- •Лекцыя і. Уводзіны. Эвалюцыя сістэмы журналістыкі
- •1.1. Эвалюцыйныя працэсы ў інфармацыйным абмене грамадства.
- •1.2. Электронная журналістыка як род прафесійнай дзейнасці.
- •1.3. Электроніка і новая псіхалогія электронна-жанравай творчасці
- •1.4. Працэсы канвергенцыі відаў журналістыкі.
- •1.5. Удакладненне асноўных паняццяў электроннай журналістыкі: “электронныя масмедыя”, “электронная інфармацыя”, “жанры электроннай журналістыкі”, “электронная публіцыстыка”
- •Лекцыя іі. Эвалюцыя і сінтэз жанраў як заканамернасць
- •2.1. Перманентнае змяненне (эвалюцыя) жанраў, Жанравы сінтэз.
- •2.2. Жанравая трыяда: агляд эвалюцыі факталагічных (інфармацыйных), аналітычных і публіцыстычных жанраў.
- •2.3. Публіцыстыка да электронікі: кароткі гістарычны экскурс.
- •2.4. Электронная публіцыстыка і фактар асобы журналіста.
- •2.5. Электроніка і публіцыстыка: тэхналагічныя і псіхалагічныя стасункі.
- •Лекцыя ііі. Новыя электронна-выразныя сродкі электроннай публіцыстыкі
- •3.1. Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі.
- •3.2. Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі.
- •3.3. Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі.
- •Лекцыя IV. Сучасныя публіцыстычныя жанры электроннай журналістыкі
- •4.1.Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў
- •4.2. Замалёўка
- •4.3. Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі
- •Лекцыя V. Эсэ. Дакументальная драма.
- •5.1. Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ.
- •5.2. Эсэ на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •5..3. Дакументальная драма.
- •Лекцыя VI. Нарыс
- •6.1. Этапы эвалюцыі жанру нарыса
- •6.2. Радыёнарыс
- •6.3. Тэленарыс
- •6.4. Складнікі і сродкі выразнасці ў тэленарысе.
- •Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі
- •7.1. Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка.
- •7.2. Фельетон. З гісторыі жанру.
- •7.3. Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная характарыстыка.
- •Лекцыя vііі. Публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю
- •8.1. Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю
- •8.2. Інтэрв’ю-каментарый: аналітычнасць як падмурак публіцыстычнасці
- •8.3. Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста
- •8.4. Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы, праблемы, з’явы і інш.
- •8.5. Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка
- •Лекцыя іх. Публіцыстыныя тыпы рэпартажаў
- •Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу
- •Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія, сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)
- •Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце; роля і задачы журналіста
- •Святочны рэпартаж. З гісторыі жанру. Характарыстыка публіцыстычных задач, сродкаў, мэтаў.
- •10.1. Гістарычная рэтраспектыва жанру
- •10.2. Тэорыя жанру ток-шоў
- •10.3. Тыпы ток-шоў
- •Аникеева, Татьяна Яковлевна. Личностные особенности телекоммуникатора : Дис. ... Канд. Психол. Наук : 19.00.01.- м. , 2003 - 208 с.
- •Бернштейн с.И. Язык радио. — м.: Наука, 1977. – 47 с.
- •Винокур т.Г. Говорящий и слушающий. Варианты речевого поведения. М.: ран, 1993. – 172 с.
- •Гуманитарные исследования в Интернете : [Сб. Науч. Ст.] [о.Н. Арестова и др.]; Под ред. А.Е. Войскунского .- м., 2000- 431 с.
- •Зарецкая е.Н. Риторика: Теория и практика речевой коммуникации. М.: Дело, 1998. – 480 с.
- •Леммерман, Хайнц. Учебник риторики. Тренировка речи с упражнениями./ пер. С нем. М.: ао “Интерэксперт”, 1998. – 256 с.
- •Риторика. Мн.: Амалфея, 2000. – 56 с.
- •Сенкевич м.П. Культура радио- и телевизионной речи: Учебное пособие для вузов. М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.
- •“Язык и социум”. Материалы международной научной конференции. Мн.: бгу, 1998. Ч.1 – 163 с., ч. 2 – 264 с.
6.2. Радыёнарыс
Як пра-жанр, нарыс узнік у сувязі з развіццём газетна-часопісных жанраў. Жанравае фарміраванне нарыса ішло паралельна з фельетонам, і напачатку нарыс друкаваўся таксама ў “падвальных” лістках газеты. А з адкрыццём рэгулярнага радыёвяшчання літаратурна-публіцыстычны нарыс заканамерна прайшоў шлях адаптацыі ў адмысловых умовах радыёвяшчання. Авангардныя пазіцыі ў гэтым працэсе жанравай трансфармацыі трымалі маскоўскія публіцысты. У гісторыі савецкай радыёжурналістыкі пік папулярнасці і публічна-ідэалагічнай дзейснасці радыёнарыса прыпадае на 30-50-я гады і звязаны з імёнамі легендарных рускіх савецкіх пісьменнікаў і журналістаў І. Эрэнбурга, В. Гросмана, Б. Слуцкага, В. Вішнеўскага, К. Паўстоўскага, Б. Палявога, В. Аксёнава, В. Ліпатава і іншых.
У гісторыі беларускага радыё працэс фарміравання жанру радыёнарыса той жа: адаптацыя літаратурных форм нарыса для апасродкаванага ўспрыняцця яго на радыё. Напачатку ў эфіры Мінскай радыёстанцыі імя Саўнаркома БССР гучалі менавіта газетныя і часопісныя нарысы. Іх зачытвалі або дыктары, або аўтары, што ў 20—30-я гады было вельмі цікавым і прэстыжным працэсам. Як успамінаў вядомы беларускі паэт Алесь Звонак, у 30-я гады супрацоўнік літаратурна-драматычнага сектара Мінскай радыёстанцыі, большасць маладых і сталых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў “прагучалі” у радыёэфіры. Зразумела, сярод іх былі Я. Купала, Я. Колас, М. Чарот, Ц.Гартны, П.Галавач, многія члены аб’яднання “Маладняк”, у тым ліку М.Лужанін, В.Маракоў, К.Крапіва, сам А.Звонак, Т.Кляшторны, У.Галубок, П.Броўка і многія іншыя. У пасляваенны час свае нарысы па радыё чыталі М.Лынькоў, І.Дуброўскі, У.Дадзіёмаў, В.Мыслівец, У.Караткевіч, В.Вольскі, Я.Сіпакоў, А.Мальдзіс, Э.Ялугін. А спецыяльна для радыё стваралі нарысы В.Мыслівец, А.Якавенка, У.Караткевіч, Г.Пашкоў, У.Ліпскі і многія іншыя.
Традыцыйна многія пісьменнікі былі супрацоўнікамі літаратурна-драматычнай рэдакцыі радыё. Сярод іх у 70-80-я гады – М.Базарэвіч, У.Мехаў (Няхамкін), П.Сабіна. У фондах Беларускага радыё захоўваюцца многія іхнія радыёнарысы.
У якасці аўтараў нарысаў выступалі і мастацтвазнаўцы, перадусім, члены Саюза кампазітараў Беларусі. Прыгадайма знакамітых музыказнаўцаў Л.Мухарынскую, В.Сізко, Д.Жураўлёва, І.Зубрыч, З.Мажэйка, Т.Варфаламееву, з маладзейшых – Л.Мітаковіч, Т.Песнякевіч, І.Мільто.
Такім чынам, паступова, на пачатак новага стагоддзя акрэсліліся чатыры асноўныя тыпы радыёнарыса. Першы тып – традыцыйная эфірная адаптацыя літаратурнага нарыса, які, звычайна, зачытваўся ў эфіры дыктарам з газеты або з часопісу. Другі тып – аўтарскае чытанне ўласнага нарыса, які папярэдне быў надрукаваны ў газеце або ў часопісе. Трэці тып – спецыяльна напісаны нарыс для радыё, які, як правіла, гучаў у эфіры ў аўтарскім выкананні. Але ў тэксце, у стылістыцы пераважалі пакуль элементы і традыцыі літаратурных друкаваных нарысаў. Паступова сфарміраваўся і зусім адмысловы – чацвёрты тып нарыса, які ўжо можна назваць цалкам “радыёнарысам”. Гэта быў публіцыстычны твор, звычайна, у аўтарскім выкананні (апавядальны тэкст “ад аўтара”) з выкарыстаннем іншых гукадакументальных кампанентаў – галасоў герояў нарыса, іхніх сяброў, родных – усіх тых, хто, па задуме аўтара, меў дачыненне да тэмы радыёнарыса. У такім выглядзе жанр набыў сваю жанравую адмысловасць, якая складалася з кампазіцыйна “стракатых” гука-выразных сродкаў: самога тэксту нарыса “ад аўтара”, інтэрв’ю або каментараў-выступленняў саўдзельнікаў нарысавага апавядання, рэпартажныя запісы, шумы, зразумела, музыка, якая выкарыстоўвалася “з падбору” (вобразна-асацыятыўная) або стваралася спецыяльна. Да гэтых апавядальных сродкаў аўтары-стваральнікі маглі дадаць і архіўныя дакументы – “гукавыя сколкі гісторыі”, што надавала радыёнарысу гістарычную вартасць і дакументальную праўдзівасць.
У сувязі з рэарганізацыяй структуры Беларускага радыё на пачатку 2000-х гг. літаратурна-драматычная рэдакцыя была ліквідавана. З таго часу радыёнарысы ў сваім адмысловым, радыйна-непаўторным жанравым “гукавыглядзе” амаль зніклі ў айчынным радыёэфіры. Ствараюцца выпадкова, літаратары амаль не запрашаюцца. Пэўным іранічным “вырадкам” радыёнарыса можна палічыць спробы рускамоўнай ФМ-радыёстанцыі “Мелодии века» (дачэрняя радыёстанцыя кампаніі «Бі-Эй»). У іранічнай рубрыцы «Назад, в СССР» у 2004 г. прагучала серыя сатырычна-гумарыстычных (нарысава-фельетонных) выпускаў. У іх агучваліся малавядомыя факты з жыцця партыйна-савецкай эліты. Для стварэння вобраза савецкага ладу жыцця выкарыстоўваліся дакументальныя архіўныя запісы – шумы дэманстрацый з тыпова савецкімі лозунгамі, мелодыі, песні як гукавыя сімвалы савецкай эпохі. Артысты ў сатырычнай манеры імітавалі галасы генеральных сакратароў, вядомых савецкіх людзей.
Запатарабаванасць жанру радыёнарыса застаецца, бо ён, як і ў прынцыпе ўсё радыёвяшчанне і радыёжурналістыка, канцэнтруе вельмі цікавыя і разнастайныя мастацка-публіцыстычныя вартасці з апрыёрнымі элементамі гукавай сюрпрызнасці. Яна складаецца, у тым ліку, і з абстрактна-вобразнай і мастацкай спецыфікі «гуку без карцінкі», гуку ў сваім непаўторным і абстрактна-нечаканым «гукавыглядзе». Кожны «саўдзельнік» радыёнарыса – радыёслухач мае ўнікальную, спецыфічную магчымасць сатворчасці (гл. главу І) без візуальнай экспансіі (што прысутнічае, напрыклад, на тэлебачанні або ў кіно, Інтэрнеце). Радыёслухач з гукава-вобразнай падачы аўтара-публіцыста сам стварае вобраз-адбітак героя або грамадскай з'явы так, як сам можа ў залежнасці ад уласных творчых і эўрыстычных магчымасцей уласнага таленту слухача-сатворцы. І атрымліваецца, што герой (героі) радыёнарыса маюць столькі вобразных варыянтаў, колькі ёсць радыёслухачоў на момант гучання радыёнарыса ў эфіры.
Зразумела, жанравая шматкампанентнасць радыёнарыса ў многім – фактар рэдкага выкарыстання жанра, бо патрабуе шматлікіх творчых і матэрыяльна-вытворчых выдаткаў. У тым ліку шмат часу на падрыхтоўку – асэнсаванне тэмы і праблематыкі нарыса, набыццё зыходнай публіцыстычнай інфармацыі, знаёмства з героямі, пошукі і стварэнне дадатковых гукавых дакументаў і вобразных сродкаў і інш. Але інфармацыйна-камунікатыўны вынік па праслухоўванні нарыса быў і застанецца выключна эфектыўным, адэкватным сродкам увасаблення тэмы-героя-праблемы, публіцыстычна шматзначным «на выхадзе», бо стымулюе глыбінныя пачуццёва-вобразныя станы аўдыторыі, як іх разнастайна стымулююць, напрыклад, музыка, драма, жывапіс і іншыя віды мастацтва. Да таго ж, радыёслухач заўсёды «для сябе» адзначаў, дзе выкарыстана шмат намаганняў, а дзе журналісты «эканомілі». Таму радыёнарыс, як і ўсе «сур'ёзныя» жанры публіцыстыкі і радыёмастацтва, мае пэўную перспектыву і будучыню. Яна, зразумела, можа быць толькі з улікам новых электронных магчымасцяў гукатворчасці, з улікам сучаснага стану псіхалогіі масавых зносін з дапамогай і праз сістэму Інтэрнету, з улікам адмысловага «кліпавага мыслення» (максімум інфармацыі ў мінімум часу), моўна-стылёвай спецыфікі «электронна-форумных» зносін, перадусім, моладзі і інш. Асабліва цікавай уяўляецца перспектыва радыйнага нарысаапавядання ў кантэксце сучасных гука-тэхнічных «абяцанняў», адкрытых у працэсе эксперыментаў з гукам (ізноў адсылаем да главы І). Да таго ж, нішто вынайдзенае і асвоенае не знікае ў гісторыі культуры. Нам засталося толькі пачакаць крыху таго часу, калі нашы суайчыннікі «форум-спажыўцы» зноў скажуць: «Давай, журналіст, раскажы што-небудзь цікавае, дай «мелодыю казкі», якой з'яўляецца наша жыццё, каб зразумеь яго сэнс!». І абавязкова знойдзецца публіцыст, які палічыць сваім прафесійным абавязкам задаволіць гэты попыт суайчыннікаў.
