Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

2.2.2. Узаемадзеянне паміж спешыяльныімі і агульнаўжывальнымі словамі

Паміж спецыяльнай і агульнаўжывальнай лексікай існуе паста-яннае ўзаемадзеянне: частка агульнаўжывальных слоў становіцца тэрмінамі, а многія тэрміны пранікаюць у літаратурную мову. Згод-на з існуючымі поглядамі на паняційны змест тэрмінаў і агульнаў-жывальных слоў, апошнія выражаюць агульныя, зразумелыя і вядо-мыя ўсім паняцці. Напрыклад, параўнаем значэнні некаторых агуль-наўжывальных слоў (АС) і тэрмінаў (Т): дзяцінства (АС) - 1. Дзіця-чая пара; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Яго дзяцінства прай-шло ў вёсцы. 2. Па-дзіцячаму легкадумныя паводзіны, учынкі. Яму не маглі дараваць гэтага дзяцінства. (ТСБЛМ, с.180) і дзяцінства (Т) - этап развіцця чалавека, які папярэднічае даросласці і характа-рызуецца інтэнсіўным ростам арганізма і фарміраваннем вышэйшых псіхічных функцый. Дзяцінства па міжнародным нормам, якія за-мацаваны ў Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, ахоплівае перыяд жыцця ад нараджэння да прыблізна малодшага юнацкага ўзросту (ПС, с.36); трывога (АС) - неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад. Трывогазалёс дзяцей. 2. Шум, перапалох, мітусня. Усе крычалі, адчувалася моцная трывога. 3. Не-бяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім. Павет-раная трывога (ТСБЛМ, с.664) і трывога (Т) - прыўзнятая схільнасць чалавека перажываць хваляванне, небяспеку ў самых розных сітуа-цыях, у тым ліку і ў такіх, грамадскія характарыстыкі якіх да гэтага не прадвызначаны. Трывога малодшых школьнікаў найчасцей пра-яўляецца ў навучальным працэсе (ПС, 151).

З прыведзеных прыкладаў бачым, што ў агульнаўжывальных словах выражаецца перш за ўсё інфармацыя пра пачуццёва ўспры-мальныя прадметы і з'явы навакольнага асяроддзя і вельмі часта -пра эмацыянальны стан чалавека, звязаны з уздзеяннем на яго гэтых прадметаў і з'яў. У тэрмінах на першы план выходзіць інфармацыя пра лагічныя абагульненні якасцей, уласцівасцей, прымет, якія адно-сяцца да пэўных груп, класаў, аднародных па гэтых якасцях, уласці-васцях і прыметах. Эмацыянальная афарбоўка слоў страчвае сваё першаснае значэнне, калі слова набывае нейкае прафесійнае значэн-не і становіцца тэрмінам з іншым лексічным значэннем. Але гэта не значыць, што словы агульнага ўжывання лагічна не абагульняюць прадметы і з'явы. Аднак ступень абагульнення тут іншая, яна не ўзнімае свядомасць на ўзровень адцягнення логікі ад эмоцый.

Такім чынам, тэрмін любой галіны ведаў выражае спецыяль-нае прафесійнае паняцце, калі ён ужываецца ва ўмовах спецыяль-най камунікацыі: у пісьмовых тэкстах або вусным маўленні спецы-ялістаў. А агульнаўжывальныя словы выражаюць бытавыя паняцці або агульныя ўяўленні; прычым межы паміж бытавым паняццем і агульным уяўленнем вельмі ўмоўныя. У той жа час і тэрміны, і сло-вы, і словазлучэнні агульнага ўжывання здольны называць прадме-ты і выражаць паняцці пра іх у залежнасці ад камунікацыйных за-дач свайго функцыянавання; прычым тэрмін, які ўжываецца ў мас-тацкім тэксце, здольны рэалізаваць не спецыяльнае прафесійнае, а бытавое паняцце або агульнае ўяўленне, і разам з тым часткова рэалізаваць уласнае значэнне, звычайна суадносячыся з прадме-там, але не з паняццем.