Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса-нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?

I. Тест Векслера - это набор заданнй для оценкн умственных способностей, однн ш нанболее распространённых методов днаг- ностнкн ннтеллекта. Разработан Д.Векслером в 1937 году. В насто- яшее время употребляется моднфнцнрованный варнант образца 1974 года - «Шкала Векслера для нзмерення ннтеллекта у детей». Содержшт наряду с вербальнымн (словеснымн) заданнямн задачн на конструнрованне, разгадыванш лабнрннтов ш т.п., на основанш результатов выполнення теста вычнсляется коэффнцнент ннтеллек- та. Как н аналогнчные методнкн (тесты Равенна, Станфорд - Бнне, Бнне - Снмона н т.д.), даёт достаточно адекватную оценку налнч- ному уровню развнтня ннтеллекта, но не может служнть основанн- ем прогноза умственного развнтня. (ДефСД, с.17)

II. Локус контроля - склонность человека пршшсывать ответ- ственность за результаты своей деятельностн внешннм снлам, об- стоятельствам (экстернальный локус контроля) лнбо собственным способностям н уснлням (ннтернальный локус контроля). Локус кон- троля является устойчнвым свойством нндшзвда, формнруюшнмся в процессе его соцналнзацшш Для определеншя локуса контроля со- здан вопросннк, разработан также комплекс методшк, позволяюшнй выявшть закономерную связь между локусом контроля ш другшмш лшшостнымн характернстнкамн. Показано, что людн, обладаюпше внутренншм локусом контроля, уверены в себе, настойчшвы в достш- женшш поставленной целш, склонны к самоаналшзу, уравновешены, обп штельны, доброжелательны ш незавшсшмы. Склонность к внеш- нему локусу контроля, напротшв, сопутствует такшм чертам, как не- уверенность в свошх способностях, неуравновешенность, стремле- нше отложшть реалшзацшю свошх намереншй на неопределённый срок, тревожность, подозрнтельность, конформность ш агресснвность. Для педагогшческой деятельностн нанболее ценен внутренншй локус кон- троля. Воспштатель, склонный вершть в могуп ество свошх усшлшй, более оршентшрован на совместное творчество с учап шмшся, чем его неуверенный в свонх способностях коллега. (ПС, с.75)

РАЗАЗЕЛ 3

БЕЛАРУСКАЯ НАВУКОВАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ

§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы

Лінгвістычнае вывучэнне тэрмінаў доўгі час адбывалася ў ме-жах лексікалогіі, але на сучасным этапе тэрміналогія - гэта асоб-ная лінгвістычная галіна. Слова «тэрміналогія» мае два значэнні:

  1. Сістэма тэрмінаў якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, куль-туры, якія называюць спецыяльныя аб'екты і выражаюць спецы-яльныя прафесійныя паняцці.

  2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае дадзеную сістэму тэрмі-наў, іх граматычную арганізацыю і законы функцыянавання.

Прадметам беларускай навуковай тэрміналогіі з'яўляюцца бе-ларускія тэрміны розных галін навукі і тэхнікі.

Асноўныя задачы беларускай навуковай тэрміналогіі:

  1. Вызначэнне месца тэрміналогіі ў сістэме мовы.

  2. Аналіз ролі той ці іншай тэрміналогіі ў камунікацыйных працэсах.

  3. Даследаванне семантычнай разнастайнасці тэрмінаў у су-пастаўленні са словамі агульнаўжывальнай лексікі і свабоднымі ўстойлівымі словазлучэннямі.

  4. Аналіз граматычнай арганізацыі простых і састаўных тэрмінаў.

  5. Даследаванне спецыфікі тэрміналагічных словазлучэнняў у супастаўленні са свабоднымі і фразеалагічнымі словазлучэннямі.

  6. Канкрэтызацыя паняцця «тэрміналагічная сістэма» і распра-цоўка методык аналізу і апісання тэрмінасістэм пэўных галін на-вукі і тэхнікі.

Для таго, каб вызначыць месца тэрміналогіі ў сістэме мовы, неабходна зразумець, якім чынам тэрміналогія суаднесена з такімі моўнымі рэаліямі, як нацыянальная мова, літаратурная мова.

Нацыянальная мова - складаная, дынамічная і мэтанакірава-ная культурна-гістарычная сістэма, якая аб'ядноўвае ўсе разнавід-насці маўленчага функцыянавання. Як адзначалася вышэй, у бела-рускую нацыянальную мову ўваходзяць як у адзіную сістэму сістэм усе разнавіднасці беларускай мовы: літаратурная мова і мова дыя-лектная. Тэрміналогія, якая забяспечвае намінацыю прафесійных аб'ектаў і паняццяў у мове навукі і тэхнікі, неад'емным чынам на-лежыць да нацыянальнай мовы.

Для таго каб адказаць на пытанне, у якіх адносінах знаходзяц-ца канкрэтныя тэрміналогіі і літаратурная мова, неабходна высветліць, ці адпавядае тэрміналогія прыметам, якія выдзя-ляюцца ў дэфініцыі «літаратурная мова».

Выдзяляюцца наступныя прыметы лексічнага складу мовы:

  1. Апрацаванасць, упарадкаванасць лексікі літаратурнай мовы ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі нацыянальнай мовы.

  2. Нарматыўнасць, якая пераходзіць у кадыфікаванасць.

  3. Стабільнасць, якая забяспечвае існаванне і развіццё літара-турнай мовы.

  4. Абавязковасць для ўсіх носьбітаў мовы.

  5. Універсальнасць, якая забяспечвае абслугоўванне ўсіх сфер грамадскага жыцця.

Супастаўленне тэрміналогіі і лексікі літаратурнай мовы на аснове разгледжаных прымет лексічнага складу мовы дазваляе прыйсці да высновы, што ўсе гэтыя прыметы характэрныя і тэрмі-налогіі (але не ўласцівыя, напрыклад, лексічнаму складу дыялек-таў або жаргонаў). Прымета «універсальнасць, якая забяспечвае абслугоўванне ўсіх сфер грамадскага жыцця» павінна разглядацца як універсальнасць, якая забяспечвае спецыяльную камунікацыю. Асаблівае становішча ў прыметы «абавязковасць для ўсіх носьбі-таў мовы». Сапраўды, гэтая прымета, на першы погляд, тэрміна-логіі не ўласціва, бо ні адзін чалавек не засвоіў усіх тэрмінаў усіх галін навукі, тэхнікі і культуры. Але авалоданне якой-небудзь сфе-рай прафесійнай дзейнасці прадвызначае абавязковае веданне ад-паведнай тэрміналогіі.

Некаторыя тэрміны асобных галін ведаў зразумелыя толькі спе-цыялістам, напрыклад: берг-штрых (картаграфія), латэрыт (геа-логія), лептанема (батаніка), мультыплікацыя лазернага праменя (фізіка) пертынентнасць (інфарматыка), сэнсаматорны інтэлект (псіхалогія), этымалогія (лінгвістыка) і г.д. Аднак такія моўныя адзінкі:

> утвораны ці адаптаваны (асвоены) па законах беларускай мовы;

^ маюць спецыфічнае для беларускай мовы словазмяненне;

> рэалізуюць беларускія спосабы сувязі ў складзе словазлу-чэння і сказа.

Пытанне пра суадносіны тэрміналогіі і сістэмы агульналітаратурнай мовы з'яўляецца адным з асноўных пытанняў тэрміназнаўства на той падставе, што для фарміравання новых тэрмінаў выкарыстоўваюцца ўжо існуючыя ў мове словаўтвараль-ныя мадэлі. У выніку гэтага выразнае размежаванне агульнай і спе-цыяльнай лексікі не заўсёды магчыма з-за адноснай рухомасці межаў значэння слоў, а таксама праз наяўнасць у тэрміналогіітых самых лексіка-семантычных працэсаў, якія адбываюцца і ў лексіцы агульналітаратурнай мовы.

Адпаведна іншаму пункту гледжання, тэрміналогія вылучаец-ца са складу агульналітаратурнай мовы ў самастойную падсістэму, бо развіццё тэрміналогііабумоўліваецца і знаходзіцца ў залежнасці ад развіцця навукі і тэхнікі, гэта значыць, ад пазамоўных фактараў, а тэрміны ствараюцца штучна іпрызначаны для прафесійнай сфе-ры зносін.

Але паміж гэтымі пунктамі гледжання няма прынцыповага разыходжання. Так, меркаванне пра тое, што тэрмін утвараецца ў залежнасці ад пазамоўных фактараў, не супярэчыць меркаванню пра тое, што тэрміны могуць утварацца са слоў агульнаўжываль-най лексікіі па існуючых у мове словаўтваральных мадэлях.

Няма сумнення і ў тым, што тэрмін з'яўляецца словам, якое ўваходзіць у склад мовы, што паміж слоўнікам агульнай мовы і тэр-міналогіяй існуе рознабаковае і пастаяннае ўзаемадзеянне.

Такім чынам, тэрміналогія з'яўляецца падсістэмай лексікі літа-ратурнай мовы.