- •Лекцыя і. Уводзіны. Эвалюцыя сістэмы журналістыкі
- •1.1. Эвалюцыйныя працэсы ў інфармацыйным абмене грамадства.
- •1.2. Электронная журналістыка як род прафесійнай дзейнасці.
- •1.3. Электроніка і новая псіхалогія электронна-жанравай творчасці
- •1.4. Працэсы канвергенцыі відаў журналістыкі.
- •1.5. Удакладненне асноўных паняццяў электроннай журналістыкі: “электронныя масмедыя”, “электронная інфармацыя”, “жанры электроннай журналістыкі”, “электронная публіцыстыка”
- •Лекцыя іі. Эвалюцыя і сінтэз жанраў як заканамернасць
- •2.1. Перманентнае змяненне (эвалюцыя) жанраў, Жанравы сінтэз.
- •2.2. Жанравая трыяда: агляд эвалюцыі факталагічных (інфармацыйных), аналітычных і публіцыстычных жанраў.
- •2.3. Публіцыстыка да электронікі: кароткі гістарычны экскурс.
- •2.4. Электронная публіцыстыка і фактар асобы журналіста.
- •2.5. Электроніка і публіцыстыка: тэхналагічныя і псіхалагічныя стасункі.
- •Лекцыя ііі. Новыя электронна-выразныя сродкі электроннай публіцыстыкі
- •3.1. Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі.
- •3.2. Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі.
- •3.3. Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі.
- •Лекцыя IV. Сучасныя публіцыстычныя жанры электроннай журналістыкі
- •4.1.Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў
- •4.2. Замалёўка
- •4.3. Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі
- •Лекцыя V. Эсэ. Дакументальная драма.
- •5.1. Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ.
- •5.2. Эсэ на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •5..3. Дакументальная драма.
- •Лекцыя VI. Нарыс
- •6.1. Этапы эвалюцыі жанру нарыса
- •6.2. Радыёнарыс
- •6.3. Тэленарыс
- •6.4. Складнікі і сродкі выразнасці ў тэленарысе.
- •Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі
- •7.1. Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка.
- •7.2. Фельетон. З гісторыі жанру.
- •7.3. Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная характарыстыка.
- •Лекцыя vііі. Публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю
- •8.1. Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю
- •8.2. Інтэрв’ю-каментарый: аналітычнасць як падмурак публіцыстычнасці
- •8.3. Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста
- •8.4. Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы, праблемы, з’явы і інш.
- •8.5. Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка
- •Лекцыя іх. Публіцыстыныя тыпы рэпартажаў
- •Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу
- •Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія, сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)
- •Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце; роля і задачы журналіста
- •Святочны рэпартаж. З гісторыі жанру. Характарыстыка публіцыстычных задач, сродкаў, мэтаў.
- •10.1. Гістарычная рэтраспектыва жанру
- •10.2. Тэорыя жанру ток-шоў
- •10.3. Тыпы ток-шоў
- •Аникеева, Татьяна Яковлевна. Личностные особенности телекоммуникатора : Дис. ... Канд. Психол. Наук : 19.00.01.- м. , 2003 - 208 с.
- •Бернштейн с.И. Язык радио. — м.: Наука, 1977. – 47 с.
- •Винокур т.Г. Говорящий и слушающий. Варианты речевого поведения. М.: ран, 1993. – 172 с.
- •Гуманитарные исследования в Интернете : [Сб. Науч. Ст.] [о.Н. Арестова и др.]; Под ред. А.Е. Войскунского .- м., 2000- 431 с.
- •Зарецкая е.Н. Риторика: Теория и практика речевой коммуникации. М.: Дело, 1998. – 480 с.
- •Леммерман, Хайнц. Учебник риторики. Тренировка речи с упражнениями./ пер. С нем. М.: ао “Интерэксперт”, 1998. – 256 с.
- •Риторика. Мн.: Амалфея, 2000. – 56 с.
- •Сенкевич м.П. Культура радио- и телевизионной речи: Учебное пособие для вузов. М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.
- •“Язык и социум”. Материалы международной научной конференции. Мн.: бгу, 1998. Ч.1 – 163 с., ч. 2 – 264 с.
10.3. Тыпы ток-шоў
Менавіта падчас практыкі тэлевяшчання вылучылася некалькі тыпаў тэлевізійных ток-шоў як жанру электроннай публіцыстыкі.
Па-першае, вызначаюцца ток-шоў па жанравых адзнаках і па структуры жанравай кампазіцыі і могуць быць
інфармацыйна-аналітычнымі (публіцыстыка паводле факталогіі і аналітыкі – “Времена”),
сацыяльна-публіцыстычнымі (БТ – ”Будні”, СТБ – “Личный интерес”, “Находится в розыске”, “Культура” – “Культурная революция”, “Оркестровая яма”),
пазнавальна-забаўляльныя (БТ – “5х5”, ОРТ – “Поле чудес”, “Большая стирка», «Принцип домино»).
Па-другое, ток-шоў вызначаюцца па мэце сацыяльна-публіцыстычнага ўздзеяння і інфармацыйна-камунікатыўнага абмену:
грамадска-палітычныя ток-шоў (Першы канал, Масква – “Времена”, НТВ – “К барьеру”, “Свобода слова”),
“мыльныя” ток-шоў: абмеркаванне праблем розных сацыяльных груп, праблемных адносін да агульначалавечых каштоўнасцей (АНТ – “Выбар”, Масква – “Принцип домино», «Большая стирка»),
забаўляльна-гульнёвыя ток-шоў (Масква – “Поле чудес”, “Кто хочет стать миллионером”, др.),
“reality TV” – дакументальныя ток-шоў у рэпартажнай стылістыцы (Масква – «За стеклом», «Последний герой», «Будка гласности», «схаваная камера»).
Па-трэцяе, ток-шоў – для розных узростаў: «для ўсіх», «для дзяцей», «для падлеткаў».
Па-чацвёртае, стварэнне ток-шоў у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў:
«камерныя ток-шоў» – адсутнасць аўдыторыі ў студыі,
масавыя, «класічныя» ток-шоў – 50-60 % эфірнага часу займае даскусія або абмеркаванне тэмы аўдыторыяй у студыі па схеме: «эксперты»—вядучы—аўдыторыя ў студыі, магчыма інтэрактыўнае далучэнне глядацкай аўдыторыі,
«ток-форум» – пераважная роля аўдыторыі па абодва бакі экрана – да 99 %; вядучы з роляй мадэратара або зусім без яго. Схема: госці-«эксперты»—студыя—глядацкая аўдыторыя (інтэрактыўны ўдзел).
Нарэшце, пяты тып ток-шоў вызначаецца ў залежнасці ад тэхналогіі падрыхтоўкі:
студыйнае ў запісе,
студыйнае ў наўпростым эфіры,
пазастудыйнае ў запісе,
пазастудыйнае (вулічнае або «на месцы» не студыйнай зале) у наўпростым эфіры*
Нават вышэйпрыведзеных прыкладаў вядомых праграм у жанры ток-шоў можа быць дастаткова, каб адзначыць, што гэты публіцыстычны жанр стаўся ці не дамінантным сярод іншых. Бо у ім крышталізаваліся, выпрацаваліся, вызначыліся сучасныя і менавіта дэмакрытычныя магчымасці масавых, калектыўных зносін. У жанры ток-шоў ствараецца і рэальная магчымасць, і, адначасова, пэўная ілюзія магчымасці ўдзелу кожнага гледача або радыёслухача ў абмеркаванні злабадзённай праблемы. І гэта вонкавая прыкмета жанру бярэ свой пачатак ад старажытнарымскага форуму, дзе кожны дэмакрат-патрыцый меў аднолькавае з усімі права на выказванне, на крытыку, на перакананне без пэўных карных наступстваў.
Не менш важная ўласцівасць жанру ток-шоў — гэта псіхалагічны бок яго папулярнасці. Ток-шоў стварае ілюзію ўсеагульнай магчымасці як бы дэмакратычнага забеспячэння таемнага псіхалагічнага жадання чалавека на публічную “самазаяўку”: кожнаму чалавеку на генетычным узроўні прыемна публічнае выступленне і, асабліва, публічнае ўхваленне, прыемна чуць сваё прозвішча, якое тыражуецца “на ўвесь свет”. А калі меркаванне асобнага “простага” чалавека з публікі на ток-шоў становіцца ў ранг “правільных”, сучасных, актуальных, ад якога “адштурхоўваюцца” у сваіх вывадах вядучы або паважаны каментатар — гэта і ёсць публічна важны псіхалагічны бок прыцягальнай сілы жанру ток-шоў. І гэта пацвярджае нават элементарны “генезіс” такога кшталту праграм спачатку з гісторыі радыё, а цяпер і тэлебачання: выключная папулярнасць разнастайных віктарын, мастоў, праграм па заяўках, у якіх прамаўляюцца прозвішчы і імёны “простых” людзей (праграмы-”цвікі” усіх FM—р/с: па заяўках, віктарыны з прызамі, проста “балбатня” у эфіры). А ток-шоў — гэта, безумоўна, “мост” ад тых праграм, пра што сведчыць такая “народная перадача”, як “Поле чудес», а таксама праграма, разлічаная на больш высокі узровень інтэлекту — «Что? Где? Когда?». Аднак і ў першай, і у другой псіхалагічны прынцып застаецца адзін: персанальная масавая прэзентацыя асобы, задавальненне таемнага жадання кожнага “калектыўнага” чалавека быць прызнаным калектывам, грамадствам, сацыяльным асяродкам – “сям’ёй”. Нават дастаткова і таго, каб памахаць рукой родным з экрана, але экрана, на які зараз глядзіць мільённая аўдыторыя.
Аднак мы, перадусім, падкрэсліваем менавіта публіцыстычныя якасці і заканамернасці жанру ток-шоў, яго камунікатыўныя асаблівасці як масавай сучаснай формы зносін, у якой моўная прэзентацыя суб’ектаў камунікацыі праяўляецца ў выглядзе гаворкавай і, шырэй, як спрадвечнай інтэлектуальнай чалавечай гульні паводле асэнсавання таямніц жыцця ды й асэнсавання самога сябе — чалавека.
Нарэшце, наша фармулёўка. Ток-шоў — востра публіцыстычны жанр масавай электроннай камунікацыі, зместам і публіцыстычнай падставай якога з’яўляюцца актуальныя сацыяльныя, палітычныя, культурныя праблемы і пытанні або псіхалагічна прыцягальная гульня, забаўляльнае “гаворкавае прадстаўленне” вялікай колькасці ўдзельнікаў у сучаснай форме дэмакратычнай прэзентацыі. Аснова масавай камунікацыі ў ток-шоў — адкрыты, дэмакратычны (безцэнзурны) дыялог, у якім кожны з суб’ектаў такой дыялогавай формы зносін мае шчырае, без сацыяльных наступстваў права на ўласнае, суб’ектыўнае, адкрытае выказванне. Сацыяльна-псіхалагічнай асаблівасцю жанру ток-шоў з’яўляецца персаніфікацыя, перадусім, вядучага, а таксама ўдзельнікаў праграмы ў жанры ток-шоў. Жанр ток-шоў аб’яднаў на даным гістарычным прамежку часу асноўныя тэндэнцыі сучаснай журналістыкі і асаблівасці масавай электроннай камунікацыі як прынцыпа дэмакрытычных зносін людзей, якія ўзбуджаюцца і ствараюцца паводле актуальных праяў жыцця ў гаворкавай забаўляльнай форме.
Заключэнне. У якасці падсумавання сказанага ў гэтай главе прапануем некалькі вывадаў паводле формаўтварэння, якое ўсталявалася ў электронна-журналісцкай практыцы ўчора, і, што ўяўляецца найбольш цікавым і практычным, паводле удасканалення перспектыўных форм масавай электроннай камунікацыі, якую забяспечвае электронная журналістыка.
Вывад першы: форматворчасць з’яўляецца неад’емным дыялектычным станам і агульным алгарытмам журналістыкі і ўяўляе сабой аб’ектыўную творчую энергетыку, дзякуючы якой ажыццяўляецца інфармацыйна-камунікатыўны абмен у грамадстве. Аднойчы знойдзеныя і заканамерна ўсталяваныя класічныя жанры знаходзяцца ў перманентным змяненні ўласнай жанравай формы пры нязменнай дыялагічнай прыродзе зносін у прынцыпе і ў электронным асяроддзі, у прыватнасці. Без жанравай трансфармацыі немагчыма прынцыповае развіццё электроннай журналістыкі, бо форма ў журналістыцы і інфармацыйным абмене ёсць матэрыяльна-абстрактнае праяўленне зместу жыцця, рух якога адлюстроўвае і “фармальна” пераймае журналістыка.
Вывад другі: сучасныя формы электроннай журналістыкі з’яўляюцца працягам трансфармацыі жанраў і аб’ектыўным інструментам пашырэння магчымасцей спажывання жыццёвай інфармацыі ва ўмовах аб’ектыўнага яе павелічэння з хуткасцю геаметрычнай прагрэсіі. У сваю чаргу, новыя формы ўздзейнічаюць і на трансфармацыю жанраў, якія набываюць у гэтай сувязі новыя нюансы адрозненняў, што дыктуюць формы, у межах якіх традыцыйныя жанры ўжываюцца.
Вывад трэці: выбар жанру і формы журналістам як першаснай “рамкі”, у якую ён збіраецца “уставіць” тую ці іншую інфармацыю, залежыць ад некалькіх фактараў, сярод якіх галоўныя:
мэта і інфакамуніктыўная стылістыка (фармат, прыналежнасць) канала, рэдакцыі, установы, магутнасць тэхнічнай, арганізацыйнай і фінансавай базы;
творчая задача і прафесійнае прызванне электроннага журналіста (рэпарцёр, каментатар, публіцыст);
маштаб, глыбіня і сацыяльная значнасць падзеі, з’явы, факта гісторыі, сацыяльнай праблемы, якія электронны журналіст збіраецца адлюстраваць і увасобіць-пераймаць. Адсюль – выбар пэўнага жанру (-аў), формы (форм), тэхналогіі (-й);
максімальна адэкватнае супастаўленне вышэйпазначаных фактараў з уласнымі творчымі, эўрыстычнымі, крэатыўнымі магчымасцямі і прафесійнай скіраванасцю журналіста. Жанр і форма, якія выбірае журналіст, з’яўляюцца, па сутнасці, жанрам і формай асабістаснага яго праяўлення, першаснай творчай яго сутнасцю, якая затым раскрываецца праз жанр і форму;
форматворчасць сучаснага электроннага журналіста, асабліва ў буйных жанрах і формажанрах, у формах з’яўляецца кампазіцыйнай або кампазітарскай творчасцю, бо прадугледжвае выкарыстанне жанраў і форм у выглядзе пэўных інфармацыйна-камунікатыўных кампазіцый – чаргаванні, вар’іраванні, спалучэнні, сінтэзаванні, супастаўленні жанраў і форм, іхняга кантрапункціравання, драматызацыі інфармацыйнай дзеі і інш. Кампазіцыйная творчасць да таго ж патрабуе адмысловых творчых захадаў, здольнасці або эўрыстычных навыкаў “бачыць”-уяўляць агульны вобраз, творча-інфармацыйны і сацыяльна-псіхалагічны вынік буйной формы
Вывад чацвёрты: электронны журналіст, які вырашае выкарыстаць складаны жанр, а тым больш складаную форму, вырашае, уласна, пэўную новую мадэль (форму) інфармацыйнага кантакту, абмену, інфармацыйных паводзін і сябе самога, і, зразумела, аўдыторыі. Любы новы буйны праект – цыкл праграм, дакументальны серыял, блок вяшчальнай праграмы, святочная тэматычная кампазіцыя і інш. – усё падобнае заканамерна прадугледжвае стварэнне новай формы інфармацыйнага кантакту як новай мадэлі эфірна-экранных зносін. А гэта заканамерна цягне за сабой стварэнне новых дынамічных стэрэатыпаў на ўзроўні індывіда і масавай аўдыторыі, што значыць як перавод дзейнасці сучаснага электроннага журналіста ў галіну псіхалогіі.
Вывад пяты: асабліва ўзровень буйной форматворчасці вылучае сучасную і перспектыўную электронную журналістыку як сферу інфармацыйна-псіхалагічнай дзейнасці. Буйная форма электроннай журналістыкі, а тым больш сучасныя электронныя тэхналогіі, натуральным чынам патрабуюць алгарытмаў і тэхналогій псіхалогіі – псіхалогіі зносін, псіхалогіі электроннага мастацтва, мастацкай псіхатэрапіі, музыкатэрапіі, псіхалогіі інфармацыйнага абмену, нэйра-лінгвістычнай псіхалогіі, гештальтпсіхалогіі і т.д. Таму сучасная электронная журналістыка на бліжэйшую перспектыву натуральным чынам пераўтвараецца ў адмысловае адгалінаванне псіхалогіі масавых зносін.
Калі схематычна прадставіць працэс ускладнення ў галіне форматворчасці электроннай журналістыкі, дык гэта выглядае так:
Ж
анры
(факталагічныя аналітычныя
публіцыстычныя)
Ф
ормы
Тэхналогіі.
Менавіта апошні ўзровень форматворчасці – стварэнне і ўжыванне тэхналогій і ёсць самы высокі па складанасці, бо на ім трэба “працаваць” кампазіцыйна з усімі жанрамі і формамі “псіхалагічна”. У кантэксце электроннай журналістыкі тэхналогіі можна прадставіць як “плывучыя формы”, як формы ў руху. Вобразна тэхналогіі – гэта творчы імпульс кампазітара, узмах дырыжорскай палачкі, замах смычком скрыпача або рукі піяніста, іхнія “тушэ” (асабісты прыём выканальніцтва). Але калі без вобраза, дык канкрэтна-прагматычна пра формы і тэхналогіі паразважаем у другой частцы Курса лекцый..
Літаратура
