

Раз, два, тры, чатыры –

Зноў дыхаем:

Глыбей і шырай.

III.Моўная размінка

Пры чытанні вучні адпрацоўваюць вымаўленне ў словах падоўжаных зычных, спалучэння гукаў [с'в'], [с'ц'].

Вершаваныя радкі М. Чарняўскага

Ёсць ў нас –

Жыццё і жыта.

Іх час не возьме ў забыццё,

Бо жыта – хлеб,

Святы набытак.

А хлеб

Для нас усіх –

Жыццё.

— На якія словы звяртае ўвагу паэт? (Жыццё, жыта)

— Што агульнага ў гэтых паняццях? Пацвердзіце адказ радкамі з верша.

— Раскрыйце сэнс выразу: час не возьме ў забыццё.

— Ад якога слова ўтварылася забыццё? (Забыць)

IV.Праверка дамашняга задання

Конкурснае чытанне верша К. Буйло “Люблю наш край” на памяць.

V.Паведамленне тэмы ўрока

—У чым прызнаецца паэтэса ў сваім вершы? ( У любові да Радзімы)

—Толькі добразычлівы чалавек з адкрытым сэрцам можа так гаварыць і так любіць. Характэрныя рысы беларусаў – памяркоўнасць, ветлівасць, гасціннасць. Яны заўсёды рады запрасіць да сябе. Аб гэтым рассказаў у сваім вершы “Калі ласка” Пятрусь Броўка.

VI.Работа з тэкстам верша П. Броўкі “Калі ласка!”

1.Слоўнікавая работа

наскай

нашай

аблашчыць

ласкава, прыемна сагрэць (промнем)

будзень

працоўны дзень

2.Чытанне верша настаўнікам

3.Праверка першаснага ўспрымання

—Якія ласкавыя словы ёсць у нашай мове?

4.Чытанне верша вучнямі

5.Аналіз зместу верша

—З якімі словамі людзі звяртаюцца адзін да аднаго? Якія адносіны паміж людзьмі яны нараджаюць?

—Што сімвалізуюць словы роднай мовы “калі ласка”? (Шчырасць, ветлівасць, …)

—Якія яшчэ ветлівыя словы запрашэння і падзякі вы ведаеце?

Фізкультхвілінка

Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ý палёт.

Улева, ýправа павярнiся

İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.

VII. Работа з тэкстам апавядання “Чаму? “ 1.Падрыхтоўка да ўспрымання апавядання Алеся Стаднюка “Чаму?” — Вам падабаецца беларуская мова? — Цi можна параўнаць яе з рускай мовай?

— Прапаную вам заглянуць у руска-беларускi слоўнік. Што вы заўнажылi? (Шмат слоў, якiя гучаць аднолькава ў рускай i ў беларускай мовах.) Прывядзiце прыклады. Вы нiколi не задумвалiся чаму так адбылося? Давайце ўспомнiм, што вы даведалiся аб паходжаннi беларусаў з урокаў ” Чалавек i свет”. (Што беларусы і рускiя — усходнiя славяне.) — Але ў нашай мове ёсць не толькi рускiя словы, але i словы з іншых моў. Давайце прачытаем аб гэтым у апавяданні А. Станюка “Чаму?”. 2.Чытанне апавядання настаўнiкам. 3.Праверка першаснага ўспрымання твора. — Аб чым гаворыцца ў апавяданнi? 4.Чытанне твора вучнямi: чытанне “ланцужком” “бiнарнае чытанне” (адзiн тэкст чытаюць 2 вучнi адначасова). 5.Аналiз зместу апавядання. — Пра гiсторыю ўнiкнення якiх беларускiх слоў вы даведалiся? — Адкуль пайшлi назвы слоў жыта, бульба, акно? Прачытайце. — Як старэйшыя людзi называюць дарогу? Чаму? — Як аўтар тлумачыць назву слоў хлеб, ураджай, пшанiца, грэчка? — Складзiце свой слоўнiк. — Растлумачце на свой погляд паходжанне слоў сякера, граблі, дрывотня. — Вызначце галоўную думку твора. VIII.Паведамленне дамашняга задання

С. 10 - 13, выразнае чытанне, тэст

IX.Падвядзенне вынiкаў урока —Што памiж людзей нараджаюць ветлiвыя словы? — Якiя пачуццi выражаюць аўтары да роднага слова? — Цi згодны вы з довадамi пiсьменнiка? Чаму?