- •Лекцыя і. Уводзіны. Эвалюцыя сістэмы журналістыкі
- •1.1. Эвалюцыйныя працэсы ў інфармацыйным абмене грамадства.
- •1.2. Электронная журналістыка як род прафесійнай дзейнасці.
- •1.3. Электроніка і новая псіхалогія электронна-жанравай творчасці
- •1.4. Працэсы канвергенцыі відаў журналістыкі.
- •1.5. Удакладненне асноўных паняццяў электроннай журналістыкі: “электронныя масмедыя”, “электронная інфармацыя”, “жанры электроннай журналістыкі”, “электронная публіцыстыка”
- •Лекцыя іі. Эвалюцыя і сінтэз жанраў як заканамернасць
- •2.1. Перманентнае змяненне (эвалюцыя) жанраў, Жанравы сінтэз.
- •2.2. Жанравая трыяда: агляд эвалюцыі факталагічных (інфармацыйных), аналітычных і публіцыстычных жанраў.
- •2.3. Публіцыстыка да электронікі: кароткі гістарычны экскурс.
- •2.4. Электронная публіцыстыка і фактар асобы журналіста.
- •2.5. Электроніка і публіцыстыка: тэхналагічныя і псіхалагічныя стасункі.
- •Лекцыя ііі. Новыя электронна-выразныя сродкі электроннай публіцыстыкі
- •3.1. Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі.
- •3.2. Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі.
- •3.3. Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі.
- •Лекцыя IV. Сучасныя публіцыстычныя жанры электроннай журналістыкі
- •4.1.Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў
- •4.2. Замалёўка
- •4.3. Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі
- •Лекцыя V. Эсэ. Дакументальная драма.
- •5.1. Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ.
- •5.2. Эсэ на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •5..3. Дакументальная драма.
- •Лекцыя VI. Нарыс
- •6.1. Этапы эвалюцыі жанру нарыса
- •6.2. Радыёнарыс
- •6.3. Тэленарыс
- •6.4. Складнікі і сродкі выразнасці ў тэленарысе.
- •Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі
- •7.1. Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка.
- •7.2. Фельетон. З гісторыі жанру.
- •7.3. Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная характарыстыка.
- •Лекцыя vііі. Публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю
- •8.1. Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю
- •8.2. Інтэрв’ю-каментарый: аналітычнасць як падмурак публіцыстычнасці
- •8.3. Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста
- •8.4. Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы, праблемы, з’явы і інш.
- •8.5. Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка
- •Лекцыя іх. Публіцыстыныя тыпы рэпартажаў
- •Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу
- •Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія, сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)
- •Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце; роля і задачы журналіста
- •Святочны рэпартаж. З гісторыі жанру. Характарыстыка публіцыстычных задач, сродкаў, мэтаў.
- •10.1. Гістарычная рэтраспектыва жанру
- •10.2. Тэорыя жанру ток-шоў
- •10.3. Тыпы ток-шоў
- •Аникеева, Татьяна Яковлевна. Личностные особенности телекоммуникатора : Дис. ... Канд. Психол. Наук : 19.00.01.- м. , 2003 - 208 с.
- •Бернштейн с.И. Язык радио. — м.: Наука, 1977. – 47 с.
- •Винокур т.Г. Говорящий и слушающий. Варианты речевого поведения. М.: ран, 1993. – 172 с.
- •Гуманитарные исследования в Интернете : [Сб. Науч. Ст.] [о.Н. Арестова и др.]; Под ред. А.Е. Войскунского .- м., 2000- 431 с.
- •Зарецкая е.Н. Риторика: Теория и практика речевой коммуникации. М.: Дело, 1998. – 480 с.
- •Леммерман, Хайнц. Учебник риторики. Тренировка речи с упражнениями./ пер. С нем. М.: ао “Интерэксперт”, 1998. – 256 с.
- •Риторика. Мн.: Амалфея, 2000. – 56 с.
- •Сенкевич м.П. Культура радио- и телевизионной речи: Учебное пособие для вузов. М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.
- •“Язык и социум”. Материалы международной научной конференции. Мн.: бгу, 1998. Ч.1 – 163 с., ч. 2 – 264 с.
Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце; роля і задачы журналіста
Нарыс-рэпартаж – гэта, па сутнасці, нарыс у рэпартажнай форме – публіцыстычны расказ журналіста – сведкі якой-небудзь цікавай сацыяльнай або прыроднай з’явы, падзеі, біяграфіі чалавека, нават праблемы (тут нарыс-рэпартаж сінтэзуецца з праблемным, дый не існуе жыццё ж без праблем). Журналіст можа самастойна “рэпарціраваць” з’яву, а можа дзеля гэтага арганізаваць выступленні відавочцаў, спецыялістаў, людзей, набліжаных да нарысавага паведамлення-тэмы. Такім чынам, нарыс-рэпартаж – гэта аўтарскі разгорнуты расказ пра тое, што журналіст убачыў, даведаўся з удзелам або без яго відавочцаў і спецыялістаў. У адрозненне ад праблемнага нарыс-рэпартаж – павествавальнае адлюстраванне і перайманне жыцця, яго незвычайных фактаў, з’яў, асоб. Але, зразумела, з уключэннем публіцыстычнага эмацыянальнага апарату – апеляцыі да грамадскай свядомасці аўдыторыі і прэзентацыі праз галоўных фігурантаў нарыса-рэпартажу пэўных праграм (мадэляў) грамадскіх паводзін. Гэта ўвасабляецца праз стварэнне эмацыянальнай матывацыі – “напрамую” або ў знятым выглядзе прапановы – “рушыць услед” за прыкладам героя (-ў) нарыса-рэпартажу.
Зразумела, гэта надзвычай складаная творчая задача, якую можна параўнаць з крэатыўнасцю творчых задач літартурных прыкладаў у жанры нарыса. Калі ў факталагічным або ў аналітычным рэпартажах можна гаварыць пра адноста спрошчаную схему пабудовы сюжэтаў – “што бачу, пра тое спяваю”, дык у публіцыстычным нарысе-рэпартажы журналіст павінен узыйсці на вяршыню складанасці і крэатыўнай шматзначнасці вобразнага абагульнення. Пры гэтым ведаць і, галоўнае, умець выкарыстаць усе магчымыя вобразна-выразныя сродкі і вербальнага тэксту, і аўдыяльныя, і візуальныя, і тэхнічна-электронныя магчымасці паблемна-вобазнага “малявання”. Тут да месца будзе параўнанне з кампазітарам, для якога знайсці, прыдумаць, “праспяваць” мелодыю – гэта толькі палова творчай задачы. Другая, не менш, а можа й больш, важная – аркестраваць мелодыю, стварыць партытуру, гукавую кампазіцыю.
Таму ў электронным нарысе-рэпартажы, фактычна, мастацкім творы максімальна дакладна павінна прасочвацца галоўная сюжэтная лінія: хто або што “НАРЫСуецца” у гэтым публіцыстычным расказе журналіста-відавочцы – “лепшы”, “горшы” або “просты”, “як усе” герой (сітуацыя, грамадскі стан, сацыяльная праблема, прыродная або экалагічная з’ява і etc.).
У гэтым жанры нават можа быць “рэпартаж у рэпартажы”, а сам нарыс можа стварацца з дапамогай электроннага сінтэзу жанраў аўтарскай замалёўкі, партрэтнага інтэрв’ю, эсэістычных адхіленняў, музычных лейтматыўных (асацыятыўных) характарыстых героя або сітуацыі, электронных аўдыёвізуальных інверсій, “карцінак” і etc. і да т.п.
Калі і надалей “фантазіраваць” на тэму сродкаў увасаблення, дык у гэтым жанры да месца могуць быць і невялікія пастановачныя фрагменты. Маюцца на ўвазе адноўленыя вобразы галоўных героеў нарыса-рэпартажу, якія ствараюцца “пастфактум”, электронна адноўлены з мэтай стварэння максімальна дакладнага электроннага вобраза аб’екта і змястоўнай праўды падзеі, чалавека, зявы, грамадскага стану, прыродна-экалагічнай праблемы.
Тут ізноў варта успомніць пра тое, што электронная публіцыстыка, у прыватнасці, у жанры нарыса-рэпартажу – гэта ўнікальны стан эмацыянальнага і інтэлектуальнага апарату аўтара, у якім пажадана, каб перабольшвалі імкненні і здольнасці да стварэння сапраўды сацыяльна значных аўдыёвізуальных твораў па змесце і, зразумела, па форме, канструкцыі, кампазіцыі – арыгінальнай, непаўторнай, сюрпрызнай прэзентацыі вобразаў, станаў, перажыванняў. Ад здольнасці публіцыста фантазіраваць у накірунку вынаходніцтва (менавіта так варта назваць працэс “надання публіцыстычнай формы” у электроннай журналістыцы) найбольш эмацыянальна моцнай, узрушальнай і, адначасова, інфармацыйна-змястоўна насычанай формы – ад гэтага залежыць ступень самой грамадска-публічнай вартасці ўсяго мастацка-камунікатыўнага працэсу ў жанры нарыса-рэпартажу.
