- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •§1. Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
- •§2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіішя беларускай мовы
- •§3. Месца беларускай мовы сярол іншых славянскіх моў
- •§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •4.1. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •4.2. Лыялектная мова
- •§5. Моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. Прачытайце наступныя тэксты. Выдзеліце ў іх важныя палажэнні. Выпішыце ключавыя сказы. Н аснове тэкстаў уіі і уш складзіце апорны план і пабудуйце вуснае выказванне.
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падкрэсліце сло- вы, агульныя для рускай і беларускай моў. Якія нормы беларус- кай літаратурнай мовы адлюстраваны ў перакладзеным тэксце?
- •7. Карыстаючыся «Слоўнікам націску беларускай мовы» м.В.Бірылы, пастаўце націск у настуных словах. Падкрэсліце тыя, у якіх націск у беларускай і рускай мовах не супадае.
- •8. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Выз- начце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
- •9. Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?
- •Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце ас-ноўныя адрозненні (фанетычныя, акцэнтныя, словаўтвараль-ныя, марфалагічныя) паміж рускім і беларускім тэкстамі.
- •§2. Фуншыі мовы
- •§3. Мова і іншыя сролкі камунікацыі
- •§4. Маўленчая дзейнаспь. Суадносіны паміж мовай і маўленнем
- •1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паход-жання мовы? у чым сутнасць кожнай з іх? Калі і як узнікла мова?
- •2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?
- •Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак ка-мунікацыі, пазнання, мыслення».
- •Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Пад-бярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.
- •7. Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўлен- чай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.
- •8. Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.
- •9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.
- •10. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце ас- ноўную думку кожнага з іх. Выпішыце ключавыя словы, якія адлюстроўваюць тэму тэксту.
- •II. Прачытайце тэксты. Параўнайце іх з пункту погляду чля- нення на абзацы. Вызначце функцыі і ролю абзаца ў кожным тэксце. Да якіх тыпаў маўлення адносяцца дадзеныя тэксты?
- •12. Падрыхтуйце вуснае выступленне-разважанне на тэму «ххі стагоддзе - стагоддзе адраджэння нацыянальнай мовы і культуры». У якасці ключавых можна выкарыстаць словы:
- •13. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».
- •Лексіка беларускай мовы паводле сфер яе выкарыстання
- •§1. Агульнаўжывальная лексіка
- •§2. Лексіка абмежаванага ўжывання
- •2.1. Дыялектная лексіка
- •2.2. Спецыяльная лексіка
- •2.2.1. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы
- •2.2.2. Узаемадзеянне паміж спешыяльныімі і агульнаўжывальнымі словамі
- •2.3. Жаргонная і аргатыўная лексіка
- •1. Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сфе-ру іх выкарыстання.
- •2. Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
- •4. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу-мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы-вальнымі словамі.
- •5. Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
- •7. Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
- •8. Прачытайце. Назавіце жарганізмы. Адзначце, для мовы якой сацыяльнай групы людзей яны характэрны.
- •9. Спішыце. Падкрэсліце жарганізмы, вызначце функцыю гэтых слоў у тэксце (характарыстыка героя, розных прадметаў і з'яў, сацыяльнага асяроддзя, выражэнне пазіцый аўтара).
- •10. Дайце характарыстыку лексікі дадзенага тэксту. Выз- начце значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў з агульналітаратурнай мовы.
- •11. Прачытайце. Назавіце прафесіяналізмы і вызначце, у чым асаблівасць выкарыстання гэтых слоў, якая іх функцыя ў тэксце.
- •12. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце ў адну групу агульнанавуковыя тэрміны, а ў другую - тэрміны, якія належаць толькі да тэрміналогіі дэфекталогіі, педагогікі, псіхалогіі.
- •13. Выпішыце з тэксту: а) вузкаспецыяльную лексіку, б) тэрміналагізаваныя словы і словазлучэнні, в) агульнаўжы-вальную лексіку.
- •14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса-нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
- •§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы
- •§2. Гісторыя развіішя беларускай навуковай тэрміналогіі
- •§ 3. Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі
- •З.І.Сістэмнасць тэрмінаў
- •3.2. Адназначнасць
- •3.3. Сінаніллія, дублетнасць, варыянтнасць
- •3.4. Аманімія
- •3.5. Антанімія
- •§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння
- •4.1. Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў
- •4.2. Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў
- •4.3. Сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў
- •§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання
- •5.1. Асваенне запазычаных тэрмінаў
- •§6. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрміналогіі
- •1. Прачытайце «Прадмову» да чацвёртага выпуска «Бела-рускай навуковай тэрміналогіі» (Мн, 1923). На аснове якой лексікі і якім шляхам адбывалася фарміраванне тэрміналогіі псіхалогіі?
- •6. У якіх галінах навукі могуць выкарыстоўвацца пры- ведзеныя тэрміны і што яны абазначаюць? Як называюцца такія тэрміны і чаму? Складзіце сказы з выдзеленымі тэрмінамі.
- •7. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову і падбярыце да іх адпаведныя антонімы. Вызначце, да якіх часцін мовы ад- носяцца антонімы, а таксама іх від (лексічныя ці словаўтва- ральныя).
- •9. Карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, вызначце, у якім выпадку беларускі эквівалент будзе абазначаць дзеянне, а ў якім - вынік дзеяння.
- •Выпішыце з тэксту: а) невытворныя тэрміны; б) выт-ворныя тэрміны. Падзяліце іх на марфемы.
- •12. Карыстаючыся руска-беларускімі слоўнікамі тэрмінаў, размешчанымі ў канцы падручніка, выпішыце па 3-4 беларус- камоўныя тэрміны, якія маюць аднолькавы корань.
- •Запішыце, якія вы ведаеце, тэрміны з коранем -вуч-, -лог-, -педагог-. Складзіце з імі сказы.
- •Прачытайце тэкст, выпішыце тэрміны: а) утвораныя пры дапамозе прыставак, б) пры дапамозе суфіксаў. Растлумач-це, якое новае значэнне (лексічнае ці граматычнае) надаюць названыя марфемы.
- •15. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
- •Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце тэрміны і вызначце, якім спосабам яны ўтвораны.
- •Карыстаючыся «Слоўнікам іншамоўных слоў: у 2-х та-мах» а.М.Булыкі (Мінск, 1999), вызначце паходжанне ніжэйпрыведзеных тэрмінаў. Назавіце іх фанетычныя і мар-фалагічныя асаблівасці.
- •23. Падзяліце тэрміны на марфемы і ўкажыце іх значэнне ў прыведзеных іншамоўных тэрмінах.
- •24. Перакладзіце тэксты. Падкрэсліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнікамі рускай мовы ў плане вымаўлення і правапісу.
- •Карыстаючыся слоўнікамі, прыведзенымі ў канцы пад-ручніка, выпішыце тэрміны розных часцін мовы (па 5 прык-ладаў) і ахарактарызуйце іх граматычныя асаблівасці.
- •Прачытаце тэкст, выпішыце тэрміны-словы (па 2-3 прыклады на кожную часціну мовы). Зрабіце вывады адносна частотнасці тэрмінаў розных часцін мовы?
- •§1. Паняіше «лексікаграфіі» і «тэрмінаграфіі»
- •§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет
- •§ 3. Тыпы слоўнікаў
- •1. Вызначце тып і від слоўнікаў, з якіх узяты прыклады. Прачытайце і параўнайце будову слоўнікавых артыкулаў.
- •3. Прачытайце тэкст. Карыстаючыся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» ў 5-ці тамах, вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
- •Стылістыка. Асаблівасці навуковага стылю
- •§1. Паняууе стылю
- •§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы
- •§ 3. Навуковы стыль беларускай літаратурнай мовы
- •3.1. Лексічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.4. Асноўныя прыметы навуковага тэксту
- •§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры
- •1. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову. Зрабіце вывад пра ўжыванне моўных сродкаў у залежнасці ад стылю.
- •2. Прачытацейце тэкст. Якія вобразныя сродкі і з якой мэ- тай ўжыты ў тэксце. Вызначце тып і стыль тэксту.
- •3. Прачытайце тэксты. Вызначце, да якога стылю яны на- лежаць. Аргументуйце свой адказ.
- •4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаб- лівасці навуковага стылю.
- •5. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).
- •Падрыхтуйце навуковы даклад на адну з наступных тэм. Звярніце ўвагу на звязнасць, структурнасць і цэласнасць ва-шага навуковага тэксту.
- •9. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце лек-січныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.
- •§1. Паняіше дакумента. Класіфікацыя і рэквізіты дакументаў
- •§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афішыйна-дзелавых папер і асаблівасш мовы дакументаў
- •Дакументу не ўласцівы Дакумент павінен быць
- •§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
- •9. Прачытайце тэкст. Выпраўце памылкі, якія дапушча- ны пры афармленні дакумента.
- •10. Прааналізуйце тэкст пісьма. Які фактычны матэрыял у ім з'яўляецца лішнім? Ці правільна напісаны адказ. Складзіце варыянты пісьма-запыту і пісьма-адказу.
- •Напішыце справавыя лісты: пра пастаўку камп'ютэ-раў; прэтэнзія аб неаплаце за педагагічную практыку; пра зап-рашэнне на міжнародную канферэнцыю і інш.
- •Складзіце рэзюме для атрымання пасады: а) сацы-яльнага педагога ў школе; б) дэфектолага ў дзіцячым садку; в) псіхолага на прадпрыемстве; г) псіхолага ў фірме.
- •Тэорыя і практыка пераклалу навуковых тэкстаў 3 рускай мовы на беларускую
- •§1. Змест паняішя «пераклад»
- •§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
- •1. Перакладзіце тэксты. Вызначце асноўныя адрозненні паміж рускай і беларускай мовамі ў галіне фанетыкі і правапісу.
- •2. Перакладзіце тэксты. Прачытайце спачатку тэкст на рускай мове, а затым на беларускай. Укажыце віды трансфар-мацый, якія былі выкарыстаны ў працэсе перакладу.
- •3. Перакладзіце тэксты. Адзначце несупадзенне граматыч- ных форм слоў розных часцін мовы ў адной і другой мовах.
- •4. Перакладзіце тэксты. Якімі прыёмамі перакладу вы ка- рысталіся?
- •5. Перакладзіце тэксты. Вызначце віды трансфармацый, якія атрымаліся пры перакладзе.
- •6. Перакладзіце тэксты. Падкрэсліце сказы з марфалагіч-нымі трансфармацыямі прамой лініяй, а з сінтаксічнымі транс-фармацыямі - хвалістай.
- •7. Перакладзіце тэксты. Адзначце, які з прыёмаў перакла-ду вы выкарыстоўвалі часцей?
- •Структура рэферата
- •Патрабаванні аа зместу рэііэнзіі
- •План напісання воазыва
- •Тэхналогія паарыхтоўкі ааклааа
- •Узоры афармлення некаторых аакументаў
- •Аўтабіяграфія
- •Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў аэфекталогіі
- •Кароткі руска-беларускі саоўнік тэрмінаў псіхалогіі
- •Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў пелагогікі
- •Асноўная
- •Дадатковая
- •Ё6бёў, а.В Всзйё ё пТсі а[ ёа / тТа баа. ААбП пёТё. - ет п-6т а [ /а.: 6а ёёп, 1998. - 416 п.
- •I абз ўфпёаў, а.А. Ааёаб6Пёаў ] т аа. Т бабапё аў ёаёП3ёа: Тбаё6й ё6] / а.А.І абз ўфпёаў. - АбТ а[ а, 2003. - 131 п.
- •Спіс умоўных скарачэнняў
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
§2. Прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую
Любое дзеянне, як адзначае А.Н.Лявонцьеў, акрамя свайго інтэн-цыйнага аспекту (што павінна быць дасягнута), мае і свой аперацый-ны аспект (як, якім чынам гэтага дасягнуць). Можна сказаць, што аперацыі - гэта спосабы ажыццяўлення пэўных дзеянняў. У адносі-нах да перакладу аперацыйныя ўменні і навыкі можна ахарактарызаваць як уменне карыстацца рознымі прыёмамі перакладу. Гэтыя прыёмы - гатовыя рашэнні, якія можна прымяніць на практыцы.
Параўнальны аналіз арыгінальных і перакладных тэкстаў дае магчымасць падзяліць усе прыёмы перакладу на два віды: падста-ноўкі і трансфармацыі.
Прыёмы перакладу, якія заснаваны на максімальна магчымым сэнсава-структурным паралелізме мовы арыгінала і мовы перакла-ду, называюць падстаноўкамі.
Прыёмы перакладу, якія выкарыстоўваюць адыход ад магчы-мага сэнсава-структурнага паралелізму тэксту арыгінала і перакла-ду, называюць трансфармацыямі.
Іншымі словамі, з падстаноўкамі мы маем справу, калі перак-ладаем слова ў слова, радок у радок, толькі падстаўляючы замест слоў і спалучэнняў адной мовы словы і спалучэнні другой мовы, а пры трансфармацыях тэкст перакладу ў пэўнай ступені адрозніва-ецца ад тэксту арыгінала. Напрыклад:
1. Развытые ошушеный артыкуляцыонных двыженый ы артыку-ляцыонного паратаксыса. - Развіццё адчуванняў артыкуляцыйных рухаў і артыкуляцыйнага паратаксіса. 2. Вныманые ребёнка пры-влекается к ошуценпю состояныя нёбной занавескы. - Увага дзіцяці прыцягваецца да адчування стану паднябеннай фіранкі. (Першы сказ перакладзены з дапамогай падстановак, а другі - пры дапамо-зе трансфармацый).
Падзел прыёмаў перакладу на падстаноўкі і трансфармацыі заснаваны на наяўнасці (або адсутнасці) у абедзвюх мовах так зва-ных моўных паралеляў. Такія паралелі існуюць паміж любой парай моў, бо калі б іх не было зусім, то пераклад з адной мовы на іншую быў бы немагчымы.
Агульнасць паходжання ўсходнеславянскіх моў, блізкасць іх гістарычнага развіцця і ўзаемадзеянне на сучасным этапе абумовілі наяўнасць у беларускай і рускай мовах аднолькавых ці блізкіх слоў, словазлучэнняў, зваротаў. Разам з тым, у любой мове адлюстравана адзіная, самабытная і непаўторная карціна бачання свету, што пры-водзіць да наяўнасці тых слоў, словазлучэнняў, зваротаў, што ад-розніваюць адну мову ад другой.
Такім чынам, пераклад з адной мовы на другую немагчымы без пэўных змен, трансфармацый. Аб'ектам перакладу з'яўляецца не сістэма як нейкая абстракцыя, а канкрэтны моўны твор - тэкст арыгіналу. На аснове тэксту арыгіналу ствараецца іншы моўны твор на іншай мове - тэкст перакладу. Дасягненне перакладчыцкай экв-івалентнасці, нягледзячы на разыходжанні ў фармальных і семантычных сістэмах дзвюх моў, патрабуе ад перакладчыка перш за ўсё ўмення зрабіць шматлікія і якасна разнастайныя міжмоўныя пераў-тварэнні - так званыя трансфармацыі - для таго, каб тэкст перакла-ду з максімальна магчымай дакладнасцю перадаваў усю інфарма-цыю, якая заключана ў зыходным тэксце.
Традыцыйна трансфармацыі дзеляцца на граматычныя, лексіч-ныя і лексіка-граматычныя.
Вопросы логопеда относятся к процессу предстояшей работы. -Пытанні лагапеда адносцяцца да працэсу
Пры граматычных трансфармацыях пераўтвараецца фар-мальная структура выказвання і застаецца нязменным набор слоў, які складае яго сэнс. Асноўнай прычынай такога тыпу трансфарма-цый з'яўляецца неаднолькавасць структур зыходнай мовы і мовы перакладу, што праяўляецца ў адсутнасці пэўных форм і канструк-цый у адной з моў (ці ў мове арыгінала, ці ў мове перакладу). З граматычных трансфармацый вылучаюцца:
марфалагічныя - замены часцін мовы або іх форм і інш. Напрыклад: Расказываюшый стыхотвореные неожыданно повысыл голос - Чытач верша нечакана павысіў голас (дзеепрыметнік заме-нены на назоўнік); Белорусскпй язык - одпн пз сложнейшпх пред-метов для ученыков начальных классов. Беларуская мова - адзін з самых складаных прадметаў для вучняў пачатковых класаў (пры-метнік мужчынскага роду заменены на прыметнік жаночага роду); Дверь в класс была открыта. - Дзверыў клас былі адчынены (фор-ме адзіночнага ліку назоўніка дверь адпавядае множналікавы на-зоўнік дзверы);
сінтаксічныя - замены членаў сказа, цэлых сінтаксічных канструкцый. Напрыклад: Настаўнік стаяў, ледзь стрымліваў гнеў. -Учытель стоял, едва сдержывая гнев (Просты сказ з аднароднымі выказнікамі заменены на просты сказ, які ўскладнены адасобленай акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўным словазлучэннем. У да-ным сказе назіраецца таксама замена дзеяслова на дзеепрыслоўе, таму што часцей за ўсё марфалагічныя і сінтаксічныя трансфарма-цыі ўжываюцца адначасова).
Лексічныя трансфармацыі - гэта прыёмы лагічнага мыслен-ня, пры дапамозе якіх мы раскрываем значэнне іншамоўнага слова ў кантэксце і знаходзім яму пэўны адпаведнік, які не супадае са слоўнікам. У семантычных адносінах сутнасць трансфармацый заключаецца ў замене перакладаемай адзінкі словам або словазлу-чэннем іншай унутранай формы, якая актуалізуе той элемент інша-моўнага слова, які рэалізуецца ў даным кантэксце.
У лексіцы навуковай і тэхнічнай літаратуры выкарыстоўваец-ца вялікая колькасць спецыяльных тэрмінаў. Таму пры перакладзе такіх тэкстаў словы адбіраюцца з асаблівай стараннасцю для максі-мальна дакладнай перадачы думкі. Вялікую ўдзельную вагу маюць службовыя словы і словы, якія забяспечваюць лагічныя сувязі паміж асобнымі элементамі выказвання.
Сярод разнавіднасцей лексічных трансфармацый выдзяляюць наступныя:
канкрэтызацыя - замена слова або словазлучэння зыход-най мовы з больш шырокім значэннем словам або словазлучэннем мовы перакладу з больш вузкім значэннем (В кабпнете, сппной к доске, сыдел дыректор школы. - У кабінеце каля дошкі сядзеў ды-рэктар школы);
генералізацыя - замена адзінкі зыходнай мовы, што мае больш вузкае значэнне, адзінкай мовы перакладу з больш шырокім значэннем (У стены стоялп стеклянные шкафы. - Паўз сцяны стаялі шкляныя шафы);
антанімічны пераклад - трансфармацыя сцвярджальнай адзінкі ў адмоўную і наадварот (Чтобы не уроныть своё достоын-ство, нужно очень много знать. - Каб падтрымаць сваю годнасць, неабходна шмат ведаць);
кампенсацыя - ужываецца ў тых выпадках, калі пэўныя эле-менты тэксту арыгінала па той або іншай прычыне не маюць экві-валентаў у мове перакладу і не могуць быць перакладзены яго срод-камі, перакладчык узнаўляе тую ж інфармацыю якімі-небудзь іншымі сродкамі, прычым неабавязкова ў тым жа месцы тэксту, што ў арыгінале (Когда проехалы небольшенькую побуревшую гать, то увыделы, что около леса стояло зданые старой школы. - Калі пера-ехалі рудую грэбельку, то ўбачылі, што каля лесу стаяў будынак старой школы).
Акрамя названых лексічных трансфармацый, вылучаецца яшчэ тры разнавіднасці:
а) дыферэнцыяцыя значэнняў (перадача значэння адзінкі без яго ўдакладнення ў перакладзе), напрыклад: Васіль Адамавіч праз увесь сход і не думаў гаварыць. - Васылый Адамовыч поначалу ы не думал высказываться;
б) сэнсавае развіццё (разнастайныя метафарычныя і мета-німічныя замены), напрыклад: Пасля учынку Сашы Коркіна, Мар'я Пятроўна ледзь не згарэла. - После поступка Сашы Коркына, Ма-рья Петровна чуть не сгорела со стыда;
в) цэласнае пераўтварэнне (універсальны сродак перакладу фразем), напрыклад: Бачыў настаўнік, што і хлопчыкі, і дзяўчынкі не ўсе былі на адзін капыл. - Впдел учптель, что ы мальчпкп, ы де-вочкп не все былп на одну колодку.
Лексіка-граматычныя трансфармацыі ахопліваюць пэўнымі зменамі як граматычную будову моўнай адзінкі, так і яе семантыч-ную напоўненасць.
Усе трансфармацыі звычайна зводзяцца да чатырох элементар-ных тыпаў:
перастаноўкі: Слабослышашпе детп внпмательно следплп за двпженпямп учптеля танцев. - Дзеці, якія маюць слабы слых, уважліва сачылі за рухамі настаўніка танцаў.
замены: Мыша не отвечал, боялся «сесть в лужу». - Міша не адказваў, бо баяўся памыліцца.
дабаўленні: Как бы нп было, но Машенька стала оказы-вать нашемуучптелюявную благосклонность. -Як бы там ні было, але Машанька стала выказваць да нашага настаўніка выразную прыхільнасць і зацікаўленасць.
4) пропускі: Время к теплу подвынулось. - Набліжалася цеплыня. Аднак неабходна адзначыць, што ў чыстым выглядзе ўсе ча-
тыры тыпы трансфармацый сустракаюцца рэдка - звычайна яны спалучаюцца адзін з адным, прымаючы характар складаных, комп-лексных трансфармацый.
Граматычныя і лексіка-граматычныя трансфармацыі ў сказе могуць ужывацца пад уплывам наступных фактараў: сінтаксічнай функцыі сказа; лексічнай напоўненасці сказа; сэнсавай структуры сказа; кантэксту; экспрэсіўна-стылёвай функцыі сказа.
Граматычныя трансфармацыі могуць быць поўнымі або част-ковымі ў залежнасці ад таго, як змяняецца структура сказа - по-ўнасцю ці часткова. Звычайна, калі змяняюцца галоўныя члены сказа, адбываецца поўная трансфармацыя, напрыклад: Сегодня уче-нпк смотрел чпстымі спнпмп глазамп. - У вучня сёння быў чысты, сіні позірк вачэй, калі змяняюцца даданыя - частковая: Первокласс-нык чытал, мынуя трудные для него звукы. - Першакласнік чытаў, мінаў цяжкія для яго гукі.
Як правіла, рознага віду трансфармацыі ажыццяўляюцца ад-начасова, спалучаюцца адна з адной - перастаноўка суправаджаец-ца заменай, граматычнае пераўтварэнне - лексічным і г.д.
Беларуская мова мае сістэму сродкаў, якія ўжываюцца для за-мены не ўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай. Самым пашыраным з'яўляюцца складаныя сказы (азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя). Напрыклад: Улпца, ведушая к школе, проходпла мпмо бпблпотекп. - Вуліца, якая вяла да школы (у бок школы), праходзіла каля бібліятэкі. -Уровень развытыя речы у сла-бослышашых детей определяется главным образом степенью нару-шеныя слуха. - Узровеньразвіцця маўлення ў дзяцей, якія маюць сла-бы слых, вызначаецца галоўным чынам ступенню парушэння слыху.
Некаторыя дзеепрыметныя звароты можна перадаць дзеепры-метнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі: «Что-то здесь не так», - сказал остановывшыйсяучытель. - «Штосьці тут не так», - сказаў настаўнік, спыніўшыся.
Дзеепрыметнікі можна перадаваць прыметнікамі: дрожашая речь - дрыготкае маўленне, взаымно погашаюшыеся платежы -узаемна пагашальныя плацяжы.
Асобным дзеепрыметнікам сэнсава адпавядаюць назоўнікі: расказываюшый повысыл голос - апавядальнік павысіў голас, пред-седательствуюшый встал - старшыня ўстаў.
Дзеепрыметнікі могуць перадавацца дзеясловамі: Детп, спе-шывшые на урок, бежалы быстро. - Дзеці спяшаліся на ўрок і беглі хутка.
Дзеепрыметныя словазлучэнні могуць перадавацца азначэннямі-прыдаткамі: стпмулпруюшпе вешества - рэчывы-стымулятары.
Перакладчык, які працуе не механічна, зацікаўлены ў пэўным выбары моўных сродкаў. Пераклад - гэта не простае ўзнаўленне ўсёй сукупнасці элементаў арыгінала, а складаны і свядомы пошук разнастайных магчымасцей іх перадачы. Майстэрства перакладу прадугледжвае і ўменне выкарыстаць пэўны тып лексічных або граматычных трансфармацый, ад гэтага ўмення будзе залежаць паўнацэннасць тэксту перакладу.
Такім чынам, перш чым рабіць пераклад на беларускую мову, неабходна прачытаць тэкст цалкам на рускай мове. Трэба добра ведаць змест, сюжэт, структуру тэксту. Толькі ў такім выпадку ат-рымаецца асэнсаваны пераклад з рускай мовы на беларускую.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Што такое «пераклад»?
Якія тыпы перакладаў вы можаце назваць?
3. Якія прыёмы перакладу з рускай мовы на беларускую вы ведаеце?
Што такое «трансфармацыі»?
На якія тыпы дзеляцца трансфармацыі?
Прывядзіце прыклады лексічных трансфармацый.
ПРАКТЫКАВАННІ
о
