- •Лекцыя і. Уводзіны. Эвалюцыя сістэмы журналістыкі
- •1.1. Эвалюцыйныя працэсы ў інфармацыйным абмене грамадства.
- •1.2. Электронная журналістыка як род прафесійнай дзейнасці.
- •1.3. Электроніка і новая псіхалогія электронна-жанравай творчасці
- •1.4. Працэсы канвергенцыі відаў журналістыкі.
- •1.5. Удакладненне асноўных паняццяў электроннай журналістыкі: “электронныя масмедыя”, “электронная інфармацыя”, “жанры электроннай журналістыкі”, “электронная публіцыстыка”
- •Лекцыя іі. Эвалюцыя і сінтэз жанраў як заканамернасць
- •2.1. Перманентнае змяненне (эвалюцыя) жанраў, Жанравы сінтэз.
- •2.2. Жанравая трыяда: агляд эвалюцыі факталагічных (інфармацыйных), аналітычных і публіцыстычных жанраў.
- •2.3. Публіцыстыка да электронікі: кароткі гістарычны экскурс.
- •2.4. Электронная публіцыстыка і фактар асобы журналіста.
- •2.5. Электроніка і публіцыстыка: тэхналагічныя і псіхалагічныя стасункі.
- •Лекцыя ііі. Новыя электронна-выразныя сродкі электроннай публіцыстыкі
- •3.1. Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі.
- •3.2. Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі.
- •3.3. Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі.
- •Лекцыя IV. Сучасныя публіцыстычныя жанры электроннай журналістыкі
- •4.1.Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў
- •4.2. Замалёўка
- •4.3. Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі
- •Лекцыя V. Эсэ. Дакументальная драма.
- •5.1. Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ.
- •5.2. Эсэ на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •5..3. Дакументальная драма.
- •Лекцыя VI. Нарыс
- •6.1. Этапы эвалюцыі жанру нарыса
- •6.2. Радыёнарыс
- •6.3. Тэленарыс
- •6.4. Складнікі і сродкі выразнасці ў тэленарысе.
- •Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі
- •7.1. Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка.
- •7.2. Фельетон. З гісторыі жанру.
- •7.3. Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная характарыстыка.
- •Лекцыя vііі. Публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю
- •8.1. Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю
- •8.2. Інтэрв’ю-каментарый: аналітычнасць як падмурак публіцыстычнасці
- •8.3. Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста
- •8.4. Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы, праблемы, з’явы і інш.
- •8.5. Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка
- •Лекцыя іх. Публіцыстыныя тыпы рэпартажаў
- •Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу
- •Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія, сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)
- •Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце; роля і задачы журналіста
- •Святочны рэпартаж. З гісторыі жанру. Характарыстыка публіцыстычных задач, сродкаў, мэтаў.
- •10.1. Гістарычная рэтраспектыва жанру
- •10.2. Тэорыя жанру ток-шоў
- •10.3. Тыпы ток-шоў
- •Аникеева, Татьяна Яковлевна. Личностные особенности телекоммуникатора : Дис. ... Канд. Психол. Наук : 19.00.01.- м. , 2003 - 208 с.
- •Бернштейн с.И. Язык радио. — м.: Наука, 1977. – 47 с.
- •Винокур т.Г. Говорящий и слушающий. Варианты речевого поведения. М.: ран, 1993. – 172 с.
- •Гуманитарные исследования в Интернете : [Сб. Науч. Ст.] [о.Н. Арестова и др.]; Под ред. А.Е. Войскунского .- м., 2000- 431 с.
- •Зарецкая е.Н. Риторика: Теория и практика речевой коммуникации. М.: Дело, 1998. – 480 с.
- •Леммерман, Хайнц. Учебник риторики. Тренировка речи с упражнениями./ пер. С нем. М.: ао “Интерэксперт”, 1998. – 256 с.
- •Риторика. Мн.: Амалфея, 2000. – 56 с.
- •Сенкевич м.П. Культура радио- и телевизионной речи: Учебное пособие для вузов. М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.
- •“Язык и социум”. Материалы международной научной конференции. Мн.: бгу, 1998. Ч.1 – 163 с., ч. 2 – 264 с.
1.4. Працэсы канвергенцыі відаў журналістыкі.
Ад лац. сonverge набліжаюся, сыходжуся
Менавіта электронна-тэхнічныя магчымасці дазваляюць сёння выйсці журналістам і масаваму “шэраговаму” камунікатару на “новы віток спіралі” інфакамунікатыўных зносін. У іх электронныя прыстасаванні і магчымасці амаль “прымусова” спалучаюць тыя віды журналісцкай дзейнасці, якія на працягу папярэдніх 50-80 гадоў інтэнсіўна дыферэнцыраваліся – прэс-, радыё- і тэлежурналістыкі. Менавіта вэбжурналістыка ў пэўным сэнсе аб’яднала, “наблізіла”, а затым і сінтэзавала, “прымусіла” “зблізіцца” пад эгідаю электронікі і яе інфармацыйных магчымасцей усе вядомыя прафесійныя разгалінаванні журналістыкі. Сённяшні кантэнт масавых зносін і прафесійнай журналісцкай дзейнасці па яго забеспячэнню набывае новыя формы, якасці і псіхалагічныя асаблівасці. Пачынае распаўсюджвацца тэрмін “канвергентная журналістыка”*, які азначае сінтэзаваную журналісцкую дзейнасць, заснаваную на прынцыпе “тры ў адным”: журналіст на адным сваім працоўным месцы ўжо сёння пераўтвараецца ў радыё-, тэле- і прэсжурналіста адначасова. Ужо прамысловасць выпускае супермабільныя і суперякасныя мікрафоны з кам’ютэрным забеспячэннем персанальнай падстройкі пад тэмбр камунікатара, тэлекамеры з мікрафонам і дыстанцыйным кіраваннем. Сучасны электронны журналіст, напрыклад, у глухім лесе або ў пустыні можа ўсталяваць рэпартажную тэлекамеру, прыстасаваць мікрафон-“пятлічку” або “загубнік”, уключыць ноўтбук і мабільны тэлефон з падключэннем праз спадарожнік да Інтэрнэту і адначасова выходзіць у радыё-, тэле- і Інтэрнэт-эфір. Плюс рэдакцыя нейкага часопіса або газеты можа атрымліваць яго рэпартаж, каб раздрукоўкаваць яго ў газеце/часопісе.
Такая канвергентная журналістыка, зразумела, патрабуе чарговага псіхалагічнага прыстасавання прафесіянала-журналіста. Цяпер у задачу такога “сінтэзаванага” журналіста актуальна ўваходзіць неабходнасць стварэння новых жанраў, форм і тэхналогій сінтэзаванага ж кантэнту (такім тэрмінам зараз пазначаюцца праграмы эфіру, яго змястоўнае напаўненне або змест публікацыяў-выступленняў-камунікацыяў).
Адпаведным чынам адбываецца і трансфармацыя прафесійных навыкаў радыё- і тэлежурналістаў, якія трэба набываць і ўдасканальваць у рэчышчы такой усеагульнай электроннай інтэграцыі. Па сутнасці, мы назіраем канвергенцыю розных відаў журналістыкі, у прыватнасці, электроннай. Напрыклад, ужо зараз нормай з’яўляюцца прыстасаваныя да камп’ютэра відэакамера і мікрафон, што стварае сінкрэтычныя ўмовы прафесійнай журналісцкай працы.
Інтэграцыя пад “дахам” Інтэрнэту, канвергентнае спалучэнне ўсіх электронных журналістык (так мовіць, “тры ў адным”) таксама скіравана ў адмысловае рэчышча, перадусім, псіхалагічнае і тэхналагічнае. Менавіта лагічная паслядоўнасць умоў: псіхалагічнае забеспячэнне інтэграцыйных умоў, г. зн. на ўзроўні псіхікі журналіста і рэспандэнта ў сістэме Інтэнету, і за ім — прыстасаванне старых і стварэнне новых тэхналагічных форм падрыхтоўкі радыё- або тэлепрадуктаў з умовай і перспектывай перадачы іх у “сусветную павуціну”. Бо спачатку заўсёды было і будзе “слова” — думка, разумовае, свядомаснае, “віртуальнае” стварэнне новага прадукту з умовай “шматсістэмнай” яго публікацыі і грамадскага распаўсюджвання. Значыць, заканамерна адбываецца спачатку сістэмная інтэграцыя на свядомасным, псіхалагічным узроўні і толькі пасля — на тэхналагічным.
І гэту, здавалася б банальную, выснову мы робім таму, што звонку, павярхоўна здаецца, што электронна-тэхнічныя ўмовы “як бы” дыктуюць новыя інтэграваныя тэхналогіі. Не. Усё спачатку ствараецца ў нашай свядомасці і толькі потым пераўтвараецца ў канкрэтныя фізічныя, мастацкія, тэхналагічныя захады і творы. Больш таго, ствараецца адпаведны комплекс новых дынамічных стэрэатыпаў успрыняцця аўдыё-візуальна-электроннай інфармацыі. Сёння ўжо нельга ствараць, успрымаць радыё- і тэлетворы, а таксама ўвогуле думаць, уяўляць радыё- і тэлесістэмы без “прывіду” электронікі і Інтэрнэту. Яны ўжо заканамерна, аб’ектыўна “лунаюць у прасторы” нават тады, калі мы слухаем радыё або глядзім тэлевізар. Наша свядомасць ужо таксама “комплексная”, сінтэзаваная, электронна-Інтэрнэтава інтэграваная – канвергентная.
Адпаведным чынам удасканальваецца і развіваецца і комплекс канкрэтна прафесійных якасцей журналіста, які цяпер у кожны свой радыё- або тэлевізійны твор укладвае і пэўны алгарытм Інтэрнэт-магчымасцей незалежна ад таго, будзе яго твор таксама ў Інтернэце або не. Гэта таксама ўжо заканамернасць, але агульнапсіхалагічнага кшталту. Яна з шэрагу тых агульнацывілізацыйных алгарытмаў, без якіх сёння ўжо не ствараецца аніводны прадукт — ці то спажывецкі, ці то мастацкі або інфармацыйны.
Прафесійная свядомасць сучаснага журналіста фарміруецца, канечне, спачатку ў рэчышчы канкрэтнай, абранай журналістам, спецыялізацыі — радыё, тэлебачання, вэб, і толькі потым назапашваюцца адмысловыя якасці з улікам нэт-прасторы:
своеасаблівы вербальны стыль, які прадугледжвае самыя разнастайныя аспекты і агульную моўную стылістыку — ад славесна-вобразнай і сэнсавай гульні, вобразнага арго ў якасці прыёму дасціпнасці да інверсіі, сцёбу і ток-шоў;
адмысловы дызайн экраннай вербальнай мовы, графікі, электроннага афармлення экрана і экраннага прадукту;
абсалютна абстрактнае ўяўленне вобраза і інтарэсаў патэнцыяльнай аўдыторыі “Інтэрнэт-форуму”, дакладней, абсалютнае “неўяўленне” аўдыторыі і яе патэнцыяльнай інфармацыйнай патрэбы і зацікаўленасці.
Адсюль значна большая верагоднасць дакладнасці патраплення ў інтарэсы аўдыторыі, бо менавіта яна сама выбірае той твор вэбжурналіста (або радыё- і тэлежурналіста ў якасці вэбвытворцаў), які ў найбольшай ступені адпавядае яе інтарэсам. І калі вынік колькасці заходаў на Інтэрнэт-форум (пазначаецца сума заходаў рэспандэнтаў на канкрэтны сайт, на вэб-матэрыял) сціплы, аўтарамі ў той жа момант у рэжыме “тут і зараз” робіцца адпаведная карэкцыя тэмы або формы падачы ўласнага матэрыялу: прыдумваецца нейкі максімальна незвычайны вербальна-графічны і электрнны ход, форма, абіраецца новая тэма, якая, на думку аўтара, можа максімальна зацікавіць па змесце і форме максімальную па колькасці аўдыторыю. Ствараецца, такім чынам, зусім унікальная сітуацыя, калі электронна-журналісцкі прадукт набывае увасабленне, найбольш аднароднае па стылі вербальнага мыслення, па тэмах і адэкватнае менавіта масавым інтарэсам разнароднай аўдыторыі. А аўдыторыя збіраецца ў Інтэрнэт-эфіры паводле дадзенай тэмы, публікацыі, матэрыялу найбольш гамагенная па максімуме паказчыкаў (псіхалагічных, тэмпераментных, інтэлектуальных, архетыповых і інш.).
Тут падкрэслім, што спецыфіка і псіхалагічная адмысловасць працэсу “надання формы” фактам, з’явам у рэчышчы вэбжурналістыкі ёсць, збольшага, працэс далейшага развіцця ўсіх папярэднікаў — прэс-, радыё- і тэлежурналістыкі. Доказы ляжаць на паверхні:
інфармацыя на экране манітора камп’ютэра набіраецца ў друкаваным выглядзе — як у прэсжурналістыцы;
інфармацыя графічна афармляецца і рухаецца, падобна на спецэфекты тэлебачання і кіно;
усталяваны мікрафон радніць з радыё;
усталяваная відэакамера — з тэлебачаннем;
інтэрактыўныя ўмовы “форум-кантакту” — з тым жа тэлебачаннем падчас прамога эфіру.
Гэта інтэграцыя або канвергенцыя інфакамунікатыўных сродкаў, натуральна, патрабуе адпаведнай карэкцыі спецыфічных прафесійных якасцей, сярод якіх на першым месцы, думаецца, псіхалагічная адаптацыя — фарміраванне якасна новага комплексу дынамічных стэрэатыпаў. Гэты комплекс і ёсць інтэграцыя прафесійных працэдур на псіхалагічным узроўні. І акцэнт тут не на нейкім адным відзе інфармацыйнай дзейнасці, а на менавіта комплексе псіхалагічных і прафесійна-паводзінных дзеяннях. Такі “канвергентны” журналіст, калі ён працуе, скажам, на радыё, ужо заканамерна ўносіць у прафесійныя нюансы неабходную вэб-карэкцыю. Сярод элементаў такой карэкцыі — і спецыфіка гаворкавай стылістыкі кантактаў, і пэўная “кліпавая” “ірванасць” моўных блокаў, і размоўная (“кухонная”) мелодыка і інтанацыя гаворкі, і ашчаджальнасць часу, эканомія якога ствараецца за кошт апушчаных прамежкавых слоў, без якіх сэнс гаворкі і так ясны, і інш.
Такім чынам, інтэграцыя ўсіх відаў электроннай журналістыкі, пасля заканамернага працэсу яе дыферэнцыяцыі, непазбежна адлюстроўваецца на кожным з асобных відаў. Вэб-магчымасці і вэб-псіхалогія заканамерна адбіваюцца на сродках увасаблення інфармацыі і ў працэсе “надання формы” ёй, незалежна ад таго, радыё гэта або тэлебачанне і, нават, газета або часопіс.
Мы тут робім такія вывады:
навукова-тэхнічны і электронны прагрэс спараджае працэс далейшай дыферэнцыяцыі відаў журналісцкай дзейнасці і, адначасова, дыктуе канвергенцыю і відаў самой журналістыкі, і відаў, спосабаў, форм, алгарытмаў інфакамунікатыўнай дзейнасці аўдыторыі;
электронныя сродкі (сістэма ЭММ) усталёўваюць новыя спецыфічныя ўмовы масавых зносін, што надае ўсяму агульнаму інфармацыйна-камунікатыўнаму працэсу сучасныя адмысловыя псіхалагічныя якасці;
канвергентныя ўмовы інфакамунікатыўных зносін ствараюць сучасны спецыфічны “электронны стыль” масавых зносін, адмысловую лексіку і аўдыёвізуальную стылістыку, што непазбежна і заканамерна адбіваецца на традыцыйных сродках радыёвяшчання і тэлебачання;
сучасны радыё- або тэлежурналіст ужо непазбежна і заканамерна (так мовіць, “знутры”, псіхалагічна) стварае сваю радыё- або тэлепрадукцыю з абавязковым улікам электроннай вэб-спецыфікі, нават калі тая эфірная прадукцыя ўвасабляецца толькі ў радыёэфіры або на тэлеэкране;
уся электронная журналістыка і кожны электронны журналіст патэнцыяльна, заканамерна і непазбежна становіцца “комплексным” або “канвергентным” прафесіяналам – і радыё-, і тэле- і вэбжурналістамз з элементамі прэсжурналістыкі (“машынапіс”, “друкаваны” тэкст на экране, стылістыка друку, чытанне і etc.).
А кантэнт вэбзносін у Інтрэнэце ужо сёння дыктуе новыя жанравыя ўтварэнні на падставе Інтэрнэт-магчымасцей. Так, у свеце пачынае імклівае распаўсюджванне т.зв. блогавае вяшчанне. А Інтэрнэт-форумы – гэта ўжо трывалая і адносна прывычная рэчаіснасць электронных зносін. Ужо можна вызначыць і пэўную стылістычныю асаблівасць тэкстаў, якія дасылаюць на “форумы”, калі “заходзяць” на тыя ж “блогі”. У гэтых тэкстах-водгуках на пэўную электронную інфармацыю або меркаванне спакваля сфарміраваўся свой стыль з дасціпна-скептычным флёрам і адбіткам. Выяўна эпатажны стыль характэрны для маладога, у асноўным, узросту, калі камунікатар хоча “хоць чымсьці” вызначыцца ў кантэнце, прывабіць аўдыторыю “павуціны”. Стылістыка вэбзносін актыўна дыктуе і чыста лінгвістычныя карэкцыі тэксту, сярод які’х скарочаныя сказы, актыўнае словаўтварэнне, інверсійныя слэнгавыя абароты, “ірваныя” фразы, актыўнае выкарыстанне жаргонных вобразаў, слоў, зваротаў. Вэб-форум патрабуе (ужо патрабуе!) новай формы тэкставых зносін, і вербальнасць тут актыўна трансфармуецца, лінгвістыка электроннага кантэнту дынамічна эвалюцыянуе. Традыцыйныя словы, семантычныя азначэнні, лінгвістычныя знакавыя абстракцыі набываюць новы змест, семантыка прывычных, традыцыйных азначэнняў часам істотна мяняецца.
Напрыклад, семантычную трансфармацыю зместу вельмі выразна (зразумела, коратка) можна прасачыць на паняційнай эвалюцыі тэрміна-паняцця “форум”. Як вядома, напачатку “форум” азначаў месца збору і “плошчавых” зносін старажытнагрэчаскіх жыхароў. Яшчэ нядаўна форумамі называліся прадстаўнічыя сходы, напрыклад, навукоўцаў на канферэнцыях, форумамі ў савецкія часы называлі партыйныя з’езды. І вось сёння ў вэбпрасторы “форумы” – гэта месцы ”заходжання” усіх, хто закліканы адгукнуцца на тую ці іншую інфармацыю, на пэўнае меркаванне, перадусім, прыватнае. Дарэчы, і слова “заходжанне” таксама змяніла своё першапачатковы сэнс, бо раней, да Інтэрнэту, заходзіць можна было “у дом”, “на працу”, “да суседа” – перайсці рэальна (крокамі па зямлі) з аднаго месца ў другое (унутр, у памяшканне). Цяпер у вэбэфіры “зайсці” азначае ўключыцца ў пэўную вербальную і візуальна-фатаграфічную, відэаінфармацыю – уступіць у адмысловы, віртуальны інфакамунікатыўны кантакт. Іншымі словамі, адкрыць на ўласным маніторы тую “старонку” (і тут мы маем семантычнае пераўтварэнне!), якую прапануе “нехта” “блогер” (ад “блога”) або аўтар нейкага меркавання, інфармацыі, вэб-публікацыі.
Вывады
Такім чынам, эвалюцыя журналістыкі перманентна працягваецца. А нашу сістэму (табліцу радавога дзялення журналістыкі на віды) ) ужо сёння, нават на старонках нашай жа публікацыі можна дабавіць новымі дыферэнцыяцыямі электроннай журналістыкі. Так, акрамя паняцця вэбжурналістыкі (сферы ўсёй адмысловай інфакамунікатыўнай дзейнасці ў вэб-прасторы), ужо функцыянуе, нагадаем, сінанімічны вэбу тэрмін сеткавай журналістыкі (ад англ. net сетка). Як журналістыка, якая забяспечвае бесперапынны паток пераважна факталагічнай інфармацыі на Інтэрнэт-стужках (онлайн-лентах) сеткавых спецыялізаваных выданняў, прымяняецца тэрмін “онлайн-журналістыка”. Электронная інфармацыя, якая скіравана на графічнае або анімацыйнае адлюстраванне рэчаіснасці, рэкламу ўмоўна адносіцца да кібер-журналістыкі. Цяпер вось, як мы вышэй распавядалі, вельмі хутка развіваецца блогінг, ад якога натуральна ўтвараецца і тэрмін “блогавая журналістыка”. Аднак, на нашу думку, гэтыя разнавіднасці электроннай журналістыкі на дадзеным этапе асваення электронных магчымасцей масавых зносін з’яўляюцца пакуль толькі пачатковымі варыяцыямі трывалых журналісцкіх прафесій і сфер камунікатыўнай дзейнасці і патрабуюць спецыяльнага, больш грунтоўнага і глыбокага асэнсавання і аналізу, у тым ліку з мэтай перспектыўнага ўвядзення ў прафесійны практычны ўжытак. А гэты каментар пакуль што не ўваходзіць у задачу дадзенай публікацыі.
Зробім акцэнт на гіпатэтычным меркаванні, якое тычыцца прагнозу развіцця журналісцкай і, шырэй, інфармацыйна-камунікатыўнай дзейнасці: ХХІ стагоддзе, сучасны стан электронна-тэхнічнага забеспячэння масавых зносін, агульныя тэндэнцыі ў развіцці навукі і, у прыватнасці, псіхалогіі з усімі яе разгалінаваннямі, агульныя камунікатыўна-псіхалагічныя тэндэнцыі ў фарміраванні масавых інфармацыйна-камунікатыўных і сацыяльна-псіхалагічных патрэб грамадства, глабалізацыя інфармацыйнага абмену, парасацыялагічныя аспекты развіцця нацыянаьльных культур у сувязі з далейшым фарміраваннем глабальнай сістэмы электронных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі — усё гэта падводзіць да думкі, што журналістыка з параўнальна вузкай сферы інфармацыйнага адлюстравання рэчаіснасці пераўтвараецца, збольшага, у сферу псіхалогіі зносін. Мы стаім на пачатку эры журналісцкай дзейнасці як дзейнасці псіхалагічнай на суб’ектным і сацыяльным узроўнях. Журналістыка з усімі яе электроннымі разгалінаваннямі набыла і будзе набываць усё больш якасцей, якія характэрныя для галіны псіхалагічнай дзейнасці, псіхалагічнай камунікацыі. Ад журналіста ж, натуральна, ужо сёння патрабуюцца прафесійныя звычкі (якасці), набыццё адмысловых прафесійных ведаў не столькі як зборшчыка і перадатчыка інфармацыі, колькі як псіхолага-камунікатара, псіхолага-праграміста матывацыйнай сістэмы індывіду і грамадства (“пазітыўнага маніпулятара”), часта, з выразнымі якасцямі псіхолага-тэрапеўта. А інструментам такой псіхалагічнай дзейнасці выступае інфармацыя, дакладней, творы інфармацыі ў розных жанрах, якія электронны журналіст стварае традыцыйна паводле рэальных фактаў жыцця або як дайджэст інфармацыі з інфармацыйных стужак спецыялізаваных інфармацыйных выданняў*.
Фарміраванне канвергенетнай журналістыкі распачалося і атрымлівае спецыфіку заканамернага прафесійнага сінтэзавання ў адпаведнасці з заканамерныім спалучэннем пад эгідаю эллектронікі ўсіх сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі. Сучасны інфармацыйны спажывец – сінтэзаваны інфакамунікатар. І сучаснае, а тым больш заўтрашняе электроннае асяроддзе гэту сінтэзаванасць, гэту электронна-тэхнічную і інтэлектуальна-інфармацыйную канвергентнасць толькі замацоўвае як дадзены гістарычны факт.
