- •Лекцыя і. Уводзіны. Эвалюцыя сістэмы журналістыкі
- •1.1. Эвалюцыйныя працэсы ў інфармацыйным абмене грамадства.
- •1.2. Электронная журналістыка як род прафесійнай дзейнасці.
- •1.3. Электроніка і новая псіхалогія электронна-жанравай творчасці
- •1.4. Працэсы канвергенцыі відаў журналістыкі.
- •1.5. Удакладненне асноўных паняццяў электроннай журналістыкі: “электронныя масмедыя”, “электронная інфармацыя”, “жанры электроннай журналістыкі”, “электронная публіцыстыка”
- •Лекцыя іі. Эвалюцыя і сінтэз жанраў як заканамернасць
- •2.1. Перманентнае змяненне (эвалюцыя) жанраў, Жанравы сінтэз.
- •2.2. Жанравая трыяда: агляд эвалюцыі факталагічных (інфармацыйных), аналітычных і публіцыстычных жанраў.
- •2.3. Публіцыстыка да электронікі: кароткі гістарычны экскурс.
- •2.4. Электронная публіцыстыка і фактар асобы журналіста.
- •2.5. Электроніка і публіцыстыка: тэхналагічныя і псіхалагічныя стасункі.
- •Лекцыя ііі. Новыя электронна-выразныя сродкі электроннай публіцыстыкі
- •3.1. Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі.
- •3.2. Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі.
- •3.3. Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі.
- •Лекцыя IV. Сучасныя публіцыстычныя жанры электроннай журналістыкі
- •4.1.Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў
- •4.2. Замалёўка
- •4.3. Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі
- •Лекцыя V. Эсэ. Дакументальная драма.
- •5.1. Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ.
- •5.2. Эсэ на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •5..3. Дакументальная драма.
- •Лекцыя VI. Нарыс
- •6.1. Этапы эвалюцыі жанру нарыса
- •6.2. Радыёнарыс
- •6.3. Тэленарыс
- •6.4. Складнікі і сродкі выразнасці ў тэленарысе.
- •Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі
- •7.1. Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка.
- •7.2. Фельетон. З гісторыі жанру.
- •7.3. Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная характарыстыка.
- •Лекцыя vііі. Публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю
- •8.1. Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю
- •8.2. Інтэрв’ю-каментарый: аналітычнасць як падмурак публіцыстычнасці
- •8.3. Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста
- •8.4. Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы, праблемы, з’явы і інш.
- •8.5. Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальная характарыстыка
- •Лекцыя іх. Публіцыстыныя тыпы рэпартажаў
- •Канстатацыя, аналіз, публіцыстыка ў рэпартажы: параўнальная характарыстыка жанравых і журналісцкіх задач у розных тыпах рэпартажу
- •Праблемны рэпартаж: паняцце, драматургія, сродкі ўвасаблення на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце
- •Вандроўны (падарожны) рэпартаж: дакументальная сюрпрызнасць, сюжэт і эсэістычнасць, роля і жанравыя задачы журналіста. Разнавіднасці вандроўнага рэпартажу (турысцкі, спецыяльны)
- •Нарыс-рэпартаж: жанравыя адрозненні ад нарыса; параўнальная характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце; роля і задачы журналіста
- •Святочны рэпартаж. З гісторыі жанру. Характарыстыка публіцыстычных задач, сродкаў, мэтаў.
- •10.1. Гістарычная рэтраспектыва жанру
- •10.2. Тэорыя жанру ток-шоў
- •10.3. Тыпы ток-шоў
- •Аникеева, Татьяна Яковлевна. Личностные особенности телекоммуникатора : Дис. ... Канд. Психол. Наук : 19.00.01.- м. , 2003 - 208 с.
- •Бернштейн с.И. Язык радио. — м.: Наука, 1977. – 47 с.
- •Винокур т.Г. Говорящий и слушающий. Варианты речевого поведения. М.: ран, 1993. – 172 с.
- •Гуманитарные исследования в Интернете : [Сб. Науч. Ст.] [о.Н. Арестова и др.]; Под ред. А.Е. Войскунского .- м., 2000- 431 с.
- •Зарецкая е.Н. Риторика: Теория и практика речевой коммуникации. М.: Дело, 1998. – 480 с.
- •Леммерман, Хайнц. Учебник риторики. Тренировка речи с упражнениями./ пер. С нем. М.: ао “Интерэксперт”, 1998. – 256 с.
- •Риторика. Мн.: Амалфея, 2000. – 56 с.
- •Сенкевич м.П. Культура радио- и телевизионной речи: Учебное пособие для вузов. М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.
- •“Язык и социум”. Материалы международной научной конференции. Мн.: бгу, 1998. Ч.1 – 163 с., ч. 2 – 264 с.
Лекцыя VII. Сатырычныя жанры і формы электроннай публіцыстыкі
Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-,
вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка
Фельетон. З гісторыі жанру
Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная
характарыстыка
Лац. satira ад больш ранняга satura сумесь.
Адным з самых складаных відаў публіцыстычнай творчасці лічыцца сатыра і гумар. Невыпадкова, у гісторыі радыёвяшчання і тэлебачання і гісторыі журналістыкі гэты від публіцыстычнай дзейнасці традыцыйна лічыўся адным з самых цяжкіх для ўвасаблення ў эфіры. Але й самых запатрабаваных аўдыторыяй.
У розныя часы і ў творчасці розных думцаў жанру сатыры адводзілася рознае па прэстыжы месца. Так, Гегель “ад парогу” адмаўляў мастацка-публіцыстычную вартасць сатырычнай творчасці. У наш час сатыра лічыцца найвышэйшай формай грамадскі актыўнай праявы камічнага.
Сатыра ад старажытнасці сфарміравалася як галіна літаратурнай творчасці і заўсёды вабіла як запатрабаваная і востра актуальная сфера публіцыстычна-літаратурнай дзейнасці. Лічыцца, што спачатку з’явіліся традыцыйныя грэчаскія сатырычныя дыялогі (па-сучаснаму памфлеты) недзе ў ІІ ст. н.э. у творчасці старажытнагрэчскага пісьменніка-сатырыка Лукіяна. Ён развіў традыцыі антычнай камедыі і т. зв. меніпавай сатыры (ад назвы яго сатырычнай камедыі “Меніп”) .
У гісторыі беларускай айчыннай літаратуры элементы сатыры адзначаюцца ў творчасці аўтараў XVI-XVII стст., сярод якіх “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялешкі”, некаторыя творы С.Зізанія, Л.Карповіча, Х.Філалета. ХІХ ст. адзначана знакамітымі сатырычнымі творамі В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, пазней Я.Купалы, Я.Коласа, К.Каганца, У.Галубка, А.Мрыя, М.Танка, К.Крапівы, А.Макаёнка, а ў наш час Н.Гілевіча і Р.Барадуліна.
Сатыра сёння, як значыцца ў энцыклапедычным артыкуле, – “гэта вострае, знішчальнае асмяянне грамадскіх з’яў, выкрыццё заган; эмацыянальна-эстэтычная форма крытыкі; від камічнага. Сатыра адрозніваецца ад гумару асуджальным пафасам, рэзка негатыўнай ацэнкай аб’екта асмяяння. Сатыра характарызуецца палітычнай злабадзённасцю, тэндэнцыйнасцю, публіцыстычнай накіраванасцю”.
7.1. Памфлет. З гісторыі жанру. Паняцце памфлета. Радыё-, тэле-, вэбпамфлет: параўнальная характарыстыка.
У маскоўскіх і, услед за імі, у беларускіх публікацыях паводле сатырычных жанраў радыё і тэлежурналістыкі ўсталявалася “гістарычная недакладнасць”. У прыватнасці, спачатку даецца характарыстыка фельетона, а затым – памфлета. Гістарычна ўсё было наадварот. Некаторыя даследчыкі гісторыі жанраў лічаць, што памфлетамі (ад англ. рamphlet – лісток, які трымаюць у руцэ) і былі творы старажытнагрэчаскага філосафа і пісьменніка Лукіяна (адзначым з 84-х, якія захаваліся, “Настаўнік красамоўства”, “Размовы багоў”, “Размовы ў царстве мёртвых”, “Харон”, “Меніп”, “Нігрын”, “Аматар хлусні, ці Нявер” і інш.).
Больш сучасныя рысы жанр памфлету атрымаў у эпоху Позняга Адраджэння. Затым – эпоха Рэфармацыі і, асабліва, Асветніцтва. Памфлеты пісалі Э.Заля, В.Гюго, Г.Ман, а з рускіх пісьменнікаў – А.Герцэн, В.Бялінскі, Д.Пісараў, Л.Талстой (напрыклад, яго саркастычны памфлет “Не магу маўчаць”, назоў-покліч якога быў паўтораны ў гады гарбачоўскай “перестройки”).
У савецкі час на радыё гадамі росквіту жанру памфлету лічацца гады Другой сусветнай вайны, калі амаль штодня ў эфіры радыёстацыі “Савецкая Беларусь” гучалі агучаныя аўтарамі памфлеты К.Крапівы, М.Лынькова. Асаблівую сатырычную вастрыню іхнія памфлеты атрымлівалі, калі тэксты “афармляліся” адпаведнай музыкай сатырычнага кшталту, “знішчальнымі” частушкамі.
У наш час сатырычныя прыёмы і формы выкарыстоўваліся ў стварэнні многіх тэлевізійных праграм палітычнага накірунку. Так, М.Лявонцьеў у сваёй аўтарскай праграме “Однако» з дапамогай інверсійных хадоў і ўражанняў памфлетна ўводзіў кінацытаты гумарыстычнага кшталту, якія “спрацоўвалі” як парадокс і маральны здзек з “герояў” яго памфлетных паведамленняў.
На Беларусім тэлебачанні гэты ж рэжысёрскі прыём (цытаты з камічных фільмаў) быў выкарыстаны ў памфлетна-палітычнай праграме “Тайные пружины политики” для «знішчальнай» характарыстыкі нацыянальнай апазіцыі.
На Беларускім радыё ў апошняе дзесяцігоддзе памфлет практычна адсутнічаў як жанр, хаця менавіта там ён нарадзіўся як аўдыяльная адаптаця жанру літаратурнага памфлету.
Апошнім часам у маскоўскім тэлеэфіры з’явіўся шэраг памфлетна-фельетонных праграм “Куклы”, “Красная звезда”, памфлетно-фельетонныя ўстаўкі-фрагменты ў партрэтна-нарысавых перадачах. Але, у прынцыпе, памфлет як публіцыстычны жанр застаецца рэдкай “птушкай”, што “залятае” у праграмы электронных СМІК, асабліва айчынных.
Тым не менш, зробім абагульненне: электронна-публіцыстычны жанр памфлету сфарміраваўся гістарычна ў межах крытычна-літаратурнай творчасці і ўяўляе сабой вострасатырычны твор, скіраваны на стварэнне ў аўдыторыі вобраза “палітычнага непаразумення”, “сацыяльнага ізгоя" або “сацыяльна-жыццёвага парадоксу”, якія трэба “знішчыць”, ліквідаваць у грамадстве.
На радыё аснову памфлета стварае сатырычны тэкст, які часта чытаецца артыстам у адпаведнай сатырычнай манеры (падобна на манеру камедыйнага жанру). Сам жа тэкст аўдыёпамфлета ствараецца з дапамогай сатырычнага слоўна-вобразнага жывапісу, у якім шмат гіпербалічных параўнанняў (карыктурнае перабольшванне), гратэскных інверсій, метафар, парадаксальных эпітэтаў і іншых тропаў – метаніміі, сінекдахаў, сімвалаў, алегорый, гіпербалаў, літотаў, перыфразаў. “Знішчальны” вобраз “узмацняецца” незвычайнымі словазлучэннямі, камічнай афарыстыкай, “дабіваецца” вобразнай дэфармацыяй і вонкавай алагічнасцю, інверсійнай маніпуляцыяй (анастрафа, гіпербатон). Вобраз “чалавечага недамерку”, створаны вербальна, сатырычна ўзмацняецца адпаведнай гукавай характарыстыкай – “непрыстойнай” музыкай, “недарэчнымі” гукамі, цытатамі з іншых аўдыяльных твораў.
На тэлебачанні жанр памфлета, у параўнанні з радыё, часцей ужываецца. Уяўляе сабой нарысавы твор вострасатырычнага зместу, які ствараецца з дапамогай вобразаў людзей або жыццёвых (побытавых, палітычных, сацыяльных) сітуацый, часцей, гратэскнага або карыкатурнага ўвасаблення . “Знішчальны камізм” гэтых сітуацый склладаецца з таго, што вобразы або сітуацыі, якія паказваюцца аўтарамі ў памфлеце, прэтэндуюць на грамадскую паўнацэннасць, сацыяльную значнасць, “сур’ёзнасць”, а на самай справе, на думку памфлетыстаў, не адпавядаюць сапраўднасці і “сур’ёзнасці” памкненняў героеў памфлета. Памфлетная сатыра на тэлеэкране ствараецца з дапамогай славесна-вобразнай і кіна-вобразнай гульні на ўтрыроўцы “велічы” прадметаў або героеў (карыкатура), на фантастычных, гіпербалічных спалучэннях (гратэск), праз збліжэнне далёкіх па сэнсе паняццяў (досціп). Гэтыя прыёмы ўвасабляюцца вербальна, музычна, з дапамогай відэацытатаў з мастацкіх камічных і некамічных фільмаў.
У вэбпрасторы памфлет пакуль малазапатрабаваны жанр як самастойны твор. Але памфлетна-фельетонна-сатырычны стыль у сучаснай іранічнай стылістыцы электронных масавых зносін запатрабаваны. І камічна-сатырычна-іранічная манера інфармацыйнага абмену ўсё больш выразна перарастае ў пэўную стылістычную тэндэнцыю на электронных подыюм-форумах.
